📌 Гэтыя цытаты — частка вялікага праграмнага інтэрв’ю да 5-годдзя фонду "Краіна для Жыцця".

У ім наш праектны дырэктар Вячаслаў Жукаў расказвае пра шлях арганізацыі, выклікі, штодзённую працу і тое, што надае сілы.

Поўны тэкст чытайце на нашым сайце 👉 stranafund.org
5👍2🔥1
Сёння — Сусветны дзень псіхічнага здароўя.

Пратэсты, жорсткія разгоны, арышты, смерці за кратамі, зводкі цяжкіх навін, эміграцыя, палітычная нестабільнасць у свеце... Усё гэта перажыла і перажывае дагэтуль беларускае грамадства.

Сёння мы звяртаем асаблівую ўвагу на тое, што ад ментальнага здароўя кожнага беларуса залежыць ментальнае здароўе цэлай нацыі.

❤️ Мы заклікаем кожнага з вас не адцягваць увагу ад сваіх унутраных праблем. Будзьце ўважлівыя да сябе. Дбайце пра сваё псіхічнае здароўе.

Нагадваем пра тое, што ў нас ёсць праект "Псіхолаг побач". Нашыя спецыялісты гатовыя дапамагчы вам.

Атрымаць дапамогу: www.tg-me.com/stranafund_psy_Bot
Падтрымаць праект можна тут
🥰54👍2
Прэмія імя Францішка Аляхновіча-2025: беларускі ПЭН прымае заяўкі да 15 кастрычніка. Вы можаце паспець!

Да ўдзелу прымаюць творы:
📍дакументальныя і мастацкія;
📍напісаныя пра зняволенне ці ў зняволенні;
📍створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года;
📍беларускай і рускай мовах.

Як падаць заяўку?

🔸запоўніце google-форму
🔸дэдлайн — да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 па Мінску). Трэба прыспешыцца!

Больш падрабязна чытайце
на старонках арганізатараў.
2👍2🔥1
З нагоды Дня маці мы пагаварылі з Антанінай Канавалавай — жанчынай, якая правяла ў зняволенні 1555 дзён і ўвесь гэты час не бачыла сваіх дзетак.

Сёння яна каардынуе працу фонду «Краіна для Жыцця». Антаніна падзялілася сваімі думкамі пра тое, як гэта — быць маці за кратамі, пра тое, як змяняецца жыццё пасля вызвалення, і звярнулася да ўсіх беларускіх матуль, на чыю долю выпалі цяжкія выпрабаванні.

💔 Сёння ў Беларусі 193 жанчыны, што маюць статус палітзняволеных.
6😢1
Мы даўно не ўзгадвалі пра наш праект «Лічбавая апора: бяспека разам».
Выпраўляемся, бо гэта вельмі важна!

Папрасілі спецыялістаў нашай службы тэхпадтрымкі скласці топ-5 памылак, што людзі ўсё яшчэ робяць у інтэрнэт-прасторы.

Гартай карткі, каб праверыць сябе, або звяртайся да нашых спецыялістаў.

📲 Чат-бот для сувязі: www.tg-me.com/tech_rescuer1

💛Падтрымай нашу каманду, што дбае пра бяспеку беларусаў!
🔥43👍2🤔1
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ

Штотыдзень у нашым фондзе адбываецца нешта важнае. А што адчуваюць людзі, якія стаяць за працай фонду? Як праходзіць іхні тыдзень, што радуе, што дадае сіл і як яны ўваходзяць у пятніцу?

Працягваем нашу рубрыку пра людзей з нашай каманды — шчырую, лёгкую, без фільтраў. Бо за кожным рашэннем, зборам і допісам — #жывыялюдзі, якія стамляюцца, жартуюць, рэфлексуюць і працягваюць сваю справу.

Сягоння на пытанні адказвае Аляксандра (імя зменена), графічны дызайнер фонду. Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
👍43🥰3
2025/10/20 06:21:14
Back to Top
HTML Embed Code: