Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Нарачанскія рыбакі
Нарыс: "Вярнуліся з лову". Віталь Вольскі, 1958 год. На фота: Нарачанскія рыбакі ў 1950-я і 1960-я
У вячэрнім паветры запахла свежай рыбай.
— Вярнуліся!.. Вярнуліся!.. — крычалі хлапчукі, акружаючы чорныя прасмоленыя лодкі.
Рыбакі выйшлі з лодак на бераг. Усе яны ў кепках і ватоўках. На нагах высокія гумавыя боты вышэй каленяў і чорныя цыратовыя фартухі. На некаторых цыратовыя курткі з капюшонамі.
Па драўляным насціле да лодак пад’ехала фурманка, і рыбакі пачалі выгружаць улоў. Спачатку яны паставілі на фурманку вялізны кораб са шчупакамі, потым такі ж кораб з акунямі і яшчэ адзін — з сялявай.
— Рыбакі разбіраюць рыбу па гатунках адразу пасля лову і здаюць прыёмшчыку на вагу, — сказаў мне галоўны інжынер.
Нарыс: "Вярнуліся з лову". Віталь Вольскі, 1958 год. На фота: Нарачанскія рыбакі ў 1950-я і 1960-я
Forwarded from ZVIAZDA.BY
  
  Forwarded from ZVIAZDA.BY
  ZVIAZDA.BY
⚡️Прэм’ер Літвы: Польшча вырашыла адкласці адкрыццё КПП на граніцы з Беларуссю  ZVIAZDA.BY
⚡️Два пагранпераходы з Беларуссю плануецца адкрыць у сярэдзіне лістапада, заявіў прадстаўнік урада Польшчы
😁2
  Forwarded from papury.bel | кнігі на беларускай мове
Віншуем мастачку Кацярыну Дубовік з намінацыяй на прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн*️⃣  другі год запар!
Выдавецтва «Папуры» дужа ганарыцца плённым супрацоўніцтвам з Кацярынай і зычыць ёй поспехаў і далейшага развіцця 🏆
А таксама нагадваем вам, якія кнігі, праілюстраваныя гэтай таленавітай творцай, выходзілі ў нас:
📘 «Як Васіль Змея перамог», беларуская народная казка
📗 «Як Меша знайшоў хвост», аўтар Надзея Ясмінска
📙 «Сем ружаў», аўтар Надзея Ясмінска
Самы час прыдбаць выданні з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік у хатнюю бібліятэку!
______________

*️⃣ Прэмія памяці Астрыд Ліндгрэн — літаратурная ўзнагарода, мэтай якой з'яўляецца ўзмацненне зацікаўленасці да дзіцячай і юнацкай літаратуры і падтрымка культурных правоў дзіцяці на глабальным узроўні. Калі асоба ці арганізацыя трапляе ў спіс намінантаў, гэта пазначае міжнароднае прызнанне выключнай важнасці іх унёску ў развіццё дзіцячай літаратуры і аўтаматычна далучае іх да спіса адных з самых выбітных дзеячаў літаратуры ў свеце
Please open Telegram to view this post
    VIEW IN TELEGRAM
  Please open Telegram to view this post
    VIEW IN TELEGRAM
  👍1
  Forwarded from PARASON
  
Курс «Традыцыйныя паясы»: вучымся ткаць з Ірынай Мазюк 🧵🪡
Адкрываем набор у групу на 8 чалавек! Вы з нуля асвоіце некалькі тэхнік стварэння беларускіх паясоў – ад простага пляцення да складанага ткацтва на дошчачках (гэта калі пояс атрымліваецца адначасова і тканы, і віты).
Весці яго будзе Ірына Мазюк – даследчыца, якая пераняла ўнікальныя прыёмы напрамую ад вясковых ткачых і ведае просты шлях да майстэрства.
Падчас курса вы:
● Засвоіце ключавыя тэхнікі: ад ткацтва на ніту i бердзечку да касога пляцення i віцця
● Выбярэце, якая тэхніка пасуе менавіта вам
● Навучыцеся "чытаць" і ўзнаўляць старажытныя ўзоры
● Выканаеце пояс да ўласнага лакальнага строя
● Зробіце добры падарунак
Пачатак: 06.11 (чацвер) | 19:00-21:00
Працягласць: 6 месяцаў, раз на тыдзень
👇🏻Каб запiсацца, цiснiце ніжэй.
Запic на сустрэчу | Дзе? | Insta

З ВОСЕНЬСКІХ ПАЛІЦ
Бярозы залатыя завушніцы
Зачапілі на зялёныя галовы.
Ткуць кросны восеньскія сітцы,
Колер падмяшаўшы новы.
Фарбы лета дождж змывае,
Але ўсяму наперакор
Суквеццямі вяргіня заківае
і заспявае астраў хор.
Сонцам ззяюць аксаміткі,
Аб леце ўспамінам шапацяць.
Павук гатуе шоўкавыя ніткі,
Фіранкі восені вязаць
.
Да каштоўных завушніц
Пацеркі бярозы падбіраюць.
Сукенкі з восеньскіх паліц
Адна перад другой мяняюць.
Таццяна Станюш
Бярозы залатыя завушніцы
Зачапілі на зялёныя галовы.
Ткуць кросны восеньскія сітцы,
Колер падмяшаўшы новы.
Фарбы лета дождж змывае,
Але ўсяму наперакор
Суквеццямі вяргіня заківае
і заспявае астраў хор.
Сонцам ззяюць аксаміткі,
Аб леце ўспамінам шапацяць.
Павук гатуе шоўкавыя ніткі,
Фіранкі восені вязаць
.
Да каштоўных завушніц
Пацеркі бярозы падбіраюць.
Сукенкі з восеньскіх паліц
Адна перад другой мяняюць.
Таццяна Станюш
👍1
  Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Руіны засвірскага кляштара, збудаванага ў 1776 годзе. 
Па ўспамінах Альбіна Стаповіча, плябанія займала задняе крыло кляштарнай падковы, а прытулак для сірот — бакавое і пярэдняе крыллі.
У касцельнай закрыстыі пачынаўся доўгі, цёмны калідор, з дзвярамі да кляштарных келляў. Іх абрысы і сёння прасочваюцца ў руінах. Вокны ў калідоры, з грубым зялёным шклом былі замаляваны каляровымі вітражамі на ўзор беларускіх народных арнаментаў. Іх аўтарам быў мастак Рамуальд Ракіцкі. Да закрыстыі прылягалі ўваходныя сені, далей была кухня, пакой службы, сталовая, супольны пакой Альбіна Стаповіча і яго маці, а ў канцы калідора — два пакоі ксяндза Казіміра Сваяка і забудаваная многімі паліцамі багатая бібліятэка. Усе памяшканні былі ў сапраўднасці малымі кляштарнымі келлямі, за выключэннем сталовай, якая спаўняла тую самую ролю і ў даўнейшыя часы.

👍2
  Forwarded from Радыё "Культура"
Media is too big
    VIEW IN TELEGRAM
  🍁 Сёння ў Мінску стартуе XXXI Міжнародны кінафестываль «Лістапад»
У праграме:
♦️Асноўны конкурс ігравых фільмаў,
♦️Асноўны конкурс неігравых фільмаў,
♦️Конкурс анімацыйных фільмаў,
♦️Конкурс кароткаметражных фильмаў;
♦️Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк",
♦️Конкурс фільмаў "Кіно маладых",
♦️Конкурс нацыянальных кінашкол,
♦️Нацыянальны конкурс.
🟥 Цырымонія адкрыцця форуму пройдзе сёння ў Палацы Рэспублікі. Па традыцыі ўбачым яе і ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 3"
🗓 Свята мастацтва і яркіх эмоцый пройдзе ў беларускай сталіцы з 31 кастрычніка па 7 лістапада
▫️Радыё Культура▫️