Святлана Ціханоўская — на 80-й Генеральнай Асамблеі ААН
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 80-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.
Лідарка цягам гэтага часу ўжо сустрэлася з:
➖ Прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам;
➖ Прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам;
➖ Прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза;
➖ Спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кітам Келагам.
➖ Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Каяй Калас;
➖ Міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сябігай;
➖ Міністаркай замежных справаў Ісландыі Торгердур Катрын Гунарсдотцір;
➖ Прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Вевером;
➖ Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам;
➖ Міністаркай замежных справаў Аўстрыі Бэатай Майнл-Райзінгер;
➖ Міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
➖ Міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грлічам Радманам;
➖ Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам;
➖ Міністрам замежных справаў Германіі Йоханам Вадефулем;
➖ Амбасадарам Літвы ў ЗША Гедымінасам Варвалісам;
➖ Кангрэсменам ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам.
Удзел у Генасамблеі — гэта магчымасць нагадаць: пакуль у Беларусі за кратамі застаюцца тысячы чалавек, а рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае вайну супраць Украіны, міжнародная супольнасць павінна трымаць нашую краіну на парадку дня. Свет павінен ведаць: беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць.
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 80-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.
Лідарка цягам гэтага часу ўжо сустрэлася з:
Удзел у Генасамблеі — гэта магчымасць нагадаць: пакуль у Беларусі за кратамі застаюцца тысячы чалавек, а рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае вайну супраць Украіны, міжнародная супольнасць павінна трымаць нашую краіну на парадку дня. Свет павінен ведаць: беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤156👍32🔥16❤🔥8😐3👏2🤯2
«Трэба памятаць: свабодныя медыя таксама з’яўляюцца формай абароны. Яны абараняюць грамадствы ад аўтарытарнага ўплыву і прапаганды»
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «На мяжы? Ці ў небяспецы свабода СМІ? Глабальны погляд на свабоду прэсы» ў межах Штогадовага саміту Concordia 2025 у Нью-Ёрку.
Гэта юбілейны, 15-ы саміт Concordia, які традыцыйна збірае сусветных лідараў, прадстаўнікоў бізнесу і НДА.
Размова была прысвечаная выклікам для незалежных медыя ў час ціску ў сацыяльных сетках, штучнага інтэлекту і недахопу фінансавання. Асаблівая ўвага надавалася ўразліваму становішчу малых рэгіянальных і незалежных выданняў.
Галоўныя тэзы, што агучыла Ціханоўская:
⭕️ Глабальныя выклікі і значэнне свабоды прэсы
⭕️ Роля беларускіх медыя ў змаганні за свабоду
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «На мяжы? Ці ў небяспецы свабода СМІ? Глабальны погляд на свабоду прэсы» ў межах Штогадовага саміту Concordia 2025 у Нью-Ёрку.
Гэта юбілейны, 15-ы саміт Concordia, які традыцыйна збірае сусветных лідараў, прадстаўнікоў бізнесу і НДА.
Размова была прысвечаная выклікам для незалежных медыя ў час ціску ў сацыяльных сетках, штучнага інтэлекту і недахопу фінансавання. Асаблівая ўвага надавалася ўразліваму становішчу малых рэгіянальных і незалежных выданняў.
Галоўныя тэзы, што агучыла Ціханоўская:
«Мы сапраўды ў кропцы пералому: або дэмакратыі прызнаюць, што свабода прэсы — гэта частка бяспекі, або мы рызыкуем яе страціць. Калі ўрады перанакіроўваюць бюджэты толькі на абарону, трэба памятаць: свабодныя медыя таксама з’яўляюцца формай абароны. Яны абараняюць грамадствы ад аўтарытарнага ўплыву і прапаганды. Выжыванне свабодных медыя — гэта выжыванне дэмакратыі».
«Незалежныя беларускія журналісты жывуць у выгнанні, іх пераследуюць і забараняюць — але яны працягваюць змагацца: словамі, а не зброяй. Яны расследуюць карупцыю, раскрываюць ваенныя злачынствы і ўзмацняюць галасы незалежных экспертаў. Але многія гэтыя рэдакцыі працуюць літаральна на апошнім дыханні. Міжнародная супольнасць павінна забяспечыць не толькі аднаразовыя гранты, але і стабільную, доўгатэрміновую падтрымку».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤141👍29👏9🔥6🤯2❤🔥1
Ціханоўская сустрэлася з новым прэзідэнтам Польшчы
Падчас Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Гэта першая сустрэча з новым кіраўніком краіны пасля яго ўступлення на пасаду.
Падрабязнасці сустрэчы(не толькі з прэзідэнтам Польшчы) распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі выданню «Зеркало».
Падчас Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Гэта першая сустрэча з новым кіраўніком краіны пасля яго ўступлення на пасаду.
Падрабязнасці сустрэчы
❤180🔥25👏16👍15🤯3😐1
Далучайцеся да фэсту #67ВольныДзень у падтрымку палітвязняў у Варшаве!
27 верасня ў Варшаве адбудзецца вялікі фэст у рамках Кангрэса па палітзняволеных #WithoutJustCause.
На івэнце выступяць беларускія выканаўцы: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Сярод іншых запрошаных гасцей былыя палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.
Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і вольны купалавец Ігар Сігоў.
Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраванні. Усе сродкі будуць перададзеныя на дапамогу палітвязням праз праекты аб’яднання-арганізатара фэсту «Да Волі!».
Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі, Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і асацыяцыі Razam.ch.
– Рэгістрацыя па спасылцы.
– Праграма Кангрэса.

❤110👍28🔥11👏4🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская ў эфіры BBC падчас Генасамблеі ААН:
«Расійска-украінская вайна — гэта не толькі пра Украіну. Гэта пра глабальныя пагрозы. Калі расійскія дроны ляцяць у Польшчу або парушаюць паветраную прастору Эстоніі ці Румыніі — гэта не толькі пагроза для Еўропы, гэта пагроза для ўсяго альянсу NATO. І людзі чакаюць гэтай еднасці NATO.
І спроба Расіі пратэставаць гэтую еднасць павінна ўспрымацца як выклік для ўсіх краінаў. Таму мы павінны глядзець на гэты канфлікт не як на лакальны, а як на глабальны».
❤174👏27🔥12👍6❤🔥3🤯3
ІІ Кангрэс па палітзняволеных пачынаецца ўжо заўтра! Далучайцеся анлайн!
Дыскусіі пра галоўнае: лёсы людзей, якія апынуліся за кратамі з-за сваіх перакананняў, дапамога тым, хто нядаўна апынуўся на волі, і вызваленне астатніх палітвязняў.
У межах першага дня праграмы пройдуць чатыры панэлі:
⭕️ Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе. Жыццё пасля турмы;
⭕️ Уразлівыя групы сярод палітзняволеных. Жыццё ў турме;
⭕️ Праца дэмакратычных сілаў і міжнародных арганізацыяў па падтрымцы і вызваленні палітвязняў;
⭕️ Патрэбы няўрадавага сектара. Інструменты і фонд падтрымкі.
Сярод спікераў — былыя палітвязні, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і міжнародных арганізацыяў.
Калі вы не можаце далучыцца да івэнту, сачыце за падзеямі анлайн — трансляцыя будзе даступная па спасылцы!
Поўную праграму Кангрэса можна паглядзець тут.
Дыскусіі пра галоўнае: лёсы людзей, якія апынуліся за кратамі з-за сваіх перакананняў, дапамога тым, хто нядаўна апынуўся на волі, і вызваленне астатніх палітвязняў.
У межах першага дня праграмы пройдуць чатыры панэлі:
Сярод спікераў — былыя палітвязні, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і міжнародных арганізацыяў.
Калі вы не можаце далучыцца да івэнту, сачыце за падзеямі анлайн — трансляцыя будзе даступная па спасылцы!
Поўную праграму Кангрэса можна паглядзець тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
ІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі
Кангрэс #WithoutJustCause — важная падзея, прысвечаная палітзняволеным у Беларусі. Два дні, два гарады, адна мэта – сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. Падрабязнасці па спасылцы https://…
❤119👍25🔥11❤🔥3👏2🤯2
Ужо праз 15 хвілін стартуе ІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі!
Сёння, 26 верасня, у Варшаве пачнём размову пра тое, што хвалюе найбольш — пра палітвязняў і іх сем’і. Чатыры панэлі, дзясяткі моцных галасоў, сумесныя намаганні па вызваленні палітвязняў.
Далучайцеся да жывой трансляцыі — пачынаем зусім хутка!

👍96❤40❤🔥5🔥4🤯2