Telegram Web Link
🗣«Замоўчванне фактаў пераследу стала часткай дзяржаўнай палітыкі»: праваабаронца Анастасія Васільчук на Кангрэсе па палітвязнях

У Варшаве праходзіць першы дзень II Кангрэса #WithoutJustCause па беларускіх палітзняволеных. Падчас першай панэлі, прысвечанай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, актуальную статыстыку і рэпрэсіўныя тэндэнцыі агучыла праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук.

Так, напрыклад, за гэты год у «спіс экстрэмістаў» унеслі больш за 1000 чалавек — прыкладна на 200 чалавек больш у адрозненні з мінулым годам. Таксама за гэты перыяд ужо асудзілі па крымінальных артыкулах не менш за 950 чалавек.

«Каб зрабіць нябачных палітвязняў бачнымі, распавядайце пра вашых знаёмых палітвязняў, пра якіх мала публічнай інфармацыі. Кожны чалавек – унікальная гісторыя».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118762

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
👍26💔41🤔1😱1🤡1
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Дзяніс Пілат, Яўген Мазец, Алена Рыбак, Юрый Анісаў, Айрат Халікаў, Аляксей Камовіч, Аляксей Капліч, Барыс Хусаінаў, Іван Юшкевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118764

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬324😢3😁2👎1
Хірурга з Оршы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд 43‑гадоваму хірургу з Оршы Максіму Куксу.

Кукса — урач рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі ангіяграфічнага кабінета гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі. Таксама ён неаднаразова згадваўся ў матэрыялах дзяржаўных СМІ як капітан каманды аршанскіх медыкаў у інтэлектуальных гульнях.

Куску былі інкрымінаваныя ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Хірург атрымаў атрымаў «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🤬52💔101👍1👎1😡1
🎥«Прававыя летапісы». «Вясна» выпусціла праект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі

Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа «Прававыя летапісы».

🔹Чым каштоўныя Статуты ВКЛ? — Прававыя летапісы

🔹Як Расійская імперыя помсціла ўдзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў? — Прававыя летапісы

🔹Савецкія рэпрэсіі над беларусамі — Прававыя летапісы

🔹Дысідэнты ў БССР — Прававыя летапісы

🔹Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — Прававыя летапісы
27👍3🤡1😐1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 11 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы адзінаццаці чалавек.

Гэта Дзмітрый Грышкевіч, Андрэй Нехвядовіч, Віталь Каледа, Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык, Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандра Жук (Аляксандра Жучэнка), Аляксандр Падгорны і грамадзянін Расіі Максім Гелясін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1344 чалавекі, з іх 647 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🤬38😡4👍1😁1🖕1
🌿«Алесь, Валік, Уладзь і Марфа! Мы з вамі!». У Стакгольме адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя»

У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя» ў супрацы інфармацыйнай кампаніі па вызваленні зняволеных вясноўцаў #FreeViasna і шведскай арганізацыі Östgruppen. Адрыццё прымеркавалі да дня народзінаў старшыні ПЦ «Вясна», палітзняволенага Алеся Бяляцкага.

Арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу. Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.

«Мэта ў тым, каб інсталяцыя працягвала змяншацца і ўрэшце знікла цалкам. Спадзяемся, што хутка».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118768

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
45💔6👍2🤡1
Палітзняволены беларускі пісьменнік і адвакат Максім Знак стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «За парушэнне спакою — адважнаму пісьменніку ў небяспецы»

Яе штогод уручае Чэшскі цэнтр Вацлава Гавела ў Нью-Ёрку. Узнагарода адзначае пісьменнікаў і творцаў, якія праяўляюць мужнасць у абароне праўды і свабоды. Раней, у 2021 годзе, яе атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.

На цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў культуры, дыпламатыі і бізнесу, паказалі фотаздымкі пастановак паводле твораў Максіма Знака, былі зачытаныя ўрыўкі з ягоных апавяданняў, піша @tsikhanouskaya.
60👍4😁2
За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»

Стала вядома пра яшчэ аднаго супрацоўніка прадпрыемства «Пеленг», якога асудзілі па палітычным артыкуле. Арцём Сямёнаў працаваў у Бюро мытна-ліцэнзійнага забеспячэння і экспартнага кантролю.

Ён працаваў там прынамсі да лета 2024 года. Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га, піша «Наша Ніва».

Прысуд і тое, у чым канкрэтна яго абвінавачвалі, — невядомыя, але пагражала хлопцу да 12 гадоў калоніі. Арцёма Сямёнава асудзілі па абвінавачанні ў «дзеяннях, накіраваных на прычынення шкоды Беларусі» і ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», які стварае КДБ.

Аблава КДБ на супрацоўнікаў «Пеленга» і іншых абарончых прадпрыемстваў пад яго крылом пачалася ўлетку 2024 года і працягвалася некалькі месяцаў. Яна звязаная са злівам дакументаў прадпрыемства, якія датычыліся абыходу санкцыяў.
🤬51😢42👍1👎1
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:27 «Ліквідацыя прабелаў у сферы прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і звязаныя з імі злачынствы ў Беларусі». Што ў новым дакладзе Групы незалежных экспертаў па Беларусі?

6:15 Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прайшоў у Савеце па правах чалавека ААН. Што там гаварылі?

17:24 Алесю Бяляцкаму споўнілася 63 гады – гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар.
16👍2
🎥Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»

Здаецца, СССР разваліўся, і ў 1991 годзе беларусы прачнуліся ў незалежнай свабоднай краіне. Але як наогул новая дыктатура стала магчымай? І што ўважаць яе стартам: 1994, 96-ты ці 99-ты?.. Урэшце, як на гэта адрэагавала грамадства: няўжо — ціхай згодай?..

1990-я гады — з аднаго боку, час свабоды. З іншага — час, калі дыктатура збіралася ў пясць. Бо менаваіта ў гэтым перыядзе схаваныя адказы на пытанні, як увогуле сённяшні рэжым у Беларусі стаў магчымы.

Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы.

https://youtu.be/rL6ceP0eZiI
18👍9🤣3😐2
У Гомелі вынеслі прысуд брату былога палітвязня

У Гомелі суд па палітычным артыкуле асудзіў Ігара Мачалава, брата былога палітвязня Станіслава Мачалава, піша «Гомельская вясна».

Ігар Мачалаў прызнаны вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, аднак што дакладна яму ставілася ў віну, пакуль невядома. Вядома толькі, што прысуд не прадугледжвае пазбаўлення волі — хутчэй за ўсё, у гэтым выпадку будзе яе абмежаванне.

Станіслава Мачалава судзілі ў студзені 2022 года. Яго абвінавачвалі ў «гвалце супраць прадстаўніка ўлады» і ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Станіслаў адбыў трохгадовы тэрмін у калоніі №22 пад Івацэвічамі і вызваліўся ў снежні 2023 года.
🤬54😢63👍1👎1😁1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча

🔹У літоўскім Сейме распачалася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

🔹Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»

🔹«Замоўчванне фактаў пераследу стала часткай дзяржаўнай палітыкі»: праваабаронца Анастасія Васільчук на Кангрэсе па палітвязнях

🔹Пенсіянеркі, маладыя маці, замежніцы: У Беларусі за кратамі мінімум 188 палітзняволеных жанчын

🔹«Алесь, Валік, Уладзь і Марфа! Мы з вамі!». У Стакгольме адрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя»

🔹Праваабаронца «Вясны»: «Пакуль працягваюцца рэпрэсіі, будуць з'яўляцца ўсё новыя і новыя палітзняволеныя»

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам | ByMeACoffee
👍143😁1
Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрмізму»

Івану Юшкевічу 48 гадоў. У 2013 годзе ён з жонкай і сынам пераехаў у заняпалую вёску Продвіна Бабруйскага раёна. На момант перасялення Івана ў ёй засталося троху больш за дзясятак жыхароў.

Мужчына стаў старастам вёскі і ажыўляў яе па меры сілаў. Ён пачаў праводзіць штогадовы фэст у гонар дня стварэння вёскі. Таксама ён стараецца зрабіць вёску лепшай: акультурвае, узнавіў крыж у гонар загінулых падчас Другой сусветнай жыхароў, пачысціў агульны калодзеж. Раёнка называе яго «неабыякавым чалавекам» і «руплівым гаспадаром».

Івана прызнавалі адным з найлепшых вясковых старастаў раёна. У тыктоку ён вядзе канал «Сельскі стараста».

Невядома дакладна, калі Юшкевіча затрымалі. Але ягоныя сацсеткі перасталі абнаўляцца ў траўні, піша «Наша Ніва».

Прадпрымальніка асудзілі нядаўна па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд невядомы, але ў сацсетках пасля суда ён так і не з'явіўся.
🤬51💔9👎1
«Я займаюся гэтым» — Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага

Так перамоўнік Дональда Трампа адказаў на допіс Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў Твітары пра Дзень народзінаў беларускага нобелеўскага лаўрэата і праваабаронцы.

Крыніца: @nashaniva
55🙏20👍4🤔4🤡2
🎥Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»

Здаецца, СССР разваліўся, і ў 1991 годзе беларусы прачнуліся ў незалежнай свабоднай краіне. Але як наогул новая дыктатура стала магчымай? І што ўважаць яе стартам: 1994, 96-ты ці 99-ты?.. Урэшце, як на гэта адрэагавала грамадства: няўжо — ціхай згодай?..

«Здаецца, навошта ўсе гэтыя пералічэнні — калі які рэфэрэндум, калі імпічмэнт, дзе і які склад парламэнту? Мы звыкліся, што ўсё гэта не мае значэння. Але тады, ў 94-96 гадах яшчэ мела. Таму і галоўнай задачай Лукашэнкі было вывесці сваіх апанентаў за межы прававога поля, цалкам пазбавіць законных механізмаў уплыву. І далей ужо кіраваць — самому, з дапамогай дэкрэтаў. Пры гэтым захоўваць ілюзію законнасці ў выглядзе парламента, судоў і таго ж ЦВК», — распавядае вядучы «Прававых летапісаў» Юрась.

https://youtu.be/rL6ceP0eZiI
25👍7😁2👏1😐1
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі

Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.

• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.

Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
29👍1😁1😢1
У горацкай ПК №9, дзе ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, не прымаюць сезонныя перадачы з агароднінай

Гаворка ідзе аб дадатковых «вітамінных перадачах» з садавіны і гародніны вагой 10 кг, якія прымаюцца разам з рэжымнай перадачай у восеньска-зімовы перыяд пры асабістай перадачы сваякамі (забаронена перасылаць поштай). Права на атрыманне асуджанымі такой перадачы прапісана ў п.113 Правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў.

Дакументам прадугледжана, што атрымліваць дадаткова агародніну і садавіну асуджаныя могуць з 1 верасня па 31 сакавіка. Большасць папраўчых устаноў такія перадачы дазволілі з 1 верасня. Але, як стала вядома @MAYDAYMog, у горацкай калоніі №9, дзе свае тэрміны адбываюць 7 палітвязняў, адміністрацыя пакуль адказала катэгарычнай адмовай.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬54😁1
2025/10/26 09:41:31
Back to Top
HTML Embed Code: