Telegram Web Link
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапіў стыкерпарк «lukashenko_za***l», Telegram-каналы «Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду"», «Беларусы DMV», старонка ў Facebook «Таварыства Беларускай Культуры ў Літве», старонкі ў Instagram «Моладзевы Наступ», «dzgolubeu».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬14🖕7🤡4
📸Фотафакт: аднаму з прымусова дэпартаваных з Беларусі палітвязняў прыйшла позва ў міліцыю

Былога палітвязня, якога вызвалілі і прымусова вывезлі з краіны, запрашаюць прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю АУС.

«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вы будзеце падвергнуты прымусоваму прываду» — пазначана там.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💊47😁29🤡14💩6🤣5🖕1
Палітвязня Аляксея Галаўко асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У Магілёве 5 верасня адбыўся разгляд чарговай крымінальнай справы супраць анархіста Аляксея Галаўко, якога раней асудзілі да 12 гадоў калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Па звестках @belarus_abc, Аляксею дадалі яшчэ паўгода зняволення.

Аляксей — жыхар Брэста. Яго затрымалі 5 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху. Пазней яму прызначылі 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў.

Для адбыцця тэрміна яго адправілі ў магілёўскую калонію № 15. Напрыканцы ліпеня стала вядома, што Аляксей утрымліваецца ў ПКТ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118919

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬51🙏2😡21👎1
🌿Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025

Яе мэта — ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны.

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.

15 лістапада а 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118920

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
35👍2🥰1👏1
Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Марыне Куляшовай 42 гады. Яна мінчанка. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент. Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Марына доўгі час працавала ў продажах і ў менеджменце. Пасля Куляшова вырашыла ўвайсці ў IT-сферу і прайшла прафесійнае навучанне па функцыянальным тэсціраванні. З кастрычніка 2022 па сакавік 2023 года яна працавала тэсціроўшчыцай у кампаніі a1qa.

Але ў красавіку 2023 года Марына вярнулася да сферы продажаў і кіравання на пасаду кіраўніка аддзела продажаў у кампаніі «ОМА», якая кіруе сеткай аднайменных крамаў у Мінску.

Марыну Куляшову асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🤬36😢22💔81👎1😡1
«Скурпулёзна даглядалі + на размову выклікалі». На мяжы Беларусі працягваюцца допыты з праверкамі тэлефонаў

Журналісты BGmedia вывучылі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы.

📍«Каўнас - Вільня - Мінск, 17 кастрычніка. Дзве гадзіны стаялі, чакалі, пакуль адпусцяць некалькі чалавек, здаецца, два чалавекі знялі па выніку»;

📍«Аэрапорт Вільні - Мінск, 16 кастрычніка. У 01.40 ужо ўсе прайшлі беларускую мяжу, але стаялі да 03.20, бо траіх украінак знялі з рэйса. Кіроўца сказаў, што да гэтага з іншага аўтобуса знялі 6 украінцаў»;

📍«Дастаткова было шмат украінцаў у аўтобусе. Усім паставілі адмову, нягледзячы на пол і ўзрост. У кагосьці было і расійскае грамадзянства».

📝Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬31🖕5
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢16👍1😁1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
😢218🕊3
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
27👍1🔥1
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Валянцін Анцыповіч, Мікіта Пуцыла, Дзмітрый Захараў, Артур Сыракваша, Аляксандр Лабузаў, Ігар Калуеў, Наталля Раманенка, Уладзімір Міхайленка, Вячаслаў Сямёнаў, Дзмітрый Хальцоў, Ігар Брадко, Сяргей Кебец, Аляксей Кубракоў, Вольга Асіпчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118923

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
💔23🤬152👎1
👨‍🍼Дзень бацькі за кратамі: распавядаем гісторыі палітзняволеных мужчын

У Беларусі 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі. Наўпрост цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца больш за тысячу мужчын, вялікую частку з якіх на волі чакаюць дзеці. Праз зняволенне мужчыны не могуць выхоўваць дзяцей і назіраць, як яны сталеюць. Шмат хто з палітвязняў нават пазбаўлены магчымасці бачыцца з дзецьмі падчас спатканняў.

У гэты дзень «Вясна» ўзгадвае гісторыі некаторых палітвязняў, якіх на волі чакаюць дзеці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118925

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔4912
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
12
Па стане на 1 жніўня ў межах спецвытворчасці ўжо завочна асудзілі 120 чалавек, што здзейснілі «экстрэмісцкія злачынствы»

Пра гэта паведаміў генпракурор Швед.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬32🖕1
📍Паведамляйце пра перавод на турэмны рэжым і новыя крымінальныя справы супраць палітвязняў

Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Па стане на ліпень праваабаронцам было вядома пра як мінімум 110 палітзняволеных, якіх перавялі на турэмны рэжым і пра яшчэ 68 чалавек, якіх асудзілі паводле арт. 411 КК.

🌿Калі вам вядома пра палітвязняў, якіх працягваюць пераследаваць у калоніях, — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS, @Viasnainfo
💔19🤬7😢21👍1
📍Былы палітвязень ПК-22: «За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю»

Міхаіл (імя героя змененае з прычыны бяспекі) — былы палітвязень. Ён правёў у ПК-22 у Івацэвічах больш за год і пагадзіўся ананімна расказаць «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў гэтай калоніі.

Міхаіл распавёў, чаму палітвязняў надзяляюць статусам «злосніка», як апублічванне гісторый адбіваецца на ўмовах утрымання і што за эпідэмія ходзіць у «Воўчых норах».

«Калі ў СІЗА у мяне быў цяжкі прыступ хваробы і я калаціў нагамі, каб дагрукацца да кагосьці, мне адказалі: “не ты першы ў нас такі”. Таксама аднаму з палітвязняў выдалі парушэнне за тое, што ён схіліў галаву над сталом удзень, бо ён вельмі дрэнна сябе адчуваў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118929

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬22💔10😭61
🎉Андрэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Сахарава

Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Гэтую прэмію Еўрапарламента беларускі журналіст атрымаў разам са зняволенай журналісткай з Грузіі Мзіяй Амаглабелі.

Абвяшчаючы імёны лаўрэатаў, старшыня Еўрапарламента Роберта Метсола заявіла: «мы аддаём даніну павагі двум журналістам, чыя мужнасць з'яўляецца промнем надзеі для ўсіх, хто адмаўляецца маўчаць. Абодва заплацілі высокую цану за тое, каб гаварыць праўду перад тварам улады, стаўшы сімваламі барацьбы за свабоду і дэмакратыю».

Прэмія імя Сахарава за свабоду думкі, якая прысуджаецца Еўрапейскім парламентам з 1988 года, з'яўляецца найвышэйшай узнагародай Еўрасаюза ў галіне правоў чалавека. У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-ым — Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-ым — Дэмакратычная апазіцыя Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118930

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
51🎉25🔥6💔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Момант абвяшчэння Андрэя Пачобута і Мзіі Амаглабелі лаўрэатамі прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі»

Еўрадэпутаты віталі гэтую навіну стоячы.

🔹Андрэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Сахарава
🔥5128👍2
«Угаворваюць зняцца ў прапагандысцкіх фільмах» — як палітвязням прапаноўваюць пісаць на памілаванне

Пра гэта распавёў былы зняволены ПК №22. Паводле яго, у калонію пастаянна прыязджаюць людзі, якія прапаноўваюць палітвязням пісаць на памілаванне — такія гутаркі могуць могуць займаць да некалькіх гадзін.

«Палітычных сталі выклікаць на такія гутаркі дзесьці з лета 2024 года. Яны распытваюць пра стаўленне да дзеючай улады, пытаюцца, ці прызнаеш віну, ці працягнеш сваю мінулую дзейнасць, калі выйдзеш на волю. Таксама пагражаюць “тэчкай”, якая ёсць на цябе: нібыта ты можаш атрымаць дадатковы тэрмін.

Некаторыя палітвязні прынцыпова адмаўляюцца пісаць такія прашэнні — думаю, такіх не менш за палову. Асобна таксама ўгаворваюць зняцца ў прапагандысцкіх фільмах. Некаторыя кажуць, нельга адмовіцца, аднак у нашай калоніі гэта было не так: я асабіста ведаю чалавека, які цвёрда адмовіўся і яго не здымалі».


🔹Былы палітвязень ПК-22: «За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю»
🤬23😢7
💔Былому палітзняволенаму з анкалогіяй патрэбна падтрымка на эміграцыі

66-гадоваму пенсіянеру з Мінска, удзельніку пратэстаў 2020 года пасля арышту, «хатняй хіміі» і эвакуацыі ў Польшчу патрэбна экстранная падтрымка. У Кастуся Шышко выявілі анкалогію, і ён мае патрэбу ў дарагіх кансультацыях дактароў, падтрымцы і лячэнні.

Хоць мужчына дасягнуў пенсійнага ўзросту, пенсію ў Польшчы ён не атрымлівае, а «браць на працу пенсіянераў не вельмі і хочуць». Дзякуючы працавітасці і настойлівасці ў беларуса ёсць падпрацоўкі, каб аплаціць пакой у кватэры і харчаванне, «але на барацьбу з хваробай сродкаў зусім няма», — падкрэслівае Канстанцін.

«Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца. Дзякуй вам ад усёй душы! Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!»

Падтрымаць мужчыну фінансава
44💔4👍1
❗️Пяцёх жыхароў Навагрудку асудзілі да калоніі па «справе дваровых чатаў»

У Гродзенскім абласным судзе 21 кастрычніка агучылі прысуд пяцём палітзняволеным: Таццяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзь.

Паводле звестак «Вясны», іх прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2,5 гады зняволення кожнаму і кожнай, а таксама штрафы памерам 800 базавых велічыняў.

Палітзняволеных затрымалі па «справе дваровых чатаў» год таму. Таксама «Вясне» вядома, што ў Беларусі скончыліся яшчэ два суды па гэтай справе, амаль усе фігуранты былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118935

🌿Хроніка палітычнага пераследу
🤬47👎1
2025/10/23 21:16:01
Back to Top
HTML Embed Code: