Telegram Web Link
«Лукашэнка — не назаўсёды. Але беларускі народ будзе заўсёды — з жаданнем жыць у вольнай, заможнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краіне»

Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у Нідэрланды з сустрэчы з амбасадарамі больш чым дваццаці краінаў Еўрасаюза. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў з прамовай, якая закранула шэраг ключавых пытанняў: ад вызвалення палітвязняў да падтрымкі грамадзянскай супольнасці. 

Да таго ж, Ціханоўская падкрэсліла — дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да пераменаў:

«Мы распрацоўваем рэформы, супрацьдзейнічаем прапагандзе, шукаем саюзнікаў сярод наменклатуры. Шмат хто ў сістэме разумее, што час Лукашэнкі сыходзіць.

Калі надыдзе момант, будзе толькі два шляхі — застацца пад кантролем Расіі або ісці ў бок Еўрасаюза. Наша мэта — зрабіць еўрапейскую перспектыву рэалістычнай і альтэрнатывай «рускаму міру».

Беларусы глядзяць на Украіну, падтрымліваюць і вучацца ў яе. Мы разумеем: калі пераможа Украіна — пераможам і мы. Таму беларусы валанцёраць, дапамагаюць, а многія ідуць ваяваць.

Але адна толькі сіла зброі не працуе без людзей, гатовых змагацца за сваю свабоду. 

Падтрымка беларускага дэмакратычнага руху і нашага грамадства зараз мае вырашальнае значэнне. Нам не патрэбная зброя — нам патрэбная падтрымка медыя, праваабаронцаў, актывістаў, валанцёраў, дзеячаў культуры і дэмакратычных інстытуцый».
❤‍🔥10249👍17🤯3👏2😢2💔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Нідэрландаў Дэвідам ван Вілам

«Мела кароткую размову з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Дэвідам ван Вілам. Нідэрланды застаюцца надзейным саюзнікам беларусаў у змаганні за свабоду. Дзякуй за падтрымку і салідарнасць».
152👍35❤‍🔥6🔥4😢2🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская прыбыла на Кангрэс Партыі Еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES) у Амстэрдаме — сустрэчу найвышэйшага ўзроўню, дзе абмяркоўваюцца ключавыя пытанні дэмакратыі і свабоды ў Еўропе.
170👍38❤‍🔥10🔥6🤯4👏2😢1
«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі?» 

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нідэрланды выступіла на кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES), дзе падзялілася беларускім досведам барацьбы за дэмакратыю.

У дыскусіі прынялі ўдзел віцэ-канцлер Аўстрыі Андрэас Баблер, лідар бельгійскіх сацыял-дэмакратаў Пол Маньет, дэпутатка Еўрапарламента Клара Добрэў і прэзідэнтка Rainbow Rose Даяна Бакіч. Мадэратар — дэпутат Еўрапарламента Тэйс Рэўтэн.

Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове перад еўрапейскімі лідарамі падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў дзеля абароны дэмакратыі і свабоды:

«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі? Мы павінны. Мы не можам дазволіць сабе задавальняцца меншай дэмакратыяй. Свабоду лёгка страціць, але цяжка вярнуць.

Мы таксама не можам задавальняцца меншай бяспекай. Калі расійскія дроны атакуюць краіну НАТА, мы не можам адварочвацца, быццам нічога не адбылося. Многія адварочваліся, калі з’явіліся «зялёныя чалавечкі» ў Крыме. Цяпер яны з’яўляюцца на эстонскай мяжы. Наколькі мы можам адступіць, каб уміратварыць дыктатараў?

Агрэсар не павінен быць узнагароджаны за сваю бяздумнасць. Дыктатараў нельга ўміратварыць, нельга перавыхаваць».


Кангрэс PES — пляцоўка для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
145❤‍🔥17🔥15👏5🤯3😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Амстэрдаме Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Паміж Расіяй, Украінай і НАТА. Экзістэнцыйная барацьба беларусаў за выжыванне сваёй краіны».

Гэта штогадовая адкрытая лекцыя, якая арганізуецца Raam op Rusland — аналітычным цэнтрам, які спецыялізуецца на Беларусі, Украіне і суседніх рэгіёнах.

Пасля лекцыі беларуская лідарка адказала на пытанні пра сітуацыю ў Беларусі, расійскі ўплыў, пагрозу для НАТА і будучыню нашай краіны.

Глядзіце запіс лекцыі і адказы на пытанні па спасылцы.
160❤‍🔥19👍16👏4🔥3🤯2😢1
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нідэрландаў

«Сустрэчы з беларусамі — гэта адчуванне дома і Радзімы, дзе б мы ні знаходзіліся. Столькі цяпла і шчырасці — дзякуй вам за гэта, дарагія!»
207👏15❤‍🔥13👍7🔥6🤯1😢1
2025/10/24 20:15:11
Back to Top
HTML Embed Code: