Telegram Web Link
Forwarded from STROJ
Вёска Люсіна, Ганцавіцкі раён
4
- Мадам, а кім вы марылі працаваць?
- З чаго вы ўзялі, што я марыла працаваць?!

🎨 luciaheffernan
😁4💅1
Навукоўцы знайшлі новыя віды дыназаўраў?! Ці чалавечая памылка💪🦖
Як вы думаеце, якія дыназаўры і якой эпохі паўсталі перад вамі на малюнку?
Правільны адказ....
Аніякія! Таму што насамрэч намаляваныя тут звычайныя сучасныя сысуны і птушкі, такія як бегемот (на левым верхнім фота), лебедзі (на верхнім правым), зебра (левы ніжні бок) і габон (правы ніжні бок).
• Чаму яны выглядаюць менавіта так? Уся справа ў тым, што турэцкі мастак Кёззе вырашыў намаляваць звычайных для нас жывёл, як шкілет, на які "апранулі" скуру. Але, як бачым, у выпадку з сучаснымі жывёламі іх выгляд не будзе супадаць з рэальным.
• Хутчэй за ўсё, з дыназаўрамі мы маем падобную сітуацыю.
Традыцыйна дыназаўраў малявалі як "касцяватых яшчарак" з тонкай скурай. Але цяпер мы ведаем, што многія былі пакрытыя пёрамі або прымітыўнымі пухападобнымі структурамі. Гэта значыць, што яны былі больш "птушынымі", чым "рэптылійнымі"
3
АДЧУВАЮЧЫ ЗМЕНЫ Ў ПРЫРОДЗЕ

Адчуваючы змены ў прыродзе,
У паветры, у люстрах вады,
Птушкі ўвосень ірвуцца на поўдзень –
У цяпло – перажыць халады.

Ці інстынкты іх клічуць да ўзлёту
І збіраюць у вырай, у клін,
Ці з'яўленне асенняй самоты
Ў даляглядах радзімых мясцін,

Але некалі раніцай золкай
Пракладаюць у неба шляхі
Незлічоныя ластаўкі, сойкі,
Пліскі, жаўранкі, гусі, шпакі.

А пасля ў хваляванні вялікім,
Аглядаючы зверху палі,
Пад свае развітальныя крыкі
Над зямлёю плывуць жураўлі.

Углядаюся пільна, праз слёзы, –
І сыходзіць самотай душа.
А навокал трымцяць вербалозы
І злятае каштанаў іржа.

Я за клінам зрываюся знічкай –
Ды лячу ў халадэчу расы.
А мяне ўверх настойліва кліча
Шэпт узлётнай – маёй – паласы.

Разбяжацца б, узняцца на крылах –
І за выраем – за небаскрай –
Над радзімаю, сэрцайку мілай,
У чужы, ды прываблівы край.

Там, напэўна, жыццё – як у раі.
Паляцець? Але як? І калі?
Не магу. Бо на месцы трымае
Прыцягненне
Любімай
Зямлі...

Таццяна Дзям'янава
👍4
Матуля Беларусь
Сімвал новага ладу - кветка бульбы!
#ДумкіЎслых

Якой толькі трасцы не прыдумаюць!
Бульбоўнік - сімвал краіны 🤦🏻‍♀️😂

Кветка бульбы можа быць сімвалам новага ладу. Толькі не сімвалам Беларусі.

Хаця ў галаве ўзнікаюць паралелі "новы лад" - "новы свет".... Я пра рэальную радзіму бульбяной кветкі

Зоя С
👍2🔥2
#Падарожжа

Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў Зембіне

У 1640 годзе шляхціц Адам Саковіч заснаваў у Зембіне дамініканскі кляштар. Драўляны касцёл, пабудаваны тут яшчэ ў 1609 годзе, перадалі манахам. Пры манастыры дзейнічалі школа, шпіталь і бібліятэка, якая стала адной з найбагацейшых у краі.

Пасля пажару 1790 года на месцы драўлянага будынка ўзвялі новы цагляны касцёл (1798-1809 гг.) у стылі барока з элементамі класіцызму. Гэта было манументальнае збудаванне з сямю алтарамі, арганам і багатым інтэр'ерам.

Падчас вайны 1812 года храм сур'ёзна пацярпеў, а бібліятэка была знішчана. У XIX стагоддзі манастыр канфіскавалі, касцёл пераходзіў з рук у рукі і ў пачатку XX стагоддзя быў абноўлены. Аднак у 1932 годзе савецкая ўлада закрыла яго, і з тых часоў ён паступова разбураўся.

У красавіку 2022 года частка бакавой сцяны абвалілася, што яшчэ больш узмацніла пагрозу страты помніка.

Храм унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Крыніца
👍6
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🪙 Нацбанк аб'явіў конкурс на новы графічны знак беларускага рубля

Цяпер валюту абазначаюць літарамі «Br», аднак за 20 гадоў гэты знак так і не прыжыўся.

Свой варыянт можа прапанаваць кожны жыхар краіны да 7 лістапада, вынікі падвядуць да 31 снежня 2025 года.

Галоўны прыз - 3 000 рублёў.
Да 25-годдзя ўключэння ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА

🎙Госць радыё «Культура» – намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Музея "Замкавы комплекс «Мір»“ Вольга Навіцкая.

Тэмы размовы:
◽️ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музей і спадчына: традыцыі і інавацыі»;
◽️ Каштоўныя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі замкавага комплексу «Мір»;
◽️ Легенды Мірскага замка;
◽️ Міжнароднае супрацоўніцтва.


Далучайцеся да размовы ТУТ
👍3
Forwarded from ZVIAZDA.BY
😮 У крамах Беларусі з’явіцца фіялетавы хлеб

У Беларусі плануюць наладзіць вытворчасць хлеба з фіялетавай пшаніцы-незвычайнага збожжа, якое актыўна выкарыстоўваецца ў Омскай вобласці.

Супрацоўніцтва з омскімі селекцыянерамі ўжо прынесла першыя вынікі. Фіялетавую пшаніцу завезлі ў Беларусь і выпрабавалі на базе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў.

У бліжэйшы час яе будуць правяраць у розных рэгіёнах краіны — у Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўночнай зонах.

«Мы бачылі, што ў Омску хлеб з такой пшаніцы актыўна купляюць людзі. Не сталі губляць час на стварэнне ўласнага гатунку, а перанялі вопыт. Сёлета хочам пратэставаць яго шырэй і зразумець, як культура павядзе сябе ва ўмовах Беларусі».


zviazda.by
🔥1🤬1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
‼️У Мінгарвыканкаме прынята рашэнне аб уключэнні ацяплення ў спажыўцоў першай чаргі

Сёння ацяпленне ўключаюць у:

▪️Дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах;
▪️установах сацыяльнага забеспячэння;
▪️спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах;
▪️музеях;
▪️дзяржаўных архівах;
▪️бібліятэках;
▪️атэлях.
4
Kаты могуць запамінаць да 120 камaнд!

Але... яны не хочуць!

🎨 Kim Haskins
😁8
#Літаратура

***              
Не знадзейвайся. Перажыві.
Хоць якая, ды ёсць патоля:
Намарозіць радня па крыві —
Адагрэе радня па долі.

Скруха — зашмаргай… Перарві.
Ёсць лагода на боль, на скруху:
Адрачэцца радня па крыві —
Паратуе радня па духу.

Праўду гэту — як ёсць — прыві
Да сцяжыны далейшага руху.
Будзь здарова, радня па крыві.
Будзь бяссмертна, радня па духу!


Ніна Мацяш
5🥴1
2025/10/25 04:51:28
Back to Top
HTML Embed Code: