#Падарожжа
Сядзіба Свяржынскіх у Агарэвічах 🌳
Гэтая сядзіба, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя, з'яўляецца сапраўдным творам мастацтва, асабліва яе дом у эклектычным стылі, які да гэтага часу ўражвае сваім майстэрствам.
Дом акружае старадаўні парк з сажалкамі, ствараючы унікальную атмасферу адзіноты і спакою
Калісьці гэтая сядзіба належала багатаму роду Свяржынскіх, а пазней перайшла да роду Апацкіх. У комплекс уваходзілі не толькі драўляны палац, але і каменная стайня, гумно, парк, сажалкі і ўязная брама.
У савецкія часы тут была дзіцячая ўстанова, што дадае дадатковы пласт гісторыі гэтаму месцу.
Па водгуках на Яндэкс, новы ўладальнік заняўся рамонтам, таму спадзяемся на добры вынік!
Крыніца

👍4
#ЛюдзіБеларусі
22 верасня 1903 года нарадзіўся беларускі пісьменнік ШЫНКЛЕР Хвядос Сяргеевіч (1903 - 1942).
Нарадзіўся ў Заслаўі Мінскага раёна. Вучыўся у Мінскім рэальным вучылішчы, ваенным вучылішчы ў г.Кыштым Чэлябінскай вобласці.
Уваходзіў у літаб’яднанне "Маладняк".
Першае апавяданне "Пас зачапіў" апублікаваў у 1928 г.
Аўтар аповесці для дзяцей "Петрык - завадатар".
Пісаў артыкулы, рэцэнзіі, нарысы.
Загінуў на фронце пад Сталінградам.

😢6🫡1
Forwarded from Радыё "Культура"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёлета канкурсанты ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў прадэманструюць сваё майстэрства ў 10-ці намінацыях:
❗️З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
🫵 МЫ ЧАКАЕМ МЕНАВІТА ЦЯБЕ! НЕ ПРАПУСЦІ ШАНС ЗАЯВІЦЬ АБ САБЕ НА ЎСЮ КРАІНУ!
УСЕ ПАДРАБЯЗАСЦІ ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
У вас бывае такая рэакцыя!
Сумная рэчаіснасць сучаснай Беларусі
Крыніца відэа
https://www.instagram.com/another_belarus?igsh=eTBnNTdoem43eHdj

😢4
Здымак Брэсцкага (Аляксандраўскага) вакзала ў Мінску, 1918 год.
Да пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску было два вакзалы. Вакзал Маскоўска-Брэсцкай чыгункі знаходзіўся на зліцці вуліц чыгуначнай, Суражскай і Фабрыцыуса.
Справа на фота бачны першы бетонны мост, пабудаваны ў 1909 годзе.
Мост па вуліцы Маскоўскай неаднаразова мадэрнізаваўся, яго перабудоўваюць і цяпер.

🥰3
Forwarded from STROJ
Дакументальны фільм творчага аб'яднання музычных і забаўляльных праграм (Мінск, БТ, 1994 год).
Здымкі праводзіліся ў вёсцы Дзяржынск (да 1939 году - Радзілавічы) Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1992 годзе з выкарыстаннем мясцовых легендаў і паданняў, замоў, песень і абрадаў восеньскага цыклу, традыцыйных рамёстваў.
Аўтар сцэнару - Рэгіна Гамзовіч.
Навуковы кансультант - Алесь Лозка.
Рэжысёр - Генадзь Нікалаеў.
Аператар - Сямён Фрыдлянд.
Глядзіце па спасылцы.

#Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬ
Вясна прабегла за iмгненне,
I лета скончылася зноў,
Душа магла адчуць натхненне
I сэрца палкую любоў.
I восень стала на парозе,
Прапаў зялёны аксамiт,
Ды золата яна даць ў змозе,
Асеннi вабiць каларыт.
Ўжо хутка сцюжа завiтае,
Туманы на зямлю ляглi,
Клiн жураўлiны адлятае,
Цяпло панеслi жураўлi.
Асенняй позняю парою,
Калi маркота ад залеў,
Сваё адзенне залатое
Скiдаць не хочуць кроны дрэў.
Ды моцна вецер дзьме халодны,
Засыпаў золатам зямлю,
Для лiсця час прыйшоў смяротны,
I смутак у душу маю.
Хоць фарбамi чаруе восень,
Але чакаю палка зноў,
Калi вясна падорыць просiнь,
Надзею, веру i любоў.
Анатолій Балуценка
ВОСЕНЬ
Вясна прабегла за iмгненне,
I лета скончылася зноў,
Душа магла адчуць натхненне
I сэрца палкую любоў.
I восень стала на парозе,
Прапаў зялёны аксамiт,
Ды золата яна даць ў змозе,
Асеннi вабiць каларыт.
Ўжо хутка сцюжа завiтае,
Туманы на зямлю ляглi,
Клiн жураўлiны адлятае,
Цяпло панеслi жураўлi.
Асенняй позняю парою,
Калi маркота ад залеў,
Сваё адзенне залатое
Скiдаць не хочуць кроны дрэў.
Ды моцна вецер дзьме халодны,
Засыпаў золатам зямлю,
Для лiсця час прыйшоў смяротны,
I смутак у душу маю.
Хоць фарбамi чаруе восень,
Але чакаю палка зноў,
Калi вясна падорыць просiнь,
Надзею, веру i любоў.
Анатолій Балуценка
⭐️ "Паэт пяшчотнага сэрца" - лекцыя Змітра Юркевіча
Сёння 23 верасня ў межах праекта "Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаная Франіцшку Карпінскаму, пачынальніку паэзіі сентыменталізму на нашых землях, натхняльніку філаматаў і любімаму паэту Адама Міцкевіча.👍👍👍
❗️Пачатак 19:00

❤4🍌4
#Падарожжа
Касцел Промыслу Божага ў аграгарадку Слабодка
Касцел Промыслу Божага (або як яго часта называюць Сэрца Езуса) размешчаны у аграгарадку Слабодка Браслаўскага раёна.
Дзякуючы сваёй прыгажосці храм з'яўляецца сімвалам усёй Браслаўшчыны. Касцёл будаваўся ў 1901-1906 гадах. Для яго ўзвядзення была абрана пляцоўка на ўзвышэнні дзе раней таксама размяшчаўся храм. Дакладна такі ж храм-блізнец захаваўся ў літоўскім мястэчку Аланта, дзе яго спраектаваў архітэктар Карл Эдуард Страндман. Хутчэй за ўсё менавіта ён папрацаваў і над беларускай святыняй у пачатку XX стагоддзі.
Храм узведзены ў псеўдараманскім стылі. Яго сілуэт фарміруюць дзве высокія вежы з вострымі шатровымі завяршэннямі. Жалезная чаканка галоўных дзвярэй касцёла з'яўляецца помнікам манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і кавальскага майстэрства. На ўсіх аконных праёмах ёсць вітражы. Бліжэй да канца XX стагоддзя віцебскія мастакі распісалі касцёл знутры. Уся паверхня сцен святыні пакрыта біблейскімі сюжэтамі і арнаментамі. Упрыгожанне дапаўняюць прыгожыя вітражы, якія пераліваюцца на сонца.
📍Размяшчэнне: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, аг. Слабодка.
Крыніца фота: planetabelarus.by

❤6👍3