Telegram Web Link
📌 Уявіце: пакуль мы змагаемся за правы людзей, нехта можа проста пачаставаць нас кубачкам кавы

☕️ Цяпер гэта можна зрабіць літаральна — праз платформу Buy Me a Coffee!

👉 Пачастуйце праваабаронцаў кавай і дапамажыце нам працягваць працу!
28💋6👍3💩2🤡2
🗣Праваабаронца «Вясны»: «Пакуль працягваюцца рэпрэсіі, будуць з'яўляцца ўсё новыя і новыя палітзняволеныя»

19 верасня ў Палацы нацый у Жэневе адбыўся сайд-івент «Дайце голас ахвярам: парушэнні правоў чалавека ў Беларусі». Мерапрыемства прайшло ў межах 60-й сесіі Савета па правах чалавека ААН і было арганізаванае Прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.

У івенце ўзяў удзел праваабаронца «Вясны» Канстанцін Старадубец, які распавёў пра праблемы палітычных зняволеных, апошнія трэнды і важнасць міжнароднай увагі да пытання палітычнага пераследу ў Беларусі.

«Самае прыкрае, што не вырашаецца першапрычына праблемы: палітычны пераслед. Пакуль працягваюцца рэпрэсіі, будуць з'яўляюца ўсё новыя і новыя палітзняволеныя, нягледзячы на вызваленні і памілаванні».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118728
24👍2💯2🤡1🏆1
📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала больш за 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
😢216👍1💩1🙈1
❗️Некаторым затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя беспарадкі»

Праваабаронцам стала вядома пра выпадкі, калі затрыманым за ўдзел у пратэстах акрамя арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі інкрымінаваць арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Гэта звязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК. Але, адзначым, што пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) працягваецца.

Паводле арт. 293 КК людзям можа пагражаць пазбаўленне волі: ад 5 да 15 гадоў за «арганізацыю масавых беспарадкаў» і ад 3 да 8 гадоў за ўдзел у іх.

Калі вы цяпер у Беларусі і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях — абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Ні ў якім разе не захоўвайце «небяспечныя» фотаздымкі на тэлефонах.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬38😱7😁3😡3😢21👍1🤔1
У гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 пачаўся рамонт у пакоі для перамоваў

Калонія хуткім часам пяройдзе на IP-тэлефанію і будзе выкарыстоўваць оптавалакновы інтэрнэт.

Як паведамляе @MAYDAYMog, у сувязі з рамонтам у калоніі адключылі інтэрнэт-сайт для пакупкі тавараў для рэжымных перадач або афармлення грашовых сертыфікатаў для гэтых жа мэт.

На сайце інтэрнэт-крамы вісіць банэр «Сайт часова закрыты на тэхнічнае абслугоўванне». Вядома, што сайт на «тэхабслугоўванні» з 29 жніўня.
👎12😢9😱3👍2🙈2
🇪🇺У беларускіх палітвязняў з'явіліся новыя «хросныя» з Шатландыі

У межах кампаніі #WeStandBYyou Сцюарт Макмілан («Шатландская нацыянальная партыя»), Боб Дорыс («Шатландская нацыянальная партыя») і Аляксандр Бернет («Шатландская кансерватыўная і юніянісцкая партыя») сталі «хроснымі» Яўгена Бурло, Ірыны Клязовіч і Вячаслава Янюка.

«Я выступаю супраць рэпрэсій, якія адбываюцца ў Беларусі, разам з іншымі абранымі прадстаўнікамі з усёй Шатландыі і Еўропы. Я заклікаю беларускі ўрад выконваць правы чалавека ў дачыненні да сваіх грамадзян і вызваліць тых, хто быў незаконна затрыманы».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118733

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
41🔥3🤣2👍1💔1
У Магілёве месяц таму затрымалі брата палітвязня

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, затрыманым з'яўляецца Дзмітрый Чавусаў — брат палітвязня Віталя Чавусава. Прычына затрымання і цяперашні статус мужчыны невядомы.

Нагадаем, у канцы траўня ў Магілёве асудзілі мясцовага прадпрымальніка, дырэктара адной з рэкламных фірмаў Віталя Чавусава. Як атрымалася высветліць, яму ставілі ў віну два артыкулы, звязаныя з «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці» — крымінальная справа была звязаная са «справай Гаюна».

Віталя асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Падрабязнасці справы і рэжым умоў адбывання невядомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬39👍1👎1
🌿Працягнуты прыём заявак на новую прэмію «Голас пакалення свабоды»

Кандыдаты/кандыдаткі на атрыманне прэміі мусяць адпавядаць асноўным крытэрыям:

• Мець значныя дасягненні ў галіне літаратуры, журналістыкі або абароны правоў чалавека ў Беларусі.
• Не пазней як у 2025 годзе дасягнуць 60-гадовага ўзросту.
Быць вымушанымі эмігрантамі/эмігранткамі з Беларусі пасля 2020 года ў сувязі з пераследам і пражываць у Польшчы, Чэхіі або Літве.
• Актыўна ўдзельнічаць у пабудове незалежнай грамадзянскай супольнасці.
• Вылучацца грамадзянскай адвагай, непахіснасцю прынцыпаў і прыхільнасцю да дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека.

Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. Заяўкі будуць прымацца выключна праз анлайн-форму, якая будзе дадзена ахвочым пасля іх верыфікацыі. Намінацыі прымаюцца да 23 верасня ўключна.

📝Рэгламент прэміі дасяжны па спасылцы

🔹Заснавана новая прэмія «Голас пакалення свабоды» для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
20👍4🤮2
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных

Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.
👍7🍌64😁1
Працягваецца збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».


Падтрымаць Міколу можна па спасылцы

🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
33👍23🤡3🤮1
У івацэвіцкай Папраўчай калоніі №22 «Ваўчыныя норы» змянілі правілы прыёму звычайнага пральнага парашка

Як паведамляе @MAYDAYMog, некалькі гадоў запар сама адміністрацыя калоніі патрабавала ад сваякоў зняволеных пры падачы рэжымнай перадачы ў 50 кг усё перасыпаць у празрыстую тару для спрашчэння працы кантралёраў. Пральны парашок кантралёры патрабавалі перасыпаць у пластыкавыя бутэлькі ёмістасцю 2 літры.

Цяпер жа, з мінулага тыдня, такі від перадачы забаронены. Таксама пральны парашок у такім выглядзе забаранілі і пасылаць у пасылках па пошце. У дадзены момант кантралёры патрабуюць прывозіць мыйныя сродкі ў непарушанай упакоўцы, а потым самі ўсё перасыпаюць у паліэтыленавыя пакеты, якія часта рвуцца.

З чым звязана новаўвядзенне — не тлумачыцца.
🤬37🤡41👍1
Фядута ходзіць з кіёчкам, Паротнікаў не вылазіць з ШІЗА — Вячаслаў Лазараў распавёў пра палітвязняў за кратамі

Відэаператар-фрылансер «Белсата» Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 памілаваных беларусаў, якіх рэжым Лукашэнкі дэпартаваў у Літву 11 верасня. БАЖ пагутарыў з журналістам пра палітзняволеных, з якімі ён перасякаўся за кратамі.

«Бачыліся з Фядутам, размаўлялі. Хаця ўсіх папярэдзілі, што да яго лепш не падыходзіць, таму што адразу адправяць у ШІЗА. Ён вельмі моцна схуднеў. Ходзіць з кіёчкам, часцей за ўсё ходзіць з суправаджэннем, бо самому перасоўвацца цяжка. Асноўная праблема Фядуты — сэрца. Яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, апошні раз, здаецца, некалькі месяцаў таму вазілі.

Але трымаецца, жартуе, з ім цікава пагаварыць на любыя тэмы. За стасункі з Фядутам кідаюць у штрафны ізалятар, раней на 10 сутак, зараз на 15.

Я быў у адным атрадзе і з Андрэем Паротнікавым. Не ведаю, як складзецца далей, але ён фактычна не вылазіць з ШІЗА. Каля двух месяцаў таму яго перавялі ў ПКТ».
😢31🤬263🤡1
❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Грышкевіч, Аляксандр Лыцін, Антон Ільін, Андрэй Хрышчановіч, Марыя Барысенка, Сяргей Тулінаў, Алег Слабуха, Дзмітрый Басько, Сяргей Цімошчанка, Андрэй Ярашэвіч, Гжэгаж Гавэл, Павел Кізюк, Святлана Мяцельская, Віктар Яскіч, Яўген Грук.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118735

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬29😢8😡31👍1👎1
Затрыманы ў Беларусі польскі манах-кармеліт прызнаны палітвязнем

Гжэгаж Гавел — грамадзянін Польшчы з Кракава, манах каталіцкага ордэна кармелітаў. У ліпені паведамлялася, што ён абараніў магістарскую дысертацыю.

4 верасня дзяржаўныя прапагандысцкія медыя распаўсюдзілі інфармацыю пра яго затрыманне ў Лепелі. Мужчыну абвінавачваюць у «шпіянажы» (арт. 358 КК) — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

Сёння Гжэгаж быў прызнаны палітычным зняволеным.

Распавядаем, чаму праваабаронцы лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/118735
30😢22🤯4😁1
👩Пенсіянеркі, маладыя маці, замежніцы: У Беларусі за кратамі мінімум 188 палітзняволеных жанчын

Паралельна з хвалямі памілаванняў палітвязняў у Беларусі працягваюцца штодзённыя затрыманні, допыты, ператрусы і іншыя віды рэпрэсій. Пад палітычны пераслед рэгулярна трапляюць жанчыны. Гэта маладыя маці і пенсіянеркі, студэнткі і настаўніцы, жанчыны з цяжкімі хваробамі. У краіне, у якой «з жанчынамі не ваююць», іх судзяць за «тэрарызм», «здраду дзяржаве» ці за «абразу Лукашэнкі».

Са жніўня 2020 года паводле крымінальных артыкулаў агулам былі асуджаныя мінімум 1839 жанчын, з іх 413 — да калоніі, 804 — да «хатняй хіміі», 75 — да «хіміі», восем жанчын — да арышту, пяць — да прымусовага лячэння. Сёння ў Беларусі налічваецца 188 палітзняволеных жанчын, сярод якіх тры грамадзянкі іншых краін.

«Вясна» ў лічбах распавядае пра рэпрэсіі ў адносінах да жанчын і ўзгадвае гісторыі некаторых з іх.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118737

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
💔22🤬12😐4😢21👍1😡1
🇨🇭У Цюрыху пройдзе акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Яна прымеркаваная да Дня народзінаў праваабаронцы.

Акцыю ладзяць праваабаронцы Libereco, а таксама ініцыятывы RAZAM, ACAT, Campax і Amnesty International.

🗓25 верасня
🕕18:00 – 19:00
📍Europaplatz, Zurich

🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
44👍1🤡1
❗️Шматдзетнай былой палітзняволенай, хворай на анкалогію, не дазваляюць зрабіць важную аперацыю

Ірына Левіна — маці чатырох дзяцей, хворая на анкалогію. Яе жорстка затрымалі ў Мазыры на выхадзе з анкадыспансера. Яе змясцілі пад варту, але пазней адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Увесь гэты час жанчына праходзіла абследаванні ў розных лякарнях. Гомельскія лекары вырашылі, што адзіны магчымы спосаб паратунку жыцця Ірыны – тэрміновая аперацыя перасадкі касцявога мозгу. Жанчына атрымала накіраванне ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Аперацыя прызначаная на 7 кастрычніка.

Падрыхтоўчы і пасляаперацыйны перыяды, якія Левіна мусіць знаходзіцца ў лякарні, можа расцягнуцца на многія месяцы. Але цяпер, каб паехаць у Мінск Ірыне патрэбны дазвол ад следчага, які вядзе яе крымінальную справу.

Як паведаміла «Гомельскай Вясне» крыніца ў медычнай установе, такога дазволу Ірыне атрымаць не можа. І таму яна ўжо працяглы час не можа легчы на жыццёва неабходную ёй аперацыю.
🤬77🤯11😢3😭3😁1😡1
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў

Гэта Станіслаў Жарко, Міхаіл Сырыска, Яўген Дорахаў, Вольга Ціхановіч, Аляксандр Біндзей.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118740

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
😡28🤬7😱41👎1😢1
Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведала ў наваполацкай калоніі Андрэя Пачобута

Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Андрэй перадае цёплыя прывітанні знаёмым і незнаёмым, ён адчувае сябе псіхалагічна добра, атрымлівае лекі, дзякуе ўсім за памяць. Ён сказаў, што Бог вызначыць шлях кожнага чалавека.

Я перадала Андрэю, што не было дня, каб мы ў Саюзе палякаў і не толькі — не маліліся за яго!!!

Зараз я ў дарозе з Наваполацка ў Гродна».
50😢6😐5👍3💔3🤮1
📝Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча

Група незалежных экспертаў ААН рашуча асудзіла спробу дэпартацыі з Беларусі ды наступнае знікненне 69-гадовага палітыка Мікалая Статкевіча. У сваёй заяве эксперты заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра ягоны лёс і месцазнаходжанне, а таксама пра стан яго здароўя.

Нагадаем, 11 верасня Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх акрамя Мікалая прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі.

Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Пазней з'явілася інфармацыя, што, імаверна, там яго адправілі ў глыбоцкую калонію, але пацвярджэння гэтаму няма.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118744

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
54👍7🦄3👏1🤡1
2025/10/28 06:05:38
Back to Top
HTML Embed Code: