🎃«Час збіраць гарбузы»: акцыя салідарнасці да Дня народзінаў Алеся Бяляцкага ў Варшаве
📅 25 верасня
🕕 18:00–21:00
📍 Karma Crew, Aleja 3 Maja, Варшава
25 верасня выбітнаму праваабаронцу і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму споўніцца 63 гады. Свой чарговы дзень народзінаў ён сустрэне ў турме. Алесь — не проста грамадскі дзеяч, але і чалавек, вельмі блізкі да зямлі: ён не цураўся простай працы і вырошчваў кветкі, садавіну і гародніну, а ўвосень дзяліўся з паплечнікамі, сябрамі і знаёмымі гарбузамі са свайго лецішча.
«Быў час раскідаць зерняты, прыйшоў час зьбіраць гарбузы!» — пісаў на сваёй старонцы ў Facebook Алесь.
А мы вырашылі працягнуць яго добрую традыцыю — раздаваць гарбузы. Кожны зможа атрымаць сімвалічныя гарбузы «ад Алеся», які цяпер не мае магчымасці падзяліцца імі сам. Таксама ўсіх гасцей будзе чакаць цёплы гарбузовы суп ад Karma Crew. 10 злотых з кожнай порцыі будуць пералічаныя ў падтрымку «Вясны».
Прыходзьце адзначыць народзіны Алеся, падтрымаць тых, хто цяпер знаходзіцца за кратамі!

❤49🔥7💔6🤡2👍1
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — Telegram-канал «Synthetic overdose»
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 19 верасня.
Паводле ведамства, дачыненне да каналу маюць Мікіта Зюзікаў і Дзяніс Ліхалет.
Telegram-канал «Synthetic overdose» быў створаны ў красавіку і мае ўсяго 22 падпісанты. У ім публікуюцца мемы на розныя тэмы і няма палітычнага кантэнту.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🖕24🤬10🤡8❤1👍1
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

😢18❤9😁2😐1
✊ Падтрымай «Вясну» і атрымай кнігу-сюрпрыз
Напярэдадні Дня народзінаў Алеся Бяляцкага, які ён сустракае за кратамі, заклікаем падтрымаць выбітнага праваабаронцу і каманду «Вясны» і атрымаць кнігу!
🎁Ахвяруй «Вясне» праз ByMeACoffee 25 еўра ці больш, а мы дашлём вам кнігу-сюрпрыз на беларускай мове, напісаную Алесем Бяляцкім альбо прысвечаную яго жыццю і дзейнасці.
📚Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з яго думкамі, гісторыяй і шляхам.
Дастаўка даступная поштай ці пры асабістай сустрэчы (акрамя тэрыторыі Беларусі). Колькасць асобнікаў абмежаваная!

❤47🔥5🤡2
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 19 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 19 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118748
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу

❤34💔4😁2
Пракуроры Віцебскай вобласці сёлета накіравалі ў суд 95 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Сярод іх 5 старонак у Facebook, 5 каналаў і ролікаў на YouTube, 3 старонкі ў Instagram, па 3 Telegram-канала і чата, 2 старонкі ва «Укантакце», 1 старонка ў «Аднакласніках» і 1 канал у TikTok.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🖕18🤬11🤡3❤1👍1
У Беларусі заблакавалі папулярную інтэрнет-бібліятэку «Флібуста»
Калі заходзіць на сайт з тэрыторыі Беларусі, то карыстальнік убачыць інфармацыю, што сайт заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі. Люстэркі сайта адкрываюцца ў Беларусі без праблем.
Флібуста — бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка. На гэтым сайце можна бясплатна чытаць, спампоўваць, а таксама атрымліваць на электронную пошту большасць кніг, наяўных у бібліятэцы. Рускамоўная, украінамоўная і беларусамоўная часткі даступныя для запампоўкі ўсім карыстальнікам.
🌿Калі вы ведаеце яшчэ сайты, якія былі заблакаваныя ў Беларусі ў апошні час, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🙈22🤡17🤬13👍1💊1
🌿У Нарвегіі пакажуць выставу пра беларускіх палітвязняў
Міні-выстава Art in Libraries: #FramedinBelarus прадстаўляе падборку з поўнамаштабнай выставы #FramedinBelarus: Towards Solidarity, якая праходзіла ў 2024 годзе ў Цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken.
Тры вышыўкі з гісторыямі палітвязняў, сярод якіх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі — адправіліся ў тур па бібліятэках рэгіёна Іннланэт. Падрабязны расклад можна паглядзець на сайце.
Тур адкрыўся 11 верасня ў бібліятэцы Ringsaker. На адкрыцці з дакладам выступіў вядомы нарвежскі журналіст і пісьменнік Morten Jentoft, які значную частку жыцця працаваў карэспандэнтам Нарвежскага нацыянальнага радыя ў Расіі і Ўсходняй Еўропе.
Крыніца: Framed in Belarus

❤45💔2🤡1
📊Рэпрэсіі ў дачыненні да жанчын у лічбах
Па стане на 22 верасня, у месцах няволі ўтрымліваюцца 188 жанчын, большасць з іх ужо асуджаныя да пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў у следчых ізалятарах.
Агулам з 2020 года паводле крымінальных артыкулаў асудзілі мінімум 1839 жанчын. Сярод іх 34 журналісткі і блогеркі, 15 айцішніц, 22 лекаркі, 30 выкладчыц, 12 юрыстак і адвакатак, а таксама 31 студэнтка.
За апошнія гады КДБ дадаў 103 жынчыны ў «спіс тэрарыстаў» — гэта накладае на іх дадатковыя сур'ёзныя абмежаванні.
Апроч гэтага, праваабаронцам «Вясны» вядома пра два нядаўнія выпадкі затрыманняў жанчын, якіх адарвалі ад немаўлят. Нягледзячы на маленькае дзіця і грудное кармленне, жанчын змясцілі пад варту па крымінальных справах. Вядома, што адну з іх ужо асудзілі да абмежавання волі і вызвалілі ў зале суда.
🔹Пенсіянеркі, маладыя маці, замежніцы: У Беларусі за кратамі мінімум 188 палітзняволеных жанчын

😢26😡13🤬7💔2😐2😁1🤡1
Супраць Дзяніса Дзенісенкі распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна
27-гадоваму Дзянісу інкрымінавана ч.2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)
Дзенісенку запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Брэсцкай вобласці.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

🤬45🖕17💊2❤1👍1
🇨🇭У Цюрыху пройдзе акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім
Яна прымеркаваная да Дня народзінаў праваабаронцы.
Акцыю ладзяць праваабаронцы Libereco, а таксама ініцыятывы RAZAM, ACAT, Campax і Amnesty International.
🗓25 верасня
🕕18:00 – 19:00
📍Europaplatz, Zurich
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

❤42🔥7👍2🤡2💔1
🎉 Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар
Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.
💌 Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам | ByMeACoffee

💔58❤28🤮1
🇱🇹Беларусы Клайпеды правядуць акцыю салідарнасці з нагоды Дня Народзінаў Алеся Бяляцкага
Нагадаем, сёння заснавальніку і кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна» спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар.
📍18:30, каля Аркі (побач з фантанам).
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
Нагадаем, сёння заснавальніку і кіраўніку Праваабарончага цэнтру «Вясна» спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар.
📍18:30, каля Аркі (побач з фантанам).
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
❤56😁1💔1
Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў. У 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спецыяльную школу пры беларускай кансерваторыі, у 1989 — Ленінградскую кансерваторыю ў класе выбітнага баяніста родам з Беларусі Пятра Гаварушкі. Больш за 30 гадоў Лілія выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Пажарыцкая двойчы станавілася ўладальніцай прэзідэнцкага гранта (2016, 2018) і адзначаная шэрагам дзяржаўных грамат.
Яе мужу Аляксандру Пажарыцкаму 69 гадоў. Музыка гастраляваў у Беларусі, Англіі, Германіі. Свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 1996 годзе.
Выхаванцы пары — лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў у Беларусі, а таксама Польшчы, Літве, Латвіі, Сербіі, Арменіі, Расіі. Многія атрымлівалі стыпендыі Спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, піша «Наша Ніва».
Аляксандра і Лілію Пажарыцкіх асудзілі ў 2025 годзе. Ім прысудзілі «хатнюю хімію» па ч. 1 арт. 342 КК — за ўдзел у пратэстах.

🤬66😢10❤7👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥«Мы чакаем і верым, што хутка ўбачымся на волі». Праваабаронца Леанід Судаленка запісаў відэавіншаванне Алесю Бяляцкаму
Сёння заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі святкуе свой Дзень Народзінаў.
Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

❤70💔4😁1😐1
📚 Кнігі Алеся Бяляцкага папоўнілі фонд Нацыянальнай бібліятэкі Літвы
Напярэдадні Дня народзінаў праваабаронцы, пісьменніка і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага ў Нацыянальную бібліятэку Літвы былі перададзены ягоныя кнігі.
На думку праваабаронцаў «Вясны» выданні не толькі ўзбагацяць бібліятэчны фонд, але і дадуць магчымасць шырэйшаму колу чытачоў пазнаёміцца з творчасцю, развагамі і ідэямі Алеся. Кнігі Бяляцкага — гэта сведчанне мужнасці, любові да Беларусі і нястомнай барацьбы за годнасць і свабоду чалавека.
Наяўнасць іх у адной з найбуйнейшых бібліятэк Літвы — гэта знак павагі і салідарнасці, які аб’ядноўвае народы праз культуру і агульныя каштоўнасці.
✊ Слова не мае межаў і мацней за краты!

👍46❤26🔥3🤮1🤓1