Telegram Web Link
Фундатар Чырвонага касьцёла ў Менску.

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Эдвард Вайніловіч (в. Сьляпянка, цяпер у межах Менска) — палітычны дзеяч, лідар каталіцкай шляхты на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Фундатар Чырвонага касьцёла ў Менску.

Глядзіце Лабірынты — Гісторыя Чырвона касцёла

Э. Вайніловіч быў шчырым вернікам, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыцьцё ён актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі ягоных сацыялістычных кірункаў. Быў адданым каталіком, але і заўзятым прыхільнікам міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, свабоды сумленьня; будаваў праваслаўныя цэрквы, стаў заснавальнікам камітэту абароны правоў габрэяў і татараў у Клецку.

📝 Чытайце біяграфію — Эдвард Вайніловіч

Пан Эдвард ніколі не абмяжоўваўся эканамічнымі інтарэсамі. Ён адчыняў дзіцячыя прытулкі і школы, больш за трыццаць гадоў быў ганаровым судзьдзём Слуцкага павету, бараніў справы Літвы-Беларусі як дэпутат Дзяржаўнай думы і сябра Дзяржсавету Расейскай імпэрыі.

У 1918-м ён падтрымаў утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, браў удзел у паседжаньнях яе Ўраду і выступаў супроць падзелу краіны Масквой і Варшавай. Невыпадкова менавіта ў доме Вайніловіча ў Слуцку ў лістападзе 1920 году сабраліся дэлегаты зьезду Случчыны, што абвясьціў падрыхтоўку да антыбальшавіцкага паўстаньня пад сьцягамі БНР.

🗽 Чытайце Імёны Свабоды —
Эдвард Вайніловіч

...І як ні шалеў Разгуканы гнеў,
Як дух нячысты Сьвет ні зьнявечваў,—
На балючай радзіме Храм ацалеў,
Каб стацца верніку Домам вечным
...

Рыгор Барадулін — “Радзімалюб”

▶️ Больш на канале Haroshak — Эдвард Вайніловіч

@supermova #мова #вайніловіч #касьцёл #менск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
Даваў другое жыцьцё народным песьням

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Міхаіл Анцаў (Смаленск) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог.

М. Анцаў вучыўся кампазыі ў М. Рымскага-Корсакава. Сярод твораў Анцава апрацоўкі беларускіх народных песень «А ў полі Вярба», «Кума мая, кумачка», «Го-го-го, Каза», «Лучына-лучыначка». Песьні на вершы беларускіх паэтаў — «На ніве» Я. Коласа, «Першае мая» М. Чарота.

📰 Чытайце артыкул — Беларускі кампазітара М. Анцаў

...Як сад зацвiтаў,
Як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчынонька
Па ваду iшла.

Кася ад вады,
Яся да вады:
- Пастой, пастой, мая Кася,
Дай каню вады.

- Як буду твая,
Напаю каня,
З зiмненькае крынiчэнькi,
З поўнага вядра.


🎵 Беларуская народная песьня «А ў полі Вярба».

@supermova #мова #музыка #кампазытар
🔥21👍1
Неверагодны лёс консула БНР у Празе.

🥳 12 кастрычніка 1865 — нарадзіўся Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, консул БНР у Празе.

Мікола Вяршынін зьявіўся ў Празе раней за астатнюю эмігранцкую хвалю, у канцы 1908 году. Працаваў настаўнікам рускай і польскай мовы ў адной з праскіх школ. Перад Першай сусьветнай вайной быў таксама сакратаром і бібліятэкарам ў праскім таварыстве імя Льва Талстога. У 1919-м годзе Рада БНР упаўнаважыла яго быць сваім прадстаўніком у справах ваеннапалонных, пазьней павысіла фактычна да рангу консула ў Празе.

📍Консульства, або місія ня мела свайго памяшканьня і месьцілася ў кватэры Вяршыніных у доме на Wenzigova 4. На гэтую ж адрэсу былі зарэгістраваныя большасьць беларускіх арганізацый міжваеннага пэрыяду (Беларуская грамада, пазьней Беларуская рада), ад імя якіх Вяршынін вёў сталыя перамовы з чэхаславацкім міністэрствам замежных спраў. Тут жа быў запачаткаваны Беларускі архіў. Вяршынін дабіўся ад чэхаславацкага ўраду выдзяленьня каля сотні стыпэндый для беларускіх студэнтаў.

📝 Чытайце артыкул — Неверагодны лёс консула БНР

Глядзіце авантурЫстаў — Прага. Архітэктура, піва і беларусы

🔵 Далучайце на суполкі Беларусы Чэхii / Belarusians in the Czech Republic, калі жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў вандроўку па ёй.

@supermova #мова #вяршынін #прага #бнр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты. 🪐

🥳 13 кастрычніка 1888 году нарадзіўся Язэп Драздовіч, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археоляг, скульптар, пэдагог, пісьменьнік.

Кола інтарэсаў Драздовіча ўражвае: ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексыку Дзісеншчыны й Піншчыны, склаў зборнік «Песьні Дзісеншчыны».

Непрыкаянасьць і вечныя бадзяньні Драздовіча, адсутнасьць уласнага жыльля прыносіла яму пакуту, але разам з тым ратавала й ад рэпрэсый, бо часта мастака ні фашыстоўскія, ні бальшавіцкія ўлады не маглі знайсьці. Зь ягоных фантастычных твораў многія (нават самыя блізкія сябры) сьмяяліся, лічылі яго вар’ятам.

Глядзіце відэа — Сатурніянскія хронікі Язэпа Драздовіча

Што маляваў Драздовіч?

Першыя карціны ён напісаў у 1907 годзе – кожная зь іх («Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні») мела глыбокі сымбальічны сэнс. Пазьней Драздовіч намаляваў у рэалістычным характары сэрыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» зь сялянскімі сядзібамі й палеткамі, у карцінах гэтай сэрыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю.

Адны з найцікавейшых прац - насьценныя дываны с сюжэтнымі малюнкамі у цэнтры з расьліннай абмалёўкай. Руцэ Драздовіча належаць бюст Францішка Скарыны й выява полацкай княжны Рагнеды.

Самая вядомая карціна Язэпа Драздовіча “Пагоня” – найважнейшая ў творчасьці мастака. Яна не ўвайшла ў альбом, выдадзены ў 2012 годзе Нацыянальным мастацкім музэем Беларусі.

▶️Глядзіце дакументальны фільм — "Зорны шлях". 1997 год.

Выбітны пісьменьнік, ён апісаў падзеі якія адбываліся на нашых землях ад VІ да XX ст. у паэме «Трызна мінуўшчыны». Тут Драздовіч выступае ў якасьці Бая-песьняра. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалягічных помнікаў, якія вынайшаў падчас археалягічных дасьледваньняў у Сьвіры. Там ён адкрыў некалькі стаянак каменнага й бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер.

📝 Чытайце артыкул — Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты

Каб ушанаваць памяць геніяльнага земляка, прагуляйцеся па вуліцы ў менскім мікрараёне Лошыца, якая носіць яго імя. А таксама зазірніце ў Траецкае прадмесьце – там усталяваны помнік Язэпу Драздовічу.

Зараз ягоныя працы захоўваюцца ў Нацыянальным музэі Літвы, Нацыянальным музэі гісторыі й культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музэі, Музеі старажытнабеларускай культуры, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых рэгіянальных музэях Беларусі й у прыватных калекцыях.

Глядзіце відэа ад канала Haroshak — Язэп Драздовіч

@supermova #мова #гонар #мастацтва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍73
З 11 кастрычніка ў музэі Якуба Коласа дзейнічае выстава «Космас — наш!», прысьвечаная творчасьці Язэпа Драздовіча.

Язэп Драздовіч першы зь беларускіх мастакоў зьвяртаецца да тэмы космаса і прагу да касьмічных глыбінь сусьвету Драздовіч праносіць праз усё жыцьцё. У сталыя гады паралельна з касьмічнымі творамі Драздовіч будзе займацца аздабленьнем сялянскіх хацін маляванымі дыванамі. На выставе, падрыхтаванай сумесна з Гісторыка-культурным музэем-запаведнікам «Заслаўе» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, можна пабачыць маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклёрныя сшыткі Якуба Коласа.

🗺 Месца: музэй Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Менск

Падчас адкрыцьця вас чакае куратарская экскурсія па выставе.Якая з карцін уразіла вас больш за ўсё?

@supermova #мова #гонар #мастацтва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍4🔥1
Хацеў быць сапраўдным беларусам, і ён ім быў!

🎠 13 кастрычніка 1970 - нарадзіўся Вітольд Ашурак (в. Агароднікі), беларускі грамадзкі й палітычны актывіст, палітычны зьняволены. Ці не падстава гэта для таго, каб узгадаць, што зрабіў за сваё такое нядоўгае жыцьцё сапраўдны беларус?

У 2010 годзе Вітольд уступіў у БНФ і адразу перайшоў на беларускую мову, стаў сябрам Сойма партыі.

Ашурак падымаў экалягічныя праблемы. Разам з паплечнікамі судзіўся са шклозаводам за парушэньне Орхускай канвэнцыі, дамагаўся грамадзкіх слуханьняў па пытаньні арганізацыі вытворчасьці шкловаты — урэшце на заводзе пабудавалі больш бясьпечную высокатэмпэратурную печ, дзе спальвалі шкодныя адкіды.

Калі пачаўся мор рыбы ў Дзітве, каб прыцягнуць увагу да праблемы, удзельнічаў у акцыі на прыступках райвыканкаму, за што атрымаў штраф, аднак неўзабаве пачалося пашырэньне лідзкіх ачышчальных збудаваньняў.

У Лідзкім раёне шмат зрабіў, каб жыла памяць пра паўстанцаў 1863 году. На працягу 2017—2018 гадоў Вітольд Ашурак разам са сваімі паплечнікамі аднавіў між вёскамі Малое Ольжава й Мохавічы (Лідзкі раён) мэмарыял памяці паўстанцам Каліноўскага. Рэгулярна бываў на ўгодках ушанаваньня паўстанцаў у Сьвіслачы.

Ашурак быў адным з арганізатараў фэстаў патрыятычнай песьні, якія праходзілі пад Бярозаўкай.

Па ўспамінах сяброў, Вітольд вельмі цікавіўся гісторыяй, гісторыяй мастацтва. Горы кніг пра гэта прачытаў. Турызмам цікавіўся, кожны год сплаўляўся на плытах па Нёмане.

❤️ Хацеў быць сапраўдным беларусам, і ён ім быў. Памятаем.

🎬 Гісторыя палітвязьня, які загінуў у турме - Я Вітольд Ашурак

Вось белы, чырвоны і белы.
Як сьнег і як кроў і як сьнег.
Камусьці баліць, а камусь адбалела,
Пад покрывам сьнежным у сьне.

У сьне непахісна ідзем мы,
Уся каралеўская раць…
Наяве ж – бязьлюдныя землі.
Такі, можа, лёс ваяра –
Памерці, пакуль не памерла надзея.

🎧 Лявон Вольскі - Ніхто не хацеў паміраць

Як успрымаем рэчаіснасьць, як на падставе гэтага ўспрыняцьця думаем пра свае наступныя крокі. І, адпаведна, чаму на падставе нашага ўспрыняцьця намі лёгка маніпуляваць.

▶️ Глядзіце відэа Ігара ТышкевічаНавошта ствараць мёртвых герояў?

@supermova #мова #гонар #годнасьць #агароднікі #бнф #палітвязень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔136👍3
Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленьне

🥳14 кастрычніка 1899 году нарадзіўся Адам Бабарэка (в. Слабада-Кучынка, Капыльскі р-н), беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

Адам Антонавіч Бабарэка — празаік і паэт, удумлівы філёзаф, першы крытык, які распрацоўваў мэтадалягічныя пытаньні літаратуразнаўства, — адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурна–мастацкіх згуртаваньняў «Маладняк» і «Узвышша».

📰 Чытайце артыкул — 20 фактаў пра Адама Бабарэку

Ён мала пражыў, але за кароткі тэрмін працы пасьпеў аказаць вялікі ўплыў на развіцьцё беларускай літаратуры, намагаючыся падняць яе на новы ўзровень.

Я не пявец і не паэта!
Ня ўмею складна я казаць.
Душа–ж кіпіць, агнём сагрэта,
Агнём, ўзгарэўшым будаваць.

📝 Больш у артыкуле Будзьма беларусамі — «На хвалі часу, у плыні жыцця»

📚 Купляйце і чытайце — Адам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах

@supermova #мова #годна #гонар #годнасьць #слабада_кучынка #белліт
7👍2💔2🔥1
Пачынальнік беларускай традыцыі ў францускім замежным легіёне.

🥳 14 кастрычніка 1903 — нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі (Сеньненскі раён, Віцебская в-ць) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.

Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антысавецкага партызанскага руху на Палесьсі да 1921 году.

Падчас навучаньня ў Чэхаславаччыне быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў замежжа і Заходняй Беларусі. У 1929 разам зь Міколам Абрамчыкам выехаў у Францыю. Быў ініцыятарам стварэньня і адным з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве.

У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі зь Беларускім домам ордэна марыянаў і іншымі рэлігійнымі арганізацыямі.

📰 Чытайце францускую гісторыю — Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí

Лявон Рыдлеўскі зьяўляўся і рэдактарам часопіса беларускай вызвольнай думкі «За волю». Часопіс друкаваўся ў 1951 годзе ў Парыжы, у беларускай грамадзкай друкарні, выкупленай Беларускім выдавецкім фондам за 200 тысяч франкаў, якія сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары. Гэта была першая беларуская друкарня ў эміграцыі.

У сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя (рак) і цяжкім матэрыяльным становішчам Лявон Рыдлеўскі пераехаў у Лондан пад апеку а. Часлава Сіповіча, дзе неўзабаве памёр.

🪦 Пахаваны на Hampstead cemetery.

@supermova #мова #рыдлеўскі #паўстаньне
👍13
ЗАРУЧЫЦЦА ПАДТРЫМКАЮ, ЗАЙМЕЦЬ / ЗДАБЫЦЬ ПАДТРЫМКУ; ГАРАНТАВАЦЬ БЯСЬПЕКУ

Атрымаць падтрымку, забясьпечыць бясьпеку – кожны з нас ня раз чуў такое па-беларуску. У гэтых словазлучэньнях – непажаданы паўтор аднакаранёвых словаў. Паўтор iдзе, несумненна, ад паслоўнага перакладу з расiйскае мовы. Думаюць: получить поддержку, обеспечить безопасность, а тады слова за словам перакладаюць, i выходзiць, што падтрымку ў нас атрымлiваюць, а бясьпеку забясьпечваюць. На дзiва, перакладныя расiйска-беларускiя слоўнiкi iгнаруюць тыя цяжкасьцi, якiя ў гэтым выпадку можа мець ня вельмi ўпэўнены ў беларускай мове чалавек, – не падаюць у расiйскай частцы названых частотных словазлучэньняў.

Разьбярэмся па парадку. Падтрымку, падтрыманьне зь нейчага боку можна мець. Калi ж мы ня маем падтрымкi, можам спрабаваць яе займець або, iначай кажучы, ёю заручыцца. Прыкладаючы намаганьнi, праяўляючы настойлiвасьць, падтрымку таксама здабываем. А вось бясьпеку – гарантуем або проста даем. Можам, напрыклад, сказаць, што новыя тэхналёгii даюць большую бясьпеку ў вытворчым працэсе. Да злучэньня гарантаваць / даць бясьпеку наблiжаецца значэньнем беларускi дзеяслоў заcьцерагчы: часам можам абысьцiся iм.

Зараз папрактыкуем яшчэ раз, засьцерагаючы сябе ад кáлек з паўторамi: нам удалося заручыцца падтрымкаю, займець падтрымку, пасьля доўгiх пераконваньняў мы здабылi падтрымку, гарантавалi бясьпеку краiны.

Атрымаць падтрымку (па-расійску получить поддержку) ☛ заручыцца падтрымкаю; займець падтрымку, здабыць падтрымку

Забясьпечыць бясьпеку (па-расійску обеспечить безопасность) ☛ даць бясьпеку, гарантаваць бясьпеку

📷 Pan Litoŭski — Заручыцца падтрымкаю

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍4
Палітычнае нараджэньне беларуса.

🥳 15 кастрычніка 1962 - нарадзіўся Сяргей Абламейка (Менск), беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту.

Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, у Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны.

Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых структураў. Сябра Рады БНР.

Ад 1990 году карэспандэнт Свабоды ў Менску. Ад 1995 году ў Празе. Аўтар цыкляў гістарычных і культуралягічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры».

Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі Беларусі і беларускай культуры.

📰 Падрабязней пра аўтара і яго артыкулы чытайце па спасылцы

📚 Выданыя кнігі:
«EGOізмы» - кніга афарызмаў
«Настальгія» - туга па сапраўднай культурнай Беларусі
«Мой Картаген» - актуальныя праблемы нацыянальнай культуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі
«Дом літаратара» - рэчаіснасьці літаратурнага закулісься.
«Нечаканы Скарына» - новы погляд на асобу Францішка Скарыны
«Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» - Гістарычна-філязофскае эсэ
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» - як Менск страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам.

Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.

▶️ Глядзіце плэйліст — СТАРЫ МЕНСК

@supermova #мова #гонар #менск #годнасьць #журналістыка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍5
«Чаму Беларусь не Расея.»

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея». Гэта 86-ты том Бібліятэкі.

У рэдакцыйнай анатацыі гаворыцца: «Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зьдзівіць і прымусіць задумацца».

@ «У кнізе я закранаю падзеі і герояў як блізкай, так і далёкай мінуўшчыны, спрабуючы паказаць, наколькі пасьпяховым аказаўся лёс Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя абставіны. У кожны канкрэтны пэрыяд гісторыі беларусы маглі цалкам зьнікнуць з мапы Эўропы, але выжылі...

Перад вамі — роздум пра наш супольны шлях».

📕 Спампаваць кнігу можна тут (PDF).

@supermova #мова #абламейка #журналістыка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍1
Навошта нектар і амброзія, калі ёсьць такая смаката?!

Крамбамбулі - вядомы гэты
Напой сярод народных мас,
Ён лекам ёсьць ад розных бедаў,
Заўжды ён падмацуе нас.


🍷Дзелімся рэцэптам.

Вазьміце:

гарэлка – 0,5 л
мёд – 1-2 ст. л.
мускатны арэх – ¼ ч. л.
цынамон – 1 ч. л.
гваздзік – 2 бутончыку
горкі чырвоны перац – 1 шт.

Адліце 100 мл гарэлкі і зьмяшайце рэшткі з 400 мл вады.

🍷Разбоўтайце сумесь зь мёдам, дадайце мускатны арэх, цынамон, гваздзік (цалкам, не таўчыце). Кіпяціце 10 хвілінаў.

🍷Асьцярожна дадайцце астатнюю гарэлку, пакладзіце чырвоны перац і настойвайце 5 хвілінаў. Працадзіце праз чатыры слаі марлі ў бутэльку.

🍷 Да чаркі крамбамбулі можна падаць піражкі зь мясам ці грэнкі са шмальцам.

На здароўе! ☺️

Дык дзякуй небу і зямлі,
Што ёсьць у нас Крамбамбулі,
Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!


🎧 Слухайце Крамбамбуля — Крамбамбулі

#мова @supermova #напоі
3👍1
Я “нарадзіўся” там.

🥳16 кастрычніка 1935 — нарадзіўся Барыс Забораў (Менск) — беларускі і францускі жывапісец і графік.

⚡️ Б. Забораў займаўся мастацкім афармленьнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў баўгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санэты» У. Шэксьпіра, «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Кароль Мацюсь» Я. Корчака і інш.

У Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава, 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў. Карціна Барыса Заборава "Аўтапартрэт з мадэльлю" захоўваецца ў галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі.

З 1980 году Барыс Забораў жыў ў Парыжы, дзе нарадзіўся як жывапісец з самабытнай манэрай пісьма. Яго палотны — вандроўкі мастака па родных мясьцінах — маюць непаўторны шарм, абуджаюць уяўленьне, запрашаюць у лябірынты мінуўшчыны.

▶️Глядзіце Дакументальны фільм — «Мастак Барыс Забораў»

@ "Калі вы прамаўляеце слова “Радзіма”, які сэнс укладваеце? Месца, дзе чалавек нарадзіўся, краіну, запісаную ў пашпарце, краіну, у якой ён адбыўся прафэсійна і знайшоў сябе як асоба? «Сваю бацькаўшчыну нашу ў сабе», куды б мяне ні закінула жыцьцё. Адно з самых важных рашэньняў, якое я прыняў у жыцьці, — гэта тое, што я эміграваў з краіны свайго народзінаў. У эміграцыі я зрабіў тое, што ніколі б ня змог зрабіць у Беларусі, стаў мастаком, зь якім вы гутарыце. Але гэта не значыць, што я забыў сваё дзяцінства, і маладосьць, і сталасьць. У тым жыцьці былі незабыўныя шчасьлівыя дні, былі драматычныя і трагічныя пэрыяды. І ўсё разам, якім бы гэта многім ні здалося дзіўным, сілкуе маю творчасьць. Чалавек, які страціў памяць, памёр.

Самае страшнае, калі чалавеку, які пакінуў сваю краіну, пра яе няма чаго ўспомніць. На шчасьце, гэта ня мой выпадак
."

📝 Чытайце артыкул — мастак Барыс Забораў

Радзіма-свабода Ўсюды, заўсёды.
Радзіма-свабодаІ сёньня, і потым.
Радзіма-свабода Крывёю і потам.
Радзіма-свабода: Радзіма альбо сьмерць.


🎧 Слухайце Zet — Радзіма свабода

@supermova #мова #забораў #мастак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍2
2025/10/26 08:12:42
Back to Top
HTML Embed Code: