Telegram Web Link
⭐️ Выстава ў Купалаўскім

Сумесная выстава Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага архіва Беларусі адкрылася днямі ў сценах тэатра з нагоды яго 105-годдзя.

Невялікая, але ўнікальная экспазіцыя, што складаецца з больш 30 архіўных дакументаў прадстаўляецца шырокай публіцы ўпершыню. 🔥🔥🔥

Гэта і асабовыя справы, і матэрыялы аб працы тэатра ў розны час, і эскізы строяў да асобных спектакляў, і макеты дэкарацый, і асабістыя рэчы актораў. 👍👍👍
👍3
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
«Беларуская зямліца мяне ўзгадавала» — артыкул Генадзя Каханоўскага пра аднаго з вучняў Маладэчанскае настаўніцкае сэмінарыі — Міхася Чарота.

У артыкуле ёсьць цікавыя зьвесткі ня толькі пра жыцьцё пісьменьніка, але й пра Маладэчанскую сэмінарыю наогул.

https://telegra.ph/Belaruskaya-zyaml%D1%96ca-myane-%D1%9Ezgadavala-09-14

#маладэчаншчына
4
Forwarded from Мінскія рэчы
18 верасня 2025 года ў 19:00 запрашаем усіх аматараў гісторыі ў Мінскую гарадскую ратушу на лекцыю па матэрыялах новай кнігі В.І. Кошмана і А.А. Кунаша «Мінскае замчышча і храм пачатку XII ст.: актуальныя пытанні вывучэння і захавання».

У кнізе на аснове разнастайнай дакументацыі прадстаўлены погляд даследчыкаў на лакалізацыю Мінскага замчышча, паказаны асаблівасці методыкі работ і арганізацыі раскопак, вывучэння фундаментаў мураванага храма. Аўтары праводзяць гістарыяграфічны аналіз літаратуры, якая датычыцца розных аспектаў датыроўкі храмавага будаўніцтва на мінскім дзяцінцы, а таксама ўводзяць у навуковы абарот прапановы па захаванні і музеефікацыі падмуркаў мінскага храма і элементаў драўлянай забудовы.

Музей «Мінская гарадская ратуша» (пл. Свабоды, 2А)
Уваходны білет: 7 рублёў
Пяпярэдні запіс не патрэбны. Даведкі па тэлефоне +375 17 270 43 66.
👍4
НАША ЗДАРОЎЕ.
ГАСТРАНАМІЯ НА КАРЫСЦЬ.

ХАЛОДНАЙ ЕЖЫ - НЕ !

Халодная ежа запавольвае абмен рэчываў !

На ўсходзе да халоднай ежы ставяцца насцярожана.
Лічыцца, што яна гасіць «агонь стрававання» і з-за гэтага арганізм працуе млява.


Што адбываецца калі ўвесь час ёсць халодную ежу:
🔸пагаршаецца пераварванне
🔹назапашваецца слізь і вільготнасць
🔸з'яўляюцца ўздуцце, цяжар, золкасць
🔹запавольваецца абмен рэчываў
Асабліва гэта важна пры стомленасці, па раніцах, для жанчын і ў халодны час года.

Што рабіць:
🔸ежа-цёплая ці хаця б пакаёвай тэмпературы
напоі - без лёду
🔹ня запіваць ежу вадой
🔸адразу, а чакаць некаторы час пасля ежы.

#ДасканалыАрганізм
Дзень народнага адзінства прымеркаваны да гадавіны пачатку вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора 1921 года беларускі народ зноў уз'яднаўся.

17 верасня 1939 г. Урад СССР аддаў загад войскам перайсці савецка-польскую мяжу і «ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі».

14 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Такім чынам, была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Рэспублікі, уз'яднаны беларускі народ.
👍8👎5🔥3🕊2
#Літаратурная_хвілінка

ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ


Залатая восень ходзіць па гаях,
Золатам прыбрала кроны на дубах.
Пажаўцела лісце трапяткіх асін,
Чырванню палаюць гронкі арабін.

Полымем барвовым разгарэўся клён,
За раку на сосны паглядае ён.
Вельмі ён зайздросціць, бо зялёны ўбор
Нават і зімою не мяняе бор.

Авяр'ян Дзеружынскі
👍5
🔥 У перыяд нямецкай кампаніі ў Польшчы СССР узяў пад сваю абарону насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Вызваленчы паход Чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 г., прывёў да ўз’яднання беларускага народа ў складзе БССР і ўкраінскага народа ў складзе УССР. Да Савецкага Саюза былі далучаны прыбалтыйскія рэспублікі — Літва, Латвія і Эстонія. Гэты дзень у Беларусі стаў дзяржаўным святам — Днём народнага адзінства.

У выніку савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. СССР дабіўся важных тэрытарыяльных саступак ад Фінляндыі. Улетку 1940 г. да яго была далучана Бесарабія, якая знаходзілася ў складзе Румыніі з 1918 г.

Усе гэтыя меры значна адсунулі межы СССР на захад і садзейнічалі ўмацаванню бяспекі і ваеннай магутнасці краіны ва ўмовах непазбежнай фашысцкай пагрозы.
👎2
Каб скварчала Верашчака
Вы не згодныя, што Савецкі саюз - таксама агрэсар? Як і Польшча? Як і Нямеччына?
#ДумкіЎслых

Мы не згодныя!

Нямечына і Польшча ніякую Беларусь не прызнавалі, Польшча распачала палітыку апалячвання як толькі заняла нашы тэрыторыі.
Тады як менавіта ў складзе СССР наша краіна набыла статус дзяржаўнасці, пры ім адчыняліся беларускія школы, тэатры, музеі, пачало з'яўляцца беларускае кіно.

І менавіта пры гэтым "агрэсары" Беларусь з аграрнай акраіны ператварылася ў рэспубліку з развітай прамысловасцю і навуковай сферай!

Так што, не блытайце х.... з пальцам, як кажуць у народзе!
Не было б БССР - не было б і нашай Беларусі!

Са святам, спадарства! За нашу адзіную і непадзельную краіну, за нашу беларусчыну!

Зоя С
🔥91👎1🥴1
Крыху са спазненнем, але ўсё ж вяртаемся з новым выпускам «Храмаў, якіх больш няма»

На мяжы з Латвіяй, у ціхай Друі, стаіць бернардзінскі касцёл — вядомы і шанаваны. Але некалі тут быў яшчэ адзін храм, не менш прыгожы — выдатны ўзор позняга барока, які не дажыў да нашых дзён. Распавядаем яго гісторыю.

Каляровая карэкцыя фатаграфій выканана з дапамогай нейрасетак.
👍5
Forwarded from ZVIAZDA.BY
🌳🌲Штогод нашы лясы павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса

Спецыялісты падлічылі, што доля лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў стала большай, прыкладна, на мільён гектараў.

▫️Лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай дзяржавы і складаюць 9,8 мільёнаў гектараў.

Асноўны лесафондатрымальнік — Мінлясгас, у падпарадкаванні якога знаходзіцца 8,7 мільёнаў гектараў, або 89 % зялёнага багацця.

▫️За гады незалежнасці лясістасць Беларусі вырасла з 35 % да 40,2 %. Малавядомы, але вельмі цікавы факт — на аднаго жыхара нашай краіны прыпадае практычна 1 гектар пакрытых лесам зямель, пры гэтым на аднаго жыхара планеты — 0,5 гектараў.

Работа Мінлясгаса накіравана на павелічэнне плошчы лясоў, і дасягнутыя з 1994 года ключавыя колькасныя і якасныя паказчыкі беларускіх лясоў — вынік працы айчынных лесаводаў.

zviazda.by
Forwarded from CORDA FIDELIUM
Прыйдзе каза да ваза, ды сена ня будзе.
Выпадзе шчэ прасіці помачы ў таго, каго пакрыўдзіў калісь.







#прыказкі_і_прымаўкі
У Беларусі ўпершыню знайшлі затопленае паселішча XII-XIII ст.

Навукоўцы Інстытута гісторыі пад кіраўніцтвам Івана Спірына сумесна з дайвінг-цэнтрам «Марскі Пегас» упершыню знайшлі на тэрыторыі Беларусі рэшткі затопленага ўмацаванага паселішча XII-XIII ст. Паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 м знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні ў сярэднім 1 м, паведамляе Інстытут гісторыі.

Падчас разведачнай экспедыцыі быў зняты план паселішча, былі сабраны матэрыялы – упрыгожванні, зброя, прылады працы, прадметы побыту (на здымку).

Навукоўцы адзначаюць: папярэдне можна зрабіць выснову, што дадзенае паселішча было знішчана падчас вайсковага канфлікту ў XIII ст. і ў дадзены момант уяўляе сабой недаследаваны, закансерваваны вадой закрыты археалагічны комплекс. У сваім паведамленні Інстытут гісторыі не стаў раскрываць яго месцазнаходжанне.
2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎬 У Музеі гісторыі беларускага кіно пачала працу часовая экспазіцыя «Мінск - горад кіно»

👀Убачыць сталіцу пад новым ракурсам наведвальнікі змогуць дзякуючы кадрам з вядомых кінастужак, у якіх мільгалі вуліцы і дамы Мінска.

🎞 Выстава будзе працаваць да 10 лістапада.

▫️Радыё Культура▫️
2
2025/10/28 13:13:17
Back to Top
HTML Embed Code: