Forwarded from Onlíner па-беларуску
Каласавік — гэта…
Anonymous Quiz
25%
міфічная істота
52%
баравік, які вырастае ў час каласавання жыта
23%
свята ўраджаю
👍7
#ЛюдзіБеларусі
Пісьменнік Алесь Траяно́ўскі нарадзіўся 22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі р-н, Мінская вобл. — памёр 18 сакавіка 2005, Мінск.
📌 Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). Працаваў у шматтыражнай газеце «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 гадах — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі».
📌 Дэбютаваў у 1957 г. у перыядычным друку. Працаваў у галіне мастацкага перакладу. Перакладаў з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моваў.

👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПрыродаБеларусі
Наш беларускі свет
Крыніца відэа
https://www.instagram.com/aaaminsk?igsh=N2d4YTR2ejFkeW00

❤3
Forwarded from Царства Прыроды
Не такі падманшчык? Ці Strychnos spinosa🙈🍊
• У адрозненне ад малпавага хлебу, прыматы сапраўды не супраць паласавацца Strychnos spinosa, вядомым таксама як "малпавы апельсін". Але малпы не з'яўляюцца галоўнымі аматарамі і ядуць яго толькі калі-нікалі. А асноўнымі распаўсюднікамі і спажыўцамі з'яўляюцца сланы - яны палюбляюць мяккаць плёна.
• Сама яна памаранчовая і ўтрымлівае ў сабе шмат вітаміну С, што, хутчэй за ўсё, і дало назву гэтаму плёну. Яе можна есці свежай, а можна дадаваць у кашу ці суп, вырабляць з яе сок, джэмы ці віно, як гэта робяць мясцовыя
• Кару, лісце і карані ў традыцыйнай афрыканскай медыцыне выкарыстоўваюць для лячэння боляў у жываце, ліхаманкі і інфекцый
• Род Strychnos вядомы тым, што некаторыя яго віды ўтрымліваюць атрутны стрыхнін. Але Strychnos spinosa — бяспечны для ўжывання

👍5
#Літаратурная_хвілінка
* * *
Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.
І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.
Таццяна Пратасевіч
* * *
Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.
І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.
Таццяна Пратасевіч
❤4
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Сёння згадваем адзін з найважнейшых духоўных цэнтраў Мiншчыны — слуцкi Трайчанскі манастыр. Яго гісторыя пачынаецца яшчэ ў XV стагоддзі. Раскажам, якім ён быў, чаму займаў такое значнае месца ў жыцці рэгіёна i што ад яго засталося цяпер.
Каляровая карэкцыя фатаграфій выканана з дапамогай нейрасетак.

🔥6😢1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
Трэба дома бываць не госцем 🇧🇾
У гэтым упэўнены нашы суайчыннікі, якія сёння жывуць у розных краінах свету.
🔹На Радзіму яны прыязджаюць па веды, звязаныя з культурай і традыцыямі. У Мінску праходзіць творчая стажыроўка для беларусаў замежжа. У ёй бяруць удзел нашы суайчыннікі з Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Італіі 📍
Яны пазнаёмяцца з майстрамі з Мінска і Бярозы, пабываюць у музеі маляванкі ў Заслаўі. У праграме таксама — наведванне памятных месцаў і экскурсіі на беларускія прадпрыемствы.
zviazda.by

☝🏻На працягу тыдня госці паўдзельнічаюць у майстар-класах па саломапляценні, стварэнні паясоў, па ручной набіванцы па тканіне, роспісе па шкле, ганчарстве, мастацкай апрацоўцы дрэва.
Яны пазнаёмяцца з майстрамі з Мінска і Бярозы, пабываюць у музеі маляванкі ў Заслаўі. У праграме таксама — наведванне памятных месцаў і экскурсіі на беларускія прадпрыемствы.
zviazda.by
❤3
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
24 верасня 1893 года ў мястэчку Будслаў нарадзілася Паўліна Мядзёлка
У 1905 годзе да Паўліны незнарок папалі некалькі нумароў газеты «Наша доля» і кніга Мацея Бурачка «Дудка беларуская», якія зрабілі на яе моцнае ўражанне і абудзілі ўсведамленне сваёй беларускасці. У 1913 яна стала першай выканаўцай ролі Паўлінкі ў п’есе Янкі Купалы.
У Будславе Паўліна Мядзёлка два дзесяцігоддзі пісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця».

👍9
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Падчас экафэсту «Грыбныя выхадныя» ў Белавежскай пушчы адбудуцца экскурсіі з навукоўцамі
27-28 верасня ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» ўпершыню адбудзецца экафэст «Грыбныя выхадныя». Галоўная лакацыя – Музей прыроды. Падчас экафэсту пройдзе выстава жывых грыбоў і грыбоў у сухім выглядзе, адбудуцца лекцыі спецыялістаў (праграма – тут).
Таксама абяцаюць тэматычныя экскурсіі з навукоўцамі (за асобную плату). Некаторыя віды грыбоў знойдзены толькі ў Белавежскай пушчы і пакуль не сустракаліся ў іншых месцах краіны, паведамляе газета «Навука».
Дарэчы, з гэтага года супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН пачалі інвентарызацыю ўсіх відаў грыбоў на тэрыторыі НП «Белавежская пушча». Прадугледжваецца, што на тэрыторыі запаведніка каля 600 відаў грыбоў. У наступным годзе ім будзе прысвечана асобная манаграфія, паведамляе газета «Навука».

⚡️У нашай краіне жыве больш за 1,6 мільёна пажылых людзей ва ўзросце 65+
Як адзначае намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына АРЦЁМЕНКА, у рамках Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2025» з 2021 года развіваюцца ўмовы, каб людзі старэйшага ўзросту маглі займацца творчасцю, спортам, турызмам, удзельнічалі ў сярэбраным валанцёрстве, атрымлівалі новыя веды ў рамках дадатковай адукацыі дарослых.
☝🏻Сёння больш за 50 тысяч чалавек займаецца ў розных гуртках і клубах, распрацавана каля 400 турыстычных маршрутаў, адаптаваных для пажылых, больш за 15 % асоб старэйшага пакалення ўцягнута ў валанцёрскую дзейнасць, а ў ТЦСАНах функцыянуе 220 гурткоў па камп’ютарнай пісьменнасці, дзе навучаецца каля 6 тысяч чалавек.

❤🔥5
Forwarded from Беларускі піонэр
#беларускіпіонэр
Артыкул піонэрам пра Скарыну, апублікаваны ў часопісе "Беларускі піонэр" №11 1925 года, цалкам.

Forwarded from Радыё "Культура"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📚 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі кнігу Ганны Асокінай «Пад знакам снежнай савы»
☝️Папулярнасць выдання паказала, што дэтэктыўнае фэнтэзі цэніцца ў беларусаў. Госці сустрэчы змаглі паслухаць урывак з рамана ад самога аўтара і даведацца аб гісторыіі стварэння кнігі.
▫️Радыё Культура▫️

Раман расказвае пра дзяўчыну Аўгусту, якая пасля смерці дзядулі расследуе таямніцы яго гібелі і высвятляе, што справа ў цёмнай магіі. Ці зможа галоўная гераіня адолець наймацнейшы праклён снежнай савы? На гэта пытанне адкажуць старонкі дэтэктыву.
▫️Радыё Культура▫️
❤2🙈2