Telegram Web Link
Погляд на мястэчка Свір з вышыні

Мястэчка Свір адметнае як і сваёй гісторыяй, так і геаграфічным размяшчэннем на беразе вялікага аднайменнага возера (даўжынёй 14 км і шырынёй больш за 2 км). Яно мела сваё асаблівае аблічча і забудоўвалася не так, як іншыя мястэчкі. На гэта паўплывала яго асаблівае тапаграфічнае становішча: возера, рака і высокае старажытнае гарадзішча.

3 возера Свір выцякае рака Свіранка, якае ўпадае ў Вілію, прыток Нёмана. На ўскраіне Свіры раку перасякае мост, які раней быў драўляным і служыў галоўнай брамай мястэчка. У цэнтры ўзвышаецца гарадзішча, вядомае пад назвамі Свірская гара, гарадзішча Даўмонта і гара Баторыя. У даўнія часы тут было капішча Перуна, а пасля прыходу хрысціянства, у XIII стагоддзі, князь Даўмонт заснаваў тут замак.

Фота: Planeta Belarus
👍6
💫 Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў стаў юбілейным, 250-м кавалерам ордэна Францыска Скарыны.

➡️ Журналіст газеты «Культура» Віктар Гаўрыш пагутарыў з вялікім музыкантам аб жыцці, творчасці, любові да музыкі, педагогіцы, планах...

@kultinfa
👍4
🌍 У Х-ХІІІ стагоддзях на прасторах ад Балтыкі да Акі быў распаўсюджаны загадкавы зааморфны амулет, які ўяўляе сабой звера з шырокімі лапамі, хвастом, доўгай шыяй і доўгімі вушамі.

🔮 Магчыма, яны належалі жрацам і былі прызначаны для вызначаных сакральных дзеянняў. Культ святога каня быў шырока распаўсюджаны ў германскіх плямёнаў, славян і ў балтаў.

🐴 Усе абярэгі-конікі, знойдзеныя практычна ў курганах, звязаны з жаночымі пахаваннямі, гэта значыць ёсць несумненная іх сувязь з жаночымі паганскімі рытуаламі.

📿 Прадмет гэты быў прывескай, якую насілі на поясе, звычайна ў комплексе з іншымі абярэгамі - такімі, як лыжка, сякерка або грэбень. Часта да прыбаўленняў дадаваліся шумлівыя бразготкі.

📸 У экспазіцыі Стаўбцоўскага краязнаўчага музея можна пабачыць сапраўдную падвеску-конік Х-ХІІІ стст. са Стаўпцоўскага раёна, з вёскі Ціскаўшчына.

#Стоўбцы #экспанат #прывеска
👍3
Чэрап, якому мільён гадоў: навукоўцы сцвярджаюць, што ён змяняе ўяўленне аб эвалюцыі чалавека

Знойдзены ў Кітаі чалавечы чэрап, якому мільён гадоў, дае падставы меркаваць, што від Homo sapiens пачаў фармавацца значна раней, чым лічылася раней, сцвярджаецца ў даследаванні ў часопісе Science.

Лічыцца, што гэты чэрап належыць ранняй форме Homo longi, роднаснага віду, які знаходзіўся на падобным узроўні развіцця з неандэртальцамі і Homo sapiens. Гэта значна перасоўвае храналогію эвалюцыі людзей з буйным мозгам – як мінімум на паўмільёна гадоў. Самыя раннія з вядомых сведчанняў існавання Homo sapiens у Афрыцы датуюцца 300 000 гадоў таму, таму ўзнікае спакуса зрабіць выснову, што наш від мог упершыню з'явіцца ў Азіі.

Аднак з высновамі кітайскіх навукоўцаў згодны не ўсё, піша BBC: нягледзячы на сведчанні ў выглядзе аналізаў формы чэрапа і яго генетычных дадзеных, для ацэнак па часе трэба сабраць больш доказаў. На здымку: белыя чэрапы – арыгінальныя закамянеласці, шэрыя – копіі, прыведзеныя ў парадак кампутарам.
Forwarded from Звязда
Параўнанне колькасці вады на Зямлі і Еўропе — спадарожніку Юпітэра 🤯

Нягледзячы на ​​малы памер, спадарожнік Юпітэра Еўропа мае ў 2 разы больш вады, чым ва ўсіх акіянах Зямлі.
#Літаратурная_хвілінка

АХ, ВОСЕНЬ! СУМНАЯ ГУСЛЯРКА!

Ах, восень! Сумная гуслярка!
Дажджамі струначкі звіняць.
І свеціць сонейка не ярка,
І каламуціць лісце гаць.
З тваёю песняй дыхаць лёгка,
І вецер сціплы, дабрадзей.
Спачатку трошачкі павохкаў,
Але данёс да вуш людей
Тваіх цудоўных гусляў песню,
у якой усё наша жыццё
замрэ на зімку і ўваскрэсне,
нібы кахання пачуццё...

Людміла Воранава
👍7
14 красавіка - Дзень маці

Не забудзьце сёння павіншаваць сваіх матуль. Ім так мала трэба для шчасця! Проста ведаць, што ў дзяцей усё добра і што яны не забываюць пра свой родны дом!

Тэлефануйце прама зараз, не адкладвайце на потым!
4👍4
#ПобытБеларусі

Праваслаўны свет святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы

Штогод 14 кастрычніка адзначаецца адно з самых шанаваных свят сярод вернікаў – Пакровы Прасвятой Багародзіцы – традыцыйнае свята праваслаўнай царквы. Каталіцкая царква гэты дзень не святкуе.

Паданне пра Пакровы
У дзень Пакроваў прынята ўспамінаць падзею, якая адбылася ў 910 годзе ў Канстанцінопалі. Гісторыя сведчыць, што ў Влахернскім храме з’явілася Божая Маці з амафорам – элементам царкоўнага адзення. Божая Маці накрыла сваім амафорам людзей – у знак заступніцтва і абароны.
Святкаванне гэтага дня бярэ свой пачатак ў Візантыі – яго ўсталяванне адносяць да 1165 года і прыпісваюць князю Багалюбскаму.

Як адзначаюць Пакровы
Галоўнае правіла, якое варта выконваць на Пакровы – паход у царкву на святочнае богаслужэнне. У гэты дзень вернікі моляцца і просяць аб заступніцтве Божую Маці. Лічыцца, што на Пакровы кожная малітва будзе пачута.
Народныя прыкметы на Пакровы

🍂 калі на Пакровы выпадае вялікая колькасць снегу – на сяле чакаюцца вяселлі;

🍂калі ў дзень вяселля ідзе дождж, то маладыя пражывуць шчаслівае сумеснае жыццё;

🍂 калі вясельны дзень выдаўся халодным і непагодным, то маладых чакаюць выпрабаванні ў асабістым жыцці;

🍂калі ў гэты дзень дзяўчына выходзіла з хаты і частавала прахожых пірагом – у хуткім часе сустрэне свайго каханага;

🍂калі лісце не апала з дрэў – трэба рыхтавацца да снежнай і марознай зімы;

🍂калі дзень Пакроваў дажджлівы – дажджлівае надвор’е працягнецца да канца кастрычніка.
#Падарожжа

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
ў Слоніме

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардынцаў - каталіцкі касцёл і кляштар, размешчаныя ў горадзе Слоніме. Гэта прыгожы архітэктурны помнік, пабудаваны ў XVIII стагоддзі ў стылі барока. Касцёл уражвае сваёй вытанчанай архітэктурай і з'яўляецца важным духоўным і культурным цэнтрам горада.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя, калі бернардынцы, каталіцкі манаскі ордэн, атрымалі дазвол на стварэнне манастыра і храма ў Слоніме. Будаўніцтва пачалося ў 1630 годзе і завяршылася ў 1645 годзе.

На працягу стагоддзяў храм зведаў мноства змен. У XVIII стагоддзі манастыр быў зачынены. Новы этап у яго гісторыі пачаўся ў XIX стагоддзі, калі храм быў перададзены каталіцкай абшчыне і зноў стала месцам правядзення набажэнстваў.

У савецкі перыяд храм перажываў цяжкія часы, але пасля развалу СССР ён быў вернуты каталіцкай абшчыне і зноў пачаў сваю дзейнасць.

📍Размяшчэнне: Гродзенская вобласць, горад Слонім, вул. Першамайская, 11
👍4
Forwarded from Літархіў
Мемарыяльны камень

Камень ва урочышчы Прыстанька - тут амаль 100 гадоў таму - 9 ліпеня 1906 года адбыўся з'езд настаўнікаў Мінскай губерніі. Гэтая маляўнічая мясцінка знаходзіцца ля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.

Адметны факт, што ў тым сходзе прынялі ўдзел апроч Якуба Коласа і шэраг іншых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння: Янка Маўр, Аляксандр Сянкевіч і іншыя. На сходзе былі выказаныя думкі бяспраўе настаўнікаў перад чыноўнікамі, пра неабходнасць навучання дзяцей на беларускай мове, увядзенне бясплатнага навучання ў пачатковых школах і г.д.

Удзельнікі нелегальнага сходу былі арыштаваныя і пазбаўленыя права настаўнічаць, адныя эмігравалі, а некаторыя, як Якуб Колас, адсядзелі ў турме. Турмой была тая самая Валадарка, што звалася тады ў народзе "Пішчалаўскім замкам".

А камень паставілі ў 1993 г. Стаіць там і па сёння.

#памяць
2025/10/19 01:42:09
Back to Top
HTML Embed Code: