Telegram Web Link
#КухняБеларусі

🍒 Кісель з журавін

Кісель для беларусаў быў не проста напоем, а паўнавартаснай стравай — асабліва ў постныя дні. Журавіны давалі яму і насычаны смак, і прыгожы колер, і карысць для здароўя. Асвяжальны, лёгкі, крыху кіславаты — ён выдатна падыходзіў і як дэсерт, і як дапаўненне да бліноў ці булачак.

📜 Рэцэпт
Інгрэдыенты:

200 г журавін

3–4 сталовыя лыжкі цукру (ці мёду)

2 сталовыя лыжкі бульбянога крухмалу

1 літр вады

Як гатаваць:

Журавіны расціскаць і заліць вадой. Давесці да кіпення, працадзіць праз сіта, каб аддзяліць лупіну.

У цёплую журавінавую ваду дадаць цукар і зноў паставіць на агонь.

Бульбяны крухмал развесці ў невялікай колькасці халоднай вады і ўліць у гарачую сумесь, памешваючы.

Дачакацца, пакуль кісель загусцее, і зняць з агню.

👉 Падаваць можна як цёплым, так і халодным. Асабліва смачна — з блінамі ці свежай булачкай.

Кісель з журавін — гэта смак дзяцінства, напой, які зберагаў сілы і вітаміны ў халодныя сезоны.
👍5
#Падарожжа

Сядзіба Дуніных-Раецкіх у аграгарадку Райца

Першыя звесткі пра маёнтак датаваныя 1511 годам. У гэты час сядзіба ўжо існавала, Дуніны выкупілі яе ў 1527-м і па месцы жыхарства - Райца - сталі Раецкімі.

Сядзібны дом быў пабудаваны на пачатку 19-га стагоддзя. Гэта сядзіба цікавая тым, што яе аблічча вельмі характэрна для свайго часу. Гледзячы на ​​сядзібу падарожнікі могуць акунуцца ў атмасферу беларускага правінцыйнага жыцця 19-га стагоддзя.

Сядзібнаму дому Дуніных-Раецкіх сёння больш за 200 гадоў. Вядома, што дому належала чатыры гербы: у розны час ім валодалі Дуніны-Раецкія, Верашчакі, Путткамеры і Жаўтоўскія. Частым госцем быў Адам Міцкевіч, які наведваў сваю ўмілаваную Марылю Верашчак, калі дом належаў яе брату Юзэфу.
Жаўтоўскія спрабавалі здаваць дом у арэнду, але ў рэшце рэшт аддалі сядзібу ў дар каталіцкім манашкам ордэна палацінак, у 1939 годзе іх тут жыло да 60 чалавек. У савецкі час тут была амбулаторыя.

Доўгі час будынак і парк прыходзілі ў запусценне, пакуль іх не выкупілі Вера і Аляксандр Салдатавы. Зараз гэта іх прыватная маёмасць. Яны пераехалі сюды жыць і працаваць.

📍Размяшчэнне: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аграгарадок Райца, вул. Паркавая, 1
6
#ЛюдзіБеларусі

📅 125 гадоў таму нарадзіўся Янка Туміловіч

Паэт Янка Туміловіч нарадзіўся 19 верасня 1905, в. Сяліба Ігуменскага пав. Мінскай губ.

📌 Скончыў БДУ (1927). Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыі часопіса "Піянер Беларусі".

📌Сябра літаб'яднання «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»).

📌 Дэбютаваў у 1925 г. У 1926 г. разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны" і інш.

📌 Арыштаваны ў 1936 г., прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам.
🔥5😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎСлых

Не тое, што вельмі абураюся гэтым, бо не па надпісах на таварах людзі вучаць беларускую мову, але ж пытанне ў галаве круціцца.

Як лічыце, чаму так?

Зоя С
4
#ГістрыяБеларусі

1910 год
Народу ў Вільна, як нядаўна падлічылі, 203 тысячы 353 душы, а паміж іх 103 тысячы 502 мужчын і 99 тысяч 851 кабет

У Мінску ў гэты час пражывала 103 тысячы чалавек - амаль удвая менш
👍5
#ПобытБеларусаў

🪔 Каганец і лямпа

Калі свечкі былі ў асноўным для святаў і абрадаў, то каганец — штодзённы “памочнік”.

Простая гліняная ці металічная пасудзіна з алеем і кнотам. Яго святло было цьмянае, але давала магчымасць вечарам прасці, шыць ці чытаць малітвы.

У XIX стагоддзі на змену яму прыйшлі газавыя і нафтавыя лямпы. І гэта ўжо была сапраўдная рэвалюцыя: святло стала ярчэйшым, даўжэй трымалася, і ў хаце адчувалася “сучаснасць”.

Асабліва любілі шкляныя лямпы з арнаментамі — яны не толькі свяцілі, але і ўпрыгожвалі інтэр’ер.

Кажуць, што дзеці, убачыўшы ўпершыню нафтавую лямпу, назвалі яе “сонейкам у хаце”. І сапраўды — святло ад яе было мяккае, цёплае і рабіла вясковую хату больш утульнай.

А ці засталіся ў вашых сем’ях старыя лямпы ці каганцы? 🕯
👍6
Дзікая ліса выйшла да людзей? 🦊

Гэта першая прыкмета, што яна шалёная! Бяжы, калі паспееш!🏃‍♂️

Хай сабе гэта вельмі “мілы” або “няшчасны” звярок. Памятай: нават паранены драпежнік не пойдзе да чалавека “шукаць дапамогі”. А здаровы звер не пойдзе да людзей, каб яго “пачухалі за вушкам”.

Пры шаленстве ў жывёлы знікае страх перад чалавекам, адсюль такія паводзіны. У любы момант звер можа раптоўна атакаваць. Вірус кіруе яго мозгам і падштурхоўвае пакусаць=заразіць як мага больш арганізмаў.

На жаль, шаленства – смяротная хвароба для чалавека і многіх звяроў.
Таму шалёную жывёлу трэба як мага хутчэй ліквідаваць: яна не выжыве па-любому, але можа паспець заразіць шмат іншых.

Не спрабуй забіць звера самастойна, гэта можа быць небяспечна! Паведамі ў МНС ратаўнікам па нумары 101.

І, канечне, любыя кадры нават законнага знішчэння звера нельга выкладваць у Інтэрнэт і хваліцца гэтым. Памятай, што гэта могуць убачыць чуллівыя людзі і нават дзеці. Такі кантэнт можа траўмаваць іх псіхіку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔5👍1
#Падарожжа

Крыжаўзвіжанскі касцёл у Светлагорску

Першая згадка каталіцкага храма на тэрыторыі Шацілак (цяпер Светлагорск) датуецца 1638 годам. Аднак, як часта бывае, першае збудаванне не ацалела: у 1812 годзе касцёл згарэў.

У 1818 годзе на яго месцы быў пабудаваны касцёл Святога Крыжа, які ў сваю чаргу быў заменены ў 1906 годзе новым храмам. Ён быў упрыгожаны арганам, чый гук быў чутны нават у суседнім маёнтку Іленполь.

У 1936 годзе касцёл быў зачынены, а яго будынак спустошаны.

У 1997 годзе, пасля доўгіх гадоў забыцця, на гэтым месцы быў узведзены новы касцёл. Праект архітэктурнага афармлення быў распрацаваны Сяргеем Пеўным.

Будынак выкананы ў стылі неаготыкі з элементамі раманскага стылю. Яго адрозніваюць дзве высокія вежы з шатровымі дахамі, што робіць храм сапраўднай архітэктурнай дамінантай горада.

6 верасня 1997 года кардынал Казімеж Свёнтак асвяціў новы касцёл, і з гэтага моманту храм стаў месцам для духоўных сустрэч і малітваў для жыхароў Светлагорска і навакольных месцаў!

Крыніца
👍5
Forwarded from Наш Минск
Реконструкция Троицкого предместья, 1985 год.
5👍1
#ДумкіЎслых

Гэта сапраўды якасная генерацыя з дапамогай ШІ, якая ўражвае. Гэта вам не банальныя ролікі з ажыўленнем карцінак! Такое мне падабаецца.

Што скажаце?

Крыніца https://www.tiktok.com/@filtih?_t=ZM-8zso1CnXeaO&_r=1
🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выглядае сапраўдная папулярызацыя беларусчыны!

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZM-8zrjXOmRnDw&_r=1
7🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі
#МоўныЛікбез

НАТАТНІК

Занатаваць нататкі ў нататнік
🔥6😁1
2025/10/27 13:52:50
Back to Top
HTML Embed Code: