Telegram Web Link
Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году.

24 лістапада адбыўся рэфэрэндум, што скасаваў падзяленьне ўлады

"Потым быў рэфэрэндум 1996 году, дзе сярод 7 пытаньняў найважнейшым было пытаньне пра падтрымку зьменаў у Канстытуцыі, якія значна пашыралі паўнамоцтвы прэзыдэнта. Паводле меркаваньня апанэнтаў улады і міжнароднай супольнасьці, рэфэрэндум быў праведзены з істотнымі парушэньнямі заканадаўства. Але зноў жа, як і папярэдні рэфэрэндум, гэты ня выклікаў заўважнага народнага супраціву."

"Лічу, што выносіць на ўсенароднае галасаваньне такі складаны дакумэнт, як асноўны закон краіны – няправільна. Ня толькі таму, што далёкі ад палітыкі і канстытуцыйнага права абывацель ня ў стане разабрацца са зьместам Канстытуцыі, нават прачытаць яе. Але і для дасьведчаных людзей узьнікаюць дылемы."

📝 Артыкул - Ці будуць у Беларусі далейшыя рэфэрэндумы?

🧐 Тое ж меркаваньне выказвала дасьледніца моўнае палітыкі Алена Маркава ў нашым допісе - Як без прымусу вярнуць беларускую мову

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая храналягічна завяршае аўтарскі цыкль на тэму найноўшай гісторыі Беларусі.

📝 Артыкул - «Дзевяноста шосты»: Мёртвыя паўстаюць і ідуць галасаваць супраць БНФ

Градут златые ўрэмена,
Пайдзёце есьлі дружна на

Рэ-фэ-рэн-дум!
Рэфэрэндум!
Рэфэрэндум!

🎧 Саўка ды Грышка — пра рэфэрэндум

📝 Пра рэфэрэндум 1995 года чытайце ў допісе - Нелегітымны рэферэндум

❗️А як першая Канстытуцыя Беларусі абвясціла беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай нашай краіны - у допісе 30 красавіка.

@supermova #мова #рэфэрэндум
👍5😢2
ПРА МАЛАСПРАКТЫКАВАНЫХ КРЫТЫКАЎ (Максім Лужанін)

Маласпрактыкаваныя крытыкі лічаць штучным слова падступны, а яно ў сэнсе коварный, криводушный шырока ходзіць з вуснаў у вусны. Змест яго як на далоні: падступны — той, хто ведае, з якога боку падступіцца, можа падступіцца нечакана, неспадзявана. Насовіч дае такія прыклады: «Падступная твая дружба. Ты з подступам для мяне гэта робіш. Ведаем мы тваё падступства». Як бачым, народ стварыў з аднаго кораню прыметнік і два слаўных назоўнікі. Якая ж тут штучнасць! Асцярожна, вельмі асцярожна трэба адмаўляць словам у праве на існаванне. Яны паміраюць самі, калі змяняецца паветра, або яго пачынае не ставаць. А гэта бывае, калі змяняецца час, перайначваюцца формы жыцця, калі знікае патрэба ў выражэнні тых ці іншых паняццяў.
—————————————————————
Максім Лужанін “Роднае слова. Мова ў газеце”. 1960-1962

Каварны (непатрэбны царкоўнаславянізм)
Падступны

📷 Pan Litoŭski — ПРА МАЛАСПРАКТЫКАВАНЫХ КРЫТЫКАЎ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍121
Наш сьцяг да нас вернецца

🥳 25 лістапада 1911 — нарадзіўся Яўген Ціхановіч (Казахстан) — беларускі мастак.

Аўтар дзесяткаў палотнаў, партрэтаў пісьменьніка В. Быкава, драматурга У. Галубка, скульптара А. Глебава, жывапісца М. Крыжаноўскага і інш., жанравых кампазіцый «Расповед байца», «Партызаны ў засадзе» і інш., сотняў графічных твораў, у т.л. краявідаў, ілюстрацый да кніг. Працаваў у галіне эстампу (у асноўным лінагравюры), майстра экслібрысу (адзін з першых увёў у гэты жанр партрэт).

Яўген Ціхановіч напісаў кнігу ўспамінаў "Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака":

"...Бел-чырвона-белы быў заўжды. І ніколі ён не вісеў за немцамі. Цяпер мы маем сьцяг з чырвонага палатна з мусульманскай зялёнай паласою. Апроч гэтай супярэчнасьці ёсьць яшчэ й “беларускі” бардзюрны арнамэнт, які не сустракаецца нідзе... Той — першы — сьцяг БССР меў за ўзор не абы-які, а аўтэнтычны арнамэнт, што выткала сялянка зь Віцебшчыны. Зрэшты, гэтага стваральнікі “новага” сьцяга ня ведалі. І сваімі “карэкціроўкамі” давялі ўсё да абсурду. Дарэчы, ніхто пад сьцягам БССР у вайну не ваяваў. Ён быў прыдуманы адно ў 1955 г., лукашэнка й тут выявіў сваю недасьведчанасьць...Усё наша, браткі-беларусы, нам вернецца! І наш сьцяг, і “Пагоня”. Ня ўсё ж нам заставацца ў савецкай бутафорыі 50-х гадоў!"

#supermova #мова #мастак #сымбалі
14👍1
Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй

⚔️
25 лістапада 1795 году кароль польскі й вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам адмовіўся ад прастола Рэчы Паспалітай на карысьць маскальскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ у Горадні.

Каралеўства Польскае й Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне. Дзяржава, якая існавала больш за 200 гадоў зьнікла з з карты Эўропы.

🛡 Гэтаму спрыяла паражэньне паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі – яно прадвызначыла ліквідацыю Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы.

📝 Уладзімер Арлоў - 1795. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Перамовы аб яе трэцім падзеле пачаліся летам 1794 г. Аўстрыя, якая адвяла сваю армію пасьля беспасьпяховай першай аблогі Варшавы, імкнулася атрымаць такі вялікі кавалак польскай тэрыторыі, што гэта амаль не прывяло да сутычкі яе з Прусіяй. Арбітрам у гэтай справе выступіла Расея, якая стала на бок Аўстрыі. Пасьля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію й частку тэрыторыі Літвы да Нёмана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расеі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.

📝 Чытайце артыкул Сяргея Астраўцова - Патрабую адмяніць падзелы Рэчы Паспалітай!

Я выйшаў зь месца. Я ўстаў з акопу.
Пад акупантам - Гародня і Магілёў.
Ад Беластоку да Смаленску на кол пасадзім халуёў!

🎧 Слухайце Dzieciuki — Трымайся, браце!

▶️Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Трэці падзел Рэчы Паспалітай

@supermova #мова #гісторыя #рэч_паспалітая #падзеі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔8😢4👍1
За родную мову й праўдзівы назоў.

26 лістапада 1891 — нарадзіўся Ян Станкевіч ( в. Арляняты, Ашмянскі р-н), беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч БНР.

"Паміж разьвітаньнем з Віленскай духоўнай сэмінарыяй «за агрэсіўную беларускасьць» і пахавальнай працэсіяй у амэрыканскім Іст-Брансўіку былі знаёмства з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Максімам Гарэцкім, супрацоўніцтва з «Нашай Нівай», удзел у вырашальнай сэсіі Рады БНР 24–25 сакавіка 1918 году, абароненая ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе (адкуль ён прывёз у Вільню жонку, чэшку Марыю) доктарская дысэртацыя – дасьледаваньне Аль-Кітабаў, абраньне паслом у Польскі сойм (і, вядома, славутая віленская турма на Лукішках), стварэньне ў гады нямецкае акупацыі падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў, выкладаньне гісторыі ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, заснаваньне ў ЗША Вялікалітоўскай (Беларускай) Фундацыі імя Льва Сапегі, якой Станкевіч адпісаў усе свае грошы і маёмасьць, каб дапамагаць выдавецкай дзейнасьці й разьвіцьцю беларусазнаўства праз фундаваньне стыпэндыяў для студэнтаў і навукоўцаў."

"Увесь час спадар Янка працаваў над капітальным «Беларуска-расійскім (Вялікалітоўскарасійскім) слоўнікам», які апублікаваў – 1306 старонак вялікага фармату – ужо ягоны сын Юрка. «Аторва – сорванец, ашавурак – замухрышка, бройка – шалунья, похват – рикошет..."

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Янка Станкевіч

📚 З працамі Яна Станкевіча можна пазнаёміцца на knihi.com

У гэтым выданьні зьмешчаныя выбраныя працы вядомага беларускага нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1891—1976), якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.

📕
Чытайце на kamunikat — За родную мову й праўдзівы назоў

@supermova #мова #гонар #арляняты #граматыка
10👍2
Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.
Хто забыў сваю мову – усё згубіў
.

🌟 26 лістапада 1930 году
нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч, той, хто напоўніў беларускую літаратуру інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Той, чые творы абуджаюць зрок, слых, дотык, нюх і смак.

У гонар народзінаў выбітнага беларуса ўзгадваем цікавыя факты зь яго жыцьця, пра якія мала хто ведае:

☀️ У другой палове палове 1970-х гадоў Караткевіч пачаў працаваць на Беларускім тэлебачаньні, дзе ён вёў праграму «Спадчына», прысьвечаную гісторыі й культуры беларускай зямлі.

☀️ Улюбёным літаратурным творам Караткевіча быў раман Дзюма “Тры мушкетэры”, які ён заўсёды перачытваў перад тым, як працаваць над чарговай кнігай.

☀️ Калі Караткевіч адпачываў на моры (Кактэбэль, Гагры, Прыбалтыка), то абавязкова выходзіў з рыбакамі лавіць рыбу. У Кактэбэлі спаймаў акулу, чым вельмі ганарыўся.

☀️ Яго маці Надзея Грынкевіч была шляхтнага паходжаньня й выдатна ведала французкую мову. Менавіта яна дапамагала ствараць францускія дыялёгі ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.

☀️ У сваім дзёньніку ад 15 лістапада 1965 году Караткевіч адзначыў: "Іван Жахлівы — гэта Гітлер XVІ стагодзьдзя. Адзін бараніў нованароджаны кляс дваран, другі — усім вядома каго”.

☀️ Уладзімер Караткевіч вельмі любіў мультфільмы. Ён абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх зь вялікім захапленьнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм ☺️.

📝 Чытайце артыкулы — Якім запомніўся Караткевіч блізкім і сябрам і
Мясьціны Воршы, апетыя клясыкам у ягоных творах

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — творы Ўладзімера Караткевіча

Які твор Караткевіча ваш самы любімы? Давайце абмяркуем!

@supermova #мова #гонар #годнасьць #літаратура
11🔥4🎉4👍1👏1
Слуцкая збройны чын - гонар твой не знік.

27 лістапада 1920 — пачалося Слуцкае паўстаньне ў абарону незалежнасьці Беларусі

Слуцкі Збройны Чын, нягледзячы на ўсю лакальнасць гэтай падзеі у маштабе руйнавання навакольных імперый, быў з'явай несумненна ўнікальнай.

У кантэксце еўрапейскай гісторыі звяртае на сябе ўвагу той факт, што ад першай беларускай газеты і да першай беларускай лініі фронта (у кожнай нацыі ёсць свая першая лінія фронта) прайшло крыху больш за 15 год.
Здаецца ні адна нацыя не праходзіла шлях "ад пяра да штыка" так хутка.

У кантэксце ж унутранай беларускай гісторыі, слуцкая лінія фронта засталася адзінай выключна беларускай. Усе наступныя 100 год тут дзьмулі толькі буйныя геапалітычныя вятры.

©️ Беларускі Бабілон

Макар Краўцоў займаўся арганізацыяй друкарні Часовай Рады Случчыны. Тады ён напісаў марш "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", што пасля стаў гімнам БНР.
27 лістапада адзначаецца беларускімі патрыётамі, як Дзень герояў!

Глядзіце 20 фактаў пра Слуцкі Збройны Чын (english subtitles) і дзяліцеся відэа з замежнымі сябрамі

Калі знясіліш ад мітрэнгі марнай,
Калі у думках запануе змрок -
Паслухай лепей споведзь Слуцкай брамы,
І знойдзеш моцы на наступны крок.

🎧 Слухайце Крама - Слуцкая брама

▶️
Што не расказваюць у школах глядзіце ў відэа — Слуцкі збройны чын. Тлумачым на салдаціках

@supermova #мова #гонар #годна #слуцк #героі #музыка #крама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥43👍2
У мяне, як у беларуса, першая дзяржаўная мова – беларуская.

🥳 Віншуем з Днём народзінаў Рыгора Сароку (вёска Турэц-Баяры, Маладзечанскі р-н), дырэктар і дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа, Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна і раёна.

Рыгор Сарока стаў ініцыятарам прысваення імя М.-К. Агінскага (аўтару знакамітага паланэзу «Развітанне з Радзімай») Маладзечанскай музычнаму вучылішчу (1995); адкрыцця на базе вучылішча аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (1995); ўстанаўлення мемарыяльнай дошкі памяці М.-К. Агінскага на будынку вучылішча (1995); ўсталявання помніка М.-К.Агінскага (2001 г., скульптар — Валяр’ян Янушкевіч); стварэння Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра (2005).

– Рыгор Сямёнавіч, Вы амаль заўсёды размаўляеце па-беларуску. Для Вас гэта важна?
❗️ Гэта ж мая мова. Я ж не гуляю. Я проста валодаю ёй аднолькава, як і рускай. Але у мяне, як у беларуса, першая дзяржаўная мова – беларуская. На жаль, многія здраджваюць роднай мове. Яны ўхапіліся за тое, што ў нас дзве мовы, і абралі для сябе толькі рускую. Дык я не той чалавек.
Я павінен сказаць, што не трэба ківаць на ўладу, якая быццам забараняе гаварыць па-беларуску. Мне ніхто не забараняў выступаць на тэлебачанні на беларускай мове. Многія сустрэчы, дзе я быў, завяршаліся тым, што ўсе пачыналі гаварыць на ёй. Гэта факт. Мая мова ўражвае, бо я ёй валодаю. Я думаю на ёй не размаўляюць ад нашай беларускай ляноты, бо трэба прыкласці намаганні, каб гаварыць прыгожа і правільна, а не на «трасянцы». Бо трэба вучыць правілы, разгортваць слоўнікі, чытаць беларускія творы. Паверце, калі не чытаць нашых класікаў, авалодаць беларускай мовай немагчыма.

🗣 Годную размову з Рыгорам чытайце ў артыкуле - СЦЭНА – ВЕЛЬМІ КАПРЫЗНАЯ ДАМА

Для мяне беларуская мова, як харчаванне, я не магу без яе жыць.
⁉️ Як увогуле можна да Свайго, да Мовы да Сваёй ставіцца зняважліва. Яна ж Наша, гэта ж якая гісторыя звязаная з гэтай мовай! Скарына 500 год таму пераклаў Біблію на беларускую, у ВКЛ гэта была асноўнай дзяржаўнай мовай.

👀 Каб натхніцца ўласным прыкладам Рыгора Сарокі глядзіце з яго ўдзелам Дыя@блог. Пра мову (2013-11-11)

@supermova #мова #гонар #годнасьць #маладзечна #турэц_баяры #музыка
17👍4
​​Стваральнік ідэалягічна правільных мядзьведзяў і хлопчыкаў

🚂 30 лістапада 1899 — нарадзіўся Міхась Лынькоў (в. Зазыбы, Лёзьненскі р-н), беларускі пісьменьнік

Як чытач я зь дзяцінства быў удзячны Міхасю Лынькову... Так-так, менавіта яму, стваральніку ідэалягічна правільных мядзьведзяў і хлопчыкаў, аўтару аповесьцяў для яшчэ жывых дарослых і амаль што цалкам вымерлых беларускамоўных дзяцей.

Тая літаратура, у купэ якой ён уціснуўся, была яму відавочна цеснаватая. Ён наогул такі пісьменьнік, які быццам бы заўсёды толькі прыгаворвае, прымаўляе, нясьпешна камэнтуе, не даючы разагнацца сваёй інтанацыі — і вось ужо: канец аповесьці. І ў «Міколку», і ў «Мішку» — сваіх самых знакамітых і папулярных творах — ён спачатку дэманструе, што ўмее, умее, умее пісаць, а потым, зь ня меншым імпэтам — што калі трэба, то і ня ўмее. Бо трэба ж раздаць гэтыя вечныя белпісьменьніцкія даўгі. Роднай партыі, сацрэалізму, піянэрскай арганізацыі, савецкаму народу і г. д. Гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала... Як Міколка з сумам думае пра экспрэсы, якія пралятаюць міма, так і ўважліваму чытачу застаецца толькі ўспамін пра пачатак тэксту, пра некалькі старонак цудоўнай прозы, якая скончылася так хутка і на месцы якой застаўся голы краявід дурацкага сюжэту пра бальшавікоў і немцаў з панамі і белапалякамі. Даўжок, што паробіш. Кабінэт кожнага савецкага пісьменьніка быў такой даўгавой ямай — але Лынькова чамусьці асабліва шкада.

Лынькова звычайна дачытваюць да канца (калі наважваюцца). Бо пачатак намякае на тое, што і працяг будзе ня горшы. Але чым далей па рэйках, тым больш адрэзаных ног, і чым далей у лес, тым менш маліны. На кожнай старонцы аўтар дэманструе свой партбілет — а мы думалі, ён нам пра мядзьведзя раскажа.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Пакуль ня скончыцца паліва

Z doŭhich kominaŭ strumienicca čyrvony i zialony dym
Chtoś pracuje kožny dzień
Kab hety dym nikoli nie źnikaŭ
Mihatliva, niby stancyi metro, biahuć hady
Ty by vyjšaŭ ź ciahnika
Ale baiśsia skraźniaka

🎧 Слухайце Volski -- Hej!

Калі чыталі, ці хоць бачылі кнігу "Міколка паравоз" у бацькоў на паліцах, пішыце ў каментарах

@supermova #мова #зазыбы #каляндар #музыка
👍8
Галоўнае, каб чалавек меў цьвёрдыя
беларускія нацыянальныя пазыцыі
!

1 сьнежня 1920 году
быў створаны Беларускі студэнцкі саюз - арганізацыя студэнтаў-беларусаў Унівэрсытэта Стэфана Баторыя ў Вільні, які праіснаваў да 1939 году.

☝️ Спачатку зьвяз меў назву “Гурток студэнтаў беларусаў” і меў чатыры сэкцыі: культурна-асьветную, навуковую, выдавецкую, працы. Начале зь ім дзейнічала бібліятэка-чытальня, выходзілі часопісы «Новы шлях» і «Студэнцкая думка».

🙌 Студэнцкі зьвяз падтрымліваў лепшыя традыцыі беларускай інтэлігенцыі й ставіў сваёй галоўнай мэтай аб’яднаньне сяброў на грунце духоўных і маральных каштоўнасьцёў, заахвочваньне іх да самаадукацыі, навуковага пазнаньня Беларусі, выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці народа.

❗️ Удзельнікі часта выступалі зь лекцыямі на розныя тэмы: "Беларусы як народ", "Беларусь у мінулым і сягоньня", "Мы й наша бацькаўшчына", "Беларусы ў Польшчы", "Хто мы?", "Трагедыя беларускай інтэлігенцыі", "Асадніцтва на Беларусі", "Праблема русыфікацыі пад Польшчай і беларусы", "Чаму дамагаемся беларускай школы?".

Пры Студэнцкім зьвязе працавалі завочныя каапэратыўныя курсы, была адчынена студэнцкая сталовая “Беларуская сытніца”. Актывісты выступалі ініцыятарамі й арганізатарамі суботнікаў, экскурсый, дыскусыйных вечарын, канцэртаў-баляў, у якіх разам зь беларусамі ўдзельнічалі ўкраінскія, літоўскія й польскія студэнты 🤝.

Зьвяз спыніў дзейнасьць у сувязі з закрыцьцём унівэрсытэта ў верасьні 1939 году.

Нашае братэрства
Хай ня мае спыну.
Грамада студэнцтва
Хай квітнее слынна.
Мусім ісціну адшукваць,
Каб карміла нас навука.
Услаўляем Айчыну!

🎧 Слухайце Стары Ольса — Гімн студэнтаў

@supermova #мова #гісторыя #студэнты #вільня
7👍1
Такія вось "Вясёлыя карцінкі".

«Плэйбой» быў савецкаму чалавеку крышачку знаёмы... Ён прыяжджаў у СССР на караблях, ледзьве ня ў скрынях з апэльсінамі, як чабурашка. Які, дарма што нелегальны імігрант, таксама быў той яшчэ плэйбой.

1 сьнежня 1953 году ў чыкагскіх кіёсках зьявіўся першы нумар скандальнага выданьня. Яшчэ ў лістападзе заснавальнік быў упэўнены, што выданьне другога нумару давядзецца адкласьці гадоў так на пяцьдзясят — бо каму ён патрэбны, сумнеўны часопіс без рэпутацыі. Сапраўды, каму ў пяцідзясятых быў патрэбны часопіс з аголенай Мэрылін Манро? Аднак семдзесят тысяч асобнікаў з адпаведным фота разышліся за два тыдні, прычым пяцьдзясят зь лішкам тысяч — ужо за першыя сем дзён.

Калі Набокаў даваў сваё інтэрвію «Плэйбою», засьвяціцца ў ім было ня менш прэстыжна, чым у «Нью-Ёрк Таймс» — прычым для любога, уключна зь левымі інтэлектуаламі і бунтаўнікамі. А наклад выданьня сягнуў за мільён.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Бой, ды ня той

Ён марыў пра курортныя раманы,
Ды быў жыцьцём сувора пакараны,
Бо жонка Зіна і сяброўка Зоя
І блізка не цягнулі да “Плэйбою”.

А горад, дзе ён жыў, быў нейкі шэры,
Ну, карацей, не Рыа-дэ-Жанейра.
Наўкол не Апалёны і Вэнэры,
А злодзеі і міліцыянэры.

🎧 Пра здзейсненьне мар слухайце ў песьні Крамбамбуля - Dolce Vita

@supermova #мова #каляндар #плэйбой
2👍2🔥1
Самыя вялікія злачынствы адбываюцца тады,
калі добрыя людзі нічога ня робяць

У ноч зь першага на другога сьнежня 1956 году яхта «Гранма», на борце якой ванітавала 77 кубінцаў, аднаго аргентынца, аднаго мэксыканца, аднаго дамініканца, аднаго італійца, а яшчэ адзін кубінец задыхаўся ад астмы, падышла да берагоў будучай Выспы Свабоды. Зрэшты, ніхто на яхце ня ведаў дакладна, дзе яны апынуліся. Кастра прыгадваў потым, што самая жудасная думка, якая прыходзіла яму ў галаву ў тую ноч, была думкай пра тое, што высадка адбудзецца каля аднаго з прыбярэжных астравоў. І Куба так і не даведаецца, каму яна больш за ўсіх патрыя.
...
Яны прыдумалі сябе — і прыдумалі сабе краіну. Напэўна, гэта самае важнае — умець прыдумаць сябе. Далейшае ўжо ня так цікава — тэхнічныя дэталі, кшталту цечы ў днішчы шматпакутнай «Гранмы». Яны мелі мару.

❗️Мара — страшнае слова. Самыя вялікія злачынствы адбываюцца тады, калі нехта марыць, а добрыя людзі нічога ня робяць. Калі выбар толькі адзін: ці патрыя, ці прапаў.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Патрыя ці прапаў

©️”Рэвалюцыйная барацьба - гэта пытаньне арганізаванай меншасьці. Калі гэтая барацьба ідзе на зьмену, без бачаньня (стратэгіі), часьцёў за ўсё аднаго тырана зьмяняе другі. Калі арганізаваная меншасьць мае намёткі канцэпцыі - гэта праводзіць да зьменаў” - Ihar Tyshkevich

@supermova #мова #каляндар #куба
🤬3👍1
​​Архітэктар Гомеля і творца "Вострава смутку"

🥳 2 сьнежня 1866Станіслаў Шабунеўскі (в. Скароднае, Ельскі раён, Гомельская в-ць) - адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускага мадэрна ў архітэктуры.

⛪️ Шабунеўскі здолеў пабудаваць большасьць будынкаў Гомеля першай паловы XX стагодзьдзя. Каля двух дзесяткаў зь іх моцна пацярпелі ў гады Другой Сусьветнай вайны, але перажылі татальнае разбурэньне.

У веку 69 гадоў Станіслава Шабунеўскага рэпрэсавалі – яго арыштавалі па ілжывым даносе за ўдзел у права-трацкісцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі. Архітэктара асудзілі на 10 гадоў лагераў і адправілі на будаўніцтва Беломорканала ў Мядзьведжую гару. Памёр таленавіты беларус у 1937 годзе ў месцах пазбаўленьня волі. Рэабілітавалі Станіслава Шабунеўскага ў 1989 годзе.

У 2018 годзе Шабунеўскага было пасьмяротна прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна Гомеля.

🥳 Таксама 2 сьнежня 1953 нарадзіўся скульптар Аляксандар Фінскі (пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская в-ць). Творца мэмарыяла «Яма. Менскае гета» ў Менску, «Вострава смутку» на Сьвіслачы, знака «Нулявы кілямэтр» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, мэмарыяльнага комплекса «Чырвоны Бераг» і інш.

@supermova #мова #архітэктура #скульптура #гомель #менск
2🔥2
Падарунак табе на Каляды.

3 сьнежня 1926 году жыхарка гораду Санінгдэйл у Бэркшыры, жонка палкоўніка Арчыбальда Крысьці Агата прыняла ванну, пацалавала сваю дачку, пагладзіла па сьпіне сабаку, села ў машыну і роўна а 21.45 зьехала ў невядомым напрамку.

5 сьнежня пра таямнічае зьнікненьне Агаты Крысьці напісалі ўсе брытанскія газэты, а 6-га — «Нью-Ёрк Таймс». Малавядомая аўтарка дэтэктываў умомант зрабілася знакамітасьцю.

Бачачы такую справу, згаданы намі сэр Артур Конан Дойл таксама вырашыў узяць удзел у пошуках Агаты. Як водзіцца ў сышчыкаў, ён скарыстаў дэдуктыўны мэтад — магчыма, занадта дэдуктыўны для аўтара «Шэрлака Голмса». І пакуль грамадзяне прачэсвалі навакольныя лясы і бралі штурмам моргі, сэр Артур, даўні прыхільнік сьпірытызму, зьвярнуўся да знаёмага экстрасэнса, з парога паказаўшы яму пальчатку зьніклай пісьменьніцы.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Дарагому Арчы

Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба, небяспечна

🎧 Слухайце NIZKIZ - Небяспечна

@supermova #мова #каляндар #дойл
👍5
НЕЗРАЗУМЕЛЫЯ СЛОВЫ (Максім Лужанін)

Так званых незразумелых слоў баяцца не трэба. Хай на першым часе якое-небудзь слова сапраўды будзе не ўсім зразумелым. А ўжывецца ў адным артыкуле, у адной, у другой газеце, пяройдзе ў кнігі і атрымае шырокае распаўсюджанне.

Слова навучэнец набыло права грамадзянства толькі з выхадам руска-беларускага слоўніка ў 1953 г. Цяпер жа ніхто і не думае, што гэта новатвор, настолькі трывала ўвайшло яно ў абыходак.

З кожным годам у нас выдаецца ўсё больш кніг, і кожная нешта ды дадае ў слоўны фонд. Такім чынам, калі не баяцца навізны гэтых укладаў у мову, а пускаць іх шырэй ва ўжытак, незразумелых слоў будзе рабіцца ўсё меней і меней. (М. Лужанін. Збор твораў 1981).
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
УВАГА!
Пан Літоўскі хоча прэзэнтаваць выпісы з казак “Падарожжа за падсьнежнікамі” (2022), “Гісторыя Барбанаша: Куфар зь ільмавым лістком” (2023), выдавецтва “Fenix”, аўтар Марцін Кунетка.

Выракаваць — канчаткова нешта пастанавіць. Напрыклад, суд або манарх выракуюць лёсы тых, каго судзяць.
Уважаць — 1. меркаваць 2. зьвяртаць увагу, прыкоўваць увагу, глядзець, пільна сачыць.

Скупчыцца — сканцэнтравацца, згрупавацца ў адным якім‑колечы месцы.
Злякнуцца — раптоўна і моцна спалохацца.


Азнайменьне — абвяшчэньне, паведамленьне.
Пажагнаньне — дабраслаўленьне; перакрыжаваньне.
Пратаньне — мыцьцё, чышчаньне, навядзеньне парадку.
Разьвязаньне — уладжаньне нешта, справіцца з чымсьці; вынік нейкага дзеяньня.
Хаценьне — адчуваньне ахвоты нешта зрабіць.


Бачна — асьцярожна, бачліва, уважліва, з увагаю.
Канечне — абавязкова, што б ні здарылася.
Пільна — 1. будучы прымушаны цяперашнім тэрмінам; неадкладна, незабаўна, безадвалочна
2. старанна, з запалам 3. бачна, уважліва
Стала — без пярэрвы, безустанку, няспынна.
Цягам — бесьперастанку, безустанку, няспынна.

Агнішча — 1. прыстасаваньне, дзе распальваюць і падтрымваюць агонь. 2. сымбаль роднага дому, сям’і ◆ Сямейнае (хатняе) агнішча.
Аддзел — вайсковае зьяднаньне, самастойная частка цэлага, па-расійску отряд.
Атра́мант — каляровае рэчыва, якім пішуць.
Калама́р — невялікая пасудзіна, у якую наліваюць атрамант і мачаюць пяро, калі пішуць.

📷 Pan Litoŭski — НЕЗРАЗУМЕЛЫЯ СЛОВЫ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6👍5
Чырвоным па белым.

🥳 4 сьнежня 1935 — нарадзілася Сьцепаніда Сьцепанюк (в.Дарапеевічы Маларыцкага раёна) — легендарная беларуская ткачыха, народны майстар Беларусі. Адрадзіла «спадніцы-палатнянкі» і маларыцкія касьцюмы цалкам па традыцыйнай тэхналёгіі —"кажушком".

Сьцепаніда Аляксееўна ткала на кроснах, якія сваімі рукамі некалі зрабіў яе бацька. Ткацтвам яна займалася зь дзяцінства. У яе замаўлялі адзеньне аддзелы культуры і простыя людзі. Свае вырабы яна дэманстравала і за мяжою, адкуль прывозіла ўзнагароды ня толькі за цікавае адзеньне, але і за захаваньне культурнай спадчыны. За зьберажэньне традыцый народнага ткацтва Сьцепаніду Аляксееўну ўганаравалі званьнем «Народны майстар Рэспублікі Беларусь».

У верасьні 2021 году ў яе хаце здарыўся пажар, згарэла ўся яе калекцыя — натканыя ручнікі, посьцілкі, наміткі, спадніцы-буркі і нават строй, які жанчына выткала сабе на сьмерць. Сама яна дзівам уратавалася — хоць і была пасьля інсультаў фактычна прыкутая да ложка, але здолела разьбіць галавой шыбу і выпаўзьці праз акно на двор.

📰 Чытайце артыкул — Славутая беларуская ткачыха

▶️ На хараство Маларыцкага строя можна паглядзець у відэа Традыцыйны строй.

@supermova #мова #ткацтва #строй #майстар
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔83👍2🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Штосьці добрае🤗

Знайшлі ідэю на прасторах інтэрнэту, хочам дзяліцца Адаптавалі і нясём вам.

🫙Плануем прыдбаць самы прыгожы слоік! А вы?

Сьвет пазбавіць ад пакутаў
Запаліць ліхтар уначы
І табе дапамагчы
І табе дапамагчы


🎧Слухайце Пятля Прыхільнасьці — Штосьці добрае

@supermova #мова #штосьцідобрае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6
Аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа».

🎼 5 сьнежня 1886 году
нарадзіўся Мікола Равенскі – беларускі кампазытар, дырыгент, музычны крытык.

Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, а — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн “Магутны Божа”. Вершы, напісаныя да гэтага шэдэўру нацыянальнае культуры Натальляй Арсеньневай, паклаў на музыку кампазытар Мікола Равенскі.

Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным адраджэньні. Калі б можна было перанесьціся ў той час, я, нягледзячы на свае больш чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў “Люблю наш край” Канстанцыі Буйло і “О Беларусь, мая Шыпшына” Уладзімера Дубоўкі, зь якім кампазытар блізка сябруе.

🎹 У бэльгійскім Лювэне, дзе ва ўнівэрсытэце вучылася шмат беларусаў, кампазытар пагадзіўся кіраваць студэнцкім хорам, які потым даваў канцэрты ў шмат якіх гарадах Бэльгіі, Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі. Вялікі посьпех мелі кружэлкі хору Равенскага, якія тады ці не адзіныя рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую музыку й песьню.

Імя Равенскага вярнулася ў Беларусь толькі ў 1990-я.
Аднак дагэтуль застаецца нявыдадзенай ягоная спадчына. Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але “Магутны Божа” будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе Беларусь.

“Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьні свае хвалы...”

🗽Імены Свабоды - Мікола Равенскі

📕Купляйце кнігу — Зборнік “Мікола Равенскі”

@supermova #мова #гонар #музыка
5👍1
СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ.

Колас пярэчыў супроць ужывання ля. «Сапсаванае слова каля»,— казаў ён. Але народная мова нічога не чыніла дарма, ёй хацелася быць мілагучнай, і яна стала такой, робячы ўсё, што было для гэтага патрэбна.

Ля, шчэ, мо, трэ — з’явіліся акурат у выніку памкнення мовы да мілагучнасці і пры збегу зычных і галосных. Народ апускаў тое, што шкодзіла вымаўленню. Вось як гэта адбывалася: а я (я)шчэ не снедаў: мо(жа) жаўна застукала; рака (ка)ля плота; трэ(ба) бабе пералаз.

Мова наша стала незраўнана прыгажэйшая, багацейшая і больш гнуткая. Але яна — фармуецца і развіваецца, і таму павінна ўбіраць у сябе рочадзі і ручаінкі з дыялектаў. Тады разрасцецца яшчэ буйней. Давайце пасабляць! І не забывацца пры ўстанаўленні моўных нормаў пра мілагучнасць. Найчасцей яна вырашае, якому слову жыць, якому адыходзіць.

Максім Лужанін “Роднае слова. Магчымасці мовы”. 1960-1962

📷 Pan Litoŭski — СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👀5👍3
Вялікі паэт Беларусі,
які стварыў знакамітае яйка ў квадраце,
новыя жанры і словы.

🥳 5 сьнежня 1947 - нарадзіўся Алесь Разанаў (в. Сялец, Бярозаўскі р-н), беларускі пісьменьнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

У кастрычніку 1968 студэнты-філолягі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, зьвярнуліся ў ЦК КПБ зь лістом на імя Пятра Машэрава (ліст падпісала некалькі соцень чалавек), дзе патрабавалі вяртаньня выкладаньня на беларускай мове. У выніку тройца ініцыятараў звароту атрымала ярлыкі «нацыяналістаў» і іх выключылі з унівэрсытэту.

©️ Мне пашанцавала: я з тых ідыётаў, якія нейкі час верылі і марылі, што першы беларускі Нобэль дастанецца Алесю Разанаву. — Альгерд Бахарэвіч

©️ Ён быў проста як ніхто, бадай, з нас адданы паэзіі. Мажліва, па той прычыне, што адчуваў сваю пакліканасьць — Уладзімер Някляеў

©️ Асоба Алеся Разанава мела не адно вымярэньне і ўвасабленьне, але найперш ён — стваральнік новых жанраў і наогул новай паэтыкі — Уладзімер Арлоў

📕 З творчасьцю аўтара можна пазнаёміцца на kamunikat.org, а зь перакладам п’есы Ў. Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч» на knihi.com

Алесь Разанаў быў першым публічным прамоўцам Беларускага Калегіюму, на чыё ўрачыстае адкрыцьцё ён адмыслова напісаў і прачытаў свой славуты тэкст “Слова пра спадчыну”.

❗️ Мы вяртаем спадчыну. Спадчына ёсьць тое, што нам належыць спачатку. Аднак мы яе вяртаем. Яна не пераставала нам належаць і тады, калі была адлучана ад нас, бо мы заставаліся яе падставай, якою ахоўвалася і зьберагалася яе спачатковасьць. Разам зь ёй мы вяртаем сябе, і можа якраз у зьяве вяртаньня спадчына найбольш голасна нагадвае нам пра тое, што яна ня толькі яна, але і мы і што яна тады яна, калі мы — мы.

Пагаворым пра паэтычныя адкрыцці Разанава, а таксама пра тое, як ён спрабаваў падняць студэнцкае паўстанне і змагаўся з русіфікацыяй, як увесь Менск быў абвешаны творамі Разанава і чым Разанаву абавязаны ўсе аматары спорту.

▶️Глядзіце ХАДАНОВІЧа - Вялікі паэт Беларусі, Алесь Разанаў

🎧 Слухайце Купалаўцаў - ГОЛАС / Памяці Алеся Разанава

На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
«Я кахаю».
Усе пазіраюць на свет
праз гэтыя словы.


🔗 І падпісвайцеся на канал ініцыятывы wir.by - тэкст Алеся Разанава кожны дзень @razanau_wir_by

@supermova #мова #разанаў #сялец #паэзія #вершы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍2
2025/10/20 10:17:07
Back to Top
HTML Embed Code: