Асацыяцыя «Талака» ў Італіі атрымала ключы ад дому, дзе будзе створаны шэлтар для беларускіх уцекачоў
Але пакуль гэты дом пусты, і каб ён стаў сапраўднай бяспечнай прасторай, патрэбная фінансавая падтрымка.
⁉️Падрабязнасці ў Instagram Talaka in Italia
💵Падтрымаць адкрыццё шэлтару фінансава па спасылцы

«Мы мусім паскорыцца і як мага хутчэй абсталяваць шэлтар — палітычных зняволеных час ад часу дэпартуюць з Беларусі. Мы мусім быць падрыхтаваныя для любога раскладу.
Мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць нас фінансава: нават самы маленькі ўнёсак мае вялікае значэнне!»
⁉️Падрабязнасці ў Instagram Talaka in Italia
💵Падтрымаць адкрыццё шэлтару фінансава па спасылцы
❤72👍8🔥5🤡2🌚1
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і судовыя працэсы па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», у Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Людзям інкрымінуюць арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў па гэтай справе — фігурантам прызначаюць ад «хіміі» да калоніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 78 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш — палітычны пераслед 78 чалавек, пра які мы пішам, быў цалкам верыфікаваны і пацверджаны
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

💔19🤬8😢4😁1🍌1
Стаў вядомы прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»
У чэрвені 2023 года ў Гомельскім абласным судзе прайшоў закрыты працэс супраць былога начальніка цэха завода «Гомсельмаш» Уладзіслава Пудзяка. Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў мужчыну вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і прысудзіў рэальны тэрмін. Але дакладны вынік працэсу стаў вядомы толькі цяпер, піша «Гомельская вясна».
Стала вядома, што Пудзяку прызначылі 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У верасні 2023 года Вярхоўны суд на чале з Мікалаем Грынцэвічам адхіліў яго апеляцыю і пакінуў прысуд без зменаў.

🤬63😡5👍1👎1🙏1
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за верасень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 77 чалавек.
🔹Чатыры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Палітзняволены Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў калоніі.
🔹Вячаслаў Арэшка ў калоніі страціў зрок.
🔹Месцазнаходжанне Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі, да гэтага часу невядомы.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.

🤬37😢10❤3💩1😡1
📝Палітвязнямі за верасень былі прызнаныя ажно 77 чалавек
На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1201 чалавек. Акрамя гэтага, праваабаронцы даведаліся пра вызваленні мінімум 10 палітвязняў, якія цалкам адбылі тэрміны, у тым ліку Яўгена Прывалава, Ігара Мельнікава, Паўла Красуцкага, Віктара Мелехава.
За гэты час праваабаронцам стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах пяці палітзняволеным:
• Ігар Ільяш — 4 гады зняволення;
• Яраслава Храмчанкова — 3 гады зняволення;
• Таццяна Мінец — 2 гады зняволення;
• Кацярыну Дзяруга — 2,5 гады «хатняй хіміі»;
• Уладзіслаў Пудзяк — 11 гадоў зняволення.
🔹Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за верасень
🌿Калі ласка, паведамляйце пра суды, выклікі на «размовы» і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах 👉 @ViasnaSOS

🤬39😢10❤3👎1😁1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!
У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.
Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.
Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.
📍Raoul Wallenbergs torg
FreeViasna.org

❤39🔥5💔5👍1😁1
❗️Палітзняволеная Вольга Чукарава перанесла інсульт у зняволенні. Яна амаль страціла зрок
Вольга Чукарава была затрымана восенню 2024 года. Жанчыну абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Яе асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе @dissidentBY, у СІЗА праз стрэс Вольга перажыла інсульт, у выніку чаго амаль страціла зрок.
Нягледзячы на гэта, жанчына застаецца ў зняволенні.

🤬71💔18😢13🙏3😡2❤1👍1
💔70-гадовы былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі — яму патрэбная дапамога ў лячэнні зубоў
Аляксандр Патапаў з вёсцы Хатоля Віцебскай вобласці быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі» ў «Аднакласніках». Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага Аляксандр размясціў у сацсетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».
Пенсіянер цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, але працягваў сутыкацца з пераследам з боку сілавікоў — мужчына быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

«За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне зусім знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма. Я адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, а праз адсутнасць зубоў – праблемы са здароўем і маўленнем.
Я прашу дапамагчы мне з пратэзаваннем зубоў (устаўная сківіца не будзе трымацца бо дзёсны не дазваляюць гэтага), таму што для мяне сума на пратэзаванне зусім непад'ёмная».
Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL
😢64❤20😁1
Украінскі праваабаронца, які дапамагаў беларускім уцекачам, атрымаў прэмію Гавэла
Украінскі журналіст і праваабаронца Максім Буткевіч, які вярнуўся з расійскага палону, узнагароджаны прэміяй Вацлава Гавэла, піша @radiosvaboda.
«Для мяне вялікі гонар быць тут сёння, і яшчэ большы гонар атрымаць гэтую ўзнагароду, якая так шмат значыць для мяне і для ўсіх нас... Той факт, што я стаю тут, — гэта таксама абяцанне таго, што ўсе, хто зараз знаходзіцца ў расійскім палоне, а таксама ў турмах аўтарытарных рэжымаў, будуць вызваленыя», — заявіў ён падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.
Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.

❤85❤🔥17👍4🤮1🍌1
«Я была там, каб выказаць падтрымку». Аляксандра Матвійчук пра Алеся Бяляцкага
Украінская праваабаронца і лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года Аляксандра Матвійчук у размове з @byplradio распавяла пра Алеся Бяляцкага.

«Я ўспомніла, што калі Алеся ўпершыню пасадзілі, я прыехала ў Мінск, я была на гэтых судовых пасяджэннях, у прыватнасці, на тым, дзе яму выносілі прысуд. Мы ўсе разумелі, мы ж праваабаронцы за мяжой, што справа сфальсіфікаваная і, відавочна, будзе прысуд, бо інакш бы так не зрабілі. Але я была там, каб выказаць гэтую падтрымку. Ведаеце, калі вы не можаце спыніць людаеда, тады вам хочацца стаць побач з чалавекам, на якога гэты людаед хоча напасці.
І я падумала, што цяпер, калі яго пасадзілі ў турму ў другі раз, я ніяк не магу прыехаць, бо гэта ўжо вельмі небяспечна. На жаль, Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расіі. І, па сутнасці, мы, украінцы, трымаем кулакі за тое, каб Беларусь была свабоднай. Жыве Беларусь!».
❤54💔15👍2😁1
Эстонія заклікала сваіх грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь з-за рызыкі быць затрыманым
Міністэрства замежных спраў Эстоніі перасцерагла ад паездак у Беларусь з-за выпадкаў апытання і затрымання ў Беларусі эстонскіх грамадзян, а таксама цяжкасцей з атрыманнем консульскай дапамогі.

«Было даволі шмат выпадкаў і на мяжы, і ўнутры Беларусі, калі з нашымі грамадзянамі ўступалі ў кантакт, іх апытвалі або затрымлівалі, як і грамадзян іншых краін ЕС. У час знаходжання там сітуацыя можа стаць вельмі непрыемнай для нашых грамадзян».
👍37❤5🤣4💯2😐1
Паводле чатырох палітычных артыкулаў асудзілі маладзёна з Мазыра
Стала вядома пра тое, што 23 верасня ў Гомельскім абласным судзе асудзілі 25-гадовага жыхара Мазыра Мікіту Грушэўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пра Мікіту Грушэўскага вядома, што ён у 2022 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога. Працаваў вахтавым чынам у Расіі.
Крыніца: Гомельская Вясна

🤬45👍1👎1
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах
Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.
Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.
Падтрымаць Андрэя на BYSOL

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».
Падтрымаць Андрэя на BYSOL
❤35💔8😁1
Да родных актывіста Андрэя Мялешкі прыходзілі сілавікі
Пра гэта мужчына напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сёння я даведаўся, па якіх артыкулах прыходзілі "па маю душу" дадому да маёй маці.
І яны шчэ прасілі сястру і маці, каб я пакаяўся і напісаў пакаяніе ў камісію па вяртанні і вярнуўся...».
🤬59😡7😢4👎1😁1
Маці вядоўцы Кацярыны Ваданосавай была вымушана з'ехаць з Беларусі з-за ціску
Пра гэта распавяла сама Кацярына ў допісе ў Facebook.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

«Больш за год таму да мамы прыйшло КДБ. У яе пры іх здарыўся інфаркт. Я стала шукаць магчымасць вывазу маці.
Польшча не давала візы. Кожны дзень я пачынала з ліставання. Пісала ўсім і ўсяму. Ніводнага адказу не дачакалася. А справа была пільная. Эвакуацыю праз лясы і балоты маці б не перажыла: ёй 74 гады, яна па інфаркце, амаль не ходзіць, праблемы з сэрцам, ціскам, нагамі, сасудамі, цукрам, вачыма - ўсім.
З дапамогай праваабаронцаў я выбіла маці літоўскую візу».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😢44❤21🤬10👍1😁1🤗1
📝Замежнікі, пенсіянеры, добраахвотнікі: распавядаем, каго дадалі ў «Cпіс экстрэмістаў» у верасні
За мінулы месяц у «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» дадалі 100 мужчын і 40 жанчыны. Сярод асуджаных — дзевяць чалавек, старэйшыя за 60 гадоў. Таксама «экстрэмістам» палічылі аднаго замежніка — грамадзяніна Расіі Альберта Карстэна.
Паводле дакумента, як мінімум 13 беларусаў вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці». Гэтых людзей абвінавачвалі паводле «народнага» арт. 342 КК. Нягледзячы на вызваленне ад адказнасці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «Спіс экстрэмістаў».
«Вясна» прааналізавала абнаўленні ў мінулым месяцы і распавядае, хто трапіў у гэты спіс.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118783
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

🤬33👍1👌1
⚖️Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў па «справе Гаюна»
Фігурантам прызначаюць «хіміі» і калоніі. У бліжэйшы час некалькі судовых працэсаў па гэтай справе адбудзецца ў Мінску. Таксама вядома, што справы некаторых фігурантаў перадаюць з Мінску ў рэгіёны. Чаму так робіцца — невядома.

🤬42👍1👎1