Telegram Web Link
НЕ Чорная панна Нясьвіжа!

6 сьнежня 1520 альбо 1523 году ў Вільні наразьдзілася тая, зь якой зьвязана гісторыя чыстага, моцнага каханьня, мацнейшага за ўладу, манаршае абяцаньне, разважлівасьці й прыстойнасьць. Так, гаворка пра Барбару Радзівіл, каралеву польскую й вялікую княгіню літоўскую, другую жонку караля Жыгімонта Аўгуста.

Сучасьнікі параўноўвалі Барбару з антычнай прыгажуняй Аленай Траянскай, бо за яе ледзь не ўспыхнула вайна. Ворагі ганілі яе імя, ачарнялі яе годнасьць, а пачуцьцё зьневажалася злоснымі намовамі. Яна славілася незвычайнай прыгажосьцю, вольным характарам і чароўнай вабнасьцю.

Барбара рана страціла мужа, але нядоўга трымала жалобу. Вясёлую й жыцьцярадасную ўдаву часта наведвала маладая знаць у геранёнскім замку, дзе яна жыла. Сама Барбара ахвотна прыязджала ў Вільню на вясёлыя прыдворныя баляваньні, якія ладзіў у сваім шыкоўным палацы малады вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. Там і адбылася іх першая сустрэча.

Жыгімонт быў жанаты й не мог адкрыта праяўляць свае пачуцьці да Барбары. Пазьней ён пераехаў у Геранёны, дзе пражыў некалькі тыдняў. Для апраўданьня ён спасылаўся на эпідэмію, маўляў, хаваўся ад яе. Але для людзей дасьведчаных было зразумела, што Жыгімонт Аўгуст, зачараваны «павабамі й пяшчотамі» Барбары, пакахаў яе і, як згадваў адзін са сьведкаў, «з запалам яе пажадаў».

Хутка Жыгімонт аўдавеў, Барбара перабралася з Геранёнаў у Вільню й жыла ў бацькоўскім доме непадалёк ад вялікакняжацкага палаца. Па загадзе Жыгімонта Аўгуста абодва палацы злучылі крытай галерыяй, па якой ён мог наведваць сваю каханую. Пад ціскам Радзівілаў ён згадзіўся ажаніцца зь ёй – у палацавай капліцы адбылося таемнае вянчаньне. Для тагачаснага грамадзтва адбылося неверагоднае — манарх ажаніўся са сваёй падданай, чым зьняважыў ня толькі свой манаршы гонар, але й высокае значэньне манархіі. Краіну наваднілі брудныя пасквілі, дзе Барбару называлі самымі апошнімі словамі, прадстаўляючы яе вавілонскай блудніцай.

Пасьля сьмерці бацькі ў 1548 годзе Жыгімонт Аўгуст змог адкрыта ўвесьці Барбару ў вялікакняжацкі палац і прылюдна назваць сваёй жонкай. А ў Польшчы па-ранейшаму не прызнавалі шлюбу свайго караля. Жыгімонт Аўгуст гатовы быў адмовіцца ад польскай кароны й хай «у апошняй кашулі, але застацца разам са сваёй жонкай». Ён запрасіў яе ў Польшчу й зь вялікай пашанай і ўрачыстасьцямі прывёз у Кракаў, адкуль дэманстратыўна зьехала каралева Бона.

Нарэшце апазыцыя здалася й прызнала Барбару жонкай караля. Барбару ўрачыста 7 сьнежня 1550 году каранавалі. Аднак яна нібыта адчувала свой хуткі драматычны канец. «Да іншай кароны Пан нябесны мяне воліць. Прасіце яго за мяне, каб замяніў зямны цяжар на нябесны вянец, а мілага мужа майго пасьля мяне суцешыў у жалобе».

Неўзабаве Барбара, падкошаная хваробай, зьлягла ў ложак. Нягледзячы на ўсе намаганьні лекараў, знахароў і нават чарадзеек, здароўе пагаршалася. Падазравалі, што Барбару атруцілі па намове каралевы Боны. Няшчасны Жыгімонт Аўгуст, верачы ў выздараўленьне каханай, дзень і ноч праводзіў каля яе.
———
❗️Доўгі час лічылася, что менавіта Барбара і ёсць Чорная Панна Нясьвіжа - прывід, які блукае па Нясьвіжскім замку. Але Эльжбета Радзівіл распавяла, што насамрэч гэтую ролю "выконвае" прывід Ганна Кацярына Радзівіл. З ёю пагаджаюцца гісторыкі.

Глядзіце відэа ад Haroshak гісторыю Барбары Радзівіл.

😜 І таксама Загадкі беларускай гісторыі - Мір. Невядомы палац Радзівілаў

▶️ Глядзіце Вусы Скарыны — Самая містычная жанчына-прывід нашай гісторыі

@supermova #мова #гісторыя #радзівіл
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍3
Пачаў пісаць вершы па-беларуску,
калі пачуў, што на беларускай мове
нельга выказаць нічога путнага
.

🥳 6 сьнежня 1947 - нарадзіўся Георгі Ліхтаровіч (г.Менск), беларускі фотамастак, літаратар. Чалец Беларускага саюза дызайнераў. Чалец Беларускага саюза пісьменьнікаў.

Усё жыцьцё пражыўшы ў Менску, ён фіксаваў на фотастужку жыцьцё сваёй краіны і роднага горада. У творчай фатаграфіі майстар варта традыцыі лірычнага пэйзажу, характэрнага для беларускага мастацтва 60-80 гадоў ХХ стагодзьдзя. Дыхтоўнасьць, якасьць і хвацкі густ — галоўныя парамэтры яго працы.

🔗 Фатографы Беларусi - Георгій Ліхтаровіч

Чарговая кніжка вершаў Георгія Ліхтаровіча пераканаўча даказвае, што сапраўдная паэзія можа быць ня толькі дасканалай па форме, глыбокай па думцы, афарыстычнай. Гэты зборнік прасякнуты тонкім пачуцьцём гумару, самаіроніяй.

📕 Георгі Ліхтаровіч - Ліхтарыкі

🎬 Глядзіце Кантэкст - Георгій Ліхтаровіч. Спыняючы імгненні

🔵 Далучайся да яго фэйсбука і атрымлівайце асалоду ад яго творчасьці - Георгій Ліхтаровіч

@supermova #мова #ліхтаровіч #менск #фота #вершы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3
Фота: Георгі Ліхтаровіч
https://www.facebook.com/lihtaryki/
👍6
Святы і абрады беларусаў.

🥳 7 сьнежня 1941 - нарадзіўся Васіль Ліцьвінка (в.Верхні Церабяжоў, Столінскі раён), зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.

Васіль Ліцьвінка распрацаваў канцэпцыю, арыентаваную на захаванне фальклорных і этнаграфічных першакрыніц у галіне фалькларызму, прынцыпы і метады выкарыстання фальклорнай спадчыны ў аматарскай дзейнасці фальклорных калектываў і іншыя. Займаўся збіраннем, даследаваннем рэгіянальнай спецыфікі, выданнем і папулярызацыяй фальклору, абрадава-святочнай і этнічнай культуры беларускага народа. Пераважна на Палессі ім зроблены каля 200 тысяч тэкставых і 50 тысяч аўдыёзапісаў фальклору і матэрыялаў традыцыйнай культуры.

У 1985–2002 гадах Васіль Ліцьвінка быў аўтарам і вядучым тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Падчас супрацоўніцтва з тэлебачаннем былі зроблены 246 відэафільмаў абрадава-святочнай культуры. Аўтар і складальнік 20 кніг і зборнікаў фальклору, больш за 380 навуковых, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.

Шмат займаўся грамадскімі справамі. Абіраўся старшынём Беларускага саюза фалькларыстаў на першым і другім з’ездах у 1992 і 1995 гадах. Быў намеснікам старшыні Таварыства беларускай школы.

📰 Чытайце артукул — беларускі фалькларыст Васіль Ліцьвінка

📕 Чытайце Васіль Ліцьвінка — Святы і абрады беларусаў

@supermova #мова #століншчына #фальклёр #этнаграфія
6👍1
Вечна жыве Беларусь!

🥳 7 сьнежня 1928 — нарадзіўся Радзім Гарэцкі (Менск) — беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

Акадэмік Радзім Гарэцкі - гэта асоба, якая адыгрыала вялікую ролю ў разьвіці беларускай культуры й навукі. З 1992 па 1997 год ён быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук Беларусі. Празь некалькі гадоў з 1993 году ён узначальваў таксама Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына”. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступленьнях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, адраджэньне беларускай мовы й культуры.

⚡️ Радзім Гарэцкі — заснавальнік беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.

Радзім Гарэцкі з'яўляецца сынам Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам.

📰 Чытайце артыкул — Бацька і сын Гарэцкія

У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

📕 У кнізе "Ахвярую сваім „Я“…"(1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

✍️ Кнігі публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, а таксама пра гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы можна знайсьці на Камунікаце.

😜 Чытайце Радзіма Гарэцкага — Вечна жыве Беларусь!

@supermova #мова #вучоны #адраджэнец
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍1
Ён памёр — але вярнуўся.

8 сьнежня 1991 адбылося падпісаньне Белавескіх пагадненьняў

Ён памёр. Ён памёр, бо ня быў створаны для жыцьця. Ён памёр так, як паміраюць наглядчыкі за рабамі — сканаў, выконваючы свае ганебныя абавязкі, вылупіўшы чырвоныя вочы, паваліўся пысай у гразь, усёй свай пыхай у дзярмо, упыр з партбілетам, у адной руцэ — бізун, у другой — зашмальцаваная кніжачка, убогі, жорсткі, з асалавелымі вачыма наркамана, даўно прагнілы знутры, паедзены невылечнымі хваробамі, пра якія іншыя саромеюцца гаварыць уголас. Памёр — і калі бывае на сьвеце сьмерць, якая можа выклікаць радасьць, дык гэта была менавіта яна. Ён проста ня меў шанцаў, бо чужая кроў — ня тая субстанцыя, на падмурку зь якой можна танцаваць бясконца.

Вялікі, магутны, савецкі. Сьмешны, пошлы і няўклюдны ў сваім бясьсільлі. Ён быў мёртвы ад самага пачатку, асуджаны з дня свайго заснаваньня. Тое, што адбылося 8 сьнежня 1991-га, усяго толькі задаволіла прагу паперы да знакаў.

❗️Няма сям’і, якой ён не прычыніў бы гора. Ён забіваў, гнаў, зьдзекаваўся, душыў, прыніжаў, запалохваў — ён пазбаўляў гордасьці, прадукаваў лёкаяў і падхалімаў, ён жывіўся нашымі інстынктамі, найперш — інстынктам самавыжываньня.

Ён памёр — але абяцаў вярнуцца. Хай блукае ў сваім пекле, і забірае з сабой усіх прафэсійных плакальнікаў і плакальніц, хто — а на каго ж ты нас пакінуў, радной!!! — залівае гаручымі сьлязьмі яго сьмярдзючае галіфэ.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Сярпом па яйцах, малатком па галаве

©️ Гэта ня ён, гэта яна - Імпэрыя Зла. Гэта яна нас забівала ў 1863-м і раней. І пазьней-- у 20-х. 30-х. Гэта яна і пазбаўляла ( і пазбаўляе) нас годнасьці, зьдзекваецца, душыць, прыніжае, запалохвае... Яна не памерла, яна проста набыла новае аблічча. Гэта трэба разумець. Калі гэтага ня разумець і скласьці ручкі, то і наперад яна будзе зьдзекваецца, душыць, прыніжаць, запалохваць... Трэба разумець адкуль ідзе зло. Са злом трэба змагацца--гэта неабходная ўмова жыцьця.

©️ гэты дзень спадар Шушкевіч падпісаў прыгавор Беларусі: - "У СНД!" Сапраўды так. Расейская дыпляматыя лічыць падпісаньне гэтых пагадненьняў сваёй вялікай перамогай, бо ўдалося "спыніць цэнтрабежны рух" і ўтрымаць краіны - былыя рэспублікі СССР у сваёй сфэры ўплыву.

Некрафілы так сумуюць
Што няма яго цяпер
Ён памёр, яны смуткуюць
Па сваім СССР

Што ты скажаш гэтым людзям?
Не старайся - ўсё адно
Некрафілы вельмі любяць
Спарахнелае гаўно.

🎵 Слухайце Volski - SSSSSSR

@supermova #мова #каляндар #ссср
🔥7👍4
👨‍👩‍👧‍👦 8 калядных фiльмаў для сямейнага прагляду

«Хронікі Нарніі» — Гэта казачная гісторыя, якая напаўняе душу цяплом і верай у цуды. У цэнтры сюжэта — чацвёра дзяцей, якія выпадкова знаходзяць дзверы ў чароўны свет, поўны прыгод, магіі і важнага выбару паміж дабром і злом. Героі вучацца давяраць адзін аднаму, знаходзяць сапраўднае сяброўства і разумеюць, што важна быць вернымі сваім ідэалам.

«Гары Потэр» у трох частках — На Кінакіпе мы знайшлі тры часткі культавага фільма ў беларускай агучцы: «Гары Потэр і таемная зала», «... і вязень Азкабана», «... і Келіх Агню».

«Адзін дома» 1, 2 і 3 — Гэта цёплая і вясёлая гісторыя пра хлопчыка Кевіна, які выпадкова застаўся дома адзін напярэдадні Раства. Спачатку ён шчаслівы ад свабоды, але хутка разумее, што сапраўднае свята — гэта сям’я, а не толькі падарункі
і ўпрыгожанні. Стужка пра тое, як важна цаніць родных, прымаць іх недасканаласці і верыць у дабрыню.

«Падынгтан» 1 і 2 — Хоць дзеянні фільма адбываюцца не толькі на святы, яго атмасфера, па-добраму наіўны погляд Падынгтана на свет і імкненне знаходзіць добрае ў кожным чалавеку ствараюць адчуванне свята ў душы. Калі глядзець яго напярэдадні Калядаў — атрымліваецца якраз тое, што трэба для настрою.

«Калядны харал» — Гісторыя пра тое, як нават самыя халодныя сэрцы могуць змяніцца да лепшага. Старая казка Чарлза Дыкенса распавядае пра Скруджа — скупага і злаблівага чалавека, які праз сустрэчы з духамі мінулага, цяперашняга і будучага знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця. Гэта гісторыя пра спагаду, клопат і шанец пачаць нанова, нават калі здаецца, што ўжо позна.

«Клаўс» — Гісторыя пра юнага паштальёна Джэспера і яго нечаканую дружбу з самотным цесляром Клаусам вучыць, што нават маленькія добрыя справы могуць змяніць цэлы свет. Фільм зачароўвае сваёй маляўнічасцю і шчырай атмасферай Калядаў. Гэта казка пра тое, як шчодрасць і клопат могуць запаліць святло нават у самых змрочных месцах.

«Халоднае сэрца» 1 і 2 — Чароўная гісторыя пра сёстраў Ганну і Эльзу, якая нагадае, што сапраўдная любоў заўсёды перамагае страхі і перашкоды. Праз прыгоды, крыху магіі і цудоўныя песні героі шукаюць спосаб вярнуць цяпло ў замерзлае каралеўства.

«Хлопчык, Крот, Ліс і Конь» — Анімацыйны фільм заснаваны на кнізе Чарлі Макесі і расказвае пра падарожжа хлопчыка і яго мудрых сяброў. Кожны герой уносіць сваю мудрасць і шчырасць, нагадваючы, што самае галоўнае ў жыцці — любоў і дабрыня. Лёгкія дыялогі фільма зачароўваюць, і яго хочацца глядзець зноў і зноў, каб адчуць супакой і натхненне.

🧡 Зроблена сумесна з Тлумачом — спагадлівым памочнікам дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей.

Калi гэты пост быў карысны для вас, будзем удзячныя за падабайку і падпіску на @tlumach_me

@tlumach_me @kinakipaby @supermova #мова
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍144🔥2
Беларускі маньяк

9 сьнежня 1985 арыштаваны маньяк Міхасевіч

Патрыётаў у Віцебску заўжды хапала — недахопу ў іх няма й цяпер. А вось, прыкладам, у васьмідзясятых гадах мінулага стагодзьдзя іх у горадзе было нават зашмат. У жніўні 1985 году ў рэдакцыю газэты «Віцебскі рабочы» прыйшоў ліст ад імя незарэгістраванага грамадзка-культурнага аб’яднаньня, мэтай якога, паводле аўтараў гэтага пасланьня, было змаганьне з камуністамі, міліцыяй і — нявернымі жонкамі. «Патрыёты Віцебску» — так быў падпісаны ліст, і нікому ў галаву не прыйшло паставіцца да яго як да нявіннага жарту. У кастрычніку, а потым і ў лістападзе ля віцебскай кальцавой былі знойдзеныя чарговыя жаночыя трупы, і ў роце ў кожнай ахвяры ляжала цыдулка: «За здраду — сьмерць. Барацьба зь лягавымі і камуністамі». Як ні стараўся патрыёт Віцебску зьмяніць почырк, і «лягавым», і камуністам, і нават беспартыйным графолягам было ясна: пісаў той самы чалавек.

Міхасевіч — наш, беларускі маньяк. А нашае на пустым месцы не вырастае. Магчыма, у забойцаў і няма нацыянальнасьці. Затое ў ахвяраў яна ёсьць заўжды.

Успамінаць пачнуць і іншыя. Напрыклад, каляжанкі Міхасевіча: «Эх, дзяўчонкі, пакатаў бы я вас!» — любіў паўтараць ён, зьбіраючыся пасьля працы дахаты. Ня піў, не курыў, матам ня лаяўся, анэкдоты непрыстойныя цярпець ня мог, чырванеў увесь ад сораму... Зусім як тады, зьбіраючыся ў Адэсу. Маму, падказаў бы тут псыхааналітык.

Трыццаць восем ахвяраў, паводле іншых вэрсіяў: да пяцідзесяці дзьвюх. Чатырнаццаць асуджаных за забойствы, якіх яны не зьдзяйсьнялі. Чырвоны запарожац рабіўся чорнай волгай, белым мэрсэдэсам, танкам, БелАзам, касьмічным караблём, пікам Камунізму, комінам ЦЭЦ, нябесным возам... На якім ён сядзеў і пачуваўся ўсеўладным саўгасным богам, якому дадзена права караць і мілаваць іншых.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Чырвоны запарожац

Кагосьці – на бабкі, кагосьці – на суткі.
Кагосьці ўсё гэта хвалюе ня надта...

Люстэрка маніць – твар не пазнаю свой,
А твой – падобны, толькі не занадта…
Чаму ў цябе ў памадзе густа вусны?
Чаму ў мяне пагоны лейтэнанта?

🎵 Cлухайце пра ўрадлівую беларускую глебу ў трэке Lavon Volski

@supermova #мова #каляндар #віцебск
😢6
Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?

Худы, высокі, трохі сутулаваты, вечна ў расхрыстаным студэнцкім паліто, без усялякіх прэтэнзыяў у адзежы, ён адразу зьвяртаў на сябе ўвагу белавасковым тварам і, асабліва, сьветлымі бяздоннымі вачыма, глыбока пасаджанымі пад высокім і ясным ілбом, над якім высілася капа валос. Калі ён глядзеў на вас, то здавалася, што ён вас саўсім ня бачыць, такі ў яго быў нейкі глыбокі ўнутраны пагляд...

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладнік, клясык беларускае літаратуры. Менавіта ён узбагаціў беларускую паэзыю такімі ўзорамі вершаскладаньня як санэт, трыялет, танка, рубай і іншымі.

Багдановіч распачаў сваю літаратурную дзейнасьць у 1907 годзе, напісаўшы празаічнае апавяданьне “Музыка”, якое адразу ж надрукавала “Наша Ніва”. У апавяданьні расказваецца легенда пра Музыку, які «многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы». Незвычайныя былі й яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны «ўсё плакаў бы па сваёй долі», калі грозна гудзелі струны, «людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы». За яго творчасьць «злыя й сільныя людзі» кінулі Музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагодзьдзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага.

Глядзіце сюжэт - Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?

У Вільні на пачатку 1914 году, у друкарні Марціна Кухты, пры грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000 асобнікаў выдадзены адзіны прыжыцьцёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок».

😜 Адзін з самых тэмперамэнтных і драматычных твораў Максіма Багдановіча – гэта верш “Пагоня”. Паэт зьвяртаецца да гераічных старонак беларускае мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну.

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Хворы на сухоты, Максім Багдановіч рана сышоў. Яго пахавалі ў Ялце. На пачатку 1980-х гадоў уздымалася пытаньне пераносу праху паэта зь Ялты ў Менск, але арганізатары не атрымалі афіцыйнага адказу.

▶️ Глядзіце Лабірынты - Як жанчыны загубілі Багдановіча, аўтара "Пагоні" |

🏛 У 1991 годзе адчыніўся Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (Менск, Траецкае прадмесьце). На працягу дня ён ладкуе імпрэзы ў гонар паэта – больш інфармацыі ў афішы.

📖 Чытайце на Беларускай паліцчы вершы Максіма Багдановіча

🎬 Глядзіце Haroshak - Максім Багдановіч

#мова @supermova #паэзія #літаратура #гонар
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4❤‍🔥3👍1
Зямля Фэрдынанда.

🥳 10 сьнежня 1870 — нарадзіўся Фэрдынанд Рушчыц (маёнтак Багданава, Валожынскі раён) — мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог.

З дзяцінства любіў маляваць, але бацька, шматгадовы чыноўнік, быў супраць. Фэрдынанд вымушаны быў паступіць на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўнівэрсытэту, але прырода ўзяла сваё – і праз пару гадоў перавёўся ў Акадэміі мастацтваў. Яго вучылі Шышкін, Куінджы і Рэпін. А ў 1898-м ягоную дыпломную працу «Вясна» набыў Трацякоў.

📰 Чытайце артыкул — Фердынанд Рушчыц

Фэрдынанд Рушчыц аб’ездзіў Еўропу, але не спакусіўся замежнымі пейзажамі і па вяртаньні выбухнуў цыклам карцінаў, якія зрабілі яго сусветна вядомым. Аднак у 38 гадоў Рушчыц на ўзлёце сваёй мастацкай кар’еры радыкальна мяняе кірунак дзейнасьці. Што паўплывала на такі выбар? Які ўнёсак Рушчыц зрабіў у беларускую культуру і паўплываў на жыцьцё фатографа Яна Булгака ды мастакоў Пятра Сергіевіча і Міхаіла Сеўрука? Як з Рушчыцам звязаныя Крэўскі, Лідскі і Мірскі замкі?

▶️Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні знойдзеце ў новым выданьні праграмы Цімоха Акудовіча «Вусы Скарыны».

📕 "Зямля Фердынанда" - аповесьць Віктара Карамазава пра творчы шлях Фэрдынанда Рушчыца - можна чытаць тут.

@supermova #мова #гонар #мастак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍63
2025/10/20 13:42:42
Back to Top
HTML Embed Code: