Telegram Web Link
Распавядаем пра новую кнігу на беларускай мове ў цвёрдай вокладцы!

Ён ззяе на сцэне, усе захапляюцца яго талентам… аднак што за гэтым стаіць?

📚 Раман «Мэфіста» (1936) — адзін з асноўных твораў Клаўса Мана, пісьменніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана. Апісаная ў творы сітуацыя адбываецца ў перыяд усталявання ў Нямеччыне таталітарнага рэжыму. Гэта гісторыя пра чалавека, які прагне поспеху любой цаной. Раман даследуе, як амбіцыі і імкненне да прызнання змяняюць нас знутры, і дзе праходзіць мяжа, што аддзяляе шчырасць ад карысці

Пераклад Васіля Сёмухі


📌 Шукайце ў кнігарнях і на маркетплэйсах!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Добрай нядзелькі добрым людзям!


Крыніца https://www.tiktok.com/@bielaruski_chutar?_t=ZM-90CpqlzZcXU&_r=1
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Аўтапром і беларускі лапух (аўтарскае)

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@maytakmaystra?_t=ZM-90GgXFWg4GB&_r=1
😁3👍2😨1
#БеларускіФальклор
#ПрыказкаДня



Ён пра абразы, а я пра гарбузы. 😊

Значыць тое, што суразмоўцы не могуць знайсці агульнай думкі, кожны пра сваё
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Супрацоўнікі Веткаўскага музея ездзілі ў экспедыцыю ў вёску Лук'янаўка Добрушскага раёна.
Відэа з іх акаунта ў Тыкток

Зінаіда Аркадзьеўна Ярац распавяла ім пра традыцыі народнага ткацтва. Цікава паслухаць чым фарбавалі ніткі ў пасляваенны час.


https://www.tiktok.com/@vetkamuseum?_t=ZM-90Gfqzw42dn&_r=1
5
#Літаратура

***
Зноў жураўліны клін распяла восень,
зноў запаліла рыжыя агні.
Як многа – у зямное цішыні
глухой мальбы і скаргі да нябёсаў!

Да душ сваіх хмяльныя хадакі,
у забыцці адзіна мы ў палёце!
Любоў мая ў крыві сваёй і плоці,
каторы век цяпер і дзень які?

Якой дарогі пыл на ступнях босых?
Гараць у свеце рыжыя агні…
Я ўжо даўно не веру цішыні –
о як яна аб сэрца кіпці вострыць!


Людміла Хейдарава
👍6
Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Одного поля ягоды.

Абое рабое
З аднаго балота чэрці
Адным возам па піва едуць


#згадаймаВыраз
👍3
На адным з нядаўна набытых намі фотаздымкаў Свіра часоў ПСВ можна ўбачыць будынкі на плошчы мястэчка, якія захаваліся да нашага часу!

Выглядае, што ўсе тры гэтыя дамы былі збудаваныя яшчэ да 1910-х. На сучаснай плошчы размешчаны сквер, а на раней яна была адкрытай прасторай, дзе адзіным аб'ектам быў калодзежны журавель. Доўгі час гэты рынак з'яўляўцца збожжавым. На другой Свірскай плошчы, каля гары Даўмонта, быў іншы рынак — конскі. У савецкі час кірмашы ў мястэчках паступова знікалі і многія плошчы страцілі сваю гандлёвую функцыю. На іх месцы пачалі закладваць скверы — як гэта здарылася ў Свіры, Будславе і Крывічах.
👍4
Forwarded from sacral_BY
#добруш #sacral_urban
З'яўленне ў Добрушы сур'ёзнага прадпрыемства заканамерна прыцягнула за сабою стварэнне рознай прыемнай інфраструктуры: лякарні, школы, пажарныя каманды, фабрычны аркестр, тэлефонная сувязь і канешне жытло для працаўнікоў фабрыкі. Сёння назіраем узор такой камяніцы. Зараз там месцяцца разнастайныя офісы і крамы, а мо і нехта жыве (у сэнсе "мо"? Вунь дыван сохне!). Пагадзіцеся, выглядае самавіта. Нават вежа ёсць. Вось дзе "наш дом - наша фартэцыя".

Дакладна ня ведаю, калі камяніцу пабудавалі, але мяркую, не пазней Першай сусветнай.
Ёсць і стогадовы здымак будынку.

Дарэчы, 1880-я ў Добрушы з'явілася чыгунка да Гомеля, а пазней дацягнулася да Бранску. То было часткай сеткі так званых Палескіх чыгунак. Ну ўсе ўмовы, каб ператварыць Добруш у беларускі Сінгапур! Атрымалася? Ну-у... ня буду спайлярыць.
👍5
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БЛІНЦЫ-АЛАДКІ.

Рэцэпт першай стравы, якая ўзгадваецца на старонках паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа. Блінцы альбо аладачкі смятанныя.

Інгрыдыенты :

2 яйкі
1 шклянка сухой пшанічнай мукі
1 шклянка ня тлустай смятаны
1-2 ст. лыжкі цукру
Соль на смак
Раслінны алей (топлены алей) для смажання

Прыгатаванне :

Узбіваем яйкі з цукрам і соллю да белага колеру. Дадаем шклянку нятлустай смятаны і столькі ж мукі, каб цеста атрымалася не густое.

Налівае на патэльню алей. На разагрэтым кладзем невялікія блінцы, смажым адзін бок жа залацістага колеру і пераварочваем на іншы бок.

Падаем на стол са смятай, мёдам ці варэннем.

Хай сам Колас і яго браты мелі да блінцоў іншы дадатак
👇

"...Там і цяпер, як і заўсюды,
Макалі ўсе з адной пасуды
І елі дружна, не драмалі;
Нарэшце ўсе па скварцы бралі.
Як верашчака ў дно спадала,
То маці есці пакідала
Ды йшла ў камору па другое,
        Яшчэ больш смачнае, ядкое,
І тарабаніла сюды
Для заканчэння ўжо яды
Тварог, запраўлены смятанай
(Нясла з вялікаю пашанай)."
👍6
🎙 Госць радыё «Культура» — Народны артыст Беларусi, балетмайстар, педагог Юрый Траян!

Тэмы размовы:
◽️ Невычэрпная крыніца натхнення: Прафесійны шлях і бязмежная любоў да харэаграфіі;
◽️ Сакрэты майстэрства;
◽️ Педагагiчная дзейнасць — мастацтва рыхтаваць маладыя кадры;
◽️ Новае пакаленне на пуантах: Хто сёння прыходзіць у балетную прафесію, іх матывацыя і выклікі ў сучасным свеце;
◽️ Юбiлейны вечар на сцэне Вялiкага тэатра.


Далучайцеся да размовы ТУТ
2025/10/21 10:42:08
Back to Top
HTML Embed Code: