Forwarded from ZVIAZDA.BY
👥 Дружба падаўжае маладосць
Вучоныя высветлілі: людзі з моцнымі і стабільнымі сувязямі старэюць больш павольна. Пры гэтым важныя не выпадковыя сустрэчы, а падтрымка, якую выбудоўваюць гадамі - ад дзяцінства да сталасці.
Эмацыйныя сувязі ўплываюць нават на біялагічны ўзрост: чым іх больш, тым «маладзей» арганізм.

👍5
Forwarded from Радыё "Культура"
🎨 У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прадстаўлена выстава «Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін...»
📍Праект прадстаўляе работы, якія былі створаны па выніках пленэра маладых мастакоў, прысвечаннага святкаванню 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Наведаць выставу можна да 2 лістапада
Радыё Культура

Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін✔️ У экспазіцыі партрэты герояў Савецкага Саюза, карціны адраджэння Мінска, мемарыяльныя комплексы, створанныя ў памяць аб тых падзеях. Мастакі звярнуліся таксама да тэм дзіцячага жыцця на вайне і бясконцай матчынай любові.
Воблік светлы твой снілі начамі ў астрогах
І тужылі тугою магіл і краін
Па табе, залатая вясна перамогі.
В. Таўлай
Наведаць выставу можна да 2 лістапада
Радыё Культура
Forwarded from Дзікая прырода побач
🦉 Пугач (филин) – самая вялікая сава Еўропы. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу і больш колькасны на Палессі.
#Дзікіфакт: Пугач гнёздаў не будуе, гняздуецца на зямлі або займае буйныя гнёзды іншых птушак.
Паспяховасць размнажэння пугачоў залежыць ад таго, наколькі цяжкадаступныя месцы для людзей і драпежнікаў яны выбралі, і наколькі багатая кармавая база. Лісы, дзікі, янотападобныя сабакі могуць знішчаць кладкі і птушанят пугачоў.
👉 Сёлета мы пачалі будаваць штучныя платформы для “наземных” пугачоў, каб павысіць поспех гнездавання. Юрый Янкевіч разам з Дзянісам Піпко ўжо пабудавалі і ўсталявалі 4 платформы.
🙌 Падтрымаць гэтую справу можна, набываючы тавары ў Дзікім маркеце, напрыклад, керамічныя кубкі з выявай пугача. Зараз на іх дзейнічае спецыяльная цана.
Прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️
📷 На фота Юрыя Янкевіча штучная платформа для пугача з высцілкай на дрэве ў Маларыцкім раёне.

❤4
#Літаратурная_хвілінка
АСЕННЯЯ МЕЛОДЫЯ
Вецер асенні на струнах дажджу
Грае мелодыю ростані з летам.
Шэраму небу, свайму слухачу,
Хоча запомніцца новым куплетам.
Колькі тых песень прапета было,
Нават не помніць і дуб пракаветны.
Толькі былое туманам сплыло,
Нібы рахунак цяплу неаплатны.
Кроплі дажджу, выбіваючы такт,
Нотамі ўпалі на травы і дрэвы.
Будзе кароткі спачын ці антракт -
Потым завеі пачуюцца спевы.
Наталля Каліцька
АСЕННЯЯ МЕЛОДЫЯ
Вецер асенні на струнах дажджу
Грае мелодыю ростані з летам.
Шэраму небу, свайму слухачу,
Хоча запомніцца новым куплетам.
Колькі тых песень прапета было,
Нават не помніць і дуб пракаветны.
Толькі былое туманам сплыло,
Нібы рахунак цяплу неаплатны.
Кроплі дажджу, выбіваючы такт,
Нотамі ўпалі на травы і дрэвы.
Будзе кароткі спачын ці антракт -
Потым завеі пачуюцца спевы.
Наталля Каліцька
👍2
Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.
❓Палка о двух концах.
✅ Такая справа — і ўлева, і ўправа
✅ Грошык такі: у ім два бакі
✅ Мае манета і той бок, і гэты
#згадаймаВыраз
❓Палка о двух концах.
✅ Грошык такі: у ім два бакі
✅ Мае манета і той бок, і гэты
#згадаймаВыраз
👍2
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Гісторыя алтарнага стала з Мядзельскага касцёла
У каталіцкай традыцыі алтар – каменны або драўляны стол, на якім у знаках хлеба і віна складаецца Найсвяцейшая Ахвяра. На святую Імшу Алтар засцілаецца абрусам, каля якога змяшчаецца крыж і запальваюцца свечкі.
Магчыма, гэты алтар з'явіўся ў касцёле Маці Божай Шкаплернай яшчэ ў 1750-я. У савецкі час храм быў разрабаваны і ад алтара застаўся толькі каменны стол. Гэты стол напачатку 1990-х вынеслі ў званіцу, а ў 2014-м годзе, падчас аднаўлення Мядзельскай кальварыі, алтарны стол знайшоў сабе новае жыццё: яго ўсталявалі на падмурак капліцы Вячэрнік. А ў Мядзельскім касцёле зараз знаходзіцца новы алтар, зроблены з дрэва.

👍4
#ЛюдзіБеларусі
10 картрычніка 1940 года нарадзіўся Эдуард Мікалаевіч Шарапа
(в. Лошыца Мінскага р-на),
Беларускі спартсмен, заслужаны трэнер Беларусі (1979 г.).
У 1964 г. скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Падрыхтаваў 14 майстроў спорту міжнароднага класа, 42 майстры спорту Беларусі.

⚡️⚡️⚡️Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 прадметах пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе з кастрычніка па снежань 2025 года, другі — са студзеня па люты 2026-га, трэці — з сакавіка па красавік 2026 года.
Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, размешчаны на сайце РІКВ, ён будзе дапаўняцца па меры заключэння дагавораў. На гэты час сярод сталічных пунктаў правядзення РТ — Ліцэй імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ, БНТУ, БДУІР, БДПУ імя М. Танка і іншыя.
zviazda.by

Кожны пункт вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў іспытаў па вучэбных прадметах. Актуальная інфармацыя па ўсіх даступных сеансах РТ размяшчаецца ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
zviazda.by