Forwarded from Коласаўскі тэатр
Адкрыццё 100-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылося!
Перад спектаклем «Несцерка» са словамі віншавання да гледачоў звярнуліся дырэктар тэатра Юлія Харкевіч і мастацкі кіраўнік Канстанцін Ганчароў. Гледачы - неад'емная частка сцэнічнай творчасці, без іх тэатр жыць не можа.
У маі наступнага года легендарнай народнай камедыі па п'есе Віталя Вольскага споўніцца 85 год. Значыць, спектакль будзе паказвацца! А Несцерка будзе выходзіць на вялікую коласаўскую сцэну са словамі: «Добры вечар, браточкі!.. Ого, колькі вас тут сабралася – не раўнуючы як дроў у лесе…»
Квіткі - у касе тэатра
(тэлефон +375 212 62 63 81)
і на сайце https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index

Радуйцеся фотаздымкам з адкрыцця сезона і часцей прыходзьце на нашыя спектаклі! Заўсёды рады бачыць вас!
Квіткі - у касе тэатра
(тэлефон +375 212 62 63 81)
і на сайце https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index
👍7
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Шымпанзэ штодзень «выпіваюць» па бутэльцы піва
Шымпанзэ, якія жывуць у дзікай прыродзе, штодня спажываюць колькасць алкаголю, эквівалентную бутэльцы піва, высветлілі даследнікі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. BBC звярнула ўвагу на даследаванне ў часопісе Science Advances.
Навукоўцы мяркуюць, што людзі маглі ўспадкаваць прыхільнасць да алкаголю ад агульных продкаў-прыматаў, якія сілкаваліся ферментаванай садавінай – крыніцай цукру і алкаголю. Гэта першае даследаванне, аўтары якога падлічылі, колькі алкаголю ў сярэднім спажываюць шымпанзэ.
Навукоўцы арыентаваліся на колькасць этанолу, якое змяшчаецца ў саспелых пладах інжыра, слівы і іншай садавіны, якія ядуць шымпанзэ ў Кот-д'Івуары і Угандзе. Як высветлілі навукоўцы, у сярэднім адна асобіна шымпанзэ спажывае каля 14 грамаў этанолу ў суткі, што эквівалентна адной бутэльцы піва аб'ёмам 330 мл. Па іх назіраннях, шымпанзэ аддаюць перавагу садавіне з больш высокім утрыманнем этанолу.

Forwarded from ZVIAZDA.BY
🥱 Тэлефон з раніцы разбурвае памяць і матывацыю – даследаванне
⠀
Раніцай арганізм выпрацоўвае дафамін і картызол, каб вы адчувалі сябе бадзёрымі і сабранымі. Але, пацягнуўшыся да тэлефона, гэты рэсурс згарае.
Эксперты раяць першыя 20 хвілін пасля абуджэння правесці без гаджэтаў: скласці спіс спраў на дзень, выцягнуцца, выпіць кавы – і мозг скажа дзякуй.

✍3👀2
***
Цёплы яблык з-за пазухі верасьня
неўпрыкмет падыму...
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар...
вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару...
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру -
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцьцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыцьцё за жыцьцём.
Усевалад Сцебурака
#Літаратура
Цёплы яблык з-за пазухі верасьня
неўпрыкмет падыму...
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар...
вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару...
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру -
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцьцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыцьцё за жыцьцём.
Усевалад Сцебурака
#Літаратура
❤3
sacral_by
#добруш #sacral_industrial
Большую частку сваёй гісторыі (а гэта мінімум з 1335 года) Добруш быў вёскай і нечым асабліва цікавым не вылучаўся. Ну, можа і вылучаўся, але хіба зараз знойдзеш тут нешта з тых часоў? Па-сапраўднаму гаспадарчае жыццё пачало віраваць тут з ХVIII ст. Тут ужо існавалі розныя карысныя мануфактуры. А вось у ХІХ ст. Добрушам пачаў валодаць род Паскевічаў і пры Фёдары Паскевічы ў 1870 годзе была закладзена папяровая фабрыка. Праз два гады ўжо пачалася першая вытворчасць, якая працягваецца і зараз, а мы можам назіраць цудоўны ўзор старой прамысловай архітэктуры. Той самы цагляны стыль. Спрабую ўспомніць, ці ёсць у нас яшчэ такія старыя прыклады стылю? Усё канец ХІХ-пачатак ХХ ст. Няўжо Добруш тут такі асаблівы? Нечакана, пагадзіцеся (але выпраўце, калі памыляюся).
Шкада, што ўсю гэтую прыгажосць можна назіраць толькі звонку, бо хто пусціць унутр выпадковых мінакоў на прадпрыемства? Але нават так комплекс уражвае і з пэўных ракурсаў нагадвае сярэднявечны замак. Нядзіва, што стыль яшчэ называюць прамысловай готыкай. Паглядзіце на ўсе гэтыя вежы ды вежачкі, муры ды вокны! Пабачыць бы гэтае ўсё з вышыні...
А што гэта я? Вось жа, ёсць і з вышыні. Як на далоні.
Доўгі час добрушская фабрыка была ўзорным прадпрыемствам ня толькі знешне, але і па якасці вытворчасці. Кажуць, у 1970 годзе амаль 2\3 чарцёжнай паперы ў СССР былі з Добруша. А што сёння? Ну, гэта ўжо не зусім у межах інтарэсаў каналу, але вакансій на сайце шмат.
Гісторыя фабрыкі вылучаецца ня толькі ўзростам пабудовы, але пра гэта пазней. Працяг будзе.
Крыніца: sacral_by

👍10
#ЛюдзіБеларусі
Як вядома, аграгарадок Ждановічы атрымаў сваё імя ад доктара Івана Здановіча.
У 1909 годзе той набыў загарадны дом недалёка ад вёскі Запатраба. Неўзабаве на тэрыторыі лецішча была знойдзена мінеральны крыніца, якая паклала пачатак здраўніцы для лячэння хворых страўнікава-кішачнымі захворваннямі.
Для зручнасці доступу туды Іван Усцінавіч за свой кошт уладкаваў станцыю на Лібава - Роменскай чыгунцы - платформу Здановіча.
Гэтак жа сталі называць і ўзнік пасёлак, які ўзнік побач.

🚋 У Беларусі распрацоўваюць беспілотны трамвай - праект вядзе «БКМ Холдынг» з расійскімі партнёрамі
Першыя выпрабаванні плануюць правесці ў Мазыры.
🧠 У Мінску ўжо ўкаранілі сістэму дапамогі вадзіцелю (ADAS) на 20 трамваях. Яна "бачыць" пешаходаў, святлафоры і знакі.
У планах таксама - трамвай, які зможа ехаць да 20 км на батарэі, як тралейбус.

🔥4
Forwarded from De facto. Беларуская навука
155 гадоў таму выйшаў «Слоўнік беларускай гаворкі» Насовіча, якія меў вялізарнае значэнне
У 1870-м Імператарская акадэмія навук выдала «Словарь бѣлорусскаго нарѣчія», які склаў беларускі мовазнаўца Іван Насовіч (1788 - 1877). У слоўнік (здымак – csl.bas-net. by) увайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у асноўным у Магілёўскай, а таксама ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, і выбраных з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.
Сам Насовіч назваў вынік 16-гадовай працы «Слоўнікам крывіцкай мовы», але выдаўцы лічылі беларускую мову гаворкай рускай. Аднак слоўнік стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы. Выданне стала асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў, яго актыўна выкарыстоўвалі рэдактары і аўтары газеты «Наша Ніва» ў пач. XX ст.
На днях прайшла навіна, што выява Івана Насовіча будзе на адным з барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея. Навуку таксама будуць прадстаўляць Яфім Карскі, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Мікалай Барысевіч і Міхаіл Высоцкі.

👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
Як кітайцы робяць сорамна беларусам.
Ці чулі вы каб хто з нашых прапагандыстаў так свабодна па-беларуску размаўляў?
Ды і простым беларусам ужо можна ў Кітай на курсы роднай мовы катацца.

👍6😁1😢1
Forwarded from Дзікая прырода побач
Гэта варта ўбачыць.
Вельмі прыгожыя фота ўдзельніцы “Дзікага клуба” Таццяны Алешкі і яе бацькі Вячаслава Алешка.
Адкрыццё ўжо сяння ў 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск).