Telegram Web Link
З усяго, што прыносіць нам пакуты, толькі расчараванне можа падарыць нам адчуванне таго, што мы нарэшце дакрануліся да Ісціны.

Эміль Чаран «Прызнанні і праклёны»

#цытаты
#філасофія
10👍4🍓2
«З людзей можна назваць Сакрата, чый прыклад натхняў не толькі стоікаў, але і кожнага смелага духам ва ўсе часы. Можна па-рознаму ставіцца да жыцця і вучэння гэтага чалавека; смерць яго лічыцца адной з самых найвялікшых падзей. Свет так уладкованы, што зноў і зноў забабоны і нізкія жарсці будуць прагнуць крыві, і трэба разумець, што гэта ніколі не зменіцца. Няхай аргументы і змяняюцца, але заўсёды глупства будзе склікаць свой суд. Спачатку да трыбуналу прыцягвалі тых, хто не паважаў багоў, затым тых, хто не прызнаваў дагматаў, і зараз ужо тых, хто грашыць супраць тэорый. Няма ніводнага вялікага слова, ніводнай высакароднай думкі, у імя якой не была б праліта кроў. Сакратычным ёсць веданне таго, што прысуд несапраўдны, прычым несапраўдны ў тым узвышаным сэнсе, які не залежыць ад чалавечых «за» і «супраць». Сапраўдны прысуд вядомы з самага пачатку: ён заключаецца ва ўзвялічванні ахвяры. Таму калі сучасныя грэкі даб'юцца перагляду вердыкту, то гэта стане не больш чым яшчэ адной бессэнсоўнай нататкай на палях сусветнай гісторыі, і гэта ў той самы час, калі кроў невінаватых льецца ракой. Гэтая цяжба доўжыцца вечна, і заўсёды знойдуцца пошлыя людзі, якія будуць у ім суддзямі, і сёння іх таксама можна сустрэць у кожным куце, у любым парламенце. Думка змяніць сітуацыю з даўніх часоў наведвае глупых людзей. Чалавечую веліч трэба заваёўваць зноў і зноў. Чалавек перамагае, адбіваючы напады пошласці ва ўласным сэрцы. У гэтым хаваецца сапраўдная існасць гісторыі, у сустрэчы чалавека з самім сабой, што значыць: са сваёй боскай сілай. Гэта трэба ведаць тым, хто жадае вывучаць гісторыю. Сакрат называў сваім дайманіёнам тое глыбокае месца, адкуль нейкі голас, які не карыстаецца словамі, раіў яму і накіроўваў яго. Гэта таксама можна назваць Лесам.

Што гэта значыць для сучасніка, калі ён пачне кіравацца прыкладамі тых, хто перамог смерць, прыкладамі багоў, герояў і мудрацоў? Гэта азначае для яго ўдзел у супраціве часу, і не толькі канкрэтнаму, але ўсякаму часу ўвогуле, а галоўная сіла любога часу - гэта страх. Усякі страх, да чаго б той ні ставіўся, у сваёй сутнасці ёсць страх смерці. Калі чалавеку ўдаецца адваяваць сабе гэтую прастору, тады ён будзе карыстацца свабодай і ў любой іншай галіне, якая кіруецца страхам. Тады ён разбурыць волатаў, чыя браня - жах. Менавіта так заўжды і паўтараецца ў гісторыі


Эрнст Юнгер «Сыход у лес»

#філасофія
#урыўкі
10👍3
Жыццё - гэта безупыннае пераадоленне самога сябе. Паўтараю, безупыннае пераадоленне самога сябе, пераўзыходжанне сябе, то бок вызначэнне жыцця ў Ніцшэ супадае з вызначэннем волі да ўлады.

Воля да ўлады, ці звышчалавек, - гэта ёсць пераадоленне ў сабе таго, чым ты ёсць цяпер. Іншае. І там дзе няма гэтага пераадолення, - там няма жыцця.


Мераб Мамардашвілі
«Лекцыі па сучаснай еўрапейскай філасофіі»

#філасофія
#цытаты
#урыўкі
15
Адвечная думка прэзентуе новую серыю допісаў, якія будуць прысвечаны адметным датам, розным педзеям і іншым цікавосткам у гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Допісы будуць адзначацца хэштэгам #беларуская_думка, а змест складацца з апісанняў, тлумачэнняў, разважанняў, анатацый і падмацаваных артыкулаў, якія можна будзе пачытаць.

#філасофія
#беларуская_думка
#цікавосткі
🔥9
ll_viaryha.pdf
468.2 KB
28 жніўня 1916г. памёр філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору, доктар філасофіі - Уладзіслаў Вярыга. (Болей падрабязна пра дзейнасць і творчасць У. Вярыгі(1868-1916) можна даведацца ў прымацаваным да допіса артыкуле)

Вярыга друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі»). Апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень.

Калі казаць пра філасофскія погляды і даследаванні Вярыгі, то ў асноўным, ён быў зацікаўлены гнасеалогіяй і метадалогіяй навук. У сувязі з гэтым, ён пераконваў у неабходнасці супрацоўніцтва філосафаў з навукоўцамі іншых кірункаў і пастуляваў аб неабходнасці спецыяльных студыяў ва універсітэцкіх даследаваннях, мэтай які павінна мусіла б стаць вывучэнне філасофскіх і метадалагічных асноў розных навук і педагагічная дзейнасць у гэтых галінах.

#філасофія
#беларуская_думка
#цікавосткі
👍15
filasofija-jana-sniadeckaha-ihar-babkou.pdf
27.4 MB
268 год з дня нараджэння Яна Снядэцкага!

Ян Снядэцкі (1756-1830) - гэта выдатны прыклад таленавітай і здольнай да творчасці асобы. Ён быў адначасова матэматыкам, філосафам, астраномам, географам, мастацтвазнаўцам, і педагогам. Яго філасофскімі і навуковымі даследваннямі карысталіся ў розных навучальных установах Польшчы, Беларусі і Літвы. Таму, Адвечная думка прапануе да чытання грунтоўную манаграфію «Філасофія Яна Снядэцкага», вядомага беларускага філасофа і пісьменніка Ігара Бабкова.

«філасофія – гэта навука правільнага думання і жыцця, якая пастаянна праяўляецца ў практыцы. Сапраўдны філосаф, чытаючы Дэкарта, займаецца не пераўладкаваннем свету, але падпарадкаваннем сваіх пажадаў і юрлівасці; ён, бачачы хібы, не сыходзіць са шляху справядлівасці, узбройваючыся сталасцю і мужнасцю як ад непрыязных удараў, так і ад хлуслівых усмешак фартуны; у выкананні сваіх абавязкаў і ў спакоі сумлення шукае ён свайго шчасця і ніколі не забывае пра самапавагу

«Пра філасофію» Ян Снядэцкі

#філасофія
#беларуская_думка
👍7🔥3
Філасофія Рэнэ Генона ‒ яркая з'ява ў інтэлектуальным жыцці XX ст., але, нягледзячы на ​​гэта, застаецца малавядомай шырокай публіцы. У філасофіі Рэнэ Генона мы сустракаем цікавыя тэмы, напрыклад, заняпад заходняй цывілізацыі, якія знайшлі сваё выяўленне ў іншых больш вядомых філасофіях. Дастаткова згадаць Фрыдрыха Ніцшэ, Освальда Шпенглера або Марціна Хайдэгера. Песімізм у стаўленні да будучыні выказвалі многія інтэлектуалы і Генон не выключэнне. Вядомы эзатэрык М. Вальзан казаў пра Генона: «З'яўленне Рэнэ Генона – самы вялікі інтэлектуальны цуд з часоў сярэднявечча». Выключнасць і своеасаблівасць Генона была не ў тым, што ён падверг жорсткай крытыцы нейкія прыватныя аспекты сучаснага свету – гэтым як раз займаліся многія, – а бязлітасна падкрэсліў усю сучаснасць як горшы перыяд гісторыі чалавецтва, супрацьставіўшы ёй адвечную велічыню традыцыі.

Метафізіка Рэнэ Генона – Telegraph
https://telegra.ph/Metaf%D1%96z%D1%96ka-Rehneh-Genona-%D1%96-yae-socya-pal%D1%96tychnae-vymyarehnne-08-30

#філасофія
9🤩2🤪2
Эстэтычная_думка_ў_Беларусі_традыцыі_і_пераемнасць_20240827_213056.pdf
2.6 MB
Мажліва, кагосьці гэта здзівіць, але ў другой палове мінулага стагоддзя ў БССР існавала свая гісторыка-філасофская школа, якая займалася даследваннямі па гісторыі эстэтычнай (і не толькі) думкі Беларусі. Заснавальнікам гэтай метадалігчна-даследчай традыцыі быў Уладзімір Конан - вядомы беларускі філосаф, філолаг, культуролаг і фалькларыст. Яго асноўны ўнёсак вызначаўся імкненнем прасачыць значнасць эстэтычнай думкі на беларускіх землях і яе нацыянальную спецыфіку ў кантэксце сусветнай эстэтычнай думкі.
Таксама, у шэрагу вядомых беларускіх навукоўцаў-філосафаў, значнае месца займае Энгельс Дарашэвіч, які у сваіх тэкстах пераканаўча раскрываў асветніцкія асновы беларускай літаратуры і яе значнасць у дынаміцы нацыянальнага станаўлення эстэтычнай самасвядомасці беларускай нацыі. Пра гэтыя і іншыя дасягненні ў гісторыі гісторыка-філасофскіх даследаванняў па эстэтыцы было напісана ў супольным артыкуле беларускага філолага В. А. Максімовіча і даследчыцы культурологіі Т. У. Карнажыцкай.

#беларуская_думка
#філасофія
👍20🕊1
«Адрозненні ў рангах і парадак у грамадстве грунтуюцца на ўласцівай нам схільнасці мець сімпатыю і цягнуцца да заможных і моцных людзей. Наша павага да тых, хто вышэйшы за нас, часцей мае прычынаю захапленне іх становішчам, чым прыхаванае чаканне выгодаў ад дабразычлівасці іх стаўлення да нас

Адам Сміт
«Тэорыя маральных пачуццяў»

#філасофія
#цытаты
#урыўкі
👍54🤔4🕊1
ПАЎСТАНЬНЕ СУПРАЦЬ СЬВЕТУ ГЭНАГА: АД АНГСТУ ДА АГНЦА

Віншуем усех з пачаткам новага царкоўнага году. Гэны артыкуль, няхай ён даволі кароткі, рыхтаваўся даволі даўно. Мы паспрабавалі зрабіць максымальна простыя й зразумелыя ўводзіны ў той дыскурс, які плянуецца пашыраць на канале. Тым ня меней, варта заўважыць, што мы, напрыклад, наўмысна спросьцілі паняткі антынігілізм і лыцар веры, карыстаючы іх амаль як тоесныя, хаця між імі ёсьць вельмі заўважная розьніца. Гэтай самай розьніцы абавязкова прысьвецім новы артыкуль, які апублікуем у найбліжэйшым часе.

* * *

Се сказаў Я вам, каб вы мелі ў Імне супакой. У сьвеце будзяцё мець смутак; але будзьцё адважныя: Я перамог сьвет.
— Евангельле ад Яна, 16:33.

Сяньнішні змрочны час нярэдка вымушае чалавека заняпасьці ў стан, які нямецкія хвілёзапы (станк. — філёзафы) звыкла пазначаюць як ангст (ням. Angst — боязь, жах). Сёрэн К'еркэгар пад ангстам разумее экзістэнцыяльны жах, які няздольныя адчуваць жывёлы, паколькі, у адрозьненьне ад людзкіх істотаў, жывёлы пазбаўленыя душы. Гэткае пачуцьцё, напэўна, найбольш яскрава можа адлюстраваць нам, покуль знаходзімся ў гэным сьвеце, чым ёсьць пекла. Бо менавіта найбольшай сваёй аддаленасьцю ад Бога й жахлівае пекла; гэта й ёсьць найстрашнейшая пакута, якую адчувае грэшнік: згубленае блаславеньне Гасподняе. Выкліканае ня нечым канкрэтным матэр'яльным ці, прынамсі, зразумелым, а нейкай незагойнай ранай на душы, пачуцьцё жаху й уласнае неадвечнасьці — запраўдны стан жыцьця ў пекле ўжо тут, на гэнай зямлі.

[далей — у артыкулі]

Аўтор: Стары Ўлась
10👍2😁1😎1
«Калі пажадана, дэмакратыя - гэта тое, што неабходна філасофіі ў пачатку, але тое, што ў яе дрэнна атрымліваецца ў канцы

Ален Бадзью «Загадкавая сувязь паміж палітыкай і філасофіяй»

#філасофія
#цытаты
🤔7😁2😎2👏1
Погляды І. Бобіча, пераважна, грунтуюцца на ідэях і прынцыпах, якія характэрны для прыхільнікаў філасофскай спадчыны св. Аўгусціна. У яго тэкстах адстойваецца магчымасць трансцэндэнтных шляхоў пазнання, актыўна крытыкуюцца прыхільнікі філасофскіх плыняў, што пакідаюць па-за межамі разумення з'явы, якія немагчыма праверыць рацыянальным або эмпірычным шляхам.

Безумоўнай крытыцы, на думку Бобіча, падлягае ўсё, што ў духу пазітывізма прымае за праўду толькі тое, што мае быць даказана на падставе навуковых паняццяў. Галоўная памылка ў гэтым выпадку, паводле аўтара, – пакідаць па-за ўвагай даследавання ўсё, што павінна пазнавацца не эмпірычным або рацыянальным шляхамі пазнання.

Беларускім аўтарам прыніжаецца роля цялеснага ў чалавеку, якая разглядаецца як нешта адмоўнае, супрацьлеглае духоўнаму. Так, напрыклад, у яго творчасці можна сустрэць радкі, якія пацвярджаюць яго прыхільнасць да аўгусцінізму:

«Адносна нашай душы злосныя ваўкі – гэта чорт, свет і цела, вось ад іх абароніць нас збаўца назаўсёды».


#філасофія
💩2812👍1🔥1👏1
Міхал Казіміравіч Валовіч (1806-1833) - філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча Слонімскага павету, Гарадзенскай губерні.

М. Валовіч крытычна ацэньваў досвед паўстання 1830-31 гадоў, якое, на яго погляд, не мела «агульначалавечай мэты», паколькі адпавядала інтарэсам шляхты. У вызваленчай барацьбе асноўнай сілай мусяць быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за скасаванне прыгоннага права, за права кожнага народа на самастойнае развіццё. Сродкам дасягнення дэмакратычнага і справядлівага грамадскага ладу лічыў сацыяльную рэвалюцыю еўрапейскага маштабу. Вёў агітацыю сярод сялян, імкнучыся прывабіць іх радыкальнай сацыяльна-палітычнай праграмай у духу утапічнага сацыялізма.

#беларуская_думка
👎2417👍10🔥1😁1💩1💊1
«Шызафрэнізацыя культуры»:
Э. Дубянецкі пра сучаснае культурнае вымярэнне.


У сваім эсэ, беларускі культуролаг, паэт і эсэіст Э. Дубянецкі, пры разглядзе сучаснага стану сусветнай і беларускай культурнай прасторы, звяртаецца да даслечай і філасофскай спадчыны сацыёлага Зігмунта Баумана, псіхолага Гаральда Браэма, філосафа Марціна Хайдэгера, творчасці беларускіх і замежных паэтаў.

Аналізуючы феномен глабалізацыі, аўтар кажа пра з'яўленне «шызафрэнізацыі культуры», якая азначае ўніфікацыю, «прымітыўнасць, цьмянасць, алагічнасць мыслення, абсурднасць, экстравагантнасць паводзінаў, эмацыянальнае збядненне». Звязвае ён яе з глабалізацыяй і адзначае яе ўплыў на шызафрэнізацыяю свядомасці сучаснай асобы. Аўтар піша, што прычынай крызіснай сітуацыі «з’яўляецца паступовае, але няўхільнае нарастанне “дэпачуццёвасці” грамадства – г. зн. відавочнага змяншэння праяў разнастайных эмоцый і пачуццяў як у паўсядзённым жыцці, так і ў сферы культурнай дзейнасц».

Але галоўнае, на што звяртае сваю ўвагу Дубянецкі - гэта шазафрынізацыя паэзіі. Прыводзячы некалькі прыкладаў (якія можна будзе разгледзець у артыкуле пад допісам) ён адзначае, што для сучасных вершаў уласцівы «банальнасць, прадказальнасць, адсутнасць арыгінальнасці, нечаканых, цікавых вобразаў і глыбокага сэнсу, пэўная безгустоўнасць, часам нават вульгарнасць, трывіальныя і проста неахайныя рыфмы, прымітыўныя вершаваная строфіка і рытміка і да т.п.», гэтаму, таксама садзейнічае «свядомае ці неўсвядомленае імкненне абысці ўсялякія “вострыя вуглы” і істотныя сацыяльныя праблемы.». Усё гэта, таксама пазначаецца «дэперсаналізавана-дэпачуццёвым (шырэй – шызафрэнічнага) мастацтвым».

Для параўнання сённяшняй сітуацыі з мінулым, Дубянецкі спасылаецца на французскага пісьменніка і паэта Гіёма Апалінэра(1880-1918). Асаблівасць яго мастацтва заключалася ў спалучэнні традыцыяналісцкай і мадэрнісцкай паэзіі: «ён ніколі не баяўся быць розным (амаль адначасова “простым” і “складаным”, вытанчаным і грубаватым, добразычлівым і абураным, наіўным і схільным да філасофскіх разважанняў) і заўжды спрабаваў свае разнастайныя эмоцыі і пачуцці выказаць максімальна поўна, адкрыта і зразумела для сваіх патэнцыйных чытачоў і слухачоў.».
Сёння міжволі складваецца ўражанне, што адны паэты (традыцыяналісты) не хочуць, баяцца выходзіць за межы даўно вядомых і ўсталяваных нормаў, традыцый, а другія – наадварот, практычна цалкам парываюць з гэтымі традыцыямі і, усталяваўшы свае штучныя ўласныя крытэрыі і арыенціры, таксама не хочуць выходзіць ужо за іх межы. - Эдуард Дубянецкі
Для таго, каб коратка прадставіць агульныя рысы сучаснай «шызафрэнізацыі» паэзіі (паводле Дубянецкага), можна вылучыць:
ігнараванне сучаснай рэальнасці;
• «страта сэнсу», штучны сэнс;
• адсутнасць шчырасці, духоўнай адкрытасці;
• тэматычны плагіят;
• адсутнасць рашучасці, страх змен.


Беларускі даследчык прапаноўвае свае «шляхі» выйсця з сённяшняга крызіса, якія можна сфармуляваць такім чынам:
1. Філасофскі дыялог, вольнае абмеркаванне паэзіі;
2. Падрабязны разгляд славутых пісьменнікаў мінулага, вылучэнне каштоўнай інфармацыі;
3. Стварэнне намінацыйных арганізацый, якія б вызначалі лепшых аўтараў кожнае паўгоддзе-год;
4. Высвятленне новых таленавітых аўтараў у сённяшняй інтэрнэт-прасторы;
5. Стварэнне нечага падобнага да «Інстытута паэзіі», недзяржаўнай прыватнай арганізацыі;
6. Своеасаблівая праверка пісьменнікаў на ступень мастацкай адоранасці(падрабязней у артыкуле);
7. «Вяртанне ў сферу айчыннай літаратуры тых таленавітых асобаў, якія па розных прычынах і ў розны час “пакінулі” паэзію, а таксама тых, хто з’ехаў за межы Бацькаўшчыны і зараз практычна не прадстаўлены ў айчыннай літаратурнай прасторы.».


#культура
#беларуская_думка
💩120🔥11👍7🤔21👎1👏1🤡1🍓1💊1😎1
Forwarded from Sudziĺnia 📣 (Spadar-Sudździa)
«Для сапраўднага мысьляра няма абсалютна слушных ці няслушных пунктаў гледжаньня. Недастаткова перад абліччам такіх цяжкіх праблем, як праблема часу ці шлюбу, зьвяртацца да ўласнага досьведу, да ўнутранага голасу, да розуму, да думкі папярэднікаў ці сучасьнікаў. Так можна пазнаць тое, што зьяўляецца праўдзівым для самога сябе, для свайго часу, але гэта яшчэ ня ўсё. Зьявы іншых культур кажуць на іншай мове. Для іншых людзей ёсьць іншыя праўды. Для мысьляра мусіць мець значэньне ці ўсё, ці нішто.»

Освальд Шпэнґлер, «Зьмярканьне Захаду»

#філязофія #выцемка
15👍4🤡1🖕1💊1
«Мы ведаем рэчаіснасць толькі такой, якой яна адлюстравалася нам у крывым люстэрку Захаду. Але мы не з’яўляемся толькі “пячорнымі людзьмі” Платона, кожнаму з нас зусім нескладана павярнуцца тварам на Усход і гэта вартае тых цяжкасцяў, якіх ад нас патрабуе. Бо можам убачыць тое, чаго ў заходнім люстэрку ніколі не заўважым

Тамаш Падзява «Дастаеўскі»

#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
13🤡8🖕1💅1💊1
Вінцэсь Каратынскі (1831-1891) - беларускі і польскі пісьменнік, паэт, перакладчык і публіцыст.

На думку Каратынскага, крыніцай мастацтва ёсць грамадскае жыццё, а пісьменнік (мастак) сваёй чулай душой ловіць грамадскія думкі, пачуцці, ідэалы і ўвасабляе іх у мастацкіх творах.

Апроч гэтага, пісьменнік сцвярджае пра несумяшчальнасць сапраўднай мастацкай творчасці з тэорыяй «мастацтвa дзеля мастацтва». Толькі цацкі, лічыў Каратынскі, робяцца для таго, каб імі гулялі, а творы мастацтва ствараюцца для перадачы жывой думкі. Творы мастацтва, сцвярджаў ён, складаюцца з дзвух элементаў: знешняй формы I ўнутранага зместу, які ў сваю чаргу падзяляецца на свядомае ўспрыманне і інтуіцыю.

«Творы мастацтва ёсць увасабленне творчай думкі, якая прымушае да дзейнасці свабоднай воляй чалавека, і таму яно, бясспрэчна, належыць яго духу. А калі належыць яго духу, то тым самым і ўсім яго састаўным і непадзельным часткам, значыць, таксама і сумленню. А сумленне - гэта яшчэ толькі не ўвасобленая тэндэнцыя».

#беларуская_думка
10🔥5👍2
Forwarded from Kiera dy Hardź
Сьмерць распутніцы

⁹ І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя… ¹⁰…«Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!» Адкрыццё 18:9-10
© Біблія Анлайн, 2003-2024.

Няволі час журбы паўсюднай,
Сыноў на сьмерць сваіх аддаў.
Так мысьліў раб зямлі магутнай,
Калі малітвы час каплана
На ўласны вочы назіраў.

Паганскі жрэц як прад Эўфратам
Мардука плачма ўпрашаў,
Ашураў цар каб, чортаў сябар,
Што зьнішчыў сьвет “сталіц сталіцы”
За ўсіх няшчасных адказаў!
“Пасьмеў хто вынішчыць вякамі
Абрана места, хай жыцьця
Ня ўспомніць водар за часамі
Пакутаў, здраднікаў і сьмерці,
Хай згіне ў нетрох забыцьця!”

Суд цяжкі выслухаў няшчасны,
Усю роспач чуўшы напалам.
А ў сэрцы бітва, — малачасны
Заход то, узыйдзе сонца, — плача месьціч,
— Божых Брам!..

09-10.2024


@kiera_dy_hardz
🔥75🤮3
«Смерць саўсiм не страшыць, нават больш: яна жаданая госця. Пужае жах жыцця — жорсткi i няўломны, няўмольны. Я баюся пустаты i хаосу, а яны паўнаўладны. Песнi хаосу заўсёды з намi, чортавы, праклятыя песнi. Толькi на час праяснее неба нашага духоўнага свету, i здаецца (здаецца толькi) гармонiя. Ах! Як ё цяжка жыццё, якi велiзарны цяжар. Б’ешся ў iм, як муха ў павучэннi, i, мiтусячыся, толькi больш заблытваешся… але я ўсё ж адчуваю, што няшчасце i пакута заложаны не ў рэчах, а ў нас самiх. «Я», яго перажываннi твораць у нас i радасцi i пакуту. Ды ад такога ўяўлення не лягчэй. Безумоўна, гаспадару трудней, як парабку. I не пазайздрошчу я Богу. З сабой найцяжэй уходацца, утрымваць сябе i кiраваць.
Раб не ведае любовi — ён пахатлiвы. Мы — дзецi рабоў, атручаныя рабствам i зняверай.»

Уладзімір Жылка, «Дзённік».
15 сакавіка 1923.

#беларуская_думка
#філасофія
#урыўкі
😢11🌚3👏1😎1
2025/10/19 15:39:12
Back to Top
HTML Embed Code: