Telegram Web Link
«Мэта тыраніі — прымусіць вас блытаць праўду і хлусню» 

Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Сіла бяззбройных: супраціў тыраніі ў Беларусі» ў Чыкагскім універсітэце. Штогадовая лекцыя прысвечаная спадчыне Вацлава Гавела — летась яе даваў чэшкі прэзідэнт Петр Павел. 

У сваёй лекцыі беларуская лідарка ўзняла тэмы каштоўнасці дэмакратыі, пошуку праўды і надзеі, якая дапамагае выжываць у самых цяжкіх умовах. 

Напрыканцы прамовы Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў: 
«Па-першае, беражыце тое, што маеце. Часта людзі, якія жывуць у дэмакратыі, успрымаюць яе як нешта само сабой зразумелае. Але ў такіх краінах, як Беларусь, мы ведаем яе сапраўдны кошт — таму што ахвяруем усім дзеля яе.

Па-другое, не пераставайце шукаць праўду. Ніколі не пераставайце задаваць пытанні і вучыцца. Захоўвайце адкрытасць розуму. Мэта тыраніі — прымусіць вас блытаць праўду і хлусню.

Па-трэцяе, не губляйце надзеі. Магчыма, адной надзеі недастаткова, але менавіта яна трымае на плаву ў цяжкія моманты.

Па-чацвёртае, слухайце не толькі розум, але і сэрца. Эмпатыя, спагада і салідарнасць — гэта найвялікшая звышсіла. 

Найбольшая пагроза дэмакратыі — не заўсёды гвалт. Часта гэта страх, сумневы, стомленасць, страта надзеі. І проста забыццё таго, хто мы ёсць і за што стаім.

Таму сёння, стоячы тут пад імем Гавела, я не аплакваю дэмакратыю. Я аднаўляю веру ў яе. Беларускі народ не здаўся. І свет таксама не павінен здавацца».


Падрабязней пра лекцыю глядзіце на сайце.
149👍20❤‍🔥10👏3🤯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лекцыя Святланы Ціханоўскай ва ўніверсітэце Чыкага. Поўны тэкст прамовы дасяжны па спасылцы.
187👍20❤‍🔥8🔥7🤯5😐1
Святлана Ціханоўская павіншавала PAS і праеўрапейскія сілы ў Малдове з перамогай на выбарах

«Дазвольце шчыра павіншаваць вас з важнай перамогай на выбарах. Гэта не толькі поспех партыі PAS і прэзідэнткі Маі Санду, але перадусім перамога ўсяго малдаўскага народа, які абраў шлях дэмакратыі, незалежнасці і еўрапейскай будучыні.

Ваш выбар мае гістарычнае значэнне. Ён паказвае, што рашучасць і вернасць еўрапейскім каштоўнасцям прыносяць плён. Малдова перажывае час пераменаў, і гэтыя перамены стануць прыкладам для ўсяго рэгіёну. У тым ліку і для Беларусі, дзе мільёны людзей таксама марылі і мараць пра свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую краіну.

Беларусы з надзеяй глядзяць на ваш поспех. Вашая перамога — гэта сігнал для ўсіх народаў Усходняй Еўропы: будучыня ў Еўропе магчымая, і за яе варта змагацца.

Зычу вам далейшага прагрэсу, стабільнасці і паспяховага еўрапейскага развіцця. Перакананая, што перамога дэмакратыі ў Малдове ўмацуе ўсю нашую агульную еўрапейскую сям’ю».
🔥15670❤‍🔥16👍7👏2🤯2
Другі дзень II Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі

28 верасня ў Познані прайшоў другі дзень II Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі. Ён быў прысвечаны размове з палітзняволенымі і іх сем’ямі. На адной пляцоўцы сабраліся аб’яднанні палітвязняў і ініцыятывы, што дапамагаюць ім.

⭕️Якія тэмы ўздымаліся падчас другога дня Кангрэса?
⭕️Якія арганізацыі і аб’яднанні прынялі ўдзел у дыскусіях і кірмашы праектаў?
⭕️Чаму тэма палітзняволеных выходзіць за межы Беларусі?

Адказы глядзіце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
128👍25🔥8❤‍🔥4👏3🤔1🤯1
«Нам патрэбная моцная і прынцыповая пазіцыя Еўропы, каб прывесці Беларусь да свабодных і справядлівых выбараў» 

Святлана Ціханоўская распачала візіт у Варшаву, каб прыняць удзел у Варшаўскім форуме па бяспецы — штогадовай міжнароднай пляцоўцы, якая аб’ядноўвае палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з усяго свету. У гэтым годзе на форуме сярод іншых прысутнічаюць прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, спецыяльны пасланнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг, міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкелманс і міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус.

У першы дзень беларуская лідарка паўдзельнічала ў размове «Надзея пад ціскам: дэмакратычная барацьба Беларусі» і распавяла:

⭕️Пра неабходную барацьбу з прапагандай
«Беларусам трэба паказаць, што рух у бок еўрапейскіх краінаў адкрывае шлях да інвестыцыяў, свабоды і павагі да правоў чалавека. Важна не дапусціць, каб прапаганда атручвала свядомасць. Таму наш голас павінен гучаць моцна і ўпэўнена. Беларусы павінны ведаць: у крытычны момант яны не застануцца сам-насам і не будуць пакінутыя адзін на адзін з Расіяй».


⭕️Пра бяспеку ў рэгіёне 
«Важна ўсведамляць стратэгічнае значэнне Беларусі ў пытаннях бяспекі. Пакуль Лукашэнка захоўвае рэжым у краіне, працягнуцца правакацыі, ваенныя вучэнні і запалохванне ядзернай зброяй. Таму неабходна дапамагчы беларусам здабыць незалежнасць і свабоду ад рэжыму».


⭕️Пра сумесныя намаганні Еўропы і ЗША
«Прэзідэнт Трамп можа адыграць сапраўды важную ролю і вызваліць вялікую колькасць людзей. Але нам патрэбная моцная і прынцыповая пазіцыя Еўропы, каб прымусіць рэжым змяніць сваё паводзіны і прывесці Беларусь да свабодных і справядлівых выбараў. Гэта нашая мэта».


Дыскусію цалкам можна паглядзець па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
153👍27❤‍🔥6🤯3👏2
2025/10/27 15:41:02
Back to Top
HTML Embed Code: