Telegram Web Link
Верашчака
#ДумкіЎслых Ці прыйдуць такія часы, калі вось так вачыма будзем шукаць рускую мову, а наша стане абыдзённай звычайнасцю? Зоя С
#ДумкіЎслых

Мне цікава:

З аднаго боку нам заяўляюць, што моўных праблем у Беларусі няма, усё добра.
Але як толькі я кажу, што хачу, каб руская і беларуская мова памяняліся месцамі, то пачынаецца "ай-яй-яй, так нельга"!

Дык калі ўсё ок з беларускай мовай, то якія праблемы? Будзе ўсё ок з рускай, чаго вы панікуеце!? Праблем жа няма! ))

Зоя С
🔥10😁1🤔1
⭐️ Восень у Завоссі

Ужо сёння - 27 верасня свята ў Музеі-сядзібе Міцкевіча.👍

❗️Яшчэ ёсць час ускочыць у самаход і зладзіць суботнюю вандроўку.
4
#ЛюдзіБеларусі

27 верасня 1533 года нарадзіўся Кароль Стэфан Баторый (Іштван па нараджэнні, або Сцяпан – як яго называлі ў нашых землях).

Стэфан Баторый - князь Трансільваніі і кароль Рэчы Паспалітай (1576-1586), вядомы як паспяховы ваенны палкаводзец і рэфарматар арміі.

Яго кіраванне ўмацавала міжнароднае становішча і аказала ўплыў на развіццё польска-літоўскай дзяржавы.
7
"Звязда" 1931 год

Сатыра на савецка-польскія адносіны, якія тады былі не вельмі цёплымі.

Пілсудскі марыць пра польскі Мінск, а ў рэальнасці бачыць беларускі Менск.

Крыніца
4
Фінансавая афёра, якая закранула беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

Пра яе ў зборніку XVI Міжнароднага нумізматычнага кангрэса піша беларускі гісторык Іван Сінчук. Пры далучэнні земляў Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі ўлады дазволілі плаціць падаткі ў заходніх губернях галандскімі дукатамі, якія тут былі даволі распаўсюджанымі. Праз стагоддзе выявілася, што імперыя засыпана фальшывымі чырвонцамі.

Манеты нелегальна вырабляліся Санкт-Пецярбургскім манетным дваром і прызначаліся перш за ўсё для часткі былой Рэчы Паспалітай. Так, у скарбе XIX стагоддзя з Клецкага ваяводства большасць дукатаў аказаліся нелегальнымі. Падробленымі чырвонцамі плацілі заробкі і ў Віленскім універсітэце.

Расійскі «галандскі дукат» хоць і вырабляўся з золата, але яго абменны курс быў завышаны. Схема прынесла злачынцам з ліку прадстаўнікоў уладаў велізарны прыбытак. Фінансавая афёра адбывалася на працягу значнай часткі XIX стагоддзя. Яе ахвярамі сталі не замежныя дзяржавы, а казна і грамадзяне імперыі.
Forwarded from ZVIAZDA.BY
⚡️МПК цалкам аднавіў у правах Паралімпійскі камітэт Беларусі

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) зацвердзіў паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі.
👍5🤬1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
☕️ Кафеін не толькі бадзёрыць, але і дапамагае даўжэй змагацца з цяжкімі задачамі

Вучоныя з ЗША высветлілі: доза каля 100 мг павышае настойлівасць – асабліва ў людзей, якія нядаўна перажылі стрэс. У эксперыментах студэнты з кафеінам даўжэй спрабавалі вырашыць нават невырашальныя задачы, тады як без яго хутка здаваліся.

Цікава, што без стрэсу эфект быў слабейшы ​​ці нават зваротны. Значыць, кафеін можа ўзмацняць «упартасць пад ціскам».
Навука робіць крок наперад? Ці герпес супраць раку скуры 🧑‍🔬🦠
Вірус герпесу HSV-1 можа дапамагчы ў барацьбе з меланомай — адной з самых небяспечных формаў раку скуры. І гэта ўжо не фантастыка, а рэальныя даследаванні
• Гэта не звычайны герпес, які бывае ў людзей — гаворка ідзе пра спецыяльна мадыфікаваныя лабараторныя штамы. Навукоўцы змянілі вірус простага герпесу, прыбралі ў ім гены, якія выклікаюць тое, што мы звычайна называем герпесам, і прымусілі яго знішчаць толькі ракавыя клеткі. Вірус уводзяць непасрэдна ў пухліну, ён пачынае размнажацца там, разбурае клеткі раку і адначасова стымулюе імунітэт чалавека змагацца з хваробай
• Так і з’явіўся прэпарат T-Vec (talimogene laherparepvec). І зараз ён знаходзіцца на стадыі клінічных даследаванняў. Прэпарат прызначаюць, калі пацыенту ўжо не дапамагла іншая тэрапія. Рэзультат у большасці выпадкаў станоўчы - чалавек перамагае меланому. Але патрэбныя маштабныя выпрабаванні, каб дакладна ацаніць бяспеку і эфектыўнасць
👍3
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ ЗАЛАТАЯ

Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!

Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.

Сяргей Новік-Пяюн
👍4
Forwarded from CORDA FIDELIUM
Які чорт да лазьні, такі й пасьля лазьні.
Пра людзкія вады, якія нічым не ўдаецца выправіць.







#прыказкі_і_прымаўкі
#ліпнішкі #sacral_catholic
Першы касцёл у Ліпнішках фундаваў у 1510 годзе вялікі князь (па сумяшчальніцтве кароль) Жыгімонт Стары. Памятаем з папярэдняга допісу, што ў той час гэта былі ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Прапусцім нудны спіс згарэлых драўляных храмаў, скокнуўшы адразу ў пачатак ХХ ст. Менавіта ў гэты час быў пабудаваны Казіміраўскі касцёл у модным тады сярод шляхты рамантычным стылі - неаготыка.
За савецкім часам храм не зачыняўся. А вось у час, калі зроблены здымкі, быў прыкрыты. Здымкі інтэр'еру давялося рабіць праз вокны ды краты галоўнага ўваходу.
Дарэчы, як і касцёл у Суботніках, гэты быў асвячоны даволі позна, у міжваенны час і тым жа віленскім арцыбіскупам Ялбжыкоўскім. Асвячоны ў гонар святога Казіміра. Чулі пра такога? Гэта не нейкі старажытны манах з Францыі ці ўвогуле палестынскі пакутнік першых стагоддзяў, а малодшы сын караля і князя Казіміра IV. Быў вельмі набожным і жыў аскетычна. Памёр у 25 гадоў ад сухотаў у 1484 годзе ў Горадні. А кананізацыя пачалася ў першай палове XVI ст. Канчаткова святым ён стаў у 1602 годзе. Кожная сур'ёзная дынастыя жадала б мець уласнага святога заступніка са свайго роду (для Руракавічаў такім быў Аляксандр Неўскі ці святы Ўладзіслаў для вугорскіх Арпадаў). І такі патрон з'явіўся ня толькі ў саміх Ягелонаў, але і ў адносна свежаахрышчаным па-рымску ВКЛ. Гучыць цынічна? Але ж гэта вельмі важная і статусная з'ява для тых часоў. Часоў, калі рэлігія была неад'емнай часткай жыцця агулам і палітыкі ў прыватнасці. Ды і нельга сказаць, што княжыч\каралевіч ня меў пашаны ў грамадстве і спачування праз заўчасны скон. Усё ж адстойваў хрысціянскія каштоўнасці ўласным прыкладам, а не мячом.

Крыніца: sakral_by
6
Максім Багдановіч дапаможа пасябраваць музеям Гродна і Крыма

Гісторыю нараджэння беларускага паэта захоўваюць у Гродне, а ў Ялце памятаюць пра апошнія дні яго жыцця і творчасці.

Копіі ўнікальных дакументаў, якія расказваюць пра апошнія дні жыцця вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча, перадалі прадстаўнікі дэлегацыі Рэспублікі Крым у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дням Крыма. Аб гэтым інфармуе Спутнік.
Размова ідзе аб копіі старонкі метрычнай кнігі з запісам аб адпяванні і смерці аднаго з самых вядомых беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча ў Ялце. Арыгіналы дакументаў захоўваюцца ў Ялце.

У рамках сустрэчы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем і Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.
Крыніца
👍2🍌2
2025/10/23 22:04:01
Back to Top
HTML Embed Code: