Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
6 кастрычніка 1876 года на Навагрудчыне нарадзіўся таленавіты майстар фотамастацтва Ян Булгак. Яго творчая спадчына ўключае вялікую калекцыю фотаздымкаў Беларусі і Мядзельшчыны. Прапануем паглядзець на некаторыя з яго работ:
1. Альшэва, свіран. 1937 год
2. Альшэва, парк. 1937 год
3. Альшэва, брама сядзібы. 1934 год
4. Каплічка ў Мікольцах. 1930-я
5. Купа. 1935 год
6. Гатавічы. 1935 год
7. Наносы, Нарач. 1935 год
8. Наносы. 1935 год
1. Альшэва, свіран. 1937 год
2. Альшэва, парк. 1937 год
3. Альшэва, брама сядзібы. 1934 год
4. Каплічка ў Мікольцах. 1930-я
5. Купа. 1935 год
6. Гатавічы. 1935 год
7. Наносы, Нарач. 1935 год
8. Наносы. 1935 год
❤6
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Навукоўцы пацвердзілі: многія гістарычныя будынкі ў Рызе пабудаваныя з беларускай драўніны
Беларускі навуковец Максім Ярмохін (Бернскі ўніверсітэт, Швейцарыя) распрацаваў 831-гадовую храналогію гадавых кольцаў хвоі з паўночнай Беларусі (раней ён стварыў першую тысячагадовую кальцавую храналогію хвоі ў Беларусі). Разам з Марысам Зундэ з Інстытута гісторыі Латвіі ў свежым артыкуле ў часопісе Dendrochronologia ён паведамляе: узоры для храналогіі ўзялі з археалагічных раскопак Полацка і Віцебска, а таксама з дома Даненштэрна ў Рызе (на здымку).
Атрыманыя дадзеныя сведчаць, што гандаль хвояй паміж басейнам верхняй і ніжняй Дзвіны/Даўгавы пачаўся ў XIV стагоддзі і дасягнуў піку ў XVI-XVII ст. У выніку многія гістарычныя будынкі ў Рызе складаюцца з драўніны з Беларусі.
Акрамя таго, драўніна з паўночнай Беларусі выкарыстоўвалася ў XVIII ст. у Вялікабрытаніі, што пацвярджае экспарт беларускага дрэва па ўсёй Еўропе. У еўрапейскіх калекцыях драўніна з Беларусі фігуравала як «балтыйскі дуб» і «рыжскія хвоі».

❤3
Фота: Geely
"БЕЛДЖЫ" плануе ў лістападзе вывесці на рынак новую мадэль электрамабіля GEELY EX2, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзя Свідзерскага.
Аб гэтым ён расказаў на VII Навукова-практычнай канферэнцыі "Электрычны транспарт: рэальнасць і перспектывы" на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму .
Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 года плануецца вывад мадэлі GEELY EX2 на рынак. "Прэзентацыя будзе на "Мотаршоу" 15 кастрычніка. На наш погляд, яна можа служыць як для гарадскога прымянення юрыдычнымі асобамі, так і другім аўтамабілем для фізічных асоб", - падкрэсліў дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ".
Гэты аўтамабіль з'яўляецца самым запатрабаваным электрамабілем і бэстсэлерам на аўтарынку Кітая
са студзеня па жнівень 2025 года. На дадзены момант EX2 праходзіць сертыфікацыю для краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Крыніца

https://youtu.be/pO8wkI62pQA?si=F0a_d_s8NSJ2OJoR
Госць радыё «Культура» – фатограф і дырэктар выдавецтва «Рифтур» Сяргей Плыткевіч.
Тэмы размовы:
• фотаальбом «Беларусь. Погляд праз стагоддзі» і іншыя праекты;
• калегі і паплечнікі;
• архіў фатографа за 30 гадоў;
• складнікі поспеху: працавітасць, талент і ўдача.

YouTube
Натхнёны Напалеонам Ордай
Госць радыё «Культура» – фатограф і дырэктар выдавецтва «Рифтур» Сяргей Плыткевіч.
Тэмы размовы:
• фотаальбом «Беларусь. Погляд праз стагоддзі» і іншыя праекты;
• калегі і паплечнікі;
• архіў фатографа за 30 гадоў;
• складнікі поспеху: працавітасць, талент…

👍6
Forwarded from Звязда
‼️Беларусам забаранілі тэлефоны і навушнікі там, дзе гэта смяротна небяспечна
Цяпер на чыгуначных пешаходных пераходах грамадзянам забаронена:
🔹карыстацца мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі (акрамя слыхавых апаратаў), планшэтамі і іншымі электроннымі прыладамі;
🔹перасякаць пуці пры ўключаным чырвоным сігнале або калі набліжаецца цягнік.
На пасажырскіх платформах забаронена:
🔹выкарыстоўваць навушнікі і лазерныя ўказкі,
🔹саскокваць з платформы,
🔹разводзіць вогнішчы,
🔹займацца рыбалкай ці купаннем побач з мастамі.
‼️Дзяцей малодшых да 14 гадоў пры пераходзе праз пуці неабходна трымаць за руку або на руках (без выкарыстання каляскі).

Forwarded from Царства Прыроды
Птушаняткі-блізняткі? Ці падвойнае жаўкаванне🐣👫
• У курыных яйцках часам сустракаецца з’ява, вядомая як падвойнае жаўткаванне. Яна ўзнікае ў выніку таго, што ў яйкаводзе куркі амаль адначасова вызваляюцца дзве яйцаклеткі, якія потым пакрываюцца агульнай абалонкай шкарлупіны. Найчасцей гэтая з'ява назіраецца ў маладых нясушак, у якіх яшчэ не сфармаваны стабільны гарманальны цыкл авуляцыі, але часам і ў старэйшых курэй, калі адбываецца гарманальны збой або занадта хуткая авуляцыя. Атрымліваецца, што падвайное жаўткаванне — гэта вынік гарманальнага парушання рытму авуляцыі.
• На першы погляд можа здавацца, што такое яйка — хатка для блізнят і, калі б мы не вырашылі сёння падсмажыць сябе яйка, птушаняткі-блізнюкі вылупілісь з аднаго яйка. Але ў рэальнасці гэтага не адбываецца
• Па-першае, аб’ём бялковага асяроддзя і кіслародны абмен унутры яйка прызначаныя для адзінкавага эмбрыёна. Пры наяўнасці двух — адбываецца дэфіцыт пажыўных рэчываў і кіслароду

👍2
#Літаратурная_хвілінка
АСЫПАЕЦЦА СПЕЛАЕ ЛІСЦЕ
Асыпаецца спелае лісце,
Карагодзячы думкі мае –
Што й мяне мая восень калісьці
Халадэчай апошняй кране.
Што і я мушу так адарвацца
Ад уласнага дрэва жыцця,
І зляцець, і ў паветры матляцца,
І шукаць існавання працяг.
Удыхаць пах асенняга тлення –
Горкі водар знямелай тугі,
І не мець ад самоты збаўлення,
Пакідаючы дом дарагі.
Ды, сыходзячы прахам да праху,
Узнімаць вольны дух да вышынь,
Нібы голуба - Божую птаху -
У нябесную, звонкую сінь…
Таццяна Дзям'янава
АСЫПАЕЦЦА СПЕЛАЕ ЛІСЦЕ
Асыпаецца спелае лісце,
Карагодзячы думкі мае –
Што й мяне мая восень калісьці
Халадэчай апошняй кране.
Што і я мушу так адарвацца
Ад уласнага дрэва жыцця,
І зляцець, і ў паветры матляцца,
І шукаць існавання працяг.
Удыхаць пах асенняга тлення –
Горкі водар знямелай тугі,
І не мець ад самоты збаўлення,
Пакідаючы дом дарагі.
Ды, сыходзячы прахам да праху,
Узнімаць вольны дух да вышынь,
Нібы голуба - Божую птаху -
У нябесную, звонкую сінь…
Таццяна Дзям'янава
❤6