Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская прыбыла на Кангрэс Партыі Еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES) у Амстэрдаме — сустрэчу найвышэйшага ўзроўню, дзе абмяркоўваюцца ключавыя пытанні дэмакратыі і свабоды ў Еўропе.
❤166👍38❤🔥10🔥6🤯4👏2😢1
«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі?»
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Нідэрланды выступіла на кангрэсе Партыі еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў (PES), дзе падзялілася беларускім досведам барацьбы за дэмакратыю.
У дыскусіі прынялі ўдзел віцэ-канцлер Аўстрыі Андрэас Баблер, лідар бельгійскіх сацыял-дэмакратаў Пол Маньет, дэпутатка Еўрапарламента Клара Добрэў і прэзідэнтка Rainbow Rose Даяна Бакіч. Мадэратар — дэпутат Еўрапарламента Тэйс Рэўтэн.
Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове перад еўрапейскімі лідарамі падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў дзеля абароны дэмакратыі і свабоды:
Кангрэс PES — пляцоўка для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

«Ці адважымся мы рабіць, аддаваць і патрабаваць больш для дэмакратыі? Мы павінны. Мы не можам дазволіць сабе задавальняцца меншай дэмакратыяй. Свабоду лёгка страціць, але цяжка вярнуць.
Мы таксама не можам задавальняцца меншай бяспекай. Калі расійскія дроны атакуюць краіну НАТА, мы не можам адварочвацца, быццам нічога не адбылося. Многія адварочваліся, калі з’явіліся «зялёныя чалавечкі» ў Крыме. Цяпер яны з’яўляюцца на эстонскай мяжы. Наколькі мы можам адступіць, каб уміратварыць дыктатараў?
Агрэсар не павінен быць узнагароджаны за сваю бяздумнасць. Дыктатараў нельга ўміратварыць, нельга перавыхаваць».
Кангрэс PES — пляцоўка для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
❤140❤🔥17🔥15👏5🤯3😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Амстэрдаме Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Паміж Расіяй, Украінай і НАТА. Экзістэнцыйная барацьба беларусаў за выжыванне сваёй краіны».
Гэта штогадовая адкрытая лекцыя, якая арганізуецца Raam op Rusland — аналітычным цэнтрам, які спецыялізуецца на Беларусі, Украіне і суседніх рэгіёнах.
Пасля лекцыі беларуская лідарка адказала на пытанні пра сітуацыю ў Беларусі, расійскі ўплыў, пагрозу для НАТА і будучыню нашай краіны.
Глядзіце запіс лекцыі і адказы на пытанні па спасылцы.

❤153❤🔥19👍16👏4🔥3🤯2😢1
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нідэрландаў
«Сустрэчы з беларусамі — гэта адчуванне дома і Радзімы, дзе б мы ні знаходзіліся. Столькі цяпла і шчырасці — дзякуй вам за гэта, дарагія!»
❤199👏15❤🔥13👍7🔥6🤯1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як быць з Азаронкам? Што прапануе Канцэпцыя люстрацыі аб адказнасці прапагандыстаў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ
У гэтым годзе юрыдычная каманда Офіса прадставіла Канцэпцыю люстрацыі — дакумент, які ўлічвае маштаб рэпрэсіяў, адсутнасць незалежнага правасуддзя і пагрозу аўтарытарнага рэваншу.
Падчас грамадскага абмеркавання і ў сацсетках дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў атрымаў шмат пытанняў пра адказнасць такіх беларускіх прапагандыстаў, як Грыгорый Азаронак.
У сваім відэа дарадца падкрэслівае:

«Працэс люстрацыі павінны будуць прайсці тыя людзі, якія цяпер займаюць «абароненыя пасады» і плануюць працягваць іх займаць, альбо захочуць атрымаць такія пасады.
Трэба падзяліць прапагандыстаў на тых, хто адкрыта нагаварыў на крымінальную адказнасць заклікамі да гвалту, і на тых, хто проста працуе ў кадры ці па-за ім. Для тых прапагандыстаў, якіх мы бачым і чуем найчасцей — люстрацыя не падыходзіць. У дачыненні да іх неабходна выкарыстоўваць іншы інструмент пераходнага правасуддзя — крымінальную адказнасць».
👍146🔥29❤12🤔3🤯2😐1
Святлана Ціханоўская — на пашыранай вячэры міністраў замежных справаў Еўрасаюза ў Люксембургу
Ціханоўская ўзяла ўдзел у працоўнай вячэры напярэдадні пасяджэння Рады ЕС па замежных справах па запрашэнні міністра замежных справаў Люксембурга Ксаўе Бетэля. У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў краінаў ЕС, Украіны, Турцыі, Туркменістана, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Ірака і Малдовы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі Еўракамісіі.
Падчас дыскусіі абмяркоўвалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, расійскую вайну супраць Украіны, а таксама сітуацыю ў рэгіёне. Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, пытанні бяспекі і ваенныя рызыкі, а таксама прадставіла бачанне шляхоў вызвалення палітвязняў.
Асобна Ціханоўская паразмаўляла з еўрапейскімі міністрамі, а таксама з міністрамі замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам, Малдовы Міхаем Папшоем, Арменіі Араратам Мірзаянам, Турцыі Хаканам Фіданам і з еўракамісаркай Мартай Кос. Пра што ішла гаворка? Чытайце па спасылцы.
— сказала Святлана Ціханоўская.

«Для нас вельмі важна, што калі адбываюцца такія сустрэчы — Беларусь заўсёды запрашаюць. Нас не забываюць і адрозніваюць рэжым ад народу. Удзел у сустрэчах поруч з дзясяткамі міністраў дае нам голас і ўплыў, каб беларускія інтарэсы былі пачутыя. Гэта ўмацоўвае не толькі суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, але і суб’ектнасць усяго беларускага народа. Я мела шмат шчырых размоваў на гэтай сустрэчы, у нас з'явіліся новыя кантакты. Думаю, што мы можам супрацоўнічаць больш, асабліва ў гуманітарных пытаннях»,
— сказала Святлана Ціханоўская.
❤🔥96❤42👍21🤯5🔥1👏1
21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская з цёплым віншаваннем:
«Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі.
У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў. Але ўсе гэтыя гады Сяргей быў у іх жыцці — праз відэа, памяць, усмешкі на сямейных фотаздымках. І праз прыклад, што ён заўсёды даваў.
Наш з Сяргеем сын ужо ў тым узросце, калі радзей гаворыць пра пачуцці і часцей намагаецца абмеркаваць з татам навіны, палітыку і штучны інтэлект. А нашая дачка ўсё яшчэ малюе адкрыткі і абдымае Сяргея без стомы. І ўсё гэта — цэлы свет цяпла і пяшчоты, які часта зусім не патрабуе словаў.
Бачыць гэтую любоў — велічэзнае шчасце. І я зычу, каб кожная сям’я адчула гэтае шчасце: тыя, хто цяпер побач са сваімі сем’ямі, і тыя, каго рэжым пазбавіў гэтага права.
Гэтая сітуацыя, на жаль, вельмі знаёма беларускім сем’ям. Хтосьці — за кратамі, бо хацеў лепшага для сваіх дзяцей. Хтосьці часцей знаходзіцца за мяжой, чым дома, бо працуе, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы.
Таму ў гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю». Са святам!»

❤141👍16🔥9👏3🤯1😢1
Далучайцеся да слуханняў праекта закона «Аб гендарнай роўнасці» ў Каардынацыйнай Радзе
Сёння, 21 кастрычніка, а 19:00 па мінскім часе на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады пачнуцца слуханні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гендарнай роўнасці». Слуханні арганізоўвае Камісія па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду пад кіраўніцтвам Юрыя Губарэвіча. Праект прадставіць экспертка Ірына Сідорская, а ў якасці судакладчыка выступіць эксперт з Малдовы Вадзім Віеру.
Паглядзець трансляцыю можна на YouTube-старонцы Каардынацыйнай Рады.
Праект закона прапануе тое, чаго даўно бракуе ў беларускім праве: пераход ад дэкларацыяў пра роўнасць да рэальных механізмаў яе забеспячэння. Ён вызначае паняцці «гендар» і «гендарная ідэнтычнасць», распісвае абавязкі дзяржавы, бізнесу і адукацыйных установаў, уводзіць правілы абароны ад дыскрымінацыі. Асобна прапісаныя пытанні роўнай аплаты працы, прафілактыкі дамаганняў, роўнага доступу да адукацыі і медычных паслугаў, у тым ліку для трансгендарных людзей.
Гэта адзін з тых законаў, якія патрэбныя дэмакратычнай Беларусі дзеля роўнасці і справядлівасці ў паўсядзённым жыцці. Таму абмеркаванне праекта важнае для ўсіх, хто хоча бачыць Беларусь сучаснай і справядлівай дзяржавай.
https://www.youtube.com/@rada.vision/streams

YouTube
Координационный совет
Представительный орган беларусского общества.
Цели:
— организация процесса преодоления политического кризиса
— обеспечение согласия в обществе
—защита суверенитета и независимости Республики Беларусь

❤77👍26🤯10😐8😢4🔥3🤔3❤🔥2👏2
Святлана Ціханоўская ў суправаджэнні Сяргея Ціханоўскага распачала працоўны візіт у Страсбург па запрашэнні Прэзідэнткі Еўрапейскага парламента Раберты Метсолы
Галоўная падзея візіту — выступ Святланы і Сяргея перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента падчас Пленарнай сесіі. Паглядзець выступ можна ў прамым эфіры а 13:00 па Мінску па спасылцы.
Да таго ж, запланаваныя сустрэчы з:
– Рабертай Метсолай;
– прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў: Еўрапейская народная партыя (EPP), Renew Europe, Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты (ECR), партыя Зялёных і Сацыял-Дэмакраты;
– дэлегацыяй Еўрапарламента па Беларусі.
Акрамя таго, Ціханоўская возьме ўдзел у сімпозіуме, прысвечаным кнізе “Democratizing the Constitution of Belarus — Towards a Constitution for a New Belarus in a European Context”, арганізаваным прадстаўніцтвам Аўстрыі пры Радзе ЕС.

Belarus opposition leaders address European Parliament
Sergey Tihanovski and Sviatlana Tsikhanouskaya, the two prominent opposition leaders from Belarus, will address MEPs.
In 2020, Sergey Tihanovski ran as a presidential candidate. He was arrested and sentenced to 18 years in prison for “organising riots” and…

❤30👍8👏3