Telegram Web Link
Палітзняволеную Алену Лазарчык пасля ШІЗА змясцілі ў ПКТ

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык, якая адбывае тэрмін у жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, патрапіла ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, куды на працяглы тэрмін змяшчаюць асуджаных, якія нібыта парушаюць парадак і не выпраўляюцца пасля пакарання ў штрафным ізалятары.

Перад гэтым Алена знаходзілася ў ШІЗА, але колькі і за якую «правіннасць», невядома.

Апошнімі звесткамі пра жанчыну з @radiosvaboda падзялілася крыніца, дасведчаная ў яе справах.

«Яна цяпер у ПКТ і колькі гэта працягнецца, невядома. Схуднела, складана са здароўем. Сустрэч з адвакатам не прадбачыцца».
🤬705👍1
🌿Наталля Сацункевіч: «Трэба дамагацца адказнасці для тых, хто ажыццяўляў злачынствы супраць чалавечнасці»

Прадстаўніца «Вясны» Наталля Сацункевіч адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай:

«Працягваюцца рэпрэсіі за ўдзел у пратэстах 2020 года, ужываюцца сістэмныя рэпрэсіі да актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў. У верасні стала вядома пра дзявяты выпадак смерці за кратамі — Андрэя Паднябеннага.

Колькасць палітвязняў застаецца экстрэмальна высокай: больш за 1 200 чалавек цяпер за кратамі, агулам пад палітычны пераслед трапіла 4 182 чалавекі. У 2025 годзе штомесяц налічваецца каля 120 крымінальных палітычных прысудаў».


Праваабаронца адзначыла, што варта працягваць дыпламатычныя намаганні для вызвалення палітзняволеных і спынення рэпрэсій.

«Акрамя гэтага, трэба дамагацца адказнасці для тых, хто ажыццяўляў злачынствы супраць чалавечнасці».


🔹«Значная частка насельніцтва працягвае жыць у атмасферы пастаяннага страху і ціску», — беларускія праваабаронцы ў АБСЕ
29💯14🙏12👍1😁1😐1
👩‍🍼У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын, якія адзначаюць свята за кратамі

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Але для дзясяткаў палітзняволеных жанчын гэта свята гучыць толькі як напамін пра страчанае. Замест дзіцячых галасоў яны чуюць лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзвярэй, замест абдымкаў — халодныя сцены камер і пакояў.

У зняволенні цяпер знаходзіцца не менш за 193 палітзняволеныя жанчыны, і многія з іх — маці непаўнагадовых дзяцей. Некаторых пазбавілі волі, калі іх дзеці былі яшчэ немаўлятамі, іншых — змясцілі за краты разам з дзецьмі.

У Дзень маці «Вясна» распавядае гісторыі некаторых палітзняволеных жанчын, якія сустракаюць сваё свята ў месцах няволі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118876

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔39😢13🤬81🍌1😨1
💔Былому палітзняволенаму з анкалогіяй патрэбна падтрымка на эміграцыі

66-гадоваму пенсіянеру з Мінска, удзельніку пратэстаў 2020 года пасля арышту, «хатняй хіміі» і эвакуацыі ў Польшчу патрэбна экстранная падтрымка. У Кастуся Шышко выявілі анкалогію, і ён мае патрэбу ў дарагіх кансультацыях дактароў, падтрымцы і лячэнні.

Хоць мужчына дасягнуў пенсійнага ўзросту, пенсію ў Польшчы ён не атрымлівае, а «браць на працу пенсіянераў не вельмі і хочуць». Дзякуючы працавітасці і настойлівасці ў беларуса ёсць падпрацоўкі, каб аплаціць пакой у кватэры і харчаванне, «але на барацьбу з хваробай сродкаў зусім няма», — падкрэслівае Канстанцін.

«Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца. Дзякуй вам ад усёй душы! Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!»

Падтрымаць мужчыну фінансава
💔4317😢5👍1😁1
❗️Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне

У снежні 2023 года ў Беларусі затрымалі дырэктарку і сузаснавальніцу даследчай кампаніі Mia Research Ірыну Буйневіч. Увесь гэты час яе трымаюць пад вартай, але праваабаронцам пра гэта стала вядома толькі цяпер. Жанчыну, верагодна, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і арт. 243-3 КК (ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў, што прывяло да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры).

Па стане на жнівень 2025 года, Ірына знаходзілася ў СІЗА-1 і над ёй ужо некалькі месяцаў адбываўся суд. Але невядома, ці ўжо быў вынесены прысуд.

«Вясна» распавядае падрабязнасці крымінальнай справы супраць жанчыны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118880

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬83😭11😡65👎1😁1
❗️«Наша Ніва»: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў

Пра першых затрыманых «Нашай Ніве» стала вядома 12 кастрычніка.

Паведамляецца пра затрыманні сваякоў палітвязняў ды людзей, якія самі пацярпелі ад рэпрэсіяў, а таксама тых, хто сам дапамагаў пацярпелым. Некаторых аб'ядноўвае таксама тое, што яны параўнальна нядаўна атрымлівалі дапамогу.

Некаторых з затрыманых пасля допытаў адпусцілі, лёс іншых невядомы. Лік затрыманых, па інфармацыі выдання, ідзе на дзясяткі.

Гэтая хваля затрыманняў па сваім тыпе нагадвае «хапун» 2024 года, калі за дапамогу палітвязням і іх сем'ям ці атрыманне такой дапамогі адначасова затрымалі сотні чалавек.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬84😢72😁1
📝МЗС Украіны апублікавала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Міністэрства замежных спраў Украіны звярнула ўвагу на інфармацыю «Вясны» пра чарговую хвалю рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзян Беларусі ў межах «справы Гаюна».

«Мы перакананыя, што такія адвольныя затрыманні маюць на мэце стварэнне «абменнага фонду», дзякуючы якому Аляксандр Лукашэнка разлічвае купляць сабе індульгенцыі ў абмен на невінаватых людзей, якіх ён кідае ў турмы.

Рэпрэсіі беларускага рэжыму з’яўляюцца сістэмным і грубым парушэннем правоў чалавека і асноватворных міжнародна-прававых дакументаў», такіх як Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Хельсінкскі заключны акт. Масавыя арышты і затрыманні беларусаў па «справе Гаюна» гэта непасрэдна пацвярджаюць».


У МЗС Украіны заклікалі міжнародную супольнасць узмацніць ціск на Лукашэнку і ягоных паплечнікаў.
👍5920💩2😁1👌1
💔«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем»: экс-палітвязень Дзмітрый Кучук

Былога кіраўніка Беларускай партыі «Зялёныя», палітвязня Дзмітрыя Кучука затрымалі ў лютым 2024 года і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і «заклікі да санкцый» на шэсць гадоў калоніі. У няволі вязню прысвоілі «нізкі статус». З сямі месяцаў у калоніі амаль увесь тэрмін ён адсядзеў у адзіночнай камеры.

Дзмітрый распавёў «Вясне», як турэмныя аўтарытэты залежаць ад адміністрацыі калоніі і парушаюць крымінальныя традыцыі, каб выканаць замову сілавікоў. Як не здзічэць у адзіночнай камеры, а таксама пра таемную падтрымку палітвязняў з «нізкім статусам».

«Для іх няважна, што ў цябе, напрыклад, ёсць адукацыя ці што ты сядзіш па палітычных прычынах. Цябе запхнулі ў гэтую касту і ты ўжо не можаш адтуль выбрацца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118884

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬474😁2👏1💯1
❗️«Экстрэмісцкімі» прызналі старонкі гурта Naviband

Гаворка пра старонку ў Facebook «Naviband – Belarus», а таксама старонкі ў Instagram «naviband» і «ksunaviband». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Докшыцкага раёну 9 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонка ў Instagram «boris_dudorev», старонкі праекту «Бел.Read» у сацсетках, старонкі ў Facebook «За свой Дрогичин», «Беларусы ў Львове», «Беларуская дыяспара ў Літве», «Дыяспара беларусаў у Польшчы па-беларуску», «Belarusians in Europe / Беларусы ў Еўропе», а таксама Telegram-стыкеры «kkksticks» і «nsdap».
🤬49🤡18🖕6😱2💔2👍1👎1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 6 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы шасці чалавек.

Гэта Праташчык Аляксей, Бойка Яўген, Кузьмянчук Андрэй, Невар Яўген, Сашнікава Крысціна, Калуеў Ігар.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1348 чалавек, з іх 651 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🤬37😡4👍1👎1
Па «справе Гаюна» асудзілі беларускую лёгкаатлетку, якая выступала на юнацкай Алімпіядзе

Палітзняволенай Ганне Шпак 28 гадоў. Родам яна з Гродзеншчыны. У апошнія гады жыла ў вёсцы Ваўчковічы Мінскага раёна.

Дзяўчына з дзяцінства займалася лёгкай атлетыкай, скокамі з шастом. Шмат гадоў Шпак была ў складзе нацыянальнай каманды па летніх відах спорту.

У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ў II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4‑е месца ў агульным заліку. За гэта дзяўчына атрымала імянную стыпендыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша «Наша Ніва».

Пазней Ганна працавала трэнерам-выкладчыкам у школе алімпійскага рэзерву «Буравеснік» у Мінску.

Дзяўчыну асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) па «справе Гаюна». Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ёй прызначылі пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, але на які тэрмін — невядома.
🤬66💔11😡73👍1👎1
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Яўген Валыхін, Юрый Рубашэнка, Наталля Васільева, Алег Кінеў, Павел Ясны, Канстанцін Міхайлоўскі, Ірына Буйневіч, Генрых Агееў, Юрый Юркоў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118885

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬392😱2👍1👎1
💔Былая палітзняволеная Ася Булыбенка просіць дапамогі

Былая фігурантка справы «справы студэнтаў» сутыкнулася з цяжкім ПТСР, перажыла спробу самазабойства і пасля гэтага трапіла ў лякарню, дзе пачала лячэнне ў псіхіятра, псіхолага, пачала прымаць медыкаменты.

«Паўгода таму я пераехала ў Польшчу і вырашыла, што змагу даць рады сама. Я спыніла тэрапію і лячэнне, што, на жаль, прывяло да пагаршэння стану. Цяпер я знаходжуся ў псіхіятрычнай лякарні ў Літве з дыягназамі дэпрэсія, анарэксія і ПТСР.

З-за запазычанасці па страхоўцы я не магу атрымліваць лячэнне бясплатна, а аплаціць яго самой — проста няма чым. Я прашу дапамогі, каб пакрыць запазычнасці па страхоўцы і аплаціць лячэнне, без якога я не змагу выбрацца».


Дзяўчына дзякуе ўсім, хто зможа дапамагчы ёй, адправіўшы грошы на наступныя рахункі:

Anastasiya Bulybenka BE95967723047258
• ANASTASIYA BULYBENKA LT057300010188929291
😢48💔2914😁2👌2🤨2
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@ViasnaSOS | @viasnainfo| @viasna_bot
💔16😢65😁1
❗️У Вашынгтоне дамовіліся аб чарговым траншы вызвалення палітвязняў

У Вашынгтоне прайшоў дзень сустрэч. Найважнейшая – з Джонам Коўлам, дарадцам прэзідэнта і спецыяльным паслом па Украіне і Беларусі. Коўл дамовіўся аб чарговых траншах вызвалення палітвязняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў «Белсату».

Крыніца: @belsat
55🙏25❤‍🔥2👍2😱2🤬2😐1
Беларуса ў Польшчы просяць прыехаць дадому і здаць адбіткі пальцаў

Як распавёў devby чытач, які пражывае ў Польшчы, днямі па беларускім адрасе ён атрымаў апавяшчэнне, у якім яму прапануюць з'явіцца ў РУУС «для праходжання дактыласкапічнай рэгістрацыі».

Для візіту дадзены тэрмін у паўтары тыдні, у выпадку няяўкі, папярэджваюць беларуса, яго могуць прывесці прымусова.

Мужчына мае ПМЖ Польшчы і стаў на консульскі ўлік. Ён нічога пра крымінальны пераслед у адносінах да сябе не ведае, да апошняга часу ён без праблем прыязджаў у Беларусь.

⁉️Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕23🤡17🤣43🥰1
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1230 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
163👍1😢1💋1
📝Збіральнік фальклору, спецыялістка па аўдыце, пратэстоўцы з Пінску: каго дадалі ў абноўлены «спіс тэрарыстаў»

Сёння Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы шасці чалавек. Гэта Праташчык Аляксей, Бойка Яўген, Кузьмянчук Андрэй, Невар Яўген, Сашнікава Крысціна, Калуеў Ігар.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1348 чалавек, з іх 651 — беларусы.

Распавядаем, каго КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» і за што яны былі асуджаныя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118892

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬31😡5👍21
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонка ў Facebook «Николай Бондаренко», старонка ў Instagram «euro3a», а таксама TikTok-старонкі «inrule» і «mikalaibandarenka».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🖕13🤡113🤬2👎1🥱1
2025/10/20 00:40:02
Back to Top
HTML Embed Code: