«Ваенная сіла часам бессэнсоўная, калі няма людзей, гатовых абараняць сваю зямлю і свае каштоўнасці»
У другі дзень Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Незламаныя: барацьба за дэмакратычны суверэнітэт у варожым асяроддзі». Сумесна з беларускай лідаркай у панэлі ўдзельнічалі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, пятая прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі, віцэ-старшыня Open Society Foundations Даніэль Сакс, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Александра Матвійчук.
Святлана Ціханоўская распавяла, як і чаму трэба супрацьстаяць расійскай прапагандзе
1️⃣ Барацьба супраць рэжыму — пытанне бяспекі ўсяго рэгіёну
2️⃣ Неабходна працягваць эканамічную падтрымку грамадзянскай супольнасці
3️⃣ Бяспека — гэта не толькі ваенная сіла
У другі дзень Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі «Незламаныя: барацьба за дэмакратычны суверэнітэт у варожым асяроддзі». Сумесна з беларускай лідаркай у панэлі ўдзельнічалі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, пятая прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі, віцэ-старшыня Open Society Foundations Даніэль Сакс, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Александра Матвійчук.
Святлана Ціханоўская распавяла, як і чаму трэба супрацьстаяць расійскай прапагандзе
«Для забеспячэння бяспекі ў рэгіёне ў нашых партнёраў ёсць толькі адзін выбар — падтрымліваць дэмакратычны рух. Бо альбо гэта будзе Лукашэнка, які служыць інтарэсам Пуціна і будзе пастаяннай пагрозай бяспецы нашых суседзяў і ўсяго заходняга свету, альбо гэта дэмакратычныя сілы, што падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці, хочуць зноў стаць часткай еўрапейскай сям’і краінаў і быць крыніцай стабільнасці, надзейным партнёрам для нашых суседзяў».
«Нам трэба абараняць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, таму што Расія робіць у Беларусі тое ж самае, што яны робяць на акупаваных тэрыторыях Украіны. Яны хочуць сцерці ўсё нацыянальнае з краіны. Ідзе працэс русіфікацыі ў Беларусі. Яны хочуць зруйнаваць і перапісаць нашую гісторыю, сцерці ўсё, што злучае нас з Еўропай, і толькі падкрэсліць тое, што злучае нас з Расіяй».
«Ваенная сіла часам бессэнсоўная, калі няма людзей, гатовых абараняць сваю зямлю і свае каштоўнасці. Трэба інвеставаць у беларусаў, таму што мы з’яўляемся часткай рэгіянальнай бяспекі. Не ігнаруйце Беларусь, не абмінайце Беларусь у мірных перамовах, таму што нам не патрэбны прарасійскі «балкон Лукашэнкі» над Еўропай. Пуцін хоча паставіць сваіх уласных «Лукашэнак» або «Януковічаў» у кожнай краіне проста каб кіраваць. Таму трэба інвеставаць у людзей. Гэта сапраўды важна, бо людзі — гэта нашая сіла».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤122👍25❤🔥10🔥2😐2🤯1
Беларускія пляцоўкі ў Варшаве і сумесныя ініцыятывы: што Ціханоўская абмеркавала з Тшаскоўскім?
Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы.
На сустрэчы бакі абмеркавалі:
➖ будучыню беларускіх пляцовак у польскай сталіцы;
➖ магчымасці правядзення польска-беларускіх спартовых і культурніцкіх ініцыятываў;
➖ ініцыятывы ў межах Пакта Свабодных гарадоў, які аб’ядноўвае Варшаву, Будапешт, Браціславу і Прагу.
Ціханоўская падзякавала мэру за падтрымку беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў, у тым ліку за працу шэлтараў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Да таго ж, беларуская лідарка адзначыла, што ў бліжэйшы час можа паўстаць неабходнасць прыняць яшчэ больш людзей, і заклікала аказаць усебаковую падтрымку.
Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы.
На сустрэчы бакі абмеркавалі:
Ціханоўская падзякавала мэру за падтрымку беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў, у тым ліку за працу шэлтараў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Да таго ж, беларуская лідарка адзначыла, што ў бліжэйшы час можа паўстаць неабходнасць прыняць яшчэ больш людзей, і заклікала аказаць усебаковую падтрымку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤142👍24❤🔥10🤯1
З кім сустрэлася Святлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бяспецы?
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў.
Акрамя выступаў на дыскусіі і галоўнай сцэне форуму Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:
➖ з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
➖ дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам;
➖ мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім;
➖ спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам;
➖ прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі;
➖ спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Олонгрэн;
➖ ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэл;
➖ Білам Браўдэрам, адным з ініцыятараў «Акту Магніцкага»;
➖ Міраславам Лайчакам, дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністра Славакіі;
➖ Сяргеем Лагадзінскім, сустаршынём «Еўранэсту».
Падчас размоваў абмяркоўваліся:
➖ вынікі вучэнняў «Запад»;
➖ магчымыя наступствы для Беларусі;
➖ наступныя крокі па вызваленні палітвязняў з удзелам амерыканскай адміністрацыі;
➖ падтрымка рэпрэсаваных;
➖ пагрозы бяспецы;
➖ магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі.
Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.
Падрабязней пра візіт — па спасылцы.
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў.
