Светлана Тихановская
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 1 Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца? *а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 2
Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?
*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
Частка 1 — па спасылцы.

❤121👍36❤🔥12🔥3🤯3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дарагія мае беларусы! Я працягваю працаваць з вамі дзеля нашай супольнай мэты. Мы з камандай будзем і далей змагацца за вызваленне палітзняволеных, адстойваць інтарэсы беларусаў і прыцягваць міжнародную ўвагу да праблемаў у Беларусі. Якія б цяжкасці ні ўзнікалі, мы працягваем працу. Нягледзячы на любыя выклікі, ніякія перашкоды нас не спыняць.
Мы тут і працягваем дзейнічаць»,
— Святлана Ціханоўская.
❤283😐152❤🔥39👍30🤯7🔥5
Святлана Ціханоўская — да Дня супраць смяротнага пакарання
«Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ выконваюць смяротныя прысуды. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі даўно прызналі, што смерць — гэта радыкальны і бесчалавечны метад пакарання, які не мае нічога агульнага з правасуддзем. Але ў нашай краіне да гэтага часу працягваюць забіваць людзей: за 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі каля 350 чалавек атрымалі смяротныя прысуды. Тры з паловай сотні жыццяў, знішчаных рукамі тых, хто жыве побач з намі, ходзіць з намі па адных вуліцах, ездзіць з намі ў метро.
Два гады таму ўлады яшчэ пашырылі пералік артыкулаў, за якія могуць прысудзіць смерць: цяпер да забойства можа прывесці «дзяржаўная здрада» або «замах на тэрарызм». У краіне, дзе за любое іншадумства чалавека называюць «тэрарыстам», смяротнае пакаранне можа пагражаць любому чалавеку.
Чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць. Калі ў чалавека забіраюць жыццё, у яго забіраюць шанец зразумець свае памылкі, змяніцца, прынесці карысць. Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая, варварская помста, якой няма месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве. Пакуль у Беларусі працягваюць расстрэльваць людзей, улада адмаўляе чалавеку ў самым галоўным праве — праве на жыццё».

😐167❤🔥79❤35👏26👍10🔥6😢3🤯2💔1
Святлана Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру:
Святлана Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карынай Мачада на працягу апошняга году. Разам яны сазвоньваліся, перапісваліся, а таксама выступалі на супольных мерапрыемствах.
«Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру.
Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы.
Я захапляюся і цаню нашае сяброўства. Разам мы ўсё адолеем!»
Святлана Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карынай Мачада на працягу апошняга году. Разам яны сазвоньваліся, перапісваліся, а таксама выступалі на супольных мерапрыемствах.
❤165❤🔥37👍33👏7🤯5😐1
«Рэжым Лукашэнкі сістэматычна злоўжывае міжнароднымі механізмамі прававога супрацоўніцтва»
Падчас Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні быў прадстаўлены даклад па тэме «Транснацыянальныя рэпрэсіі ў Беларусі: жорсткі інструмент пераследу іншадумства рэжымам Лукашэнкі». Падчас прэзентацыі даклада выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.
У дакладзе паказана, як рэжым Лукашэнкі працягвае пераследаваць беларусаў нават па-за межамі краіны, выкарыстоўваючы шырокі набор інструментаў уплыву і запалохвання. Акрамя таго, падкрэслена, што такія дзеянні ўяўляюць сабой пагрозу не толькі для грамадзянаў Беларусі, але і бяспецы і суверэнітэту еўрапейскіх дзяржаваў.
У дакладзе прапануюцца рэкамендацыі для міжнародных арганізацыяў (у тым ліку АБСЕ) і нацыянальных урадаў па выпрацоўцы агульнай стратэгіі абароны правоў чалавека і суверэнітэту дзяржаваў перад тварам транснацыянальнага гвалту.
Леанід Марозаў:
Сайд-івэнт падчас Канферэнцыі арганізаваны Фондам Prospect Foundation, iSANS і Дэлегацыяй Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай.

«Практыка паказвае, што рэжым Лукашэнкі сістэматычна злоўжывае міжнароднымі механізмамі прававога супрацоўніцтва, уключаючы сістэму Інтэрпола, каб пераследваць беларусаў, вымушаных шукаць прытулак за мяжой.
Міжнародная супольнасць павінна выпрацаваць узгоднены адказ у рамках міжурадавых структураў і праваабарончых інстытутаў для фільтрацыі і блакавання палітычна матываваных запытаў. Гэта дапаможа ўзмацніць механізмы абароны ахвяраў транснацыянальных рэпрэсіяў. Толькі сістэмныя меры могуць спыніць ператварэнне Інтэрпола і іншых міжнародных інструментаў у зброю аўтарытарных рэжымаў».
Сайд-івэнт падчас Канферэнцыі арганізаваны Фондам Prospect Foundation, iSANS і Дэлегацыяй Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай.
❤116👍37❤🔥12🔥5🤯4😐3😢2
Будзем на сувязі! Зручны спіс каналаў камунікацыі з Офісам
Офіс Святланы Ціханоўскай — адкрытая і празрыстая структура, звярнуцца да якой кожны беларус і беларуска па многіх пытаннях. Каб камунікацыя заўсёды заставалася сучаснай, зручнай, а галоўнае — бяспечнай, мы не толькі замянілі наш афіцыйны чат-бот на акаўнт, але і падрыхтавалі спіс спосабаў сувязі з Офісам і наўпрост са Святланай.
Як можна звярнуцца да Офіса?
– Старонка з асноўнымі кантактамі, па якіх можна звязацца з Офісам па шырокім коле пытанняў;
– Асабістыя размовы са Святланай — фармат, у якім вы можаце наўпрост задаць пытанні беларускай лідарцы. Абвесткі пра такія сустрэчы шукайце на афіцыйных старонках Святланы ці пакіньце сваю пошту ў адмысловай форме на старонцы;
– Пакінуць свой зварот да Офіса можна па гэтай спасылцы;
– Па пытаннях арганізацыі інтэрв’ю і супрацоўніцтва з прэсай звяртайцеся да прэс-службы;
– Адрас для афіцыйных запрашэнняў і дыпламатычных прапановаў — па спасылцы.
– Падпісацца на лісты пра мерапрыемствы і навіны Офіса Святланы Ціханоўскай — тут;
– Вы можаце пакінуць ананімны зварот у фармаце Black Box. Гэта бяспечны фармат, каб падзяліцца з намі тым, што адбываецца ў Беларусі і любой іншай інфармацыяй, — усе даныя надзейна абароненыя пратаколамі шыфравання і не захоўваюцца на хостынгу.
Каманда Офіса заўсёды адкрытая для дыялогу і супрацоўніцтва!

❤135👏18❤🔥14🔥7👍5😐3🤯2😢1🎉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчын з нагоды Ружовага кастрычніка — месяца, калі ва ўсім свеце гавораць пра прафілактыку і лячэнне раку малочнай залозы
У сваім відэа беларуская лідарка ўзгадала пра важнасць своечасовых абследаванняў і падсвяціла праблему сістэмы аховы здароўя ў краіне:

«Такіх неабходных краіне лекараў-анколагаў звальняюць цэлымі сем’ямі за так званы «экстрэмізм». А ў дыспансерах — чэргі з маладых жанчын. У выніку людзі губляюць магчымасць давяраць сістэме аховы здароўя, а жанчыны — шанец атрымаць своечасовую дапамогу.
Калі ўлада пераследуе тых, хто лечыць, і маўчыць пра маштабы хваробы, яна страчвае маральнае права называць сябе сацыяльнай дзяржавай».
❤176👏17❤🔥16🔥5😢4🤯2😐2🎉1
Святлана Ціханоўская да Дня маці:
«Дзякуй за ўсё, Мама!
Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё. Нашым матулям.
Я хачу падзякаваць кожнай матулі. Кожнай, хто гадуе дзяцей у гэтыя цяжкія часы, вучыць іх адрозніваць дабро і зло, верыць у сябе і не баяцца быць сумленнымі. Кожнай, хто любіць і чакае сваіх сыноў і дачок з турмы ці з выгнання, не перастаючы спадзявацца на хуткую сустрэчу. Кожнай, хто ахвяраваў свабодай дзеля таго, каб яе дзеці жылі ў вольнай краіне. Кожнай, хто працуе, клапоціцца, вучыць, абараняе — і пры гэтым знаходзіць сілы ўсміхацца.
Вы — наш гонар, нашая пяшчота, нашая апора. Вы нагадваеце, што Беларусь — гэта людзі, здольныя любіць, дараваць і ствараць жыццё нават там, дзе здаецца, што ўсё разбурана. Хай дзеці і ўнукі скажуць вам тое, што часта забываюць сказаць: дзякуй за бяссонныя ночы, за веру, за сілу, за вашую бясконцую і беспярэчную любоў, якая не залежыць ад знешніх абставінаў.
На жаль, сёння не ўсе могуць асабіста павіншаваць сваіх матуль — рэжым зрабіў усё магчымае, каб стварыць перашкоды, адарваць нас ад родных, пазбавіць гэтай важнай сувязі. Але ні адлегласць, ні сцены турмаў, ні выгнанне не могуць разбурыць тое, што маці адчувае сэрцам.
Я ад усёй душы зычу кожнай маме ў Беларусі і за яе межамі як мага хутчэй абняць сваіх дзяцей. Каб гэтыя абдымкі былі доўгімі, як чаканне, і цёплымі, як мацярынская любоў. Каб у кожным доме зноў гучаў смех, а Беларусь адчула сябе адной вялікай сям’ёй, у якой пануе любоў».
Фота з асабістага архіва Святланы Ціханоўскай.

❤210🔥12👏7🤯3👍2😢2
«Кожны дзень жывеш у вялікім хваляванні за свой народ»
У новым сумесным інтэрв’ю Washington Post Святлана і Сяргей Ціханоўскія распавялі пра сямейны побыт пасля доўгай разлукі, змены сярод беларусаў і дэмакратычных сілаў за апошнія пяць гадоў, а таксама пра дапушчаныя памылкі і спосабы іх выправіць.
Святлана Ціханоўская:

«Цяпер, калі Сяргей зноў побач са мной, я адчуваю адначасова хаос і спакой. Але потым думаеш пра тое, колькі людзей усё яшчэ знаходзіцца ў турмах. Кожны дзень жывеш у вялікім хваляванні за свой народ. Мы не можам спыніцца, мы павінны працягваць працаваць».
😐220❤174👍14❤🔥11🔥3🤯3😢2
Прававое становішча беларусаў у Польшчы, пераслед па лініі Інтэрпола і праблемы беларусаў Грузіі
Цягам апошніх дзён у Варшаве прайшлі сустрэчы дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы:
– пасяджэнне пры МЗС прайшло пад старшынствам упаўнаважанага прадстаўніка міністра замежных справаў па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адама Халацінскага і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі;
– сустрэча з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.
Якія ключавыя пытанні абмеркавалі падчас сустрэчаў?
— магчымасць кароткатэрміновага выезду з Польшчы для асобаў, якія чакаюць рашэння па міжнароднай абароне;
— прымяненне Дублінскага рэгламенту ў выпадках дэпартацыі палітвязняў у Літву;
— дакументы і прававое становішча беларусаў;
— атрыманне і прызнанне дакументаў, якія немагчыма атрымаць у Беларусі;
— узаемадзеянне з польскімі ведамствамі па пытаннях вадзіцельскіх пасведчанняў і даведак аб несудзімасці;
— выпадкі пераследу беларусаў праз Інтэрпол;
— праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі.
Леанід Марозаў адзначыў:
Падрабязнасці і вынікі сустрэчаў — па спасылцы.

«Для нас вельмі важна, што Польшча не толькі захоўвае адкрытасць у прыёме заяваў на міжнародную абарону, але і гатовая шукаць рашэнні па практычных пытаннях легалізацыі. Мы бачым сапраўднае разуменне праблемаў беларусаў і крокі да іх сістэмнага вырашэння».
Падрабязнасці і вынікі сустрэчаў — па спасылцы.
❤117👍23🔥14👏7❤🔥5😐2🤯1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я працягваю рабіць тое, што павінна»
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю «DW Беларусь», дзе распавяла пра фінансаванне з Еўрасаюза, адносіны з мужам у палітычнай сферы і дома, а таксама паразважала пра сваю будучыню:

«Я хачу вярнуцца дадому і жыць у Беларусі. У якой менавіта ролі — гэта ўжо другасна. Я ўсведамляю набытак вопыту, узровень кантактаў у свеце і сваю вагу. Калі спатрэбіцца далей служыць Беларусі ў любой форме — вядома, я буду. Бо я гіперадказны чалавек. Вельмі. І пакуль мы за мяжой, я раблю тое, што павінна. Пакуль хапае сілаў: фізічных і маральных».
❤215👍28❤🔥14🤯5👏3😢2😐2
«Беларусь — краіна, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы»
15 кастрычніка дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў з дакладам на мерапрыемстве «Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», арганізаваным групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2025.
У дыскусіі таксама прынялі ўдзел Святлана Галаўнёва («Вясна»), Вольга Лойка (Plan B Media), заключнае слова сказала спецыяльная пасланніца Францыі па Беларусі Віёлен Білет дэ Вільмёр. Сярод удзельнікаў і гасцей — прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Германіі, Швецыі, Францыі, Польшчы і іншых краінаў, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
З прывітальным словам выступіла Сюзанна Шутц, пастаянная прадстаўніца Германіі пры АБСЕ ў Вене. Мадэратаркай сустрэчы была Ірына Шульгін-Нюоні, амбасадарка Швецыі па асаблівых даручэннях па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.
У ходзе абмеркавання адзначалася, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай: працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, рэкамендацыі АБСЕ і ААН ігнаруюцца. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць далейшага міжнароднага ціску на рэжым, падтрымкі палітвязняў і дакументавання злачынстваў супраць чалавечнасці.

«Беларусь застаецца краінай, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы. Наш абавязак — дамагацца праўды, справядлівасці і адказнасці».
😢96❤37👍17❤🔥5🔥5🤯1😐1
Павел Церашковіч — пра скарачэнне колькасці навучальных установаў у Беларусі
За апошнія 25 гадоў у Беларусі было закрыта амаль дзве тысячы ўстановаў сярэдняй адукацыі. Колькасць вучняў скарацілася амаль на паўмільёна.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў сітуацыю:

«Скарачэнне колькасці школ, безумоўна, абумоўлена найперш дэмаграфічнымі прычынамі: зніжаецца колькасць дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці. Гэтыя працэсы ўласцівыя многім краінам, што апынуліся ў дэмаграфічным крызісе.
Аднак афіцыйная прапаганда падае гэта як «аптымізацыю сістэмы адукацыі»: маўляў, школ становіцца менш, але на змену старым і «неэфектыўным» прыходзяць новыя, сучасныя, добра абсталяваныя.
Пад выглядам аптымізацыі адбываецца фактычны дэмантаж сацыяльных праграм. Скарачэнне колькасці школ вельмі нагадвае скарачэнне сеткі медыцынскіх устаноў. У абодвух выпадках фізічны доступ да гэтых паслуг ускладняецца.
Пры гэтым тая ж прапаганда даводзіць, што выдаткі на навучанне аднаго вучня ў сельскай мясцовасці (7058,31 рубля ў год) больш чым у два разы вышэйшыя, чым у гарадах (3109,52 рубля ў год). Але калі перавесці гэтыя сумы, то гэта ўсяго каля 2000 і 900 долараў адпаведна. Ці гэта шмат? У Польшчы, Латвіі і Літве сярэднія выдаткі складаюць ад 7500 да 8500 даляраў на вучня. Па гэтых паказчыках Беларусь адстае нават ад Калумбіі, Турцыі і Мексікі, якія займаюць апошнія радкі табліц Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Дык ці можна на гэтыя сярэднія 1–2 тысячы долараў у год стварыць сапраўды «сучасныя і добра аснашчаныя» школы? Ці можна забяспечыць настаўнікам годны ўзровень жыцця? Пытанні, хутчэй, рытарычныя. Але яны добра паказваюць сапраўдныя прычыны так званай «аптымізацыі».
😢90❤19👏3🤯3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская з візітам у Нідэрландах
Сёння беларуская лідарка знаходзіцца ў Нідэрландах з працоўным візітам — запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду, а таксама выступленні на дыскусійных панэлях Кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў.
Цягам візіту беларуская лідарка сустрэнецца:
– з амбасадарамі краінаў ЕС і дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі;
– з прэм’ер-міністрам Дзікам Схофам;
– з міністрам замежных справаў Ван Вілам;
– беларускай дыяспарай;
Да таго, Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусійных панэлях Кангрэса Партыі еўрапейскіх сацыялістаў — “Daring More Democracy” і “Voices of Resistance”; – выступіць з прамовай на штогадовай October Lecture у інстытуце RAAM.
Галоўныя пытанні, якія будзе ўздымаць Святлана Ціханоўская падчас візіту датычныя падтрымкі Беларусі на еўрапейскім узроўні, бягучай сітуацыі з палітвязнямі і ролі Беларусі ў пытаннях рэгіянальнай бяспецы.
Сачыце за абнаўленнямі!

❤163👍35❤🔥11🔥7🤯2👏1😢1