На палях Генасамблеі ААН адбылося мерапрыемства па Беларусі
Дэлегацыя Еўрасаюза ў ААН разам з Даніяй, Германіяй, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Офісам Святланы Ціханоўскай правялі круглы стол аб адказнасці і вяршэнстве права ў Беларусі. Дыскусію мадэравала генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белэн Марцінес Карбанэль.
Агулам удзельнічалі больш за 40 прадстаўнікоў МЗС Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Ісландыі, Германіі, іншых краінаў.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і інструменты прыцягнення вінаватых да адказнасці. Ціханоўская таксама згадала Алеся Бяляцкага, які адзначыў ужо пяты дзень народзінаў за кратамі, і заклікала да яго неадкладнага вызвалення.
Акрамя таго беларуская лідарка прапанавала:
➖ падтрымаць пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд;
➖ правесці слуханні ў Радзе Бяспекі ААН у фармаце Аррыа;
➖ прыняць рэзалюцыю ў Трэцім камітэце ААН;
➖ падтрымаць працу праваабаронцаў, міжнародную платформу IAPB і міжнародны гуманітарны фонд.
Падчас сустрэчы былі прэзентаваныя:
⭕️ даклад iSANS па транснацыянальных рэпрэсіях у Беларусі;
⭕️ Red Paper па еўрапейска-беларускай бяспецы;
⭕️ даклад BelPol пра саўдзел рэжыму ў агрэсіі супраць Украіны.
Падрабязней — па спасылцы.
Дэлегацыя Еўрасаюза ў ААН разам з Даніяй, Германіяй, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Офісам Святланы Ціханоўскай правялі круглы стол аб адказнасці і вяршэнстве права ў Беларусі. Дыскусію мадэравала генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белэн Марцінес Карбанэль.
Агулам удзельнічалі больш за 40 прадстаўнікоў МЗС Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Ісландыі, Германіі, іншых краінаў.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і інструменты прыцягнення вінаватых да адказнасці. Ціханоўская таксама згадала Алеся Бяляцкага, які адзначыў ужо пяты дзень народзінаў за кратамі, і заклікала да яго неадкладнага вызвалення.
Акрамя таго беларуская лідарка прапанавала:
Падчас сустрэчы былі прэзентаваныя:
Падрабязней — па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤136❤🔥17👍15🔥11👏3🤯2
«Дыктатары ненавідзяць вольналюбцаў, бо нават у турме яны застаюцца больш свабоднымі, чым іх канваіры»
Беларускі пісьменнік і адвакат Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «Прэмія «За парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы», якую штогод уручае Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку. Узнагарода адзначае пісьменнікаў і творцаў, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Раней, у 2021 годзе, яе атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
На цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў культуры, дыпламатыі і бізнесу, паказалі фотаздымкі пастановак паводле твораў Максіма Знака, былі зачытаныя ўрыўкі з ягоных апавяданняў.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лёс Максіма Знака шмат у чым нагадвае шлях Вацлава Гавела, які таксама сядзеў за кратамі за смеласць «жыць у праўдзе».
Святлана Ціханоўская:
Максім Знак застаецца ў рэжыме інкамунікада з лютага 2023 года.

«Ушаноўваючы сёння Максіма, мы ўшаноўваем кожнага беларуса, які адмовіўся здацца. Кожнага пісьменніка, кожнага юрыста, кожнага журналіста, які абраў праўду замест камфорту. Мы ўшаноўваем усіх, хто працягвае парушаць ілжывую «цішыню» тыраніі».
Максім Знак застаецца ў рэжыме інкамунікада з лютага 2023 года.
❤147❤🔥17👍14🔥9💔7👏4🤯2😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Палітзняволеныя — гэта нашая супольная адказнасць»
Святлана Ціханоўская закрыла першы дзень ІІ Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі, і ў сваім звароце падзякавала беларусам за салідарнасць і дапамогу, а таксама запрасіла далучыцца да фэсту на Вісле і другога дня Кангрэса ў Познані.

❤158😢15👍14❤🔥5🤯4🔥3
Як прайшоў першы дзень Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі
У Варшаве адбылося адкрыццё Кангрэса, прысвечанага праблеме беларускіх палітзняволеных. Удзельніцы і ўдзельнікі разам з міжнароднымі партнёрамі абмяркоўвалі, як праз сумесныя намаганні ўнутры краіны і на міжнародным узроўні дамагчыся вызвалення людзей і спынення рэпрэсій. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі амбасад ЗША, Чэхіі, Славакіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Канады.
Эмацыйную атмасферу стварылі ініцыятывы ўдзельніц: турэмнае адзенне, прывезенае Палінай Шарэнда-Панасюк, партрэты палітзняволеных ад Ксішы Анёлавай, а таксама фотапартрэты тых, хто загінуў у няволі ці памёр пасля вызвалення.
Да дыскусіяў далучылася і Бэрыт Ліндэрман, якая распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і адказала на пытанні ўдзельнікаў.
Другі дзень Кангрэса адбудзецца ў Познані і пройдзе ў фармаце прэзентацыяў ініцыятываў і асацыяцыяў палітзняволеных. Да таго ж, адбудуцца фішбоул-дыскусіі.
Падрабязнасці — па спасылцы.

❤138👍14👏10🔥6🤯3🎉3🤔1