Telegram Web Link
🍂🍂Восень у Завоссі

🏛 Брэндавы фестываль Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў 27 раз сустракаў аматараў творчай спадчыны Адама Міцкевіча ў "Музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе" (Баранавіцкі раён)

🇷🇺 Сёлета фестываль упершыню прайшоў у статусе міжнароднага: да святкавання далучыліся прадстаўнікі Дзяржаўнага музея А.С. Пушкіна "Міхайлаўскае" (Расія) і Музея-запаведніка Ф.І.Цютчава "Оўстуг" (Расія)

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😋 Дранікі-рэкардсмены прыгатавалі сёння ў Гродзенскай вобласці

Фестываль «Воранаўскі дранік» быў прысвечаны бульбе і традыцыйнай кухні, і пакаштаваць гэтую страву маглі ўсе жадаючыя.
👍2🫡2😁1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🥭 Манга карысней, чым здаецца: вучоныя раяць есці яго нават пры прэддыябеце

Даследаванне паказала, што манга можа дапамагчы людзям з прэддыябетам кантраляваць узровень цукру ў крыві.

📊 У эксперыменце:

• група 1 паўгода ела свежы манга (32 г цукру на порцыю);

• група 2 - батончыкі мюслі з нізкім утрыманнем цукру (11 г).

👉 Вынік: у «мангавай» групы палепшыўся кантроль глюкозы, павысілася адчувальнасць да інсуліну.
2
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
АРТУР ВОЛЬСКІ.
👍6
#Літаратурная_хвілінка

* * *

Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
I будзіць на зары цябе няхай.

Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам – ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…

Анатоль Грачанікаў
👍6
Forwarded from Мода На Мову
🧑‍🎓 Назавіце прадметы па-беларуску, ці скарыстайцеся падказкай 😉

1. Парасон.
2. Гумовікі
3. Каптур, капшук
4. Пальчаткі


🔊 Калі вы лічыце гэты допіс вартым увагі, падзяліцеся ім.

#слоўнік
Мы набылі фотаздымак стараверскай царквы ў Свіры, зроблены да 1934 года

У міжваенны час у Свіры было ўсяго каля некалькіх дзясяткаў сем'яў старавераў. Стараабрадцы Свіра жылі на Слабадской вуліцы на ўскрайку мястэчка, каля самога возера. Іх грамада існуе і зараз. Захаваўся і храм: Успенская стараверская царква. Гэта драўляная царква была пабудаваная на рубяжы ХІХ - ХХ ст. Яна ўяўляе сабой драўляны зруб пад двухсхільным дахам. Па знешняму выгляду будынак нагадвае звычайную жылую хату. Культавы характар будынка вызначаюць уваходная прыбудова (прытвор) і дзве невялікія вежкі з купалкамі на каньку даху.
👍3
🏰 «Вераснёўскі фэст» прайшоў у Жылічах

💃 Дамы ў вячэрніх сукенках, мужчыны ў бальных касцюмах стварылі казачнае свята ў велічным Палацы Булгакаў.

💫 Завяршальным акордам фэсту стаў гала-канцэрт салістаў Вялікага тэатра Беларусі і дыскатэка са светлавым шоу і жывой музыкай.

▫️Радыё Культура▫️
👍5
НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІСЛАЎ ГАЛУБОК.
ТЭАТР.

28 верасня - дзень памяці беларускага тэатральнага дзеяча Уладзіслава Галубка.

Галубок Уладзіслаў (сапр. Голуб Уладзіслаў), нарадзіўся 15.05.1882 г. у Баранавіцкім раёне (Брэстчына) у сям'і чыгуначніка.

Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы.

Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у дэпо.

У 1906 г. пачаў выступаць у перыядычным друку як паэт і празаік.

У 1917-1920 гг. - акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 да 1922 г. - загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 г. стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 г. атрымаў назву БДТ-3. Народны артыст БССР (1928).

У 1937 г. рэпрэсіраваны.
Расстраляны 28.09.1937 г.
Рэабілітаваны 26.08.1957 г. Вярхоўным судом БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.
💔5
2025/10/23 15:49:41
Back to Top
HTML Embed Code: