«...жыццё чалавека - гэта праект ад пачатку і да канца. У гэтым праекце, а дакладней у спробе яго ажыццяўлення і заключаецца свабода. Актам праектавання самога сябе чалавек імкнецца вызваліцца ад выпадковасці сваёй фактычнасці і існаваць на сваіх «уласных падставах». Праект - гэта ўласны спосаб быць у свеце і сярод іншых людзей. Свабода, якая дасягаецца ў праекце, супрацьпастаўляецца выпадковасці. Яна ёсць аўтаноміяй намаганняў чалавека самавызначыцца і гэтым надаць сэнс свайму выбару. Чалавек ёсць аўтар свайго жыцця і сваіх паводзінаў. Здольны праектаваць сваё існаванне чалавек нічым не абмежаваны, свабодны і цалкам адказны за свет і за сябе ў гэтым свеце.»
Рыгор Грудніцкі.
«Філасофія» 2005 год
#філасофія
#урыўкі
Рыгор Грудніцкі.
«Філасофія» 2005 год
#філасофія
#урыўкі
❤10🍌1😇1
Адвечная думка
Артыкул ад #Čorny_Tulač Сутнасць Быцця і Нішто, іх суадношанне Частка #1 Пачаць варта з таго, што адназначны адказ на пытанне "Чым ёсць быццё/нішто?" даць нельга, так як самі па сабе "быццё" і "нішто" – гэта перадусім проста словы, а розныя аўтары надавалі…
Артыкул ад #Čorny_Tulač
Сутнасць Быцця і Нішто, іх суадношанне
Частка #2. Тоесамасць супрацьлегласцяў.
Пытанне ўзаемаадносін Быцця Нішто і іх прыроды пакідаюць след і ў сярэднявечнай філязофіі (напр., канцэпцыя Боскага Нішто ў Ягана Экхарта, развіццё апафатычнага багаслоўя і г.д.).
Але пяройдзем да эпохі мадэрну.
Тады, у філасофіі фармулюецца пытанне (яго аўтарства часта прыпісваецца Г. Лейбніцу), якое будзе далей фігураваць і ў іншых мысляроў, напрыклад, у Фр. Шэллінга і М. Хайдэгера, якія назавуць яго асноўным пытаннем філасофіі: "Чаму існуе нешта, а не нішто?".
І вось тут і з'яўляецца праблема тоесамасці Быцця і Нішто, на першы погляд, абсалютна абсурднае ідэі.
Адным з першых аўтараў, хто раскрываў гэтае пытанне, быў нямецкі філосаф XVIII – XIX стг. Геёрг Гегель.
Быццё (а менавіта, "чыстае быццё", бо акрамя яго, аўтар выводзіць быццё "наяўнае", але гэта ўжо крыху іншае) ён вызначаў як найчысцейшую і непадзельную ўнутры сябе абстракцыю, якая не можа мець жадных вызначэнняў і характарыстык:
Пры гэтым, што важна, быццё неадасоблена ад усяго існага, і таксама, не мае жадных сувязяў з чым-кольвек па-за ім.
Гегелеўскае Нішто ("чыстае нішто") – гэта абсалютная пустэча, "адсутнасць вызначэнняў і зместу", "роўнасць з самім сабой". Яна, відавочна, аднародная і непадзельная, ёсць "неадрозненнасць у самім сабе".
Такім чынам, апісанні Быцця і Нішто – ідэнтычны. А калі дзьве рэчы маюць аднолькавыя якасці – яны ёсць тоесамымі. То бок выходзіць, што... Быццё ёсць Нішто.
Каб больш падрабязна растлумачыць гэта, Гегель стварае канцэпцыю, якая ў пэўнай меры падобна да светапогляду антычнага Геракліта, які сцвярджаў, што ўся рэяльнасць складаецца з супрацьлегласцяў і перабывае ў пастаянным руху, у пастаянных зменах. І падчас гэтага працэсу, супрацьлегласці могуць у т. л. ператварацца адна ў другую.
Гегель уключае ў пару Быцця і Небыцця/Нішто трэці кампанент – Станаўленне. Станаўленне – гэта рух, які ўзнікае праз непасрэднае ўзаемарастварэнне Быцця і Нішто аднаго ў іншым. Станаўленне прымае форму двух накірункаў, таксама супрацьлеглых: узнікнення быцця і яго прахаджэння.
#філасофія
#паняцці
#Гегель
#Геракліт
#Экхарт
#Хайдэгер

"У сваёй нявызначанай непасрэднасці яно раўно толькі самому сабе".

❤9👍4🐳1🍌1
Надоечы дачытаў лекцыі знакамітага філосафа-пазітывіста Бертрана Расэла, пад агульнай назвай «Мастацтва філасофствавання», пасля чаго я адразу ўспомніў лекцыі ўжо іншага, грузінска філосафа Мераба Мамардашвілі з думкай правесці параўненне паміж імі.
Рэч ў тым, што грузінскі філосаф у сваіх лекцыях змог паказаць філасофію не проста як адну з форм спазнання быцця, чалавека і г.д.(як звычайна тлумачаць яе ва ўстановах адукацыі), а як «выпадзенне з штодзённага жыцця», спроба арганізаваць ўласнае быццё (асабісты эксперымент) і ўваходжання ў прастору мыслення.
Расэл у сваіх лекцыях акрэсліў філасофію, як «мастацтва рацыянальнай здагадкі», нешта паміж навукай і рэлігіяй, падкрэслівая, што філосаф у сваіх даследаваннях павінен карыстацца навуковымі метадамі. Але чытаючы Расэла, я не заўважыў прывабнасці і захаплення філасофіяй. Калі ў Мамардашвілі філасофія - гэта спроба «ахапіць быццё», то ў Расэла - гэта ў большасці выпадкаў «ірацыянальныя» здагадкі, або тое, што мае пэўную карысць, але не мае практычнай вагі.

❤18👍4🍌1
«Філасофія - дзіўная галіна чалавечай дзейнасці. Яна абгрунтоўвае свае высновы рацыянальнай логікай і разлічвае, што будзе зразуметая праз такую аргументацыю. Але яе высновы звернутыя да экзістэнцыі, якая "пераймае" мысленне іншага, каб спасцігнуць яго ў імкненні да ўласнай свабоды.
Я пераканана, што філасофія не можа адмаўляцца ад гэтай сваёй дваістасці, бо яна адпавядае сутнасці чалавечага існавання. У пошуках праўды чалавек імкнецца да абсалютнай праўды. Аднак спасціжэнне абсалютнай праўды немагчыма без апірышча на аб'ектыўнасць і рацыянальнасць. Разам з тым рацыяналізм не здольны пераадолець падзелу быцця на суб'ект-аб'ект, а гэта азначае, што чалавек ніколі не зможа спазнаць быццё ў яго цэласнасці як абсалютную праўду.
У філасофіі сувязь з абсалютам пэўным чынам кампенсуе недастатковасць рацыянальных доказаў. Але чаму менавіта з абсалютам? Як лічыць Яспэрс, экзістэнцыя заўсёды адзінкавая, канкрэтная, сітуацыйна ўнікальная. А таму яна тоесніцца сваімі пачаткамі з абсалютам. З гэтага атрымліваецца, што высветліць экзістэнцыю можна толькі атаясамліваючы яе з абсалютам. У маўленні Яспэрса абсалют гэта трансцэндэнтнасць. Экзістэнцыя, змешчаная ў канкрэтным часе, але здольная прымаць вольнае рашэнне, перасягае свой час і змыкаецца з трансцэндэнтнай вечнасцю.
Вечнасць для Яспэрса і не бясконцая працягласць, і не адсутнасць часу. Дасягнуць вечнасці можна толькі праз "разрыў у часе", які надае экзістэнцыйнаму імгненню абсалютную веліч. Вечнасць не ёсць нечым ускрайнім быццю, яна чужая рэальнай гісторыі. У часе вечнасць ёсць тым, што перасягае час. Гэтае перасягненне Яспэрс і называе трансцэндэнтнасцю, а часам Богам.
Экзістэнцыя адбываецца праз суаднесенасць з трансцэндэнтнасцю. А трансцэндэнтнасць мае сэнс толькі для экзістэнцыі. Абсалют дзеіцца вольна, ён гістарычна абумоўлены і паўстае ў часе сярод эмпірычных рэаліяў і ўнікальных абставінаў. Аднак крыніца і сэнс дзейнасці абсалюту знаходзіцца ў іншым месцы. Экзістэнцыя ведае, што яна не ёсць нечым самаствораным. Экзістэнцыя гэта заўсёды падарунак трансцэндэнтнасці.
Сітуацыя (у экзістэнцыяльным сэнсе) ахоплівае тыя канкрэтныя, прасторавыя і гістарычныя варункі, у якіх існуе суб'ект. Экзістэнцыя непадуладная ніякаму абагульненню. Бо, з аднаго боку, яна тоесніцца з абсалютам трансцэндэнтнасці, а з другога стала ўкаранёная ў канкрэтную сітуацыю, у hic et nunc (тут i цяпер). З гэтага экзістэнцыя не можа выступаць у ролі абсалютнага пачатку, прычыны свабоды, падставай усіх магчымасцяў быцця. Наадварот, экзістэнцыя жорстка дэтэрмінавана шэрагам перадумоваў, выбіраць якія ёй не выпадае, але якія яна не можа не прыняць.
Жана Эрш. Гісторыя Заходняй філасофіі.

Экзістэнцыя ведае сваю абмежаванасць, паколькі яна прысутнічае толькі ў пэўным месцы і ў пэўным часе. Яе месцішча ў дадзенай ёй сітуацыі.
Сітуацыя (у экзістэнцыяльным сэнсе) ахоплівае тыя канкрэтныя, прасторавыя і гістарычныя варункі, у якіх існуе суб'ект. Экзістэнцыя непадуладная ніякаму абагульненню. Бо, з аднаго боку, яна тоесніцца з абсалютам трансцэндэнтнасці, а з другога стала ўкаранёная ў канкрэтную сітуацыю, у hic et nunc (тут i цяпер). З гэтага экзістэнцыя не можа выступаць у ролі абсалютнага пачатку, прычыны свабоды, падставай усіх магчымасцяў быцця. Наадварот, экзістэнцыя жорстка дэтэрмінавана шэрагам перадумоваў, выбіраць якія ёй не выпадае, але якія яна не можа не прыняць.
Перадумовы, што чалавек не выбірае, але экзістэнцыйна забяспечвае, Яспэрс назваў гранічнымі(аб о памежкавымі) сітуацыямі Напрыклад: эпоха і асяроддзе, дзе чалавек нарадзіўся, бацькі, якіх ён не выбіраў, пакуты, якія ўзнікаюць ад разумення эфемернасці таго, што ён любіць і чым карыстаецца; уласная смерць»
Жана Эрш. Гісторыя Заходняй філасофіі.
#урыўкі
#філасофія
🍌10👏5
Ідаламі Бэкан называў устойлівыя ўяўленні, якія спавіваюць, ахутваюць нашую свядомасць, блакуюць рацыянальную і вольную даследчую працу. У Бэкана было некалькі відаў ідалаў, сярод якіх былі ідалы рынку. Рынак, у дадзеным выпадку - гэта месца, дзе людзі маюць зносіны, а ідалы рынку - гэта тыя ўяўленні, якія ўзнікаюць стыхійна падчас чалавечых адносін, нешта, што мы думаем, бо так прынята думаць; гэта нейкія стандарты мыслення, якія ўзнікаюць не праз ўласнае мысленне, а праз сацыяльныя звычкі і традыцыі, якія прыняты ў грамадстве. То-бок ёсць нейкія вобразы мыслення, якія мы атрымліваем праз традыцыі, калі мы мыслім не таму, што мы прайшлі да гэтага самастойным мысленнем, а таму, што мы ўспадкавалі гэта з традыцыі.
У Бэкана была як бы некаторая тэорыя адчужэння свядомасці, якая складаецца з таго, што чалавечая свядомасць можа быць запоўнена, здавалася б, прадуктамі самой жа свядомасці як некаторай свабоднай дзейнасці, а ў рэчаіснасці свядомасць скоўваецца ідаламі, якія адчужаюць незалежную здольнасць мыслення.

❤7🍌1
Адвечная думка
Ідаламі Бэкан называў устойлівыя ўяўленні, якія спавіваюць, ахутваюць нашую свядомасць, блакуюць рацыянальную і вольную даследчую працу. У Бэкана было некалькі відаў ідалаў, сярод якіх былі ідалы рынку. Рынак, у дадзеным выпадку - гэта месца, дзе людзі маюць…
У 1888 годзе выходзіць зборнік эсэ Фрыдрыха Ніцшэ «Падзенне куміраў (або «Змрок ідалаў»)», дзе мысляр, нібыта зноў ставіць задачу ачышчэння свядомасці ад ідалаў, якая была пастаўлена Фрэнсісам Бэканам ў XVIIст. Але рэч у тым, што «ідалы» у Ніцшэ істотна адрозніваюцца ад «ідалаў» Бэкана. Адным з ідалаў у Ніцшэ быў розум, які ён разумеў, як усю сукупнасць рацыянальных, але стандартных уяўленняў.
Праз стандартызацыю і масіфікацыю навуковай працы адбываецца з'яўленне новых чалавечых тыпаў; навуковец для Ніцшэ - гэта тыпічны прадстаўнік масы (як феномена, які ўзнікаў у канцы XIXст.), звычайны і стандартны, а навука - гэта кашуля, якая апранута на чалавечы дух і свядомасць, якая забівае ў ім усё творчае і асабістае.
Калі для класічнай філасофіі і культуры праз пошук ведаў і ісціны я займаю ў сістэме грамадскіх адносін, і ў культуры незалежную пазіцыю, рэалізую свабоду свайго розуму, то ў Ніцшэ, самім актам даследавання ажыццяўляецца стандартызацыя, і асерадненне думкі, пасіўнасць і пагаршэнне асобы.

❤15
Магчыма, калі вы цікавіцеся філасофіяй і іншымі навукамі такога кшталту, то вы сутыкаліся з тым, што можна пабачыць мноства кніг і падручнікаў па-расейску, але знайсці нешта па-беларуску бывае складана. Таму, Адвечная думка падрыхтавала невялікі спіс літаратуры па філасофіі і соцыа-гуманітарных навуках па-беларуску.
1. «Гісторыя філасофіі» В. А. Адзіночанка - неблагі канспект лекцый па гісторыі філасофіі для тых, хто толькі пачынае цікавіцца філасофіяй.
2. «Філасофія ў паняццях» В. А. Адзіночанка - невялікі слоўнік па метафізіцы, анталогіі, гнасеалогіі, этыкі і інш. філасофскіх дысцыплінах.
3. «Філасофія. Канспект лекцый» Р. Г. Грудніцкі - рэдка можна знайсці нават па расейску такія годныя ўводзіны ў філасофію. Тут сцісла разбіраецца гісторыя Заходняй Еўропейскай філасофіі і закранаюцца ўсе яе праблемы.
4. «УВОДЗІНЫ Ў ФІЛАСОФІЮ. Нарысы. Тэксты» - выданне ад Зміцера Коласа. У рэдакцыю кнігі ўваходзяць, магчыма камусьці знаёмыя Уладзімір Конан, Ядвіга Яскевіч і Ігар Бабкоў. Кніга ўяўляе з сябе хрыстаматыю тэкстаў ад Платона да Хабермаса.
5. «ЭСТЭТЫКА» А. С. Шыдлоўскі - поўны курс лекцый па-беларуску пра эстэтыку.
6. «РЫТОРЫКА» Л. В. Леванцэвіч - гісторыя рыторыкі пачынаючы ад сафістаў да сённяшняга дня і інш.
7. «Рэлігіязнаўства» В. А. Адзіночанка - гісторыя рэлігій, філасофія рэлігіі, функцыі рэлігіі, метады вывучэння і інш.
8. «КУЛЬТУРАЛОГІЯ. ТЭОРЫЯ КУЛЬТУРЫ» А. І. Смолік - што такое культура, функцыі культуры, структура і інш.
9. «КУЛЬТУРАЛОГІЯ. ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ» А.І.Смолік, Л.К.Кухто, А. А. Цобкала - добры падручнік па гісторыі культуры ад культуролагаў з БДУКІ.
10. «Сусветная культура» Э. Дубянецкі - кароткі нарыс гісторыі сусветнай культуры ад беларускага культуролага і гісторыка Эдуарда Дубянецкага.
#філасофія
#сацыялогія
#культуралогія
#рэлігія

❤16👍5🤩2🍌1
❤2👍1🤩1🍌1🏆1
Адвечная думка pinned «Магчыма, калі вы цікавіцеся філасофіяй і іншымі навукамі такога кшталту, то вы сутыкаліся з тым, што можна пабачыць мноства кніг і падручнікаў па-расейску, але знайсці нешта па-беларуску бывае складана. Таму, Адвечная думка падрыхтавала невялікі спіс літаратуры…»