Акрамя выступаў на дыскусіі і галоўнай сцэне форуму Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:
Падчас размоваў абмяркоўваліся:
Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.
Падрабязней пра візіт — па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤141👍28❤🔥10🔥2👏2🤔2🤯1
Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня пажылых людзей
«Нас з дзяцінства вучаць паважаць старэйшых: саступаць месца ў грамадскім транспарце, пераводзіць праз дарогу, дапамагаць з цяжкімі сумкамі. Мы шануем іх жыццёвы досвед і беражліва ставімся да іх. Таму асабліва балюча бачыць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пажылыя людзі ў Беларусі.
Кожны пяты пенсіянер вымушаны працягваць працаваць — і гэтая колькасць працягвае расці. Дзяржаўных выплатаў ужо не стае нават на самае неабходнае. Сёлета ўлетку пенсіянерка з Бярозы паспрабавала сустрэцца з Лукашэнкам, каб папрасіць павялічыць пенсію, але яе затрымалі і асудзілі на дзесяць сутак. Пакуль моладзь уцякае з краіны ад ціску рэжыму, у Беларусі закрываюць дамы-інтэрнаты для пажылых — і людзям сталага ўзросту застаецца спадзявацца толькі на сябе. У гэты ж час улады кідаюць за краты сямідзесяцігадовых пенсіянераў на два гады за каментары ў інтэрнэце. Не менш за 48 палітвязняў — гэта пенсіянеры.
Але нават у такіх умовах мы не павінны заставацца абыякавымі. Пажылыя людзі — гэта нашы бацькі і дзядулі, тыя, хто ўсё жыццё працаваў, каб у нас была будучыня. Яны годныя спакою і падтрымкі. Таму наш абавязак — не толькі дапамагаць ім у штодзённых дробязях, але і разам патрабаваць годных умоваў жыцця для ўсіх старэйшых: справядлівых пенсіяў, даступнай медыцыны і сацыяльных паслугаў. Бо грамадства становіцца мацнейшым, калі ніхто не застаецца без увагі і падтрымкі».

😢90❤42💔10🤯1
«Бізнес у Беларусі не адчувае сябе ў бяспецы»
Святлана Ціханоўская правяла размову з «New to The Street TV», дзе распавяла, што адбываецца з беларускім бізнесам і якія рэформы яму неабходныя:
Размова цалкам — па спасылцы.

«Нам будзе патрэбна аднаўляць эканоміку. Беларусь — адзіная краіна былога Савецкага Саюза, дзе не адбылося працэсу прыватызацыі. Усе прадпрыемствы належаць дзяржаве, Лукашэнку, яго кішэням. Мы павінны прайсці праз працэс прыватызацыі і стварыць умовы, прыдатныя для новых інвестыцыяў.
Цяпер у Беларусі, калі ў цябе ёсць даволі вялікі бізнес — рэжым будзе ў ім зацікаўлены. Рэжым можа пасадзіць генеральнага дырэктара ці кіраўніка ў турму па «эканамічных абвінавачваннях» і проста адціснуць кампанію. Таму бізнес не адчувае сябе ў бяспецы ў Беларусі. І пасля пераменаў трэба будзе прыняць новыя законы, каб гэта змяніць.
Ужо цяпер мы размаўляем з многімі глабальнымі кампаніямі, каб заахвоціць інвеставаць у Беларусь пасля пераменаў і аднавіць тое, што Лукашэнка руйнаваў усе гэтыя гады, і зрабіць краіну прывабнай для новых інвестараў».
Размова цалкам — па спасылцы.
❤95👍45❤🔥10👏1🤯1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці
Сёння беларуская лідарка бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў.
Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола.
Што такое Еўрапейская палітычная супольнасць? EPC — гэта пляцоўка для стратэгічнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Еўропы. Яна аб’ядноўвае краіны Еўрасаюза і яго суседзяў, каб разам абмяркоўваць бяспеку, эканоміку, дэмакратыю і будучыню кантынента.
На парадку дня:
➖ падтрымка Украіны;
➖ бяспека Еўропы;
➖ умацаванне еўрапейскай супольнасці ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай рэальнасці.
Удзел Ціханоўскай стане магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці, што дэмакратычная Беларусь — больш надзейны партнёр для Еўропы, чым рэжым Лукашэнкі, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці працягваць падтрымку палітвязняў і ўсіх, хто змагаецца за свабоду.
Сёння беларуская лідарка бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў.
Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола.
Што такое Еўрапейская палітычная супольнасць? EPC — гэта пляцоўка для стратэгічнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Еўропы. Яна аб’ядноўвае краіны Еўрасаюза і яго суседзяў, каб разам абмяркоўваць бяспеку, эканоміку, дэмакратыю і будучыню кантынента.
На парадку дня:
Удзел Ціханоўскай стане магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці, што дэмакратычная Беларусь — больш надзейны партнёр для Еўропы, чым рэжым Лукашэнкі, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці працягваць падтрымку палітвязняў і ўсіх, хто змагаецца за свабоду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤132👍31❤🔥15🔥5👏1🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам
«Радая сустрэцца з Гітанасам Наўседам і Фрыдрыхам Мерцам. Дзякуй Германіі і Літве за падтрымку беларусаў і салідарнасць».
❤134👍35❤🔥15🔥5🤯2