Telegram Web Link
#Падарожжа

Васкрасенскі кафедральны сабор у горадзе Барысаве

Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620—1648 гадах, якая згарэла ў час пажару 10 мая 1865 года.

Праект новага храма быў распрацаваны пецярбургскім архітэктарам Пятром Меркулавым пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Лявонціяя Бенуа. Было вырашана пабудаваць сабор ў гонар Уваскрэсення Хрыстова з чырвонай цэглы. Храм пабудаваны ў псеўдарускім стылі. Васкрасенскі сабор будавалі майстры з Івянца, роспісы выкананы рукамі віленскага мастака Г. Трутнева. Вонкавае ўбранне храма вельмі яркае і кантраснае дзякуючы спалучэнню чырвонага і белага колераў, што асабліва эфектна выглядае на фоне блакітнага неба.

5 верасня 1871 года на гандлёвай плошчы ў прысутнасці знакамітых асобаў адбылася закладка сабора. Асвячэнне новага сабора адбылося 20 кастрычніка 1874 года.

Пазней, у 1907 годзе побач з храмам была ўзведзена званіца, створаная з цэглы ў стылі самага храма па праекце архітэктара В. І. Струева.

Сабор быў зачынены ў 1937 годзе. Ён аднавіў сваю дзейнасць толькі ў час вайны. У 1945 годзе сабор быў перададзены вернікам.

📍Размяшчэнне: Мінская вобласць, горад Барысаў, вул. Лапаціна, 34.

Крыніца форта: holiday.by
👍5🙈2
🌐 У нашай краіне праходзіць творчая стажыроўка беларусаў замежжа

💪 Мерапрыемства накіравана на паглыбленае вывучэнне традыцыйнай народнай творчасці, народных рамёстваў і промыслаў, абрадаў для далейшай папулярызацыі ў краінах замежжа.

💜Вынікі стажыроўкі былі падведзены на ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальным мастацкім музеі з удзелам міністра культуры Беларусі Руслана Чарнецкага і Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍3😁2
Не маю звычкі браць тавар ля касы, але тут вочы зачапіліся за беларускую мову.

Ласункі-падарункі ад Заслаўскай кандытарскай фабрыкі. І нават не трэба пісаць, што #ЗробленаЎБеларусі І так усё зразумела

👉🏻 Калі вашы вочы таксама зачэпяца за нешта роднае - дасылайце нам
👍10
#ДумкіЎслых

Ці прыйдуць такія часы, калі вось так вачыма будзем шукаць рускую мову, а наша стане абыдзённай звычайнасцю?

Зоя С
😢61
35-гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытуемых навукоўцаў свету

У абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier, які грунтуецца на базе Scopus, у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету па выніках 2024 трапіў беларус Віктар Асадчы. Фізік нарадзіўся ў 1990-м у Гомелі, скончыў універсітэт імя Ф. Скарыны. Працаваў постдактарантам у Стэнфардскім універсітэце. Асноўнае яго месца працы – Універсітэт Аалта (Фінляндыя).

Летась Фінскі фонд садзейнічання тэхналогіям узнагародзіў беларуса прэміяй «Малады навуковец 2024 года». Віктар Асадчы займаецца распрацоўкай метадаў кіравання святлом. У 2024-м ён з калегамі паведаміў пра прарыўную распрацоўку рэалістычных фатонных крышталёў часу, якія здольныя экспанентна ўзмацняць свет.

Па выніках 2024-га ў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету трапіла 15 беларусаў, чыім месцам працы пазначаны ўстановы з Беларусі (гэтая інфармацыя не заўсёды актуальная). Пра астатнія імёны чытайце на «De facto. Беларусская навука» пазней.
7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Згадзіцеся, што такі варыянт песні гучыць нашмат лепш!)

Давайце падтрымаем тых, хто стварае ў сеціве беларускамоўны кантэнт!

Спасылка на акаўнт
https://www.instagram.com/vikiyanch.belmova?igsh=ajh0b2Q0aDhmNmpq
🔥5👍2🤬1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прыгожы верш ад паэта з народа Людмілы Запрудскай.
🔥6
«Фаўст» на беларускай мове! 🎭

Вялікая філасофская трагедыя ад класіка сусветнай літаратуры Ё.-В. Гётэ ў перакладзе Васіля Сёмухі

Пакуль яшчэ на апрацоўцы ў тыпаграфіі, але мы дужа хацелі вам яе анансаваць. Чакаем з нецярпеннем разам з вамі!
2025/10/24 16:11:01
Back to Top
HTML Embed Code: