Telegram Web Link
#Літаратурная_хвілінка

ВЕЧАР АСЕННІ, ВЕЧАР МАЎКЛІВЫ

Вечар асенні, вечар маўклівы
Песціць, цалуе, песціць каліны.

Песня зблудзіла, песня у гаі,
Зоры ж у высі, зоры мігаюць.

Срэбрам на лісце, срэбрам на стромы, -
Ўсюды сугучнасць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць, не ціхнуць.

Як жа мне з імі, як жа, каліны,
Ў вечар асенні, вечар маўклівы?

Язэп Пушча
8
#МоваНашаРодная

🌿 «Ціхмяны — гэта не пра маўчанне»

Беларускае ціхмяны — не тое самае, што «ціхі».
Гэта не пра чалавека, які не гаворыць, а пра таго, хто не крычыць, бо не трэба.

Ціхмяны — гэта той, хто ведае сваю сілу і не размахвае ёй.
Хто слухае, а не спрачаецца дзеля спрэчкі.
Хто разумее, што цішыня часта гаворыць больш, чым словы.

Ціхмянасць — не слабасць, а глыбіня.
Як вада ў рэчцы: зверху спакойная, а ўнізе — плынь, якую не спыніць.
Як чалавек, у якога ўсё ўнутры на сваіх месцах.

Мы, беларусы, ніколі не былі гучнымі.
Але гэтая цішыня — не пустая, яна поўная годнасці, вытрымкі і спакою.
Бо ціхмяны — значыць, моцны без сведкаў.
7
Верашчака
Ну з цёплай ваннай СССР зразумела, а хто растлумачыць пра цёплую ванну Расійскай імперыі? 🤔 Мы святкуем дзень Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі....і тут жа пра цёплую ванну Расійскай Імперыі...
#ДумкіЎслых

Азаронак Мукавозчыкам лічаць, што пры РІ яны б хрумскалі булку на балконе і размаўлялі б з барышнямі па-хранцузку, а не цягалі б сошку на панскіх палях у прамокшых ад поту кашулях.

А калі сур'ёзна, то наша прапаганда адкрыта выступае супраць дзяржаўнай ідэалогіі напярэдадні свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Цікавае кіно атрымліваецца, спадарства!

Зоя С
4👍1🔥1
#Падарожжа

Царква Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Мамаі

Царква Праабражэння Гасподняга размяшчаецца ў вёсцы Мамаі, што побач з Глыбокім. Гісторыя гэтага храма пачынаецца 3 мая 1826 года. У той дзень уладальнік Азярэччыны пан Юзэф Корсак заклаў на сваёй зямлі каменны касцёл. Асвяціў закладны камень упаўнаважаны Мінскай кансісторыі ксёндз Расевіч. Будаўніцтва ішло тры гады. 15 жніўня 1829 года адбылося ўрачыстае асвячэнне збудаванага будынка.

Пасля падаўлення паўстання 1863-64 гадоў мамайскі касцёл, як і многія іншыя, быў зачынены. 11 чэрвеня 1865 года касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. Касцёл перабудавалі ў праваслаўную царкву (быў дабудаваны купал па праваслаўных канонах). Для выканання гэтых работ з дзяржаўнай казны былі асігнаваныя грошы.

У 60-я гады ХХ стагоддзя храм быў зачынены і пераўтвораны ў склад. Толькі ў 1992 годзе храм зноў прыняў у сваіх сценах вернікаў. Будынак быў адноўлены і ў ім пачаліся службы.

📍Размяшчэнне: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, вёска Мамаі, вул. Цэнтральная, 36.
4
Рыхтуецца да выдання кніга “Мядзел у гістарычных дакументах” ад краязнаўцаў Ігара Пракаповіча з Пастаў і Алега Мялешкі з Мядзела!

У выданні даследуюцца цікавыя гістарычныя дакументы, у т.л. інвентары 1545, 1668 гг, прывілеі, матэрыялы з Літоўскай метрыкі, што датычацца гісторыі горада Мядзел і бліжэйшых ваколіц. Брашура будзе карысная для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Мядзельскага краю, а таксама для настаўнікаў, школьнікаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк.

Арыентацыйны кошт кнігі: 10-12 рублёў. Кніга складаецца з 44 старонак і дапоўненая ілюстрацыямі. Хто жадае набыць, пакідайце заяўку на gmail: [email protected] альбо [email protected]. У заяўцы пазначайце: прозвішча і імя, месца жыхарства, кантактны нумар тэлефона. Са зместам кнігі можна азнаёміцца ў каментарах.
2👍2
НАША ГІСТОРЫЯ.
ПОМНІКІ БЕЛАРУСІ.

ЯНКА КУПАЛА : ЛЯЎКІ.

11 кастрычніка 1978 г.
- дзень стварэння Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "ЛЯЎКІ" ў Аршанскім раёне.


З 1935 па 1941 год у гэтым месцы, на беразе Дняпра, знаходзілася дача паэта, дзе ён актыўна працаваў і праводзіў час з сям'ёй і сябрамі. Тут, побач з прыгожай натхняльнай прыродай, былі напісаны дзясяткі твораў, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.
👍6
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР-2026.

ЛІДСКІ ПРАЕКТ.

Лідскі гістарычна-
мастацкі музей выдаў насценны каляндар на 2026 год у серыі "Скарбы Лідчыны".


Ён прысвечаны беларускаму паэту Валянціну Таўлаю.

Валянцін Таўлай - паэт, літаратурны крытык, член Саюза пісьменнікаў СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (сувязны партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага ў 1942-1944 гг., кіраўнік наваградскай агентурнай спецгрупы "Буравеснік" у студзені-ліпені 1944 г.).

Пасля вызвалення Беларусі Валянцін Паўлавіч працаваў старшым навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Ён стаў адным з першых даследчыкаў творчасці народнага паэта, правёў вялікую працу па зборы яго спадчыны.

Паэтычная спадчына Валянціна Таўлая ўвайшла ў скарбонку беларускай літаратуры.
Для яго літаратурная творчасць была сродкам служэння народу.

Каляндар сфармаваны на аснове экспанатаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

#ЯраслаўГрынкевіч
👍3
Forwarded from Звязда
🔎Археолагі выявілі на поўначы Сінайскага паўвострава ваенную крэпасць часоў Новага царства (1550 – 1069 гг. да н.э.)

Знаходка з'яўляецца адной з найважнейшых крэпасцяў, выяўленых на дарозе Гара - шляху, які ў старажытнасці звязваў Егіпет з Азіяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Цікава_ведаць

Чаму мы храпім?

Храп ўзнікае з-за вібрацыі мяккіх тканін гартані і насаглоткі, калі дыхальныя шляхі звужаюцца падчас сну. Гэта адбываецца з-за раслаблення мышцаў, з-за чаго паветра з цяжкасцю праходзіць праз звужаны прасвет, выклікаючы характэрны гук.

Фактары, якія спрыяюць гэтаму, уключаюць анатамічныя асаблівасці (скрыўленне насавой перагародкі, адэноіды, лішняя вага), шкодныя звычкі (курэнне, алкаголь) і стомленасць.
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНІ ЗВАНЫ

Восені
чырвоныя званы
зазванілі сумна і ўрачыста,
паляцелі ў подыху зямным
карагоды гукаў
медналістых.

Плаўны звон,
меланхалічны звон,
сцежка гаем,
гаем, а ці садам —
трапяткая кінастужка згадак:
словы й цені,
цені даўніх дзён.

He цяплом, не хваляваннем мілым —
жальбай страты кратаюць яны:
ах, па кім заўчасна адзванілі
жоўтыя, чырвоныя званы.

Аляксей Русецкі
4
#МоваНашаРодная

💛 «Пяшчота — гэта не проста ласка»

Пяшчота — адно з тых беларускіх слоў, якія трэба не перакладаць, а адчуваць.
У ім ёсць і цяпло, і спакой, і ўдзячнасць, і нешта вельмі чалавечае.

Пяшчота — гэта калі не спяшаешся. Калі глядзіш уважліва, слухаеш шчыра, гаворыш ціхім голасам.
Гэта не ласка і не далікатнасць, хоць яны побач.
Пяшчота — як подых: амаль нябачная, але жывая.

Ёсць яшчэ словы, якія стаяць побач: ласкавасць, мяккасць, добрасць, удзячнасць, святло ў вачах.
Але ніводнае не перадае яе цалкам.
Бо беларуская пяшчота — гэта не жэст і не позірк, гэта стан сэрца.

У ёй няма паказнога — яна не патрабуе “дзякуй”.
Яна проста ёсць.
Як рука, якая дакранаецца не да цела, а да душы.
5
2025/10/19 16:37:13
Back to Top
HTML Embed Code: