Ёхан Хейзінга(1872-1945) - нідэрландскі філосаф, гісторык, даследчык культуры.
У працы «Ноma ludens» знакаміты даследчык культуры Ё. Хейзінга разглядае гульню як каранёвы феномен культуры і вылучае яе асноўныя характарыстыкі:
• бескарыслівасць;
• свабода;
• імправізацыя;
• дыстанцыя ў адносінах да паўсядзённасці.
Паводле Хейзінга, гульня — гэта дзейнасць, якая адбываецца ў выдуманым свеце, у які людзі ўступаюць самастойна і без прымусу. Яна стварае прастору для эксперыменту і адхілення ад сацыяльных нормаў, мае свае ўласныя правілы і межы, якія адлучаюць яе ад «звычайнага» жыцця, пры гэтым, гульня не мае практычнай мэты, апроч самой сябе.
Хейзінга падкрэсліваў, што гульні часта маюць утоеныя або схаваныя значэнні і могуць адлюстроўваць глыбейшыя культурныя і сацыяльныя структуры. Напрыклад, рыцарскія турніры ў сярэднявеччы былі не проста спартыўнымі спаборніцтвамі, але і сімвалічнымі ўяўленнямі сацыяльных адносін і каштоўнасцяў таго часу.
#культуралогія
#філасофія

❤18💯5👍4❤🔥1🍌1
Telegraph
Этыка Гельвецыя, альбо: як чалавечыя жаданні спрыяюць грамадскаму прагрэсу.
Клод Адрыян Гельвецый(1715-1771) - французскі філосаф эпохі Асветніцтва, арыстакрат, вальнадумца, перакананы матэрыяліст і атэіст, заўзяты дыскутант. Галоўная думка Гельвецыя ў тым, што, калі ўвесь свет складаецца з матэрыі і кіруецца толькі матэрыяльнымі…
Этыка Гельвецыя, альбо: як чалавечыя жаданні спрыяюць грамадскаму прагрэсу. - https://telegra.ph/Apalog%D1%96ya-ehga%D1%96zmu-%D1%9E-ehtycy-Gelvecyya-08-01
Гельвецый (1715-1771) - не самы яркі матэрыяліст і атэіст французскага Асветніцтва. Але, імаверна, з усіх самы практычны. Ён высвятляў не толькі тое, як уладкованы свет і як правільна ім авалодаць, але і як уладкована наша дзеянне, як зрабіць яго правільным і карысным, што для яго - адно і тое ж.

👍12🔥3❤2🍌2❤🔥1😁1
«Чалавек здольны адступіцца або звярнуцца да Бога»
« Жывёлы адрозніваюцца ад чалавека тым, што здольнасці свабоднага выбару яны не маюць, бо жывуць згодна з дадзеным ім інстынктам. Толькі чалавек можа стаць перад Богам Творцам, махаючы кулаком і кажучы: «Божа, я буду рабіць так, як мне падабаецца, і, калі мае рашэнні і ўчынкі супрацівяцца Тваёй волі, гэта не мае ніякага значэння для мяне». Бог пакуль што дае многім такім грэшнікам поўную мажлівасць рабіць тое, што ім падабаецца і хочацца, але, паводле Бібліі, гэта толькі на некаторы час. Такое стаўленне да Бога пачалося ў Эдэмскім садзе, дзе былі паселены першыя людзі, Адам і Ева. Іхнія акты непаслушэнства Богу багасловы называюць «грэхападзеннем», бо яны ў духоўных адносінах з Богам Творцам сапраўды ўпалі і набылі грэшную натуру, якая схільная Бога не слухацца і выбіраць эгаістычны шлях, што прыводзіць да кепскіх вынікаў. Апостал Якаў піша пра такую схільнасць, якая ў пэўнай меры ёсць у кожным з нас: «Адкуль у вас свары і раздоры? Ці не адгэтуль, ад пажаданняў вашых, што варагуюць у сэрцах вашых? Хочаце - і не маеце; забіваеце і зайздросціце - і не можаце дамагчыся; зводзіцеся і варагуеце і не маеце, бо не просіце. Просіце - і не атрымліваеце, бо просіце не на добрае, а каб ужыць на пажаданні вашыя... "Бог гордым супрацівіцца, а пакорным дае мілату"». Што трэба рабіць, каб ставіцца да Бога правільна і пакорна? Якаў кажа далей: «Упакорцеся Богу; усупраціўцеся д'яблу, і ўцячэ ад вас... да Бога наблізьцеся, і наблізіцца да вас; ачысціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя; смуткуйце, плачце і галасеце: смех ваш няхай абернецца ў плач, а радасць у смутак. Упакорцеся перад - Госпадам, і ўзвысіць вас».
У выніку свабоды, дадзенай кожнаму чалавеку, рабіць так, як яму хочацца, чалавецтва спазнала, што такое пакутаванне. Мы цяпер знаходзімся ў свеце, які «енчыць» і лямантуе. Згодна з апосталавымі словамі, «стварэнне з надзеяй чакае сыноў Божых, таму што стварэнне скарылася марнасці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў яго, спадзеючыся, што і само стварэнне вызвалена будзе з рабства тлення ў свабоду славы дзяцей Божых, бо ведаем, што ўсе стварэнні енчаць і пакутуюць дагэтуль; і не толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага».Чаму Бог дапускае пакуты ў нашым цяперашнім жыцці? Каб мы, адчуваючы эмацыйны боль, звярталіся да Яго з просьбаю разумення, чаму так бывае, і Ягонай дапамогі! У кнізе «Пакута» ангельскі пісьменнік Клайв Стэйпалс Льюіс піша: «Гасподзь гаворыць з намі ціха, даючы нам радасць, размаўляе з намі голасам сумлення, а крычыць, дапускаючы пакуту. Пакута гэта мегафон Божы».
Цікава, як кожны з нас адклікаецца на эмацыйны боль. Ці ідзем з ім да Бога? Ён хоча, каб мы, перажываючы эмацыйны боль, звярталіся да Яго і знаходзілі ў Ім не толькі суцяшэнне, але таксама Ягоную моц пераменьвацца і станавіцца больш падобнымі да Ягонага Сына. Ці мы з табою, паважаны чытач, гатовыя гэта рабіць? »
Юрка Рапецкі «Пакуты...Чаму?»
С. 65-66
#урыўкі
#рэлігія
#беларуская_думка

👍8❤5🥰2❤🔥1🕊1🍌1
Тарстэйн Вэблен (1857-1929) - амерыканскі сацыёлаг, эканаміст.
Карыстаныя чалавекам рэчы Вэблен разглядаў як сімвалы або паказчыкі чалавечага статусу. Пры масавай вытворчасці тавараў, якія не належаць да першарадных, спажыванне індывіда злучана не з жыццёвай неабходнасцю, а з меркаваннямі падтрымання ці павышэнні вызначанага меркавання аб ім у вачах яго кола. Вэблен увёў у навуковы ўжытак «закон дэманстратыўнага спажывання», які ёсць фундаментальным законам грашовай цывілізацыі. У адпаведнасці з гэтым законам прадстаўнікі кожнага сацыяльнага пласту прымаюць у якасці свайго ідэалу выяву жыцця, якая ўвайшла ў моду ў вышэйшым пласце грамадства, і скіроўваюць свае высілкі на тое, каб не адстаць ад яго. У рэчышчы дадзенага закона развіваецца і «падстаўное спажыванне», характэрнае для асоб, якія выконваюць функцыі абслугоўвання ўласнікаў грашовага багацця прама ці ўскосна – праз рэлігію, сістэму адукацыі, спорт і інш.
Пасля, ідэі Т. Вэблена
паўплывалі на стварэнне канцэпцыі грамадства спажывання.
#сацыялогія

👍11🔥3❤🔥1🥰1🕊1🍌1
Telegraph
«У абарону правоў жанчын» - Мэры Уолстанкрафт
Мэры Уолстанкрафт(1759 - 1797) - брытанская пісьменніцца і філосафіня эпохі Асветніцтва. Аўтарка раманаў, трактатаў, лістоў, кнігі аб гісторыі Вялікай французскай рэвалюцыі, кнігі аб выхаванні і дзіцячай кнігі. Уолстонкрафт вядомая сваім эсэ «У абарону правоў…
Асветніцкая філасофія Мэры Уолстанкрафт – Telegraph
https://telegra.ph/Asvetn%D1%96ckaya-f%D1%96lasof%D1%96ya-Mehry-Uolstankraft-08-06

❤10🔥4👍3❤🔥1
«Культуру, як і традыцыю (калі надаваць увагу змястоўным адрозненням гэтых споцемаў), нельга зрабіць аб’ектам у сэнсе аб’екта класічнае гнасеалогіі. А тое, што існуе адмысловая навука аб культуры - культуралогія (пераважна ў Цэнтральна і Усходнееўрапейскім рэгіёне), Kulturwissenschaft ці Cultural Studies, магло б выглядаць як тэарэтычны кур’ёз.
На культуру нельга кінуць абсалютна збочаны, «аб’ектыўны» позірк, бо інтэндаванасць гэткага позірку неўнікнёна стае ўгрунтаванаю ў інтэндаваным, г. зн. усё роўна ў культуры. Сітуацыя цалкам адпаведная той, што ўпершыню была ўсведамлена ў асадах фенаменалогіі: свядомасць мае справу не з фактамі нейкае «аб’ектыўнае рэчаіснасці», а заўсёды толькі з фактамі самое свядомасці. Не-культурны погляд на культуру - гэта погляд бостваў, якія адны і маглі б уважацца за культуролагаў par excellance, калі ім, вядома, рупіць наш чалавечы клопат.
Культурны Космас даступны толькі пагляду знутры - заангажаванаму пагляду.
Тое, што ў культуралагічных штудыях неўнікнёна набывае выгляд квазі-аб’екта, насамрэч павінна разумецца як свайго роду рэфлексіўная дэскрыпцыя гэтага Космасу. У найбольшай ступені гэта датычыць таго, што звычайна падводзіцца пад не надта ўдалую рубрыку «традыцыйная культура» (нібыта можна памысліць сабе культуру без традыцыі). Калі вядзецца пра традыцыйную культуру, то найперш тут маецца на ўвазе такая культура, механізмы трывання якой у часе зарганізаваны адмысловым чынам, выразна адрозным ад функцыянавання адпаведных механізмаў, перадусім, мадэрнае ўрбаністычнае культуры. Такая культура ўяўляе сабою асобны культурны тып з толькі яму ўласцівым наборам характарыстычных азнакаў (таксонаў). Свядомая ўстаноўка на эксплікацыю менавіта гэтых азнакаў і пільнаванне ў даследніцкай практыцы пэўных асацыяваных з імі правілаў складаюць падваліну традыцыяналізму. А заангажаваны (у акрэсленым вышэй сэнсе) пагляд на традыцыю будзе паглядам традыцыяналісцкім. Я лічу, што гэта адзіна магчымы дасціпны і шчыры падыход...
...Рэальны досвед кажа, што кожная сітуацыя дыялогу культур - гэта заўсёды пэўная інтэрпрэтацыя іншае культуры і пэўная яе рэканструкцыя. Гэта сітуацыя актуалізацыі пэўных «магчымых светаў» альбо, кажучы больш дасціпна і навукова, пэўнага мноства мадэляў, рэалізаванага на нейкім мностве аб’ектных элементаў з дапамогаю таго ці іншага селектыўнага мноства...»
Сяргей Санько. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: «Прэзумпцыя аўтахтоннасці» і «дэканструкцыя традыцыі»

❤🔥7👍3🔥1🍌1
Telegraph
Сацыялогія Людвіга Гумпловіча
Людвіг Гумпловіч(1838-1909) - польска-аўстрыйскі сацыёлаг, юрыст, палітолаг і эканаміст. Заснавальнік тэорыі гвалту ў паліталогіі. У працэсе свайго творчага развіцця зведаў ўплыў ідэй Сэн-Сімона, А. Конта, Спэнсэра, Маркса, Дзюрынга, П. Ж. Прудона, А. Шапенгаўэра.…
Людвіг Гумпловіч і яго ідэі – Telegraph
https://telegra.ph/Lyudv%D1%96g-Gumplov%D1%96ch-%D1%96-yago-%D1%96deh%D1%96-08-06
#сацыялогія
https://telegra.ph/Lyudv%D1%96g-Gumplov%D1%96ch-%D1%96-yago-%D1%96deh%D1%96-08-06
#сацыялогія
👍7❤🔥1🍌1
Telegraph
Соцыа-культурная тэорыя Браніслава Маліноўскага
Браніслаў Каспар Маліноўскі(1844-1942) - брытанскі антраполаг польскага паходжання, адзін з заснавальнікаў і лідэраў функцыянальнай школы ў брытанскай сацыяльнай антрапалогіі. Аддаючы даніну пазітывісцкай традыцыі, Маліноўскі меркаваў, што кожнае навуковае…
Соцыа-культурная тэорыя Браніслава Маліноўскага – Telegraph
https://telegra.ph/Bran%D1%96sla%D1%9E-Kaspar-Mal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-%D1%96-yagonaj-sacyyalog%D1%96ya-08-08
#сацыялогія
#культуралогія
https://telegra.ph/Bran%D1%96sla%D1%9E-Kaspar-Mal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-%D1%96-yagonaj-sacyyalog%D1%96ya-08-08
#сацыялогія
#культуралогія
❤🔥9👍2🍌1
Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Прымхі🗿
Нам уласцівы спробы даведвацца больш. Але, вядома, не пра ўсё мы даведваемся эмпірычна, а давяраемся людзям, якія нас вучаць, то-бок маюць больш ведаў. І ў гэты момант выходзяць на сцэну прымхі, цудоўныя дапаможнікі, якія разам з спрашчэннем сацыяльна цяжкіх канстытуцый блытаюць людзей у іх поглядах. Дык што гэта такое?
Прымхі — ўстойлівае меркаванне наконт кагосьці або чагосьці без дастатковых ведаў. Часта гэтыя меркаванні з'яўляецца негатыўнымі.
Як кажуць псіхолагі, яны з'яўляюцца вынікам катэгорызацыі — працэса, пры якім мы спрашчаем цяжкія спецыяльныя канструкцыі. Так мы больш гатовыя да ўсякага пры недастатковасці інфармацыі, што, вядома, чалавеку неабходна.
Вельмі цікава пра прымхі калісьці распісаў Фрэнсіс Бэкан, падзяліўшы іх на 4 ідалы: роду, пячоры, рынка і тэатра. Прымхі, трэба падкрэсліць, ён лічыў у большасці, менавіта памылкамі.
Ідал роду адказвае за прымхі якія тычацца ўсяго чалавецтва.
Ідал пячоры адказваў за памылкі асабістага мыслення.
Ідал рынка звязаны з мовай і зносінамі. Сюды ўключаюцца памылкі, якія тычацца няправільнага ужывання слоў і тэрмінаў, што вядзе да непраўдзівых вынікаў.
Ідал тэатра адказвае за філасофскія сістэмы, якія Бэкан лічыў занадта дагматычнымі.
Звернемся да класіка нямецкай філасофіі. Імануіл Кант таксама разважаў на гэтую тэму. Ён вызначаў, што прымхі перашкаджаюць чалавеку карыстацца сваім розумам, а таксама не адпавядалі яго катэгарыяльнаму імператаву(паступай толькі згодна з той максімай, якую ты можаш параіць як закон для ўсіх людзей) . Бо проста мы не можам адносіцца, напрыклад, да іншых культур як да ніжэйшых, лічыць гэта нашай максімай і раіць, як закон такі быў для ўсіх людзей. Для яго прымхі былі таксама перашкодай у пазнанні свету. Таму і зараз усё ідуць спрэчкі наконт іх месца ў нашым жыцці.
На маю думку прымхі — неад'емная частка нашага жыцця, якая, вядома, мае як плюсы, так і мінусы. Але ў асноўным пра яе кажуць у негатыўнай форме, што відавочна. І ці павінен чалавек імкнуцца пазбавіцца ад іх? Вядома. Хаця яшчэ з дзяцінства яны з'яўляюцца дапаможнікамі ў пазнанні свету, аднак потым мы ўсё ж такі павінны пераадольваць іх, каб атрымліваць поўныя і больш аб'ектыўныя веды.
Нам уласцівы спробы даведвацца больш. Але, вядома, не пра ўсё мы даведваемся эмпірычна, а давяраемся людзям, якія нас вучаць, то-бок маюць больш ведаў. І ў гэты момант выходзяць на сцэну прымхі, цудоўныя дапаможнікі, якія разам з спрашчэннем сацыяльна цяжкіх канстытуцый блытаюць людзей у іх поглядах. Дык што гэта такое?
Прымхі — ўстойлівае меркаванне наконт кагосьці або чагосьці без дастатковых ведаў. Часта гэтыя меркаванні з'яўляецца негатыўнымі.
Як кажуць псіхолагі, яны з'яўляюцца вынікам катэгорызацыі — працэса, пры якім мы спрашчаем цяжкія спецыяльныя канструкцыі. Так мы больш гатовыя да ўсякага пры недастатковасці інфармацыі, што, вядома, чалавеку неабходна.
Вельмі цікава пра прымхі калісьці распісаў Фрэнсіс Бэкан, падзяліўшы іх на 4 ідалы: роду, пячоры, рынка і тэатра. Прымхі, трэба падкрэсліць, ён лічыў у большасці, менавіта памылкамі.
Ідал роду адказвае за прымхі якія тычацца ўсяго чалавецтва.
Ідал пячоры адказваў за памылкі асабістага мыслення.
Ідал рынка звязаны з мовай і зносінамі. Сюды ўключаюцца памылкі, якія тычацца няправільнага ужывання слоў і тэрмінаў, што вядзе да непраўдзівых вынікаў.
Ідал тэатра адказвае за філасофскія сістэмы, якія Бэкан лічыў занадта дагматычнымі.
Звернемся да класіка нямецкай філасофіі. Імануіл Кант таксама разважаў на гэтую тэму. Ён вызначаў, што прымхі перашкаджаюць чалавеку карыстацца сваім розумам, а таксама не адпавядалі яго катэгарыяльнаму імператаву
На маю думку прымхі — неад'емная частка нашага жыцця, якая, вядома, мае як плюсы, так і мінусы. Але ў асноўным пра яе кажуць у негатыўнай форме, што відавочна. І ці павінен чалавек імкнуцца пазбавіцца ад іх? Вядома. Хаця яшчэ з дзяцінства яны з'яўляюцца дапаможнікамі ў пазнанні свету, аднак потым мы ўсё ж такі павінны пераадольваць іх, каб атрымліваць поўныя і больш аб'ектыўныя веды.
👍9
Пірон(360-270 д.н. э.) - заснавальнік антычнага скептыцызму. Усё, што вядома аб ім, выкладзена ў кнізе Дыягена Лаэрцкага. З яе мы даведваемся, што Пірон устрымліваўся ад любых меркаванняў, г. зн. у яго былі сумневы ў пазнавальнасці сутнасці ўсіх рэчаў.
Пірон задаваўся пытаннем: як быць шчаслівым? Як ставіцца да жыцця каб не турбавацца пра тысячы розных рэчаў і не быць ў стане бясконцай колькасці трывог? Разважая над гэтым, Пірон кажа, што для гэтага неабходна пазбавіцца ад усіх чалавечых ацэньванняў. Чалавек не павінен ацэньваць тое, што з ім адбываецца, як дрэннае, альбо добрае, прыемнае альбо непрыемнае.
Такі чалавек не праводзіць ніякіх адрозненняў. Ён проста бачыць тое, што бачыць, чуе тое, што чуе; ён прысутнічае ў свеце, у якім ўвесь пласт чалавечых адрозніванняў ухілены. Адсутнасць адрозненняў прыводзіла да адсутнасці хваляванняў, а адсутнасць хваляванняў - да абыякавасці. Для Пірона, абыякавасць да вонкавага была дабром. Цікавае адценне яго філасофіі - дабро, як адсутнасць адрозненняў.

❤🔥11❤3👏2🤔1🌭1
Telegraph
Філасофія Вальфсона: пераінтэрпрэтацыя этыкі Спінозы; сацыялогія сям'і і барацьба, як галоўны чыннік развіцця грамадства.
Вальфсон Сямён Якаўлевіч (1894 – 1941), беларускі савецкі філосаф, сацыёлаг, літаратуразнаўца. Акадэмік АН БССР (1928), прафесар (1921). Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1919). З 1921 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў навуковым званні прафесара.…
Філасофія Вальфсона: пераінтэрпрэтацыя этыкі Спінозы; сацыялогія сям'і і барацьба, як галоўны чыннік развіцця грамадства – Telegraph
https://telegra.ph/Dehkanstrukcyya-ehtyk%D1%96-Sp%D1%96nozy-%D1%9E-f%D1%96lasof%D1%96%D1%96-Syamyona-Volfsana-08-11
Допіс прысвечаны даследаванню філасофскіх поглядаў малавядомага беларускага марксіста Сямёна Якаўлевіча Вальфсона. Асаблівы акцэнт зроблены на аналізе станаўлення ў гэты час гісторыка-філасофскіх даследаванняў, звязаных пераважна з фігурай Бенедыкта Спінозы (як аднаго з найболей папулярных філосафаў у раннесавецкай навуцы), а таксама даследаванням у вобласці генеаноміі, значнага раздзелу сацыялогіі.

❤6👏2
Forwarded from Rodnaja historyja
"Хто Край свой бязьмерна любіць,
той мусіць перамагаць!"
Л. Геніюш
той мусіць перамагаць!"
Л. Геніюш
❤26🍓3
«109. Слушным было тое, што нашы пошукі не абавязкова мусілі быць навуковымі. Наш досвед у тым, што «насуперак нашым перадузятасцям нешта можна думаць так ці гэтак» - што б гэта ні абазначала - (трактаванне думання ў якасці адмысловага духоўнага пасярэдніка), у нас не выклікае цікавасці, і нам не дазволена развіваць якую-кольвечы тэорыю. У нашых развагах не да месца нешта гіпатэтычнае. Нам варта адмовіцца ад усялякага тлумачэння і замяніць яго адным апісаннем. I гэтае апісанне набывае свой сэнс, г. зн. знаходзіць сваё мэтавае прызначэнне ў сувязі з філасофскімі праблемамі. Яны, вядома, не ёсць праблемамі эмпірычнымі - яны вырашаюцца праз такое ўгляданне ў працу нашай мовы, якое дазваляе ўсвядоміць яе дзеянні насуперак схільнасці не цяміць у гэтым. Гэтыя праблемы вырашаюцца не праз набыццё новага досведу, а праз упарадкаванне ўжо даўно вядомага. Філасофія - гэта змаганне супраць ведзьмакавання нашага інтэлекту сродкамі нашай мовы.»
Людвіг Вітгенштэйн «Філасофскія даследаванні»
#філасофія
#урыўкі
Людвіг Вітгенштэйн «Філасофскія даследаванні»
#філасофія
#урыўкі
❤12😁2
Маргарэт Мід (1901-1978) - амерыканская антрополаг і этнограф. У сваіх даследаваннях, вылучыла тры асноўныя тыпы культурнага абмену ведамі паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі (на падставе розных ўзаемадзеянняў паміж традыцыямі і навацыямі):
1) Постфігуратыўны тып - грунтуецца на перадачы ведаў і жыццёвага досведу ад дарослых да дзяцей. Дадзены тып будуецца на тым, што падрастаючае пакаленне пераймае досвед у старэйшых, а неўсвядомленасць і аўтаматычнасць — неабходныя ўмовы, якія забяспечваюць доўгатэрміновае існаванне дадзенага тыпу.
2) Кафігуратыўны тып прадугледжвае перадачу досведу і ведаў сучаснікамі. У такім грамадстве дзеці і дарослыя вучацца жыць адзін у аднаго, засвойваючы знойдзеныя аднагодкамі шляхі да поспеху і пазбягаючы іх памылак.
3) Прэфігуратыўны тып — культурны тып, які змяняецца яшчэ больш хутка, чым кафігуратыўны. У ім перадача ведаў і інавацый ад дзяцей да дарослых можа адбывацца так імкліва, што дарослае насельніцтва проста не паспявае іх засвойваць.

❤13👏3🔥1
Неаплатанізм
Артыкул ад #Čorny_Tulač
Неаплатанізм – філасофска-рэлігійная школа, заснаваная ў Рыме ў сярэдзіне III стг. егіпецкім мысляром Плацінам і ў далейшым развітая ягонымі вучнямі і паслядоўнікамі. Яна грунтуецца на рознабаковым (у тым ліку містычным) пераасэнсаванні тэкстаў Платона і развіцці ягоных ідэй.
Галоўнымі канцэпцыямі неаплатанізму з'яўляюцца ўяўленне аб Боскай Трыядзе Еднага/Адзінага, Ума й Душы і паняцце пра эманацыі або праяўленні – нечага прасцейшага і меншага з чагосьці складанейшага ды большага.
Еднае – гэта корань, крыніца ўсяго існага. Еднае надасабіста, абсалютна ідэяльна і пры гэтым абсалютна проста. Існае "выходзіць" з яго шляхам эманацыі, то бок свет і ўсе аб'екты ў ім непарыўна павязаны з Едным, яны, можна сказаць, зроблены з яго.
Першай эманацыяй з Еднага ёсць Ум (Нус). У яго бок ужо магчыма прымяняць такія якасці, як асабістасць. Нус сузірае Еднае і, такім чынам, так бы мовіць, разбіваецца на мноства эйдасаў (ідэй), а таксама эмануе з сябе Душу.
Душа/Сусветная Душа – гэта пачатак пачуццяў й пачуццёва ўспрымаймальнага космаса ды крыніца мноства ўсіх асабістых душ, на якія яна сама дробіцца такім жа, праз эманацыі, чынам.
І ўжо з душы эмануе матэрыя. Стаўленне да яе ў розных неаплатонікаў адрозніваецца. Плацін не меў да яе як такой рэзка негатыўнага стаўлення, але сыходзячы з ягонага ўяўлення аб мэце чалавечага існавання (чый сэнс быў у вырванні асабістай душы з матэрыі і яе зліцця з Душой Сусветнай), ягоны погляд на яе, нельга сказаць, што быў станоўчым.
А вось у пазнейшых прыхільнікаў дадзенай філасофскай школы часам меліся іншыя думкі на гэты конт. Напрыклад, Ямбліх, засноўнік Сірыйскай школы неаплатанізму, меў да матэрыі памяркоўна пазытыўнае адношанне і лічыў, што матэрыяльныя патрэбы варта задавальняць, галоўнае ведаць меру і не ўпадаць у крайнасці. Больш за тое, ён сакралізаваў некаторыя аспекты чалавека, якія часам вызначаюцца як нізкія (напрыклад, сэксуальнасць), і лічыў што іх належыць праяўляць падчас адпаведнага роду містэрый.
Ды і ў цэлым, неаплатанізму ўласцівы плюралізм меркаванняў па самых розных пытаннях. Магчыма, у прыватнасці гэтая асаблівасць паспрыяла яго папулярызацыі, захоўванню і пераасэнсаванню ўжо ў іншых парадыгмах, у тым ліку хрысціянскай.
#філасофія
#Платон
#ГісторыяЗаходняйФіласофіі
#паняцці

👍11🤔2❤1🕊1
«4. Анты-нацыяналіст, касмапаліт»
«Натуральна, калі б філёзаф Абдзіраловіч лічыў саму па сабе беларускасьць чымсьці накшталт сьвяшчэннай каровы, ён ня быў бы філёзафам – аднак у спакусе надзець яму на галаву карону «першага нацыянальнага філёзафа» зь яго часам робяць «філёзафа нацыянальнасьці». Пры гэтым Абдзіраловіч неаднаразова падкрэсьлівае свой касмапалітызм і сваё нежаданьне мысьліць у ранейшых, вузка-нацыянальных рамках ХІХ-га стагодзьдзя: «Жыцьцё ставіць мяжу старажытным ідэалам і кліча беларускі народ, зьняважаны і забіты, ісьці пароўні з іншым на будоўлю новага агульначалавечага ідэалу». (І)
«З нашага высокага парыву індывідуальнага і народнага адраджэньня ня створым жа гвалту і енку ні для іншых, ні для саміх сябе: не павінна быць беларускага мэсыянізму. І ў вялікім і малым, і для сваіх і чужых ён – прымус, зьдзек і сьмерць.
Ўласным коштам – мільёнамі сьмерцяў, хваробы, нуды служылі мы чужацкім мэсыянізмам. Не на гэтай падставе збудуем нашу будучыню. Трэба шукаць на другіх шляхох». (І)
«Ад духовага мяшчанства не ратуе ні нацыянальнасьць, ні рэлігія, ні кляса, ні партыя, ні прафэсія». (ІІ)
Зноў жа, Абдзіраловіч ня толькі крытыкуе вузка-нацыянальнае гледзішча як тэарэтык, але зьвяртае ўвагу і на практычныя, палітычныя спробы ўвасабленьня беларускай нацыянальнай ідэі, якім закідае перадусім няшчырасьць дэкляраваных мэтаў:
«Цяпер жа невялікія кучкі буржуазіі, шляхэцтва ці палітычных бадзякаў напінаюць горла ад каханьня да бацькаўшчыны». (ІІ)
«Направер, калі выяўляюцца вынікі «рэальнай палітыкі», дык з-пад штандару з харошымі словамі «вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі» выглядае прагавіты твар шляхціца». (ІІІ)
«Трэба прызнацца, што справа незалежнасьці толькі ў першыя часы свае неазначанасьці мела свой праўдзівы, шчыры характар, за што той пэрыяд (ураду А.Луцкевіча) і можна назваць «утопічным», романтычным. Калі ж справа незалежнасьці скіравалася на практычны шлях сучаснай палітычнай працы, яна апынулася ў шпонах палітычнага прымусу, палітычна-клясавай зацікаўленасьці і ад сучаснай палітыкі мала чаго можа чакаць народ, быццам ён выкарыстае яе для свае народнае творчасьці». (ІІІ)
Цытуючы Купалу і Гаруна, Абдзіраловіч выказвае гіпотэзу-спадзяваньне, што «Нашы прарокі-песьняры, мусіць, марылі (…) аб праўдзівай незалежнасьці, вольнасьці духу (…), бо гэтыя пранікнёныя словы ня могуць адносіцца да куртатай палітычнай незалежнасьці пад ласкай сымпатычных суседзяў ці навет да незалежнасьці гаспадарсьцьвеннай з абавязковай дыктатурай якой-небудзь кіруючай клясы. Бо для нас, грамадзян-беларусаў, ўсё роўна, хто паложыць на наш стол свой капыт у лякерках, ці свой шляхціц-пан, ці соцыялістычны таварыш, ці запанелы мужык, – ня ў гэтым знойдзе свой выраз «воля сьвятая, чаканая»… Не аб гэтым лятуцелі вяшчуны». (ІІІ)
Іншымі словамі, адной палітычнай, нацыянальнай незалежнасьці мала: не падмацаваная незалежнасьцю й творчасьцю народнага духу, яна заўжды будзе куртатай.
Макс Шчур «Дзесяць тэзаў пра Абдзіраловіча»

🤡7👍6❤2🤨2⚡1🍌1
«Выхаванне павінна фармаваць маладых людзей для таго, каб у будучыні яны сталі грамадзянамі, якія здольныя да розных відаў дзейнасці, якой будуць займацца адпаведна са сваімі прыроджанымі здольнасцямі або па збегу акалічнасцяў. Час маладосці трэба прысвяціць вучобе, фармаванню і падрыхтоўцы сябе да заняцця пэўнага месца ў ланцугу дзеянняў, карысных грамадскаму арганізму. Вучыцца трэба не толькі ў маладосці, але і ўсё жыцё, узбагачаючы памяць і практыкуючы розум. Гэта Ісціна, у якой у наш час ужо ніхто не сумняваецца, нягледзячы на лямант фанатыкаў. Аднак узнікае пытанне: чаму вучыцца, якой адукацыі прысвяціць маладосць? Адказ, прынамсі, на сённяшні дзень можна атрымаць вельмі лёгка, а менавіта: шкада маладосці на вывучэнне толькі адной чужаземшчыны, на вывучэнне толькі ўсяго французскага, вельмі яшчэ любімага, на ўрывачныя веды, нахапаныя з замежнай літаратуры, заснаванай на мастацтве расчуліць пачуцці выдуманымі вобразамі, недарэчнымі ў сваёй неадпаведнасці прыродзе і жыццю. Шкада здароўя і прыроднай сціпласці маладых людзей, страчаных на вывучэнне модных замежных танцаў і салонных манер, што выклікаюць пажадлівасць.
...Калі мяне спытаюць яшчэ раз: якім павінен быць гэты шлях? Замест адказу я б кожнаму параіў, каб ён сам шукаў адказ на гэта пытанне. Кожны хоча даведацца, што яму трэба рабіць на гэтым свеце, каб адпавядаць мэце свайго існавання. Кожны жадае распаўсюджваць веды як мага шырэй, пакінуць па сабе памяць у выглядзе прыгожых здзяйсненняў. Не кожны, праўда, гатовы на ахвяры ў выглядзе працы і нягод, якімі аплачваецца святло навук і маральная годнасць. Але кожны чалавек без выключэння, калі б гэта набывалася лёгка, хацеў бы мець вялікія веды і добрае імя.
Такім чынам, гэтае паўсюднае імкненне і ёсць адказ: трэба вучыцца таму, што сапраўды развівае нашы веды, што робіць нас карыснымі грамадству на розных пасадах і ў розных жыццёвых абставінах; нам трэба вучыцца таму, што цікавіць чалавецтва, што растлумачае сэнс яго існавання.»
Фларыян Бохвіц
«Думкі аб выхаванні чалавека»

👍8👏3⚡1
Telegraph
Палітыка-прававая тэорыя Адама Алізароўскага
Адам (Аарон, Аляксандр) Алізароўскі (1618—1659) - сацыяльна-палітычны мысляр Беларусі і Літвы, правазнаўца, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям'і. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Вільні і Полацка, потым — у навучальных установах Познані…
Палітыка-прававая тэорыя Адама Алізароўскага – Telegraph
https://telegra.ph/Pal%D1%96tychnaya-f%D1%96lasof%D1%96ya-Aarona-Al%D1%96zaro%D1%9Eskaga-08-21
Гісторыя грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі мае даволі неблагую традыцыю тэарэтыкаў права, сярод якіх можна вылучыць не малавядомых: Міхаіла Ліцьвіна, Андрэя Воляна і Льва Сапегу. Іх справу ў XVII ст. працягнуў Адам Алізароўскі (1618—1659) - філосаф і правазнаўца Вялікага Княства Літоўскага, які ў сваім галоўным творы «Аб палітычным саюзе людзей» выклаў асноўныя ідэі свайго часу, спалучыўшы спадчыну Арэстотэля і тэорыю грамадскай дамовы. А таксама прапанаваў уласную тэорыю магчымых відаў свабоды.
#філасофія
#паліталогія

❤13👍3
«Калі гаварыць пра сучасны стан беларускай філасофіі, дык ён, зразумела, пакідае жадаць лепшага. Пачну з ацэнкі грамадскай свядомасцю агульнага аўтарытэту філасофскай навукі. Не цяжка заўважыць, што на працягу не аднаго дзесятка апошніх год рэйтынг каштоўнасці філасофскага мыслення значна знізіўся. Філасофія на нейкім этапе згубіла адносіны да сябе як да інтэгратыўнага пачатку ў разуменні і асэнсаванні сутнасці чалавечага жыцця, грамадскага і дзяржаўнага ладу, сацыяльна-культурнага і прыроднага развіцця ў цэлым. Прычын гэтаму некалькі, але, можа, галоўная з іх знаходзіцца і ў самой філасофіі, якая забылася аб сваёй крытычнай функцыіі і стала падыходзіць да аналізу з’яў, асабліва сацыяльнага жыцця, з выкарыстаннем апалагетычных ці, у лепшым выпадку, абстрактных тэорый.
Крэн у філасофскіх даследаваннях быў зроблены ў бок філасофіі і метадалогіі навукі, праблем тэорыі навуковага пазнання, як больш нейтральнага накірунку ў адносінах да раскрыцця заканамернасцей сацыяльна-культурнага, а тым больш — грамадска-палітычнага і дзяржаўнага развіцця.
Аднак у пачатку 90-х гадоў і гэты накірунак даследаванняў пачынае губляць сваё значэнне з прычыны агульных крытычных адносін грамадскай свядомасці да навуковага светапогляду наогул і філасофскага — асабліва. На першы план выходзяць іншыя формы свядомасці, якія абумоўлены імкненнем чалавека знайсці пэўную нішу душэўнай супакоенасці сярод набягаючых праблем і розных жыццёвых цяжкасцей. У выніку атрымалася, што гэтыя цяжкасці аказаліся здольнымі дэтэрмінаваць пераважныя адносіны да другіх сістэм светапогляду, напрыклад, рэлігійнай, містычнай, міфалагічнай. Менавіта таму яшчэ і сёння папулярнымі з’яўляюцца розныя астралагічныя прадказанні, іншыя формы акультных ведаў, якія па ступені ўздзеяння на свядомасць маюць больш мабільны характар з прычыны іх адноснай прастаты, цяжкаватай верыфікацыі і ў сувязі з экзістэнцыяльнымі асаблівасцямі псіхікі чалавека.
Што датычыць сучаснай беларускай філасофіі, дык здаецца, што яна ўсё ж пачынае падымацца з каленяў. Знік налёт звыклай партыйнасці і дагматызму, абстрактных тэарэтычных схем і ўтапічных падыходаў. Дастаткова прыкметным з’яўляецца паварот да ўзмацнення прынцыпаў навуковасці, аб’ектыўнасці, гуманізму і лібералізму. Універсальныя чалавечыя каштоўнасці становяцца цэнтрам увагі філасофскага аналізу сумесна з пытаннямі нацыянальнага адраджэння і самасвядомасці, асаблівасцямі беларускай культуры, самабытнасці і дзяржаўнасці. Але мне здаецца, што гэта толькі першыя зрухі і наперадзе яшчэ вельмі шмат працы.
Зразумела, гэта праца не можа весціся на пустым месцы. Таму калі гаварыць аб нейкім патэнцыяле беларускай філасофіі для магчымага ўзнікнення новых накірункаў даследаванняў, новых ідэй, плыняў, крытычных тэорый, то я б тут выказаўся за выкарыстанне ўжо дасягнутых вынікаў, напрыклад, у вывучэнні гісторыка-філасофскай думкі Беларусі, тэорыі і метадалогіі навуковага пазнання, пытанняў сацыяльна-экалагічнага адраджэння. У гэтым параўнанні можа значна бяднейшым выглядае вопыт крытычнага аналізу сацыяльных працэсаў, грамадска-палітычных з’яў і асаблівасцей дзяржаўнага развіцця. Таму тут, мне здаецца, трэба абапірацца на агульнафіласофскія дасягненні, логіку і метадалогію навуковага аналізу і пошуку, індывідуальны вопыт крытычнага мыслення. Галоўнае, каб у гэтай справе на філасофію не ўскладваліся не адпавядаючыя ёй функцыі журналістыкі, паліталогіі, сацыялогіі.»
Анатоль Лазарэвіч «Крытычная функцыя філасофіі, крытычнае мысленне»

👍12🍓2