Telegram Web Link
#ПобытБеларусаў

🔥 Печ — ложак, які грэў і карміў

У беларускай хаце печ была сэрцам усяго жыцця. Яна не толькі гатавала ежу, але і замяняла ложак.

На печы спалі дзеці, старыя і тыя, хто быў хворы. Там заўсёды было цёпла, нават калі звонку свістала завіруха. Для многіх гэта было адзінае месца, дзе можна было сапраўды прагрэцца.

На печы часта рабілі спецыяльную ляжанку, каб было зручней класціся. Туды маглі закідваць і падушкі, і кажухі, і коўдры.

Печ — гэта яшчэ і сімвал бяспекі. Бабулі казалі: «Хто на печы — таго бяда не кране». Таму маленькіх дзяцей часта клалі бліжэй да коміна, каб абараніць ад злых сноў.

І вось дзіўна: калі сёння людзі марылі пра «ортопедические матрасы», то нашы продкі знаходзілі сапраўдны рай на печы. Цеплыня цэглы, пах дыму і цеста — і чалавек адчуваў сябе ў поўнай гармоніі з хатай.
7
Самы зухаваты звярок планеты? Ці Mellivora capensis🤯🦨
• Медаед вядомы сваёй неверагоднай адвагай і трываласцю. Але быць такім бясстрашным яму дазваляе мноства біялагічных прыстасаванняў
Скура медаеда вельмі шчыльная і эластычная — яе цяжка пракусіць нават буйным драпежнікам. Калі леў схопіць яго, той можа павярнуцца і атакаваць нападніка, бо моцныя сківіцы і вострыя зубы дазваляюць медаеду лёгка пракусваць нават панцыры чарапах
Ён здольны пераносіць укус смяротна атрутных змей — кобры, грымучай змяі ці гадзюкі. Канешне, пасля гэтага звярок на некалькі гадзін можа страціць прытомнасць, але пасля гэтага ажывае і працягвае змаганне
• Акрамя таго, медаед мае вельмі моцны імунітэт, што дазваляе яму выжываць пасля атакі інфекцый ці паразітаў
• І больш за тое - нават негледзячы на агрэсіўны характар, ворага можа спужаць не толькі гэта - звер мае абарончыя пахавыя залозы кшталту скунсавых
• Таму у выніку ў кнізе рэкордаў Гінеса медаед ушанаваны як "самая бесстрашная жывёла ў свеце"
👍5🤓1
Даём даведку для абчэственных актывістаў і тых хто ніколі не чуў і не ведае слова аркуш.

аркуш, -а, мужчынскі род
    Стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і пад. Аркуш ватмана, кардону. ▪️ Пракоп раздаў аркушы паперы ў косую лінейку, агрызак хімічнага алоўка. Грахоўскі. Ля сцяны стаяў вялікі аркуш фанеры. Лупсякоў. [Собіч] браў то адны карткі, то другія, запісваў на аркушах паперы лічбы, паціскаў плячыма, дзівіўся. Скрыган. Аўгіння пацела над літарамі. Аркуш паперы здаваўся ёй велізарным жытнім полем, якога яна не здолее зжаць.


Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5-ці т. / пад агул. рэд. акад. АН БССР К. К. Атраховича (Кандрата Крапивы). Т. 1. А - В / рэд. М. П. Лобан. — Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977-1984, 1977. — 604 с.
👍6
https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/58488

Цудоўна. А падрабязнасці будуць? Беларускі след у гэтай бітве па сутнасці вызначальны...з абодвух бакоў пры чым 😏
👍3
Менавіта так беларусы і спявалі сотні гадоў 😂😏
🙉3😁2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Даўно не паказвалі маленькага беларуса Арсеньчыка

Хацела знайсці відэа, як Рыгор Азаронак ды Яўген Пуставы на сваіх сотках бульбу капалі, ды нешта нідзе не патрапіла

Калі хто знойдзе - кідайце. Апублікуем! Бо яны ж крычалі, каб садзілі ўсе!

Крыніца відэа https://www.tiktok.com/@arsenchik.belarus?_t=ZM-8ztRTtXr0qi&_r=1
5😁1
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі нават сабакі капаюць бульбу 😄

У TikTok відэа з сабакам, які дапамагае гаспадарам капаць бульбу, набрала 10 мільёнаў праглядаў за тры дні.

Можна сказаць, яго ўбачылі ўсе беларусы. І парадаваліся. Хтосьці нават прыдумаў яму пароду – бульбаштэр’ер.
👍5😁1
🙏🏻 «Маўклівая пропаведзь. Наўгародская ікона XIII-XVI стст.»

❗️У галерэі «Другі паверх» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук новая экспазіцыя!

☦️ На выставе прадстаўлены копіі 12 абразоў са збору Наўгародскага музея-запаведніка. Яны выкананы ў памер арыгінала, на драўлянай аснове.

💙Выставу можна наведаць да канца верасня. Уваход вольны!

▫️Радыё Культура▫️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5
Станцыя Княгінін у 1943 годзе і ў 2025

Для жыхароў Заходняй Беларусі II сусветная пачалася 1 верасня 1939 года, але маштабныя баявыя дзеянні прыйшлі ў наш край у чэрвені 1941-га пасля нападу Германіі на СССР. Паводле ўспамінаў Анатоля Сцебуракі, першыя два дні вайны ў нас было ціха. На трэці дзень нямецкі самалёт скінуў колькі бомбаў на станцыю Княгінін. Яны ўпалі непадалёк ад чыгуначнага насыпу ў хмызняку, утварыўшы вялікія варонкі. Штовосень яны запаўняліся вадой і былі добра бачныя і праз дзесяцігоддзі пасля вайны.

У лістападзе 1942 года на станцыі Княгінін мясцовы хлопец Шурка Манькоўскі здзейсніў першую буйную і дужа ўдалую акцыю партызанаў у гэтых краях.
4🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

І сапраўды, усё ў нашых руках. Хочаш быць беларусам - стварай вакол сябе свой беларускі сусвет. Рабі тое, што можаш, для распаўсюджвання беларушчыны. І тады нешта ды будзе!

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@gavarun.by?_t=ZM-8ztSx1puUi8&_r=1
🔥7👍1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Недалёка ад вёскі Брусы, у лесе, ёсьць вельмі глыбокае возера — Чорнае.

Дно топкае й глеістае, таму вада выглядае чорнаю, хоць яна й вельмі чыстая.

Паводле апавяданьняў старажылаў:

У возеры жылі й, мабыць, жывуць яшчэ й цяпер істоты, падобныя да маладых жанчын, — азярніцы. У іх доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць зьнешне істоты падобныя да людзей, замест крыві ў іх нібыта вада, і на дотык яны вельмі халодныя.

Размаўляюць азярніцы на незразумелай, нібы птушынай мове. Сукні носяць сплеценыя з багавіньня. Па начох, калі сьвеціць месяц, азярніцы выходзяць на бераг і сьпяваюць салоўкамі. Бывае, сьпяваюць яны й глыбока пад вадою. Тады іхнія сьпевы нагадваюць жабінае крактаньне. Калі раптам які чалавек убачыць азярніц, ён не павінен сябе выдаць, бо азярніцы зацягнуць яго да сябе, у самую багну, і ўжо не адпусьцяць. Гэта ж чакае й таго, хто пасьмеліцца выкупацца ў гэтым возеры.


На 1 ды 2 здымку — малюнкі Яўгена Ката.
На 3 — малюнак Валерыя Славука.

#мядзельшчына
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага тыдня, спадарства! Новы беларускі хіт вам для настрою

Крыніца https://www.tiktok.com/@dobruya_liudzy_?_t=ZM-8zvLHdxkWlA&_r=1
😁3👍1😱1🤬1
2025/10/26 05:51:07
Back to Top
HTML Embed Code: