Telegram Web Link
БГМ протестировал приложение для голосования на #ВыборывКС

Павел Либер пригласил БГМ в закрытое бета-тестирование приложения, через которое будет проходить голосование на выборах в Координационный Совет. Рассказываем, что у нас получилось – на карточках ☝️

Мы специально не показываем внешний вид приложения целиком, чтобы каратели не наклепали подделок «похожих на оригинал». Это – основная причина, почему приложение до сих пор еще недоступно для всех.

#эксклюзивБГМ
«У нас в семье всегда было заведено – ты должен людям прежде всего. Сначала о людях – потом о себе»: Светлана Тихановская – о личном в проекте «Без ретуши»

Во второй серии проекта «Без ретуши» от «Malanka Media» беларуский дуэт фотографов Kanaplev+Leidik продолжает раскрывать Светлану Тихановскую с непривычной стороны.

📌 «Понимаю, что это наивно, но в целом мне по жизни встречалось крайне мало плохих людей. Ты людей воспринимаешь как себя: у тебя сердце открытое и душа навстречу – ты считал что человек тоже так делает. Так и было. Потом, за эти три года, я повидала много чего».

📌 «Была весна, Сергей пошёл в магазин себе что-то купить. Такое было очень редко, что когда он ходит по магазинам, то покупает мне что-то из вещей. А тут приходит и приносит мне платье. И я его ни разу не надела. Когда я уезжала впопыхах, я его забрала с собой. Я его до сих пор ни разу не надела».

📌 «У нас в маминой семье всегда было заведено – ты должен людям прежде всего. Сначала о людях – потом о себе. И это было естественно для меня. Иногда это в жизни очень мешает. Иногда даже борешься с этим, но оно в тебе сидит».

Посмотреть первую и вторую серию проекта со Светланой можно на канале «MalankaAction».
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай заўтра, 17 траўня

Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, падчас якога зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.

Размовы пройдуць заўтра, 17 траўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з беларусамі Познані

Падчас візіту ў Познань беларуская лідарка правяла сустрэчу з мясцовай дыяспарай. Разам са Святланай Ціханоўскай да размовы далучыліся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Сустрэчу, якую зладзіла ініцыятыва «Ліхтар» ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча, наведалі больш за 300 чалавек.

Падчас кароткай прамовы, якая адкрывала івэнт, Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям за актыўнасць, якую яны праяўляюць у Познані – і  заклікала не паддавацца дэпрэсіі і апатыі.

«Я ведаю, што навіны з Беларусі не даюць аптымізму. Я разумею, што часам апускаюцца рукі. Але гэтага і дабіваецца рэжым – загнаць нас у апатыю, фрустрацыю, расчараванне. І ведаеце, якая самая лепшая зброя супраць гэтага? Гэта дзейнасць. Калі дзейнічаеш – часу на апатыю і дэпрэсію не застаецца», – адзначыла лідарка.

Асноўную частку мерапрыемства склала дыскусія, падчас якой абмяркоўваліся пытанні выбараў у Каардынацыйную раду, новага беларускага пашпарта, легалізацыі і праблем з выплатай пенсіяў для беларусаў у Польшчы.

Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з палітычнымі вязнямі, які пройдзе 21 траўня.
Далучайцеся да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Мы сабралі мерапрыемствы і імпрэзы ад беларускіх дыяспар і арганізацый у адзіны спіс. Далучайцеся!

Анлайн:

🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму.
🔻Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон лістоў».

Афлайн

19 траўня

🇮🇹 Рым, Італія, 15:00, мітынг, Piazza dell'Esquilino.
🇵🇱 Шчэцін, Польшча, 17:00, Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa.
🇵🇱 Гданьск, Польшча, 13:00, ul. Długi Targ 13.
🇵🇱 Варшава, Польшча, 14:00, каля помніка Каперніку. Адкрыццё выставы ў гонар беларускіх палітзняволеных «Муры».
🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 11:00, Parliament Square.

20 траўня

🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Спасылка на рэгістрацыю.
🇮🇹 Турын, Італія, 14:30, адкрыццё выставы аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай: Biblioteca Nazionale universitaria, piazza Carlo Alberto 3.
🇧🇪 Брусэль, Бельгія, 14:00, Albertine plein, побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам.

21 траўня

🇵🇱 Люблін, Польшча, 10:00 – 15:00, Wydział Politologii i Dziennikarstwa UMCS, Głęboka 4. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
🇵🇱 Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля кансулату Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1.
🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў».
🇵🇱 Варшава, Польшча, 17:00-20:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a. Афлайн-сустрэча па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў».
🇵🇱 Варшава, Польшча, 11:00, Беларускі Дом, ul. Kryniczna. Прэс-канферэнцыя з экс-палітвязынкамі.
🇱🇹 Вільня, Літва, 20:00, Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Спасылка на рэгістрацыю.
🇱🇹 Вільня, Літва, 19:00, Кафедральная плошча.
🇱🇹 Вільня, Літва, 17:00, Беларускі дом у Вільні, Vilnius gatve 20. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе».
🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 18:30, Sergels torg.

Поўны спіс мерапрыемстваў тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Почему нужно голосовать на выборах в Координационный совет?

25-27 мая вы сможете избрать своих представителей Координационный совет (КС). Вместе с Объединенным переходным кабинетом под руководством Светланы Тихановской, КС является одной из ключевых структур демократического движения. КС является площадкой, которая помогает сохранять единство беларуских демократических сил, и обсудить общие позиции по ключевым вопросам, важных для беларусов. В КС будут представлены представители разных политических групп и инициатив.

Почему стоит принять участие в голосовании? На это есть минимум пять причин.

Также по ссылкам вы найдёте:

Гайд, как голосовать;

🔴 Подробности об
избирательных списках и программах;

Информацию о
Большой политической конференции.
Святлана Ціханоўская: «Пуціну патрэбны адданы сабака – яго вельмі танны і верны хаўруснік Лукашэнка»

У інтэрв’ю Euronews беларуская лідарка разважае пра пагрозу нашай краіне і ўсяму рэгіёну з боку Расіі і навошта Пуціну патрэбны Лукашэнка. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме русіфікацыі Беларусі і неабходнасці вываду нашай рэспублікі з вайны РФ супраць Украіны.

Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю:

📌 «Пакуль Лукашэнка – марыянетка Пуціна, ён будзе забяспечваць Крэмль усім, што патрэбна Маскве: нашай тэрыторыяй, інфраструктурай. Зараз мы бачым, і што Расія можа ўварвацца ў некаторыя еўрапейскія краіны, але без беларускай тэрыторыі гэта будзе немагчыма. Менавіта таму Пуціну патрэбны яго вельмі танны і верны хаўруснік: сябар Лукашэнка, адданы сабака».

📌 «Важна вывесці Беларусь з вайны, таму што незалежная Беларусь будзе адной з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна і стане апорай для ўкраінскай перамогі».

📌 «Здаецца, што дыктатары насамрэч хочуць вярнуць Беларусь і Украіну ў мінулае. У мінулае Савецкага Саюза. Але ж мы жадаем самастойна абіраць будучыню. А яны абыходзяцца з намі, як з неслухмянымі дзецьмі».

📌 «Тое, што адбываецца зараз у Беларусі – гэта татальная русіфікацыя. Мы бачым, як паступова забараняюць беларускую мову і зачыняюць беларускія ўстановы. Мы бачым, як яны хочуць ператварыць Беларусь у філіял Расіі. І тое ж самае адбываліся ва Украіне. Але насамрэч усё гэта зрабіла велізарны ўплыў на беларускую нацыю. Мы самі сталі больш узаемадзейнічаць з культурай Беларусі. Мы пачалі яе прапагандаваць. Мы павінны змагацца з русіфікацыяй, бо Беларусь – не частка Расіі».
2024/05/20 07:28:54
Back to Top
HTML Embed Code: