Forwarded from Звязда
🌶 Вострая ежа дапамагае пахудзець – навукоўцы
Дзякуючы рэчыву капсаіцыну, якое змяшчаецца ў вострай ежы, паскараецца метабалізм. Яно таксама актывуе «буры тлушч», зніжаючы апетыт.
📎 Акрамя гэтага, аматары вострай ежы радзей пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў і раку.

👍6
Forwarded from Царства Прыроды
• Па-другое, кожны эмбрыён павінен мець уласныя амніён і алантоіс (абарончыя і дыхальныя абалонкі). У яйку з двума жаўткамі гэтыя структуры перакрыжоўваюцца або зліваюцца, што робіць далейшае развіццё абодвух немагчымым
• І, найважнейшае, у большасці выпадкаў яйкі з двума жаўткамі наогул не апладняюцца, паколькі сперматазоіду цяжка пранікнуць і актываваць дзве яйцаклеткі адначасова. Калі апладненне і адбываецца, эмбрыёны развіваюцца нераўнамерна і слабейшы памірае на ранніх стадыях
• Выпадкі ж, калі абодва эмбрыёны выжываюць да моманту вылуплення, надзвычай рэдкія і амаль заўсёды заканчваюцца гібеллю аднаго або абодвух птушанят

❤2
#Літаратурная_хвілінка
АСЕННІ БАЛЬ
Апошні баль асенні… Паўсюды танчыць лісце,
Зняважыўшы прыстойнасць ўсё круціцца шалёна.
Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае
І кружыць у пары восень, забыўшыся на стому…
Сціх баль… Знямоглы вецер ціхенька пазяхае,
Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць,
Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае.
Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць.
Бясследна гаснуць кветкі – азяблыя паненкі,
Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць,
Нясмела пазнімаўшы балёвыя сукенкі
Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць.
Аздобна ззяюць зоры на млосным чорным небе
І шчодра дораць нам свае нямыя сны,
Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе.
І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы.
Катажына Ляўдацкая

❤5
#МоваНашаРодная
☕ «Утульна — слова, як коўдра»
Утульнасць сёння — гэта не пра печ і бабулін гаршчок.
Гэта калі вечарам у кватэры цёплае святло, коўдра пахне свежасцю, а ў кубку — какава ці гарбата з мятай.
Калі тэлефон маўчыць, і ўвесь свет, нарэшце, не патрабуе тваёй увагі.
Беларускае «ўтульна» не перакласці проста словам cozy — яно глыбей.
Бо ўтульна — гэта не толькі пра канапу і свечку, а пра стан спакою.
Калі ўсё лягло на свае палічкі, калі ўнутры ціха.
Ёсць яшчэ словы — ціха, цёпла, сваё, ласкава, блізка.
Яны нібы цені аднаго пачуцця — таго самага, што беларусы заўсёды шукалі і ў хаце, і ў жыцці.
Утульнасць — гэта калі можна дыхаць нармальна.
Без спешкі, без шуму, без “трэба”.
Проста — ты, вокны, святло і свет, які не раніць.

👍7❤2
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Мы амаль завяршаем нашу рубрыку «Храмы, якіх больш няма». У сённяшнім выпуску — Фара Вітаўта ў Гродне. Яе гісторыя як люстэрка лёсу шматлікіх беларускіх святынь: пераходы паміж канфесіямі, пажары, перабудовы. Ад рэнесансу да неаготыкі, ад храма да склада — і, нарэшце, знікненне.
Каляровая карэкцыя фатаграфій выканана з дапамогай нейрасетак.

👍3
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
У кастрычніку БССР адзначала Свята Ураджаю. З польскамоу́най беларускай газеты, 1926 год.
❤2👍2
Forwarded from Звязда
Партрэт беларускай мамы 🤱🏼
Да Дня маці, які адзначаецца штогод 14 кастрычніка, Белстат падзяліўся новымі данымі аб беларусках.
☝🏻У сярэднім, напрыклад, мамы трацяць на догляд за дзецьмі 2 гадзіны 16 хвілін у дзень — 9% ад свайго сутачнага фонду часу.
🔹Сярэдні ўзрост беларусак, якія сталі мамамі ўпершыню, — 27,6 гадоў. У 2024 годзе 1671 жанчына ў Беларусі стала мамай дзякуючы ЭКА, гэта на 279 маці больш, чым у 2023 годзе.

Forwarded from De facto. Беларуская навука
Першае месца сярод артыкулаў па гісторыі: загадка Давыдава каменя ХІІ ст. з вёскі Камена
Па версіі Арганізацыйнага камітэта Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі на першым месцы сярод артыкулаў па гісторыі за 2024-ты – даследаванне Дзмітрыя Віцько «Давыдаў камень ХІІ ст. з вёскі Камена Вілейскага раёна і яго сувязь з Барысавымі камянямі» (Homo Historicus, 2024).
Гэта адзіны вядомы камень з надпісамі XII ст., што захаваўся на сваім пачатковым месцы. І адзін з двух помнікаў, на якіх захаваліся княжацкія знакі, якія можна суаднесці з канкрэтнымі князямі полацкай дынастыі. Яго апрацоўка, хутчэй за ўсё, была звязана з вайсковым паходам з удзелам полацкага князя Давыда Усяславіча на прыбалтыйскія землі. Аўтар высветліў, што адзін з надпісаў (на адваротным баку) змяшчае просьбу аб Божай дапамозе ад імя князя.
Адзін з надпісаў падобны на надпіс на адным з Барысавых камянёў, які ляжаў у Дзвіне, а цяпер – у Маскве. Таму можна меркаваць, што абодва камяні былі выразаны ў 1101 годзе падчас ваеннага паходу.

👍2
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍁 Апошнія цёплыя дні!
Паглядзіце, якая прыгожая восень у Беларусі

❤6