Telegram Web Link
#Літаратурная_хвілінка

МОВА…

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.


Анатоль Грачанікаў
8
#Падарожжа

Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Пінску


Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — адна з галоўных славутасцяў Пінска, а таксама адна з найважнейшых каталіцкіх святынь Беларусі. Ён з'яўляецца кафедральным саборам Пінскай дыяцэзіі. Гэта адзін з чатырох храмаў Беларусі, які носіць тытул малая базіліка.

У 1396 годзе ў Пінску ордэнам францысканцаў на сродкі князя Жыгімонта Кейстутавіча былі закладзены драўляныя касцёл і кляштар, у 1510 годзе на месцы драўлянай царквы пастаўлена мураваная. У 1648 г. падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага касцёл і кляштар атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Храм пабудаваны ў 1706-1730 гадах. Ён пабудаваны ў стылі барока, у мур былі ўключаны фрагменты сцен храма 1510 года, якія захаваліся да таго часу.

Сабор з'яўляецца галоўнай часткай архітэктурнага комплексу манастыра францысканцаў, куды акрамя яго ўваходзяць асобная званіца і жылыя карпусы.

У 1863 годзе, пасля паражэння польскага паўстання, францысканскі манастыр разам з вялікай колькасцю іншых каталіцкіх манастыроў на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў зачынены, пасля чаго храм стаў з манастырскага звычайным парафіяльным.

Пры савецкай уладзе храм не закрываўся. З храмам цесна звязана імя кардынала Казіміра Свёнтэка, адзінага беларускага кардынала ў XX стагоддзі.

📍Размяшчэнне: Брэсцкая вобласць, горад Пінск, вул. Леніна, 16 корп. 2.
4👍3
Вілейка. Жанчына сталага веку на варотах свайго падворку разьмясьціла дыванкі пад ногі і шкарпэткі ручной работы, а таксама прадукцыю з сваёй гаспадаркі - насеньне, сушаныя яблыкі, рассаду, часнык, кветкі. На паперках напісала кошты і прапануе браць тавар самім і грошы класьці ў паштовую скрыню.

Усё на даверы, як у лепшых краінах Еўропы!

Каго зацікавіла, то вось адрэса:
г. Вілейка, вул. Кастрычніцкая, 14.

Тэлефон: 8 01771 5 37 02

То набывайце

#Вилейка #Вялейка #Вілейка
7🐳1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
☝🏻Да Дня пажылых людзей Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд

🔹На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 1 627 917 пажылых грамадзян: гэта значыць, людзей ва ўзросце 65 гадоў і больш.
🔹Сярод пенсіянераў пераважаюць жанчыны (66,1 %).
У асноўным гэта гарадскія жыхары (73,2 %).
🔹Большая частка пажылых людзей жыве ў сталіцы (331 219 чалавек), меншая — у Гродзенскай вобласці (181 656 чалавек).

🔹Пажылыя грамадзяне не спяшаюцца cыходзіць на пенсію і займацца выключна хатнімі справамі. Доля занятых асоб ва ўзросце 65 — 74 гадоў у 2024 годзе складала 2,1 % ад агульнай колькасці занятага насельніцтва.

zviazda.by
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😄 У Беларусі жыве незвычайны сабака – яго нюху пазайздросціць любы грыбнік

Аўчарка без цяжкасці знаходзіць баравікі пад зямлёй.
👍5
🎶 Сёння Міжнародны дзень музыкі!

🎻 Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі сустрэў прафесійнае свята на сцэне Белдзяржфілармоніі. У межах міжнароднага фестывалю “У Шэметава ў Шастаковічаў” калектыў выступіў на адной сцэне са славутым габаістам Жэромам Гішарам (Францыя)

🧡Праграма канцэрта аб’яднала музыку геніяў эпох адраджэння і барока, у тым ліку і творы беларускіх кампазітараў

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🌕 Зусім хутка можна будзе ўбачыць Супермесяц

7 кастрычніка ў небе з’явіцца «Ураджайны Месяц» — ён будзе больш яркім і буйным, чым звычайна.

Выдатная нагода паназіраць за небам! 🔥
👍1
#Літаратурная_хвілінка

MАЛАДАЯ ВОСЕНЬ

Зaлaтыя cтyжкi
нa бяpoзцы мiлaй.
Xyткa, xyткa птyшкi
пaляцяць ў выpaй.

I вятpы кpyтыя
гyчнa зaгaмoняць,
вoблaкi гycтыя
нeбa зaпaлoняць.

A пaкyль штo – пpociнь
мiж aблoкaў бeлыx.
Maлaдaя вoceнь
тoлькi пpыляцeлa.

Васіль Жуковіч
👍4
2025/10/23 15:39:39
Back to Top
HTML Embed Code: