Telegram Web Link
Артэфакты з егіпецкіх магільняў увозілі ў ЗША пад выглядам садовага дэкору

Гэтая пахавальная статуя з вапняку (на здымку), як мяркуецца, скрадзеная ў Сакары або Гізе, дзе размяшчаюцца старажытнаегіпецкія археалагічныя помнікі – царскія некропалі. Яна была ўвезеная ў ЗША кантрабандай і каштуе каля $6 млн, піша Bild.

Нядаўна суд у ЗША канчаткова канфіскаваў 14 старажытнаегіпецкіх твораў мастацтва, канфіскаваных пракуратурай Мэрыленда яшчэ некалькі гадоў таму. Статуі і іншым увезеным кантрабандай прадметам – амулетам, каменным фігуркам і вазе – больш за 4 000 гадоў. Каб падмануць мытню і пошту, зламыснікі задэкларавалі іх як «хатнія аксесуары», «садовыя каменныя статуі» ці «дэкор».

Іх сапраўднае значэнне вызначылі гісторыкі. Чакаецца, што артэфакты адправяць назад у Егіпет, паведамляюць амерыканскія СМІ.
🤯2
Навінка ад беларусаў? Ці Lycogala persium🍄‍🟫🐌
• Белавежская пушча сусветна вядомая нават сярод звычайных людзей сваім жывёльным і раслінным светам. Але побач з рэдкімі, але звычайнымі для нас, гатункамі сустракаюцца і мала прыкметныя, але навукова каштоўныя арганізмы — міксамецыты ці слізявікі (Myxomycetes).
Міксамецыты належаць да супергрупы Amoebozoa, якую, звычайна, вывучаюць міколагі, хоць гэта і не сапраўдныя грыбы. Гэта слізявікі, якія аб’ядноўваюць прыкметы як жывёл, а менавіта - амёбаў, бо маюць прыстасавані для механічнага руху, так і грыбоў, бо ўтвараюць споры
• У Белавежскай пушчы, як і ў шматлікіх складаных экасістэмах, слізявікі займаюць важную нішу ў перапрацоўцы арганічнай матэрыі. Іх знаходзяць у гнілой драўніне, апалым лісці, моху, дзе яны ўдзельнічаюць у раскладзе і мінералізацыі рэшткаў
Жыццёвы цыкл міксамецытаў уключае некалькі стадый. На першай фазе, пратоплазмодый, яны вельмі схожыя на амёб, могуць рухацца і паглынаць бактэрыі і іншыя мікраарганізмы. Потым ідзе плазмодый - тады слізавікі ператвараюцца ў "пульсуючую масу слізі". Яны маюць шматядзерную структуру, якая дасягае да некалькіх сантыметраў. Пасля гэтага "грыбныя амёбы" пераходзяць у апошнюю стадыю, спарангія, утвараючы нерухомае плотнае цела, дзе ўтвараюцца споры. З іх з'явяцца новыя пратоплазмодыі і цыкл паўторыцца
• У верасні гэтага года навукоўцы заявілі, што знайшлі ў Белавежскай пушчы абсалюстна новы від - Lycogala persicum. Таксапалагічная назва пайшла ад родя слізякоў Lycogala, але вось чаму персідская, а не, напрыклад, belarusicum - не вядома. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што латвійскія вучоныя таксама прэтэндуюць на адкрыццё 🤷‍♀
Forwarded from Звязда
🌙 Самы буйны супермесяц 2025 года можна будзе ўбачыць 6 кастрычніка
#Літаратура

* * *
Літара да літары, склад да складу,
слова да слова – амаль новы верш…
І раптам разумееш, што не даеш рады
і што словаў становіцца менш і менш.

Цярусіць восеньскі дождж нетаропка:
з цёмных, навіслых над горадам хмар
сыплюцца клічнікі, коскі ды кропкі…
А словы згубіліся, словаў – няма.

Зніклі дазвання патрэбныя словы
і стаў зразумелым і блізкім Рэмбо –
быць нельга паэтам на чвэрць ці палову,
як нельга стаць богам, калі ты – не-бог.

І белыя плямы між кропак і косак
Так і застануцца. Ужо назаўжды.
Цярусіць над горадам дождж вераснёўскі,
ратуючы горад ад нематы…

Вадзім Корань
👍2
Forwarded from Мода На Мову
🧑‍🎓 Назавіце прадметы па-беларуску, ці скарыстайцеся падказкай 😉

1. Алей
2. Масла (не вяршковае — па-просту масла)
3. Аліва
4. Пальмавы алей


🔊 Калі вы лічыце гэты допіс вартым увагі, падзяліцеся ім.

#слоўнік
👍5
#Падарожжа

Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы

Пасля польскага паўстання 1863 года расійскія ўлады закрылі мноства каталіцкіх храмаў і перадалі іх будынкі Праваслаўнай царкве. У Івянцы былі канфіскаваны і пераўтвораны ў праваслаўныя каталіцкія храмы, размешчаныя ў пасёлку: драўляны касцёл Св.Троіцы, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св.Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім манастыры.
Нягледзячы на ​​тое, што ў Івянцы не засталося касцёлаў, у якія маглі б прыходзіць вернікі, да 1904 года атрымаць дазвол на будаўніцтва новага касцёла было немагчыма.

У 1904 годзе ўлады далі дазвол на будаўніцтва ў Івянцы новага каталіцкага храма. Ён павінен быў быць узведзены побач з каталіцкімі могілкамі і замяніць драўляную капліцу ў якасці месца богаслужэнняў. У падзяку за дазвол будаўніцтва храм атрымаў імя святога Аляксея, апекуна царэвіча Аляксея.

Будаўніцтва ішло тры гады. 22 мая 1905 года быў асвечаны закладны камень, а 3 снежня 1907 года пабудаваны храм быў асвечаны. Храм быў узведзены ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы, аўтарам праекта быў архітэктар Міхаіл Гатоўскі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ксяндзы пакінулі сцены касцёла. Наступныя пятнаццаць гадоў Чырвоны касцёл быў зачынены і стаяў у запусценні. Пасля, пры савецкай уладзе, будынак адрамантавалі і размясцілі ў ім філіял Мінскай Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна. Праз некаторы час установа стала складам архіва.

Толькі 14 кастрычніка 1988 года храм Святога Аляксея вярнуўся ў рукі каталіцкай царквы. Пазней касцёл рэканструявалі і зараз ён адкрыты для вернікаў.

📍Размяшчэнне: Мінская вобласць, Валожынскі раён, пасёлак Івянец, вул. Пушкіна, д. 1
👍5
#ГіcторыяБеларусі

1910 год.
Наша Ніва пра жыццё беларускіх сялян.

"...Нашым дзецям трэба вучыцца араць, касіць ды баранаваць, а грамата ім нічога не дась." Ох, людцы, людцы, пара задумацца і над тым, што вашы дзець будуць араць, бо зямлі зусім мала, а аратаёў ужо прыбывае і прыбывае.

У нашай вёсцы каля 60 гаспадароў, а тым часам ніводзін не можа прачытаць друкаванаго, в не тое што пісаць....
😢5😁1
#ДумкіЎслых

На маю думку, Вадзім Францавіч, наўмысна не называе прычыну таго, пра што гаворыць. А прычына якраз у забітасці і цёмнасці беларусаў. У народа быў адзін клопат - дзяцей накарміць. Якія тут палітычныя думкі ў такой сітуацыі?

Яўрэі, якія жылі больш у мястэчках і палякі ўсё ж былі больш заможныя, вось і партыі іх развіваліся нашмат больш актыўна.

І толькі Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя дала беларусам магчымасць падняць галаву і заявіць пра сябе.
Але для імперцаў гэты факт не вельмі прыемны, праўда?

Зоя С

https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/59290
🔥6👍2
#ДумкіЎслых

Пра Заходнерусізм.

Так, можна пагадзіцца з тым, што напачатку зараджэння Заходнерусізм нёс станоўчыя зрухі для беларусаў у тым плане, што вывучаліся беларускія гаворкі, асаблівасці, традыцыі. На фронце таго, што на той час пра беларускі народ размовы не было, гэта плынь прынесла пазітыўны вектар ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнага руху на нашых землях.

Толькі трэба акрэсліваць і тое, што Заходнерусізм у сучасных умовах, калі беларускі народ набыў сваю дзяржаўнасць - гэта прамое адмаўленее нам у існаванні як асобнай нацыі.

Ізноў маніпуляцыі

Зоя С

https://www.tg-me.com/AzarenokCTV/59292
👍4
#ДумкіЎслых

Хочацца заўважыць, што калі Рыгор, як кажуць, б'ецца лбом у вароты і яго вэрхал можна не ўспрымаць усур'ёз, то Вадзім Францавіч разумны і хітры. Так умее какашку ў фанцік завярнуць - адразу не кожны адчуе, што хаваецца за прыгожымі словамі.

👉🏻 Спадарства, будзьце пільнымі, вывучайце інфармацыю з розных крыніц і не трапляйце ў павуціну маніпуляцый. Нам з усіх бакоў спрабуюць пудрыць мазгі.

Помніце радкі нашага слаўнага песняра! 👇🏻

Зоя С
🔥6
#Літаратура

СВАЯКІ

Раз абселі Беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:

— Ты мой ісціны браточак! —
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэснік, мой сыночак! —
Юда-Лях сакоча.

Беларус-жа ім на тое:
— Сваячкі мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!

Янка Купала

1914 г.
🔥5😁4
https://www.tg-me.com/Gigin_Vadim/7533

#ДумкіЎслых

А ці адрозніваецца гэта ад гісторыі пра старажых украў, якія выкапалі Чорнае мора? )) на колькі карэктны такія параўнанні з "візантыйскім праваслаўным царом" і ўвогуле, ці не шмат для сучаснасці рэлігійнага акцэнту? 🤔

Так можна дайсці да таго, што нашага прэзідэнта будзем параўноўваць з вялікім князем літоўскім 😁
😱6😁1
Forwarded from Звязда
👥 Дружба падаўжае маладосць

Вучоныя высветлілі: людзі з моцнымі і стабільнымі сувязямі старэюць больш павольна. Пры гэтым важныя не выпадковыя сустрэчы, а падтрымка, якую выбудоўваюць гадамі - ад дзяцінства да сталасці.

Эмацыйныя сувязі ўплываюць нават на біялагічны ўзрост: чым іх больш, тым «маладзей» арганізм.
👍5
2025/10/20 09:34:13
Back to Top
HTML Embed Code: