Telegram Web Link
А вось і адказ на нашую загадку: новыя календары на 2026 год! 🎉

У гэты раз мы падрыхтавалі 2 календара на беларускай мове:

Мой дзівосны 2026 — WB 532023876
Настольны адрыўны каляндар з малюнкамі ад ілюстратаркі Аляксандры Атлас са стыкерамі ў камплекце

Мой каштоўны 2026WB 532004916
Настольны перакідны каляндар вялікага фармату, распрацаваны псіхолагам і блогеркай Верай Сірата і дызайнеркай Юліяй Гайдук

Падрабязней пра абодва календары раскажам пазней!

«Мой дзівосны 2026» і «Мой каштоўны 2026» можна замовіць на Wildberries (спасылкі гл. вышэй), у фізічных і анлайн-кнігарнях яны з'явяцца ў межах гэтага тыдня


❗️Тыраж абмежаваны❗️
Кажучы пра назву, якая падобна да амерыканскага ласунка, варта ўзгадаць, што аніводная з беларускіх не адпавядае рэчаіснасці.
Ні з малпамі і ні з апельсінамі гэты плод нічога агульнага не мае. Ягоны бліжэйшы сваяк - шаўкавіца, а сам плод адносіцца да Тутавых. Назва, хутчэй за ўсё, узнікла з-за вонкавага падабенства да апельсіна і павер’я, што малпам падабаюцца падобныя расліны.
На ангельскай мове яго часта называюць оsage orange (“асейджавы апельсін”), бо індзейцы племені Асейдж выкарыстоўвалі дрэва, якое мацнейшае за дубовае, для стварэння моцных і трывалых лукаў
Forwarded from STROJ
ТРАДЫЦЫЙНАЕ МУЖЧЫНСКАЕ АДЗЕННЕ
лекцыя Ганны Сілівончык


🔆Праект “Кола года”

20/09/2025, 16:00

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Яшчэ адна цікавая і маладаследаваная тэма – мужчынскае традыцыйнае адзенне. Падчас лекцыі вы пабачыце найбольш старыя этнаграфічныя матэрыялы па гэтай тэме, звернеце увагу на рэгіянальныя адметнасці мужчынскіх строяў, а таксама ўбачыце небанальныя дэталі і аксэсуары, якімі адзенне магло дапаўняцца, фарміруючы цікавыя і разнастайныя камплекты.

🎟10р.
Без запісу.
#Літаратура
***
Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку,
Я іду каля хат і росных садоў.
I са мной размаўляюць звяры і птушкі
На дзесятках і тысячах розных моў.
Ў валасы мае вішні свой снег завеялі,
Мне на вуха шэпчуць абшары ніў;
Маўляў, каго любіш, таго заўжды зразумееш,
У якой бы скуры ён ні хадзіў.
Галубы ў ліловых і сініх барвах,
На мяне паглядзеўшы, вуркочуць так:
— «Пр-роста вар-рвар, варвар, стр-рашэнны варвар.
Крыл не мае, а кр-рочыць, крочыць, дзівак».
Певень, палкай падбіты, скача, як конік,
I здзіўленым курам, як зрынуты Бог,
Утрапёна крычыць ад болю і гонару:
— «He па-паў! He па-паў! Міма ног! Мі-ма ног!»
Калі ж ноч паплыве над зямлёю мілаю,
Размаўляюць дзве жабы ля соннай ракі:
— «Ку-ума, кума, а што ты вячэраць варыла?»
— «Боршч, боршч, буракі, бура-кі-кі-кі-кі».
Я, напэўна, таксама здаюся ім зверам,
I яны разважаюць у засені траў:
— «Вось ідзе двухногая птушка без пер'яў
Ці мядзведзь, што шубу ў ламбард заклаў».


Уладзімір Караткевіч
5🔥2
#КухняБеларусі

🥞 Ляпёшкі з жытняй мукі

У кожнай хаце, дзе трымалі жыта, маглі хутка зрабіць ляпёшкі. Гэта просты і сытны замяняльнік хлеба, які выратоўваў у будні і на свята.

📜 Рэцэпт
– 2 шклянкі жытняй мукі
– шклянка вады (цёплай)
– дробка солі
– крыху алею (для патэльні)

Замясіць цеста: муку перасыпаць у місу, дадаць соль і паступова ўліваць ваду, замешваючы, пакуль маса не стане эластычнай. Адрываць кавалачкі і раскатваць у тонкія кружкі.

Пячы ляпёшкі на сухой гарачай патэльні або ў печы — пакуль не з’явяцца румяныя плямкі.

🍯 Як падаваць
Ляпёшкі былі універсальнымі: іх елі з мёдам, запівалі малаком, а ў час цяжкай працы — закусвалі салам ці шкваркамі.

👉 Гэта не проста страва, а сапраўдны смак дзяцінства і напамін, як у простым хавалася багацце.
#суботнікі #sacral_catholic
Крыніца: sacral_BY
Суботнікі - брама ў іншы свет. Месца, дзе яшчэ не сканчаецца краіна, але без пашпарту далей ужо нельга. А яшчэ тут ёсць брама ў свет, дзе ратуюцца душы, адзін са шматлікіх (а ў дадзеным выпадку яшчэ і прыгожых) дамоў боскіх. Шкада толькі, што ўваход у той цудны свет адчынены не заўсёды.
Па дарозе ў Жамыслаўль убачыў адкрытыя дзверы касцёла св. Уладзіслава. Якая спакуса выйсці з аўтобуса тутака, пакуль ёсць магчымасць. Але не, потым, захоўваю паслядоўнасць.
Першы касцёл (драўляны, канешне) тут быў фундаваны яшчэ ў далёкім 1423 годзе першым віленскім ваяводам Войцэхам Манівідам. А месца тады яшчэ звалася ў ягоны гонар Геранёны Манівідавы. Адчуйце старажытнасць: гаворка пра першага прадстаўніка дзяржаўнай пасады. Даволі старажытная каталіцкая парафія для ВКЛ, хаця ня вельмі ўражвае па еўрапейскіх мерках.
Пазней драўляны касцёл аднаўлялі і перабудоўвалі вялікі князь Жыгімонт Стары, канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (верагодна), Юры Абрамовіч. І ўсё гэта архітэктурнае хараство было з экалагічнага, але недаўгавечнага дрэва. А вось неагатычная прыгажосць - гэта, так бы мовіць, падарунак сям'і Умястоўскіх. Тых самых, што стваралі ўзорны маёнтак у Жамыслаўлі.
Дарэчы, на адваротным шляху храм быў ужо зачынены🙄

Крыніца: sacral_BY
5
#МоваНаша

20 кароткіх тэкстаў пра галоўнае
— Што значыць быць беларусам сёння?

Мы часта баімся гаварыць.
Памыляемся. Маўчым. А пасля… шкадуем.
Гэтыя 20 тэкстаў — як дотыкі. Да сэрца. Да мовы. Да сябе.

📌 Тут ёсць усё:
— чаму мова — гэта не праверка, а дом
— як перастаць саромецца
— чаму нашы словы — гэта насенне будучыні
— і што пачынаецца, калі гаворыш «прабач» на сваёй мове

💬 Чытай.
🎧 Слухай.
📣 Далей — твой крок.

🪶 Усе тэксты пад хэштэгам #МоваНаша

Захоўвай і дзяліся з тымі, хто яшчэ маўчыць.
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Баба Нюра пра родную хату і Дзень народнага адзінства

Крыніца відэа тут
https://www.instagram.com/babaniurka?igsh=MTc1bWw3aWN6emUyYQ==
💅41
#ПобытБеларусаў

🔥 Свечка ў беларускай хаце

Свечка — звычайная, з воску ці часам з тлушчу, — была адным з галоўных агеньчыкаў у вясковай хаце. Яна не толькі асвятляла куты, але і несла ў сабе глыбокі сэнс.

У старадаўніх традыцыях свечка сімвалізавала жыццё і душу чалавека. Яе запальвалі падчас малітваў, у вялікія святы, ставілі перад абразамі ў чырвоным куце. У моманты хваробаў або небяспекі свечка была своеасаблівым «маячком» да нябёсаў.

Асаблівым шанаваннем карысталіся васковыя свечкі — іх часта асвячалі ў царкве і захоўвалі «на чорны дзень». Верылі: калі такая свечка гарыць у хаце, яна аберагае сям’ю ад бяды і ліха.

А яшчэ свечка была знакам адзінства сям’і. У вечаровыя гадзіны, калі гасіў агонь у печы, за агеньчыкам свечкі збіраліся ўсе — расказвалі гісторыі, шылі, вышывалі, вучылі дзяцей чытаць.

Таму свечка — гэта не проста асвятленне. Гэта святло, якое грэла сэрца і душу, прыносіла спакой у беларускую хату.
4
🎙 Госць радыё «Культура» – вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава.

Тэмы размовы:
◽️ Адлюстраванне падзей уз’яднання Беларусі ў творах беларускіх пісьменнікаў;
◽️ Цыкл вершаў Янкі Купалы «На заходнебеларускія матывы»;
◽️ Пераломны перыяд у гісторыі беларусаў;
◽️ Роля літаратуры ў захаванні гістарычнай памяці, разуменні нацыянальнай ідэнтычнасці;
◽️ Вершы Купалы – жывое адлюстраванне часу.


Далучайцеся да размовы ТУТ
👍3
#Літаратурная_хвілінка

ЕДЗЕ ВОСЕНЬ


Змоўкла наваколле,
Лес адгаманіў.
Едзе восень полем
На рабым кані.

Лісце сыпле ў ногі —
Высцілае шлях.
Гушкае дарога.
Мулкая зямля.

А за сінім борам —
Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.

Валянцін Рабкевіч
👍5
2025/10/28 03:59:41
Back to Top
HTML Embed Code: