Святлана Ціханоўская з еўрапейскімі лідарамі на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці
«Саміт — гэта важная пляцоўка, дзе краіны абмяркоўваюць бяспеку і будучыню Еўропы. Тут мы нагадваем партнёрам, што наш народ змагаецца за свабоду і заслугоўвае месца ў еўрапейскай сям’і».
❤153👍27❤🔥17🔥7🤯3👏1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зеленскім падчас Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці:
«Радая пабачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і дамову працягваць камунікацыю».
🔥224❤🔥69❤45👍23🤯5😢2🤔1
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам
Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі:
Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі:
«Дзякую Польшчы за салідарнасць і пастаянную падтрымку беларускага народа ў нашым змаганні за свабоду і дэмакратыю.
Вельмі важна адчуваць, што побач надзейны партнёр, які разумее нашыя выклікі і дапамагае будаваць будучыню свабоднай Беларусі».
❤182👍44🔥16❤🔥4👏3🤯2😐2😢1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Падрабязнасці сустрэчаў падчас Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці — хутка на афіцыйных каналах Святланы Ціханоўскай.
«Падзякавала прэзідэнту Макрону за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам. Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у змаганні за свабоду і правы чалавека».
Падрабязнасці сустрэчаў падчас Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці — хутка на афіцыйных каналах Святланы Ціханоўскай.
❤178👍50🔥12❤🔥4👏3🤔2😢2🤯1
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду:
«Яшчэ раз віншую з перамогай PAS на парламенцкіх выбарах!
Малдова — прыклад для ўсіх нас. Захапляюся вашым лідарствам, мужнасцю і адданасцю дэмакратычным каштоўнасцям.
Хачу выказаць словы падтрымкі малдаўскаму народу, які паказвае, што нават у складаных умовах можна ўпэўнена крочыць шляхам свабоды і еўрапейскай будучыні.
Мы натхняемся вашымі поспехамі і зычым Малдове быць моцнай, свабоднай і еўрапейскай дзяржавай. Будзем працягваць супрацоўніцтва і сяброўства паміж нашымі народамі».
👍165❤79❤🔥17🔥6🤯1😢1
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч — да дня настаўніка
«Сёння ва ўсіх беларускіх школах настаўнікі і настаўніцы прымаюць віншаванні напярэдадні Дня настаўніка, які адзначаецца ў нядзелю.
Дзень настаўніка — гэта не толькі прафесійнае свята, букеты кветак, бацькоўскія і дзіцячыя віншаванні. Гэта нагода для роздуму — кім ёсць сёння настаўнік і настаўніца ў Беларусі? Гэтая прафесія адыгрывае вызначальную ролю ў эканамічным поспеху, дабрабыту і бяспецы грамадства. Школа закладвае падмурак для гэтага толькі тады, калі яна выхоўвае асобу, здольную самастойна прымаць рашэнні, крытычна і крэатыўна мысліць. Але цяпер ці магчыма гэта ў Беларусі?
Ідэолагі рэжыму абвясцілі, што «настаўнік — гэта чалавек прэзідэнта». Дзяржава метадычна знішчае адукацыю на беларускай мове, дапусціла стварэнне праграмаў вайсковай падрыхтоўкі, мілітарысцкія летнікі і вайскова-патрыятычныя класы.
Я разумею, што сёння вельмі цяжка быць настаўнікам ці настаўніцай у Беларусі. Вас нагружаюць бясконцай справаздачнасцю, празмернай нагрузкай і кантролем з боку ўлады. Больш за 6 тысячаў настаўнікаў і настаўніц пазбавіліся працы праз рэпрэсіі, звыш 50 чалавек прайшлі праз пекла катаванняў у калоніях і на «хіміі», некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі.
І сёння я хачу сказаць шчыры дзякуй тым, хто ў гэтых умовах захаваў прафесійную годнасць. У будучай вольнай Беларусі мы прыкладзём усе намаганні, каб адукацыя і навука стала асновай развіцця краіны, а настаўнікі — незалежнымі асобамі, прафесія якіх будзе сярод самых паважаных і прэстыжных у грамадстве».
❤139👍26🔥10❤🔥3🤯2
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новай спецыяльнай прадстаўніцай Эстоніі
Сёння ў Вільні адбылася сустрэча з Кармен Лаўс — новай спецыяльнай прадстаўніцай Эстоніі па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Важныя тэмы, якія абмеркавалі падчас сустрэчы:
⭕️ Бягучую сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і магчымыя шляхі іх вызвалення;
⭕️ Падтрымку беларусаў у Эстоніі, а менавіта пытанні легалізацыі, магчымасці стажыровак і адукацыі;
⭕️ Бяспеку ў рэгіёне, вучэнні «Запад-2025», правакацыі расійскімі дронамі;
⭕️ Працяг супрацоўніцтва ўладаў Эстоніі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Святлана Ціханоўская:
Сёння ў Вільні адбылася сустрэча з Кармен Лаўс — новай спецыяльнай прадстаўніцай Эстоніі па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Важныя тэмы, якія абмеркавалі падчас сустрэчы:
Святлана Ціханоўская:
«Для нас вельмі каштоўна, што Эстонія паслядоўна стаіць побач з беларусамі. У гэтым годзе ў Эстоніі з’явіўся Офіс дэмакратычных сілаў як сімвал нашай блізкасці і гатоўнасці развіваць сумесную працу. Эстонія падзяляе нашую пазіцыю, што вольная Беларусь — гэта гарантыя бяспекі для ўсёй Еўропы».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤129👍36❤🔥12🔥3🤯3👏2😐1
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 1
Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?
*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?
*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
❤110👍18👏15🔥5🤯3😐3❤🔥1
