Forwarded from Жывапіс
Мікалай Цудзік🎨
Нарадзіўся ў Бараўлянах. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Удзельнічаў у выставах. У родных Бараўлянах вёў мастацкі гурток. Планаваў адкрыць уласную мастацкую школу. У 1999 г. скончыў жыццё самагубствам.
Працаваў мастак у станковым жывапісе, пераважна ў жанры нацюрморта і пейзажа. У працах прасочваецца любоў мастака да беларускай прыроды і дакладная перадача колеру і настрою. Карціны Цудзіка знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Польшчы, Італіі, Турцыі, Кітая, Японіі і іншых краін, а таксама ў фондзе Беларускага саюза мастакоў.
#жывапіс #Беларусь #Цудзік

👍5
Forwarded from ZVIAZDA.BY
У Беларусі з’явіцца новы незвычайны помнік — дзе і каму ❓
У гарадскім парку Белаазёрска на абласным фестывалі «Дажынкі» 4 кастрычніка адкрыюць гіганцкі помнік беларускай прэснаводнай крэветцы.
Даўжыня скульптуры складае амаль 170 см. Над стварэннем помніка працавалі лепшыя кавалі краіны.
Вядома, што цікавую ініцыятыву прапанаваў мясцовы жыхар. Для скульптурнай кампазіцыі месца падабралі ў парку.

❤3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа
Наш беларускі свет - гэта калі ўсім хапае месца пад сонцам
Крыніца https://www.tiktok.com/@bielaruski_chutar?_t=ZM-90CpqlzZcXU&_r=1

👍9
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.»
Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратуразнавец і гісторык Іван Саверчанка. У нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I - XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі.
Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, умацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 439 старонак.

❤4
#Літаратурная_хвілінка
ФАРБЫ ВОСЕНI
Колькi радасцi, колькi натхнення,
Калi фарбы змяняе сезон!
Без агню ўраз пачнецца гарэнне,
Як наўкол кiне золата ён.
Гаспадарыць упэўнена восень,
Пачынаюць цвiсцi верасы,
Нiбы ў небе, у лесе iх просiнь,
I не меней, чым ўлетку, красы!
Летнi колер, усюды зялёны,
Восень хутка iмкнецца змяняць,
Жоўты лiст, залаты цi чырвоны
Здатна, нiбы мастак, маляваць.
Як рубiн, ззяюць гронкi рабiны,
Вабiць чырвань асеннiх пладоў,
Быццам ўвесну, пачалi раслiны
Расцвiтаць дзiўным колерам зноў.
Калi сталая восень прыходзiць,
Пачынае красой аздабляць,
Яна лепшыя фарбы знаходзiць,
I здзiўленне ад iх не суняць.
Анатолій Балуценка
ФАРБЫ ВОСЕНI
Колькi радасцi, колькi натхнення,
Калi фарбы змяняе сезон!
Без агню ўраз пачнецца гарэнне,
Як наўкол кiне золата ён.
Гаспадарыць упэўнена восень,
Пачынаюць цвiсцi верасы,
Нiбы ў небе, у лесе iх просiнь,
I не меней, чым ўлетку, красы!
Летнi колер, усюды зялёны,
Восень хутка iмкнецца змяняць,
Жоўты лiст, залаты цi чырвоны
Здатна, нiбы мастак, маляваць.
Як рубiн, ззяюць гронкi рабiны,
Вабiць чырвань асеннiх пладоў,
Быццам ўвесну, пачалi раслiны
Расцвiтаць дзiўным колерам зноў.
Калi сталая восень прыходзiць,
Пачынае красой аздабляць,
Яна лепшыя фарбы знаходзiць,
I здзiўленне ад iх не суняць.
Анатолій Балуценка
👍6
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Сёння раскажам пра кляштар у Быцені — некалі адзін з самых уплывовых рэлігійных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага. Яго гісторыя — гэта шлях ад велічы і духоўнай асветы да разбурэння і ціхай памяці, якая захавалася ў сценах невялікай царквы.
Каляровая карэкцыя фатаграфій выканана з дапамогай нейрасетак.

#МоваНашаРодная
"Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак..."
Францішак Багушэвіч

🔥8
Урыўкі, напісаныя лацінкай, з газеты "Наша Ніва" за май 1910 г.
Артыкул прысвечаны разгляду ў Думе закона аб мясцовым самакіраванні ў заходніх губернях.
Як вядома, толькі пасля рэвалюцыі 1905 г. у Расійскай Імперыі пачаліся значныя дэмакратычныя працэсы, і беларусы атрымалі магчымасць друкаваць свае выданні на роднай мове і заяўляць аб сабе, як асобнай нацыянальнасці.
У дадзеным артыкуле ўздымаюцца ўсе актуальныя пытанні і праблемы нашага краю на той час: пра непрызнанне беларусаў як асобнага народа (беларусы тут як матэрыял у барацьбе рускіх з палякамі - кожны лічыць, што беларусы - гэта ці рускія, ці палякі), пра вялікія падаткі, адсутнасць добрых дарог, школ, бальніц, пра меншасць сялян у земствах у параўнанні з панамі, дваранамі і духавенствам.
Дарэчы, узгаданыя пытанні і праблемы адлюстраваны ў творчасці Янкі Купалы таго часу.

❤6
Forwarded from ZVIAZDA.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦬 Пара з ноздраў на 5,5 метра
Спецэфекты з’явяцца ў скульптуры гіганцкага зубра на трасе М1 з красавіка, а пакуль ён пускае пару ў тэставым рэжыме.

👍3