Telegram Web Link
У гомельскай ПК-4 жанчынам на спатканне з роднымі забараняюць браць гігіенічныя пракладкі

Працяглыя спатканні асуджаных са сваякамі прадугледжаны крымінальна-выканаўчым кодэксам на тэрмін да трох сутак і праходзяць у спецыяльна абсталяваных памяшканнях на тэрыторыі папраўчай установы.

У гомельскай папраўчай калоніі №4 уведзена правіла, што ў «гасцініцу для спатканняў» на тэрыторыі калоніі асуджаныя жанчыны павінны прыходзіць з пустымі рукамі і толькі ў робе, выдадзенай зняволенай папраўчай установай. Ім не дазволена браць з сабой ні зменнай бялізны, ні ручнікоў, ні прадметаў гігіены, у тым ліку жаночыя пракладкі. Усё гэта павінны зараз прывозіць з сабой сваякі, якія едуць на спатканне.

Сваякі вязуць з сабой нават сланцы для душа і халаты, бо туалетныя і душавыя пакоі размешчаны не ў адным будынку, піша @MAYDAYMog.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬67🌚21
Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і назвалі «тэрарыстам»

Палітзняволенаму Ігару Калуеву 51 год. Ён з Мікашэвічаў. Мяркуючы па сацсетках, мужчына працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе. Ігар любіць жывёл — у сацсетках ён рэгулярна рэпосціў аб'явы пра тое, як ім дапамагчы. Таксама ён рэпосціў навіны з грамадска-палітычных паблікаў.

Ігара Калуева затрымалі ў лістападзе 2024 года. Яго асудзілі ў Брэсцкім гарадскім судзе па чатырох артыкулах — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК), «заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але амаль напэўна звязаная з ягонай актыўнасцю ў сацсетках, піша «Наша Ніва». Дакладны прысуд Ігару таксама невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі.

А нядаўна Калуева дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🤬362👎1
💔«Сістэма адыгрываецца на ім». Сукамернік распавёў пра Уладзіміра Кнігу

Былы сілавік і валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай Уладзімір Кніга ўтрымліваецца за кратамі больш за пяць гадоў. За гэты час яго змяшчалі ў штрафныя ізалятары і памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы» (арт. 411 КК). Больш за два гады палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі са знешнім светам.

Былы палітвязень Алег Краўцоў распавёў «Вясне» пра знаёмства з Уладзімірам у гродненскай турме № 1.

«Трэба разумець, што ён былы вайсковец, таму для гэтай сістэмы ён здраднік. Таму сістэма так адыгрываецца на ім. Яны яго хочуць знішчыць... Мне балюча ўявіць, што з ім адбываецца там».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118939

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬38💔9😢1
🇪🇺«Супастаўныя з маштабам рэпрэсій сталінскага перыяду». Еўрапарламент прыняў Рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапейскі парламент прыняў Рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

📍«Рэжым Лукашэнкі ад самага пачатку свайго існавання быў адзначаны наўмысным разбурэннем нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і беларусак, уключна з іх мовай і культурай»;

📍«Пераследы і рэпрэсіі пры рэжыме Лукашэнкі дасягнулі ўзроўняў, супастаўных з маштабам рэпрэсій сталінскага перыяду, а ў некаторых адносінах і пераўзыходзяць яго, што фактычна прывяло да знішчэння свабоды выказвання меркаванняў і думкі»;

📍«Еўрапарламент вітае рашэнне Літвы перадаць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на разгляд пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, каб пачаць расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі, і заклікае іншыя дзяржавы падтрымаць гэтую ініцыятыву».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118940

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔥31👍15💯5👏1🥱1
⁉️Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць

Гэта форма рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе сістэму. Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, якія правы ёсць і як дзейнічаць, каб абараніць сябе.

• Ці маюць права выклікаць бацькоў або сваякоў у органы «ў сувязі з дзеяннямі» іх дзяцей?
• У якіх выпадках такі выклік з’яўляецца законным, а калі — гэта форма ціску?
• Як павінна выглядаць афіцыйная позва/паведамленне аб выкліку?
• Ці можа допыт або «размова» адбывацца па тэлефоне? Што рабіць, калі пытаюцца, дзе жыве сваяк за мяжой?
• Якімі правамі валодае сваяк, калі яго выклікаюць як сведкі?
• Ці можа ён адмовіцца адказваць на пытанні, калі гэта нашкодзіць яму ці блізкім?
• Што варта зрабіць сваякам перад тым, як ісці на выклік?
• Як сябе паводзіць падчас размовы, калі задаюць правакацыйныя або асабістыя пытанні?
• Куды звяртацца па кансультацыю?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118634

🌿Чытаць з Беларусі без VPN
😢15👍21
Як розгалас пра жудасныя ўмовы ўтрымання людзей з «нізкім статусам» палепшыў іх жыццё

Пасля таго, як вызваленныя з ПК-22 сталі распавядаць пра бесчалавечныя ўмовы, у якіх знаходзяцца людзі з так званым «нізкім статусам», гэтым людзям стала крыху прасцей жыць.

«Апошнім часам стаўленне да іх пачало мяняцца. Раней у іх была асобная паліца ў бібліятэцы — і калі звычайны зняволены возьме кнігу з яе — то мог сам атрымаць “нізкі статус”. Цяпер яны могуць браць агульныя кнігі, толькі наведваюць бібліятэку апошнія, калі там нікога няма. Для іх зрабілі асобнае памяшканне для прыёму ежы, дзе можна разагрэць сабе што кіпяцільнікам ці заварыць кавы. Апроч таго, раней ім не дазвалялі мыцца ва ўмывальніках — нават не ведаю, як яны раней давалі гэтаму рады. Цяпер вылучылі два крайніх умывальнікі, аднак яны могуць заняць іх толькі ў час, калі там нікога няма».


🔹Былы палітвязень ПК-22: «За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю»
🤬242
КДБ сцвярджае, што на тэрыторыі краін Еўрасаюза рыхтуюць беларускую вызваленчую армію

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў паведаміў, што «палітычныя апаненты беларускіх уладаў рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек».

Паводле яго словаў, у якасці асновы такой арміі разглядаюцца «незаконныя ўзброеныя фарміраванні з ліку грамадзян Беларусі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы».
🙏32🔥12😁71
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@ViasnaSOS | @viasnainfo| @viasna_bot
1👍1😢1💩1
Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрысткі «Вясны»

Апошнія тыдні беларускія спецслужбы значна актывізаваліся ў спробах выходзіць на кантакт з беларусамі эміграцыі. Але як сябе весці ў такіх выпадках? Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва адказала на пытанні Еўрарадыё.

«Калі адказваць на пытанне, як рэагаваць на паведамленіі, я б у першую чаргу задумалася, а ці дакладна мы ведаем, хто нам піша? Ці сапраўды гэта супрацоўнік дзяржбяспекі, а не нейкі пранкер ці махляр?

Паколькі мы не можам быць дакладна ўпэўненымі, бо ніякіх дакументаў ці здымкаў тых, хто дасылае нам паведамленні, у нас няма, дык і рэагаваць на гэта мы можам адпаведна — хутчэй не рэагаваць і не ставіцца да гэтага як да таго, што патрабуе нейкай рэакцыі.

Мы заўсёды раім у камунікацыі з міліцыяй, следчымі, любымі дзяржорганамі, калі яна не на тваю карысць і не табой ініцыяваная, мінімізаваць яе ці звесці толькі ў нейкія афіцыйныя, усталяваныя заканадаўствам траекторыі. Нешта трэба? Выклікайце на допыт праз афіцыйны запыт».
13👏1
Facebook-старонка адваката Алеся Міхалевіча прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram і YouTube-каналы «Re:BELarus», сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Sveriges Belarusier/ Беларусы Швецыi», а таксама Telegram-каналы «Літарка» і «Толькі анонсы».
2025/10/23 15:03:16
Back to Top
HTML Embed Code: