📊З ліпеня 2024 года адбылося ўжо 18 памілаванняў, падчас якіх на волю выйшлі прыкладна 124 палітзняволеныя жанчыны
Але гэтая лічба можа быць недакладнай.
Паводле звестак @dissidentBY, падчас аднаго з гэтых памілаванняў на волю мусілі выйсці восем жанчын, асуджаных па палітычных справах, але ў гэты дзень ніхто з палітзняволеных з калоній не выйшлі. Акрамя гэтага, ніводнага прозвішча жанчын, якія былі вызваленая па тым указе, праваабаронцам невядома. Гэта можа сведчыць аб тым, што тыя жанчыны былі асуджаныя не па палітычных артыкулах, або іх прысуды не звязаныя з пазбаўленнем волі.
🔹Пенсіянеркі, маладыя маці, замежніцы: У Беларусі за кратамі мінімум 188 палітзняволеных жанчын

💔36❤5😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Сустаршыня ПЦ «Мемарыял» Алег Арлоў запісаў віншаванне Алесю Бяляцкаму з Днём народзінаў
Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

❤52💔5🤮1
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах
Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.
Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.
Падтрымаць Андрэя на BYSOL

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».
Падтрымаць Андрэя на BYSOL
❤36😢8🔥2🤮2
📍У літоўскім Сейме распачалася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму
25 верасня ў Сейме Літвы распачалася фотавыстава «Масты і сцены», прысвечаная Алесю Бяляцкаму — выбітнаму беларускаму грамадскаму дзеячу, заснавальніку Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэату шматлікіх міжнародных узнагарод, у тым ліку Нобелеўскай прэміі міру (2022).
Прадстаўленыя фотаздымкі сфакусаваны на некалькіх тэмах. Яны выяўляюць Алеся Бяляцкага разам з палітыкамі, дыпламатамі і праваабаронцамі, бо імя праваабаронцы неад’емна звязана з беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнародным праваабарончым рухам, паміж якімі ён будаваў трывалыя сувязі.
Апроч таго, ілюстрацыі паказваюць сілу салідарнасці і адлюстроўваюць, як палітыкі, дыпламаты і актывісты з розных краінаў свету трымаюць партрэт Алеся Бяляцкага або носяць цішоткі з яго выявай, патрабуючы свабоды для несправядліва зняволенага праваабаронцы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118752
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

❤51💔7👍6🤡2🔥1🍌1
Мастачку Віялету Майшук завочна асудзілі да трох гадоў калоніі
Гомельскі абласны суд у парадку спецыяльнай вытворчасці вынес прысуд 28-гадовай мастачцы з Петрыкава Віялеце Майшук. Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Суд прызначыў ёй тры гады пазбаўлення волі ў калонію агульнага рэжыму, піша «Гомельская Вясна».
Віялета — мастачка з Гомельшчыны, якая ў 2020 годзе праз палітычны пераслед была вымушана пакінуць Беларусь. У 2020-м яна далучылася да каманды ініцыятывы «Краіна для жыцця», якая дапамагала праводзіць выбарчую кампанію Святланы Ціханоўскай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118754

🖕26😡17😢9🤬8👎1😁1
У шклоўскай ПК №17 забаранілі працоўную робу для асуджаных, якую раней сваякі маглі пашыць у атэлье на волі і даслаць у перадачы
Забарона дзейнічае з пачатку гэтага тыдня. Да гэтага часу некаторыя атэлье спецыялізаваліся на пашыве формы для асуджаных і рабочага спецадзення, якія поўнасцю адпавядалі патрабаванням ДВП МУС РБ. Такія вырабы адрозніваліся больш якаснымі баваўнянымі тканінамі для працоўных касцюмаў асуджаных і насычэннямі для не прамакання.
Кошт такога вырабу складаў ад 160 да 260 беларускіх рублёў і большая частка сваякоў ужо аплаціла замовы, піша @MAYDAYMog.
Асуджаным адміністрацыя калоніі агучыла, што цяпер уведзена правіла адпаведнасці знешняга выгляду адзінаму ўзору. Таму ўсе будуць хадзіць у аднолькавым адзенні, якое прадаставіць калонія, а грошы за яго здымуць з асабовых рахункаў вязняў.

🤬64😱6👍1
⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
❤20💔2👍1🤡1
🎥Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»
Здаецца, СССР разваліўся, і ў 1991 годзе беларусы прачнуліся ў незалежнай свабоднай краіне. Але як наогул новая дыктатура стала магчымай? І што ўважаць яе стартам: 1994, 96-ты ці 99-ты?.. Урэшце, як на гэта адрэагавала грамадства: няўжо — ціхай згодай?..
1990-я гады — з аднаго боку, час свабоды. З іншага — час, калі дыктатура збіралася ў пясць. Бо менаваіта ў гэтым перыядзе схаваныя адказы на пытанні, як увогуле сённяшні рэжым у Беларусі стаў магчымы.
Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы.
https://youtu.be/rL6ceP0eZiI

YouTube
Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — новы выпуск праекта Прававыя летапісы
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе серыю відэа «Прававыя летапісы», дзе мы разбіраемся, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя гістарычныя часы.
Здаецца, СССР разваліўся, і ў 1991 годзе беларусы прачнуліся ў незалежнай свабоднай краіне.…

👍22❤8🤷♂1😁1
«З нараджэннем, Алесь!» — беларусы Клайпеды павіншавалі Алеся Бяляцкага
«Свечкі, гарбузы, QR-коды для падтрымкі. Чакаем на волі!».
❤113👍4🤡2💔1
Па «справе Гаюна» арыштаваны заснавальнік арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік»
Фігурантам «справы Гаюна» стаў вядомы жыхар Гомеля 46-гадовы Кірыл Краўцоў. Яго ўзялі пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).
Як піша «Флагшток», Краўцова арыштавалі ў чэрвені. На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.
Мужчына неаднаразова станавіўся героем публікацый дзяржаўнай прэсы: з ім сябравалі цяперашнія прапагандысты, прыязджалі да яго ў госці, удзельнічалі ў мерапрыемствах, якія ён арганізоўваў.
Кірыл вядомы як заснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі дамоў у вёсцы і выратаваў яе ад знікнення, арганізаваўшы тут эка-паселішча.

🤬55😢12👍2❤1👎1
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўналетнім узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

😢33😁3❤1👎1
У Беларусі заблакавалі інтэрнет-рэсурс «Бульбаш»
Адпаведная пастанова была прынятая пракурорам Магілёўскай вобласці.
Паведамляецца, што на сайце «размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчалі заведама ілжывыя звесткі, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У шэрагу выпадкаў інфармацыя мела відавочна негатыўную ацэнку дзеянняў службовых асоб, а таксама абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. На рэсурсе размяшчаліся персанальныя даныя службовых асоб дзяржаўных органаў, у тым ліку пракурорскіх работнікаў».
На сайце пазначана, што «"Бульбаш — гэта грамадскі праект супраціву, які фіксуе ў гісторыі імёны памагатых дыктатуры Лукашэнкі».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🖕22😡11❤4🤡2👍1🤬1😢1
Польшча прыме 13 былых палітвязняў, якіх улады Беларусі пасля вызвалення дэпартавалі ў Літву
Дублінскі пратакол, які прадугледжвае, што ўцекачы мусяць прасіць прытулку ў першай бяспечнай краіне, у якой апынуліся, гэтаму не перашкодзіць.
Пра гэта падчас ІІ Кангрэса па палітзняволеных, які праходзіць у Варшаве, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка, піша @euroradio.

👍61❤25🔥12🤮2
spis_ekstremistau.pdf
11.7 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы — цяпер у ім 5817 чалавек
26 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі блогера Антона Матольку, а таксама шэсць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

😡22🤬12❤2👍1👎1