«Філасофія афарбавана ў фарбы пэўнага стаічнага і ў той жа час вясёлага песімізму таму, што, толькі дайшоўшы да краёў роспачы, прайшоўшы іх, можна быць бадзёрым і вясёлым, - такая трагічная, як кажуць немцы, весялосць, Heiterkeit. Трагічная весялосць. Філасофія займаецца трагічнай весялосцю, маючы на ўвазе, што чалавецтва ёсць тое, што спрабуе стаць чалавецтвам. Філосаф не скажа - чалавецтва ёсць. Чалавецтва ёсць тое, што спрабуе стаць чалавецтвам, і пакуль яно не стала чалавецтвам, ніводны не з'яўляецца чалавекам. Вось такі падвешаны ў часе, расцягнуты высілак, які цяжка ўявіць навочна. Навочна мы бачым людзей, але я зноў паўтараю, што філасофская мова не ёсць мова наглядных уяўленняў, гэта значыць не ёсць мовай таго, што можна сабе ўявіць, выканаўшы ўяўляемае ў матэрыяле нашых псіхічных магчымасцяў фантазіі, назвы. Філасофія гаворыць пра нешта ненагляднае, гаворыць на асаблівай мове (нагляднае азначае наяўнасць рэферэнтаў, прадметаў, якія абазначаюцца словамі).»
Мераб Мамардашвілі
«Уводзіны ў філасофію»
#філасофія
#урыўкі
Мераб Мамардашвілі
«Уводзіны ў філасофію»
#філасофія
#урыўкі
👍16
Telegraph
Розніца паміж культурай і цывілізацыяй - культуралагічная тэорыя Янкі Окліча
Філасофская думка Беларусі пачатку XXст. найбольш яскрава праявілася ў культуралагічнай і сацыяльна-этычнай праблематыцы. Якасна новым этапам у даследаванні духоўных аспектаў айчыннай культуры стаў пачатак публіцыстычнай і навуковай дзейнасці зорнай плеяды…
Янка Окліч(1889-1971), сапраўднае імя Язэп Манькоўскі - беларускі і польскі публіцыст, журналіст, перакладчык, паэт і юрыст.
Як ліча Янка Окліч, культура і цывілізацыя - гэта не адно і тое ж.
Цывілізацыя, паводле даследчыка - гэта ўсё, што датычна бюракратыі, яе сістэмы і арганізацыі:
«Адміністрація гасударства, гандаль, суды, дарогі і т. д. — гэта ўсё інстытуціі цывілізаціі;»
Янка Окліч вызначае цывілізацыю, як інтытуцыялізаваную сістэму, якая ўпарадкоўвае грамадскае жыццё, пры гэтым не мае народных, або нацыянальных адметнасцяў.
Паняцце культуры беларускі публіцыст акрэсліў, як «унутраны змест грамадскага жыцця». Культура, у адрозненні ад цывілізацыі, мае толькі прыватны, народны, або нацыянальны характар:
«Культура заўсёды бывае толькі свая, родная, мясцовая, - вытвараецца праз нялічаные гады гістарычнага жыцця кожнага народа.»
Як піша Янка Окліч:
«Культура - гэта ня вопратка, якую лёгка можна скінуць, або надзець. Культура творыцца сталецьцямі і сталецьцямі зменяецца»
«Ці маем права быць беларусамі?» 1912
https://telegra.ph/Rozn%D1%96ca-pam%D1%96zh-kulturaj-%D1%96-cyv%D1%96l%D1%96zacyyaj---kulturalag%D1%96chnya-tehoryya-YAnk%D1%96-Okl%D1%96cha-03-30-2
#культуралогія
#філасофія
#артыкулы
#беларускаяфіласофія
#беларуская_думка

❤21👍4🔥1
Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Падабаецца мне быць забітым дзеля вышэйшага. Дзеля таго, што я адчуваю вышэйшым. Зразумеў, што быць выматаным дзеля вышэйшага прыносіць мне куды больш асалоды, чым які-небудзь адпачынак. Падабаецца палаць дзеля людзей. Здаецца, няма сэнсу марнаваць пра свае праблемы так моцна, калі гэта праблема аднаго цябе. Ніякага сэнсу. Куды больш яго, калі дапамагаць нават двум людзям. Ніякага толку ад чалавека, калі ён сам па сабе. Маленькая кропка дзесьці сярод чагосьці. Забытая і нікому не патрэбная. І толькі праз дапамогу іншым мы можам паўплываць на такі стан, калі пад вялікім ціскам непатрэбнасці мы знаходзім моц ісці супраць і дапамагаць іншым, быць іх ліхтаром.
Пераход праз чалавае ў Ніцшэ быў у гэтым. І, здаецца, ён меў рацыю. Здаецца, каб стаць чымсьці больш, трэба перайсці праз сябе.

❤16😱5👍1
«З гісторыі падсобных галін людзкога веданьня мы чэрпаем перасьведчаньне, што навука вырастае з практычнага веданьня, а практычнае веданьне з досьведу. Досьвед аснова навуковае праўды.
З досьведу мы пазнаем і сваю нацыянальную прыналежнасьць. Калі я кажу "я - беларус", дык гэтым сказам я выяўляю пэўную суму жыцьцёвага досьведу. Я нешта перажыў, адчуў, перадумаў і ўсьвядоміў, каб змог, урэшце, сказаць "я - беларус". Гэтае "нешта" мною перажытае і ўсьвядомленае навучыла мяне адрозьніваць сябе ад іншых: ад палякаў, або, скажам, ад рускіх — ды прылучыць сябе да беларусаў. На ўласным досьведзе я навучыўся быць беларусам. Цяпер я ведаю сваю нацыянальную прыналежнасьць, але раней, калі быў яшчэ малым хлапчуком, гэтага ня ведаў, бо ніхто мяне гэтаму не навучыў, не перадаваў мне свайго ўласнага, або чужога жыцьцёвага досьведу ў азначэньні нацыянальнае прыналежнасьці. Маё веданьне вынікае з майго досьведу. Ведаю, бо пазнаў і ўсьведаміў сябе, бо пазнаў і ўсьвядоміў праявы акружаючага сьвету, бо ўсьвядоміў свой жыцьцёвы досьвед. Гэтае сваё веданьне я перадаю іншым: другому, трэцяму, дзясятаму, а той кожны ізноў іншаму. Так у сапраўднасьці ўзнікае і нашае веданьне аб нацыянальнай прыналежнасьці: з свайго ўласнага або з чужога досьведу»
Тамаш Грыб
«Нацыя, як прадмет навуковага вывучэньня» 1933 год

❤18🔥5👍3
Telegraph
Міжкультурная і сацыяльная роўнасць у тэорыі культуры Францішака Савіча(1815-1846)
Францішак Андрэевіч Савіч (1815-1845) — беларускі публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Пінскага павета ў сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Пінскім павятовым вучылішчы…
Францішак Андрэевіч Савіч (1815-1845) — беларускі публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.
У грамадскай і творчай дзейнасці Ф. Савіч кіраваўся ідэяй братэрства ўсяго чалавецтва. На думку змагара за ідэалы свабоды і сацыяльнай справядлівасці, садружнасць суб’ектаў розных культур з’яўляецца адной з найважнейшых духоўных каштоўнасцей, убіраючы ў сябе гістарычны досвед і асветніцкую ідэю роўнасці. Ф.Савіч адзначаў, што ўсе нацыі роўныя, і ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы на нацыянальныя адрозненні. Асноўнай сілай у рэвалюцыйна-дэмакратычнай барацьбе ён лічыў сялянства. Гэта адрознівала Ф. Савіча ад рэвалюцыянераў-дваран пачатку XIX ст.
Для поглядаў Ф.Савіча характэрна адданасць ідэалам розуму, свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Ён, не выходзячы за межы ідэалістычнай трактоўкі сацыяльных з’яў, выказаў шэраг цікавых ідэй, якія сталі ўзорам для будучага развіцця культуралагічнай думкі ў Беларусі. У ёй закладзены асновы тэорыі дыялогу культур, культурнай талерантнасці і аксеалогіі.
https://telegra.ph/M%D1%96zhkulturnaya-%D1%96-sacyyalnaya-ro%D1%9Enasc-u-tehory%D1%96-kultury-Franc%D1%96shaka-Sav%D1%96cha1815-1846-04-09

❤9👍4🤔1🕊1🍌1
Telegraph
ДЫЯЛЕКТЫКА І ЯЕ ПРЫНЦЫПЫ
Упершыню панятак «дыялектыка» быў выкарастаны Сакратам. У сакратаўскім разуменні дыялектыка - метад для адшукання ісціны праз супярэчлівыя разважанні. У гісторыі філасофіі існуюць наступныя варыянты дыялектыкі: 1) антычная дыялектыка. Грэкі разглядалі кожны…
ДЫЯЛЕКТЫКА І ЯЕ ПРЫНЦЫПЫ –
https://telegra.ph/DYYALEKTYKA-FRYDRYHA-GEGELYA1804-1872ZAKONY-DYYALEKTYK%D0%86-04-12
«Сутнасць дыялектыкі коратка можна ахарактарызаваць наступным чынам. Ніякі стан свету і ніякія веды аб ім не бываюць нязменнымі. І свет, і яго пазнанне - гэта працэс, які няспынна мяняецца, і гэтая зменлівасць ёсць істотнай уласцівасцю іх. Усякі стан, любыя веды ўтрымліваюць у сабе сваю супрацьлегласць, сваё адмаўленне. Душой, крыніцай гэтай зменлівасці з'яўляецца супярэчлівасць усяго існага. Штосьці існуе толькі ў той ступені, у якой яно ўнутры сябе ўтрымлівае сваю супрацьлегласць - гэты корань усякай жыццяздольнасці і сілы. Пераадоленне гэтых супярэчнасцей і ёсць працэс развіцця. Яго нельга прыпыніць, ад яго нельга адмовіцца. Тое, што яшчэ ўчора было жыццядзейным, сёння робіцца састарэлым і асуджаным на адмаўленне. Справядлівае ў адным выпадку паўстае як вышэйшая несправядлівасць у другім. Сапраўднае ўчора перастае быць такім сягодня і альбо само павінна саступіць месца новаму, альбо падлягае прымусовай ліквідацыі з боку больш развітай рэчаіснасці. Але гэта рэчаіснасць свядомасці, - рэальнасць духа. Прырода ж гэта "акамянелы дух". Яе таму нельга ні абагаўляць, ні ставіць вышэй за чалавечыя здзяйсненні. Прыродныя формы не ведаюць развіцця. Такой здольнасцю валодае толькі дух. І менавіта ў духу завяршаецца развіццё, бо менавіта ў развіцці духу дасягаецца вышэйшая мэта пазнаць самога сябе. Дух заўважае, што ўсё, што - адрозніваецца ад яго, толькі здаецца такім. На самой справе гэта сам дух на розных стадыях свайго развіцця. Так розум замыкаецца на самім сабе і гэтым пазбаўляе сябе той асновы, на якой толькі ён і можа функцыянаваць. Рэальнае развіццё прыроды тут падмяняецца рухам і зменлівасцю паняццяў. Але як ў працэсе гэтага руху ўзнікае свет? Як развіццё паняццяў прыводзіць да з'яўлення прыроды?
Гэтыя пытанні адносяцца да самага ўразлівага месца ў філасофіі Гегеля. І паставіў іх яшчэ Шэлінг. І гэтыя ж пытанні сталіся падставай для самай бязлітаснай крытыкі з боку Людвіга Фейербаха.»
Рыгор Грудніцкі. «Філасофія»

🔥12❤4👍2
Што такое сацыяльны факт?
Сацыяльны факт - паняцце, якое ўпершыню было ўведзена французскім сацыёлагам і філосафам, заснавальнікам французскай сацыялагічнай школы - Эмілям Дзюркеймам(1858-1917), для абазначэння формы знешняга навязвання, або прымусу, які здольны кіраваць індывідуумам, знаходзячыся звонку і незалежна ад яго. Сацыяльны факт - гэта ўсякі спосаб дзеянняў, які ўстаяў, або не, і які аказвае на індывідуума знешні прымус. Апазнаецца сацыяльны факт праз існаванне пэўных санкцый, або супраціву, які (сацыяльны) факт аказвае любой спробе індывідуума супраціўляцца яму. Да сацыяльных фактаў адносяцца розныя вераванні, юрыдычныя і маральныя правілы, устояныя нормы, сацыяльныя групы, рухі, арганізацыі і гэтак далей.
#сацыялогія

👍17🕊3❤🔥2🍌1
Купіўшы свае ўлюбёныя пельмені з курыцай у мясцовай краме я ўспомніў, што некалі жыў такі старагрэцкі філосаф, як Эпікур, і галоўны прынцып яго этычнага вучэння гучаў прыкладна так: умей задавальняць сябе тым, што маеш і не трэба пакутваць над тым, чаго не маеш. Чалавек павінен навучыцца задавальняць сябе малым(адмовіцца ад празмернай колькасці задавальненняў, каб не адчуваць пасля гэтага пакуты) і праз гэта быць шчаслівым. Таму таксама заклікаю вас насалоджвацца тымі дробязямі, якія вы маеце, у дадзеным выпадку - пельменямі🤗
#філасофія
#філасофія
👍17❤11😁9🔥4😎2🍌1
«Калі чалавек пакідае свае жаданні і вызваляецца ад жарсцяў, то да канца жыцця не будзе ў яго стомленасці. Калі ж ён распускае свае жарсці і паглынуты сваімі справамі, то не будзе выратавання ад бед»
Лао-Цзы
#філасофія
#цытаты
#урыўкі
Лао-Цзы
#філасофія
#цытаты
#урыўкі
❤17👍6🍌2🤷♂1😎1
Карл Шміт - нямецкі юрыст, палітык, філосаф і сацыяльны тэарэтык. Яго асноўныя працы: «Дыктатура» і «Паняцце палітычнага».
Палітыку Шміт разумеў як сферу чалавечых канфліктаў, якія адначасова раздзіраюць і падтрымваюць канкрэтнае грамадства. Таму галоўным крытэрам палітычнага ён называе «адрозненне сябра і ворага». Палітычнае - гэта публічная форма ўзаемадзеяння розных груп, якая прадугледжвае іх падзел па прынцыпу: сябар - вораг. Палітычны вораг - гэта пэўная група, існаванне якой паграджае існаванню тваёй групы. Задача палітыкі ў тым, каб выявіць сітуацыю, калі ўзнікае супрацьлегласць «сябар - вораг». Шміт прапаноўваў разумець палітычнае як барацьбу палітычных адзінстваў, і галоўным чынам на міжнароднай арэне.
Шміт прызнаваў дзейснасць заканадаўчага права, але паколькі палітыка ўяўляе сабой поле канфліктаў, вырашальным довадам у ёй валодае не права, а рашэнне суверэна. Права нараджаецца з свабоды суверэна, які следуе вызначаным у пэўны момант патрэбам грамадскасці.
#філасофія
#паліталогія

👍16🍌1
Гаэтана Моска(1859-1941) - італьянскі сацыёлаг, юрыст, палітычны тэарэтык.
Абапіраючыся на гістарычны досвед, Моска прыйшоў да высновы, што ва ўсіх грамадствах незалежна ад формы кіравання пануе арганізаваная меншасць - палітычны (кіруючы) клас. Ён «выконвае ўсе палітычныя функцыі, манапалізуе ўладу і атрымлівае асалоду ад той перавагі, якую яна дае». Палітычны клас ажыццяўляе праўленне, згодна з выключна уласнымі інтарэсамі.
Моска сцвярджаў, што палітычная ўлада заўжды ажыццяўляецца арганізаванай мяншасцю, якая накідае сваё панаванне неарганізаваным масам. Ён адмаўляў сацыялістычную тэорыю Маркса, сцвярджаючы, што «ніводная сацыяльная арганізацыя не можа грунтавацца толькі на ідэі справядлівасці», бо натура чалавека ірацыянальная і эгаістычная, жыццё ж — няспыннае змаганне за багацце, уладу ды іншую марнасць.
Сацыёлаг падкрэсліваў, што дзяржава - гэта інстытуцыя, якая абапіраецца на маральныя і матэрыяльныя сілы і намагаецца дасягнуць згоды паміж усімі сацыяльнымі групамі нацыі.

👍11🍌4😎1
⚡️«Адвечна думка» прэзентуе серыю допісаў на тэму адных з фундаментальных паняццяў усёй эўрапейскае філязофіі, вакол якой было сфармулявана "асноўнае пытанне філасофіі" — Быцця і Нішто/Небыцця, ягонай супрацьлегласці (толькі на першы погляд, але аб гэтым пазней).
Сэнс гэтых паняццяў вялікай колькасці людзей здаецца інтуітыўна зразумелым, хаця пры больш глыбокім занурэнні ў пытанне высвятляецца, што на самой справе, гэтая тэма вельмі шматгранная, у разы складанейшая і далёка не адназначная, а размовы аб ёй вядуцца ўжо не адну тысячу гадоў, а ў некаторых філосафаў гэтае пытанне стала ключавым у іхніх вучэннях.

🔥16😎2🍌1
Адвечная думка
⚡️«Адвечна думка» прэзентуе серыю допісаў на тэму адных з фундаментальных паняццяў усёй эўрапейскае філязофіі, вакол якой было сфармулявана "асноўнае пытанне філасофіі" — Быцця і Нішто/Небыцця, ягонай супрацьлегласці (толькі на першы погляд, але аб гэтым…
Артыкул ад #Čorny_Tulač
Сутнасць Быцця і Нішто, іх суадношанне
Частка #1
Пачаць варта з таго, што адназначны адказ на пытанне "Чым ёсць быццё/нішто?" даць нельга, так як самі па сабе "быццё" і "нішто" – гэта перадусім проста словы, а розныя аўтары надавалі ім розныя вызначэнні і розныя месцы ў сваім светапоглядзе.
Як філософскія паняцці, "быццё" і "нішто" фігуруюць ужо ў часы антычнасці, а ўпершыню сустракаюцца ў старажытнагрэцкага Парменіда, які вызначае быццё як ўсю рэяльнасць, сукупнасць усяго існуючага. Яно не мае пачатку, мае толькі цяперашні час, і адпаведна, нязменна, ды па прыродзе абсалютна (але абмежавана, і, што цікава, мае форму шара). З гэтага ён выводзіць, што небыццё немагчыма паводле вызначэння, так як калі б яно было, то з'яўлялася б часткай быцця. Таксама, Парменід кажа, што быць – гэта тое ж самае, што думаць.
За ім, пытанне "быцця"-"нішто" развівае бацька атамістыкі Дэмакрыт, які вызначае нязменную элементарную часціцу, "атам", як быццё, а нішто – як пустэчу, прамежак паміж імі, тое, што адрознівае адзін "атам" ад іншага.
Падобны погляд меў і Платон, за выключэннем таго, што паводле яго, быццё – гэта не "атамы", але нематэрыяльныя ідэі. Небыцця як такога ў філосафа хутчэй няма. Не быць, паводле Платона, можна толькі чымсьці канкрэтным, а тое, што не ёсць чымсьці, мысляр называе Іншым. Аднак не быць усім адразу, цалкам супрацьпастаўляцца быццю – немагчыма.
Вучань Платона Арыстоцель вызначаў быццё як цэльную жывую субстанцыю (альбо існасць) з сваемі ўласцівасцямі, прычым чалавек можа пазнаваць толькі іх, але самое быццё застаецца недасяжным да пазнання людзьмі (такая сабе антычная "рэч у сабе").
Небыццё ў філосафа можна ўмоўна падзяліць на тры аспэкты, тры кантэксты, у якіх можна гаварыць пра яго: хлусня, патэнцыял/магчымасць, адмаўленне.
Першы выходзіць з уяўлення аб тым, што праўда – гэта ўсё існае, уся рэальнасць, а хлусня з'яўляецца сукупнасцю ўсяго таго, што не адпавядае аб'ектыўнай рэчаіснасці.
Другі адсылае нас да вучэння Арыстоцеля пра матэрыю: матэрыя можа здабыць форму, і тады яна стане рэччу, і гэта будзе яе актуальным быццём. Тут жа трэба казаць і аб патэнцыйным быцці. У гэтым сэнсе Арыстоцель таксама гаворыць пра небыццё.
Трэці аспект, адмаўленне, азначае, што небыццё – гэта тое, што робіць нешта гэтым нечым, праз адмаўленне таго, чым гэтае нешта не з'яўляецца. Можна сказаць, гэта ў пэўным сэнсе, філасофскі сэнс адмоўнае часціцы "не".
#філасофія
#паняцці
#Парменід
#Дэмакрыт
#Платон
#Арыстоцель

👍9🔥3😎2🍌1
«Мы ясна бачым, што пад свабодай звычайна разумеюць свабоду выбару, то бок мы вольныя тады, калі можам выбіраць, і чым больш выбару, тым больш нашай свабоды. І тады свабодай называецца неадназначнасць выбару. Калі ў чалавека ёсць дзесяць выбараў, свабодай называецца, па-першае, сама наяўнасць выбару і, па-другое, непрадказальнасць таго, што ён менавіта абярэ. Вось эмпірычны сэнс тэрміна «свабода». Філосаф фактычна гаворыць нешта зусім іншае і больш правільнае. Ён кажа, што праблема выбару не мае ніякага дачынення да праблемы свабоды.
Вось як уведзена катэгорыя:
Нешта, што робіцца з неабходнасцю ўнутранай дакладнасці ці проста ўнутранай неабходнасці, і ёсць нешта, што робіцца свабодна.
Паняцце свабоды філосаф уводзіць на фоне адрознівання «ўнутранага і знешняга» (яшчэ адна філасофская катэгорыя). Нешта, што мае свае падставы па-за сабой, - несвабодна; яно стаіць у прычынным ланцугу і, такім чынам, мае прычынныя абгрунтаванні і тлумачэнні. Праблема свабоды не ёсць праблема, калі я стаю перад дэтэрміністычным светам, аб якім я разважаю ў тэрмінах фізікі або прычынных сіл, прычыннасці. Гэта безнадзейна заблытваецца (як да гэтага часу філосафы блытаюцца), калі супастаўляць праблему фаталізму з праблемай дэтэрмінізму, гэта зусім розныя рэчы, адна да іншай не мае ніякага дачынення. Кажуць, што калі свет дэтэрміністычны, значыць гэта імпліцыруе фаталізм - за нас усё вырашана, усё разгуляна і гэтак далей. Не, гэта было б ужываннем філасофскіх тэрмінаў па-за той сувязі, у якой яны нарадзіліся, і па-за іх сэнсам. Значыць, паўтараю,
Кант так і казаў пра вольныя з'явы:
За прыкладам далёка хадзіць не трэба. Каб растлумачыць асновы філасофіі без філасофскай мовы (а цяпер я раблю гэта філасофскай мовай), я прыводзіў у якасці прыкладу феномен сумлення. Што такое сумленне? Ад голасу сумлення сысці нельга, калі, вядома, ён ёсць, а калі ён ёсць, ён ёсць цалкам. Ад голасу сумлення адысці нельга, калі ён ёсць, значыць сумленне не дае ніякага выбару - выбару няма. Але, з іншага боку,
Сумленне ёсць прычына самой сябе, таму ўчынак і называецца сумленным, а не якім-небудзь іншым.»
Мераб Мамардашвілі «Уводзіны ў філасофію»
#філасофія
#урыўкі
Свабода гэта фэномэн, які мае месца там, дзе няма ніякага выбару. Свабодай з'яўляецца нешта, што ў сабе самім утрымлівае неабходнасць.
Вось як уведзена катэгорыя:
нешта, што з'яўляецца праз неабходнасць у самім сабе, і ёсць свабода, гэта значыць не ў выбары тут справа, не ў роскідзе прапанаваных магчымасцяў, а свабоднай з'явай называецца такая з'ява, неабходнасць якой ёсць яна сама.
Нешта, што робіцца з неабходнасцю ўнутранай дакладнасці ці проста ўнутранай неабходнасці, і ёсць нешта, што робіцца свабодна.
Паняцце свабоды філосаф уводзіць на фоне адрознівання «ўнутранага і знешняга» (яшчэ адна філасофская катэгорыя). Нешта, што мае свае падставы па-за сабой, - несвабодна; яно стаіць у прычынным ланцугу і, такім чынам, мае прычынныя абгрунтаванні і тлумачэнні. Праблема свабоды не ёсць праблема, калі я стаю перад дэтэрміністычным светам, аб якім я разважаю ў тэрмінах фізікі або прычынных сіл, прычыннасці. Гэта безнадзейна заблытваецца (як да гэтага часу філосафы блытаюцца), калі супастаўляць праблему фаталізму з праблемай дэтэрмінізму, гэта зусім розныя рэчы, адна да іншай не мае ніякага дачынення. Кажуць, што калі свет дэтэрміністычны, значыць гэта імпліцыруе фаталізм - за нас усё вырашана, усё разгуляна і гэтак далей. Не, гэта было б ужываннем філасофскіх тэрмінаў па-за той сувязі, у якой яны нарадзіліся, і па-за іх сэнсам. Значыць, паўтараю,
свабода - гэта тое, што робіцца па сваёй неабходнасці, гэта значыць з'ява, званая мною свабодай, утрымлівае аснову самога сябе ў сабе, ёсць прычына самога сябе, або самапрычынная з'ява.
Кант так і казаў пра вольныя з'явы:
ёсць прычынныя з'явы, а ёсць самапрычынныя з'явы.
За прыкладам далёка хадзіць не трэба. Каб растлумачыць асновы філасофіі без філасофскай мовы (а цяпер я раблю гэта філасофскай мовай), я прыводзіў у якасці прыкладу феномен сумлення. Што такое сумленне? Ад голасу сумлення сысці нельга, калі, вядома, ён ёсць, а калі ён ёсць, ён ёсць цалкам. Ад голасу сумлення адысці нельга, калі ён ёсць, значыць сумленне не дае ніякага выбару - выбару няма. Але, з іншага боку,
сумленне ёсць феномен, які сам у сабе змяшчае сваю прычыну ў яго няма знешняй прычыны
Сумленне ёсць прычына самой сябе, таму ўчынак і называецца сумленным, а не якім-небудзь іншым.»
Мераб Мамардашвілі «Уводзіны ў філасофію»
#філасофія
#урыўкі
👏9😎2👍1🍌1
Філосаф сцвярджаў, што ўсё існае - гэта праява волі, якая ёсць неўсвядомленай і бясконцай сілай. Воля - ірацыянальнае імкненне, якой падпарадкаваны ўвесь свет. Яна,паводле Шапэнгаўэра, культывуе жаданні, пакуты і канфлікты, праз што чалавечае жыццё падобна на сталае змаганне з імі.
Шапенгаўэр сцвярджаў, што свет існуе як воля, але чалавек успрымае яго праз ўяўленні, якія абмяжоўваюць разуменне спрадвечнай рэальнасці. Уяўленне - гэта спосаб, якім чалавек успрымае і інтэрпрэтуе свет праз адчуванні, паняткі і думкі. Аднак, паводле Шапэнгаўэра, уяўленне зманлівае і ілюзорнае, бо яно толькі абмежаванае перакручанае адлюстраванне рэальнасці, утоенай за воляй. Гэты дуалізм паміж воляй і ўяўленнем стварае ілюзорны свет і прыводзіць да пакуты.
Выратаванне ад пакутаў філосаф бачыў у музыцы, мастацтве(мастацтва - гэта адпачынак ад бясконцых пакутаў чалавечага жыцця) і аскетызме. Заклікаў да пераадолення эгаізму і адхілення ад сваіх жарсцяў.
Аднак, варта дадаць, што ў жыцці Шапенгаўэр быў даволі крывадушнай асобай.

👍15❤5🤷♂3😎2🍌1💊1
Шарль Луі дэ Мантэск'ё (1689-1755) - французскі мысляр, правазнаўца і палітык.
Мантэск'ё акрэсліў грамадства, як сістэму, якая складаецца з разнастайных узаемазалежных частак. Філосаф быў першым, хто прааналізаваў уздзеянне геаграфічных фактараў на структуру грамадства. Ён сцвярджаў, што розныя кліматычныя ўмовы і прыродныя рэсурсы аказваюць істотны ўплыў на культуру, звычаі і палітычную арганізацыю розных народаў.
У XIX кнізе «Духу законаў» Мантэск'ё пісаў:
Акрамя гэтага, асветнік лічыў, што ўсталяваныя законы павінны адпавядаць духу народа, адлюстроўваць каштоўнасці і звычаі грамадства, для якога яны прызначаны.
Мантэск'ё быў перакананы, што для прадухілення тыраніі, ўлада ўрада павінна быць падзелена паміж трыма галінамі: заканадаўчай, выканаўчай і судзебнай.

На людзей уплываюць разнастайныя чыннікі: клімат..., рэлігія..., законы..., пастановы ўрада..., мараль і звычаі, якія фармуюць агульны дух нацыі. Што да прапорцыі, дык у кожнай краіне адзін з тых чыннікаў бывае мацнейшы, іншы нагэтулькі ж слабейшы.
Акрамя гэтага, асветнік лічыў, што ўсталяваныя законы павінны адпавядаць духу народа, адлюстроўваць каштоўнасці і звычаі грамадства, для якога яны прызначаны.
Мантэск'ё быў перакананы, што для прадухілення тыраніі, ўлада ўрада павінна быць падзелена паміж трыма галінамі: заканадаўчай, выканаўчай і судзебнай.
👍24🍌2😎2🤡1
Эдмунд Бёрк(1729-1797) - ірландскі палітык і філосаф. Адзін з заснавальнікаў кансерватызму.
Бёрк сцвярджаў, што грамадства павінна засноўвацца на традыцыях і інстытуцыях, якія развіваліся на працягу стагоддзяў. Ён лічыў, што радыкальныя змены, якія здзяйсняюцца шляхам рэвалюцыі, часта прыводзяць да гвалту і страты каштоўнасцяў. Замест гэтага, ён заклікаў да рэформ, якія заснаваныя на павазе да традыцыі, падкрэсліваючы, што яны - грунт стабільнасці і росквіту грамадства.
Філосаф сцвярджаў, што ўсе людзі па прыродзе сваёй няроўныя. Няроўнасць, сацыяльная іерархія - гэта аснова любога грамадства. Што да правоў чалавека, то яны – выдумка тэарэтыкаў. Абстрактных правоў асобы, якія можна распаўсюдзіць на ўсіх людзей, не існуе. Правы чалавека, як і дзяржаўны лад, складаюцца гістарычна, на працягу доўгага часу, правяраюцца і пацвярджаюцца практыкай.
Прадстаўнічая дэмакратыя, паводле Бёрка - найлепшая форма кіравання, бо яна дазваляе людзям мець голас ва ўрадзе, не кіруючы наўпроста самімі сабой.

👍13🔥3😎3🤯1🍌1
«Навукоўцы звыклі мець справу з сумневам і няўпэўненасцю. Усе навуковыя веды недакладныя, і досвед сумневаў і няўпэўненасці вельмі важны. Думаю, ён распасціраецца за межы навукі. Думаю, каб вырашыць любую задачу, якая не вырашалася раней, дзверы ў незнаёмае трэба пакінуць прыадчыненымі. Трэба дапусціць магчымасць, што не ўсё ў вас робіцца правільна. Калі вы загадзя склалі меркаванне, можаце задачу і не рашыць.
Калі навуковец кажа, што не ведае адказу, - ён не ведае. Калі кажа, што ў яго ёсць здагадкі аб тым, як усё пойдзе, значыць, ён не ўпэўнены. Калі ён дастаткова ўпэўнены і кажа: «Гатовы паклясціся, вось так усё будзе», — у яго ўсё роўна ёсць некаторыя сумневы. А для таго каб дабіцца прагрэсу, вельмі важна паважаць і гэтае няведанне, і гэтыя сумневы. Таму што сумневы ў нас ёсць і мы глядзім ва ўсе бакі ў пошуках новых ідэй. Хуткасць развіцця навукі гэта не толькі хуткасць, з якой вы праводзіце даследаванні, але, што значна важней, яшчэ і хуткасць, з якой вы нараджаеце новыя ідэі для праверкі.
Калі б мы не былі здольныя ці не жадалі разглядаць пытанне ўсебакова, калі б мы не адчувалі сумневаў ці не прызнаваліся ў няведанні, ніякіх новых ідэй у нас бы не з'явілася. Не было б чаго правяраць, мы б і так ведалі, дзе ісціна. Атрымліваецца, тое, што мы завём навуковымі ведамі, проста набор сцвярджэнняў рознай ступені дакладнасці. Некаторыя з іх зусім ненадзейныя; іншыя амаль надзейныя, але няма ніводнага дакладнага абсалютна. Навукоўцы звыклі да гэтага. Вядома ж: цалкам можна жыць і не ведаць. Хтосьці скажа: як можна жыць - і не ведаць? А што? Я вось жыву. Гэта якраз проста. Як даведацца - вось што мяне хвалюе.
Магчымасць сумнявацца важная рэч для навукі і, думаю, у іншых сферах жыцця таксама. Яна нарадзілася з барацьбы. За права сумнявацца і вагацца змагаліся. І я не хачу, каб мы забывалі аб гэтай барацьбе, дапусцілі, каб яна знікла ўтуне. Я нясу адказнасць - як навуковец, які разумее вялікую каштоўнасць філасофіі няведання і важнасць прагрэсу, які ёсць плён свабоды думкі. Я абавязаны аб'явіць каштоўнасць гэтай свабоды і вучыць, што сумневу не трэба баяцца, яго трэба вітаць як крыніцу новых магчымасцей для чалавека. Калі вы прызнаеце сваю няўпэўненасць, у вас ёсць шанец палепшыць становішча.»
Рычард Фэйнман
«Недакладнасць навукі»
Лекцыя 1
1963
#філасофія
#навука

😎11🔥4👏3✍1🍌1
Telegraph
Філасофія навукі Рычарда Фэйнмана. Класічны эмпірык XX века.
Рычард Фэйнман(1918-1988) - амерыканскі фізік, навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. У 1943—1945 гадах уваходзіў у лік распрацоўнікаў атамнай бомбы ў Лос-Аламасе. У 1963 годзе ў Вашынгтонскім універсітэце Рычард Фэйнман правёў тры лекцыі пра навуку, дзе…
https://telegra.ph/Rychard-Fehjnman---klas%D1%96chny-ehmp%D1%96ryk-XX-veka-04-21
Што такое навука?
Паводле Фэйнмана, навука - гэта метад спазнання, які заснаваны на грунце наступнага прынцыпа: меркаваць аб існаванні нечага можна толькі праз даследаванні і назіранні. Даследванне - гэта суддзя ісціны і галоўны аргумент праўдзівасці ідэі. Каб ведаць нешта дакладна - неабходна правесці комплекс даследаванняў аб правяранні гэтага. Навука будуецца на здагадках і экстрапаляцыях, якія заснаваны на правяранні.
Калі са з'явай, якую мы даследуем складана эксперыментаваць(прадмет навуковага даследавання павінен мець пэўную ўстойлівасць), у яе павінны быць уласцівасці, якія праяўляюцца аднолькава, калі вывучаць яе з розных бакоў. Недахоп пастаянства, устойлівасці характарыстык з'явы, азначае, што яна адсутнічае, або недакладна. Вынік даследвання трэба правяраць вельмі ўважліва, каб пераканацца ў выкананні ўсіх умоваў і ў правільным вытлумачэнні выніку.
Адным з найважнейшых рэчаў для навукі ёсць сумнеў, як крыніца новых магчымасцяў для чалавека. Каб вырашыць любую задачу, якая не вырашалася раней, неабходна дапусціць магчымасць, што не ўсё робіцца правільна, неабходна засумнявацца.

«Хуткасць развіцця навукі - гэта не толькі хуткасць, з якой вы праводзіце даследаванні, але, што значна важней, яшчэ і хуткасць, з якой вы нараджаеце новыя ідэі для праверкі»
Рычард Фэйнман
#філасофія
#артыкулы
❤7👏3🍌3😇2
Жозэф дэ Мэстр(1753-1821) - французскі каталіцкі святар, філосаф, палітык. Адзін з заснавальнікаў кансерватызму ў Францыі.
Дэ Мэстр быў перакананы, што рэлігія грае цэнтральную ролю ў грамадскім жыцці. Яна ёсць грунтам ўсталявання маральных і сацыяльных каштоўнасцяў. Французскі філосаф сцвярджаў, што без веры ў боскае, грамадства асуджана на маральны і сацыяльны заняпад.
Дэ Мэстра выступаў за захаванне традыцыйных грамадскіх асноў, парадкаў, старых сацыяльных іерархій, якія заснаваны на рэлігійных прынцыпах.
Народ, у разуменні Мэстра - гэта арганізм, які звязаны не толькі агульнасцю знешніх прыкмет(мова, тэрыторыя, культура, звычаі), але і сапраўдным маральным адзінствам, пэўнай «натуральнай канстытуцыяй», якая адпавядае духу народа, складаецца гістарычна пад уздзеяннем абставін.
Філосаф быў прыхільнікам манархіі, і лічыў яе найлепшай формы кіравання, якая забяспечвае стабільнасць і парадак у грамадстве. Ён выступаў супраць дэмакратыі, роўнасці ўсіх перад законам і ідэй Асветніцтва.

👍9❤4🍌1😇1