Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты
Таццяне Крыклеўскай 45 гадоў. Родам яна са Слуцка. У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на настаўніка інклюзіўнай адукацыі.
Крыклеўская працавала настаўніцай-дэфектолагам у мінскім дзіцячым садку №549. Тут ёсць групы для дзетак з парушэннямі маўлення і апорна-рухальнага апарату.
Жанчына пісала артыкулы для сайта садка — напрыклад, пра тое, як дапамагчы дзіцяці, якое доўга не размаўляе, пачаць размаўляць.
Таццяну асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».

🤬62😢6👎3👍1
У Пачобута арытмія, гіпертанія, ён перанёс аперацыю — Борыс
Аперацыю на скуры палітвязню Андрэю Пачобуту рабілі ў турэмнай бальніцы, паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс у інтэрв'ю выданню Newsweek, цытуе яго @pozirkonline.
Адказваючы на пытанне, чаму жонцы Пачобута ўлады не дазваляюць бачыцца з ім, а Анжаліка Борыс 23 верасня ўжо другі раз наведала палітвязня ў калоніі, кіраўніца СПБ сказала: «Не ведаю. Магчыма, гэта таму, што за мной стаіць арганізацыя з тысяч чалавек».

«Ён распавёў мне, што нават набраў вагу за тыдзень, праведзены ў турэмным шпіталі. <…> Я спытала Анджэя, ці трэба яму што-небудзь, адправіць яму лекі. Ён адказаў, што не, ён атрымлівае лекі».
Адказваючы на пытанне, чаму жонцы Пачобута ўлады не дазваляюць бачыцца з ім, а Анжаліка Борыс 23 верасня ўжо другі раз наведала палітвязня ў калоніі, кіраўніца СПБ сказала: «Не ведаю. Магчыма, гэта таму, што за мной стаіць арганізацыя з тысяч чалавек».
😢44🤬20❤5😁1🙏1💔1
🗣«Падкрэслівае важнасць міжнароднай салідарнасці»: праваабаронца «Вясны» на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі
У Берліне 25-27 верасня адбыўся Міжнародны кангрэс беларускіх даследчыкаў — адна з самых значных падзей для беларускай навуковай і аналітычнай супольнасці за мяжой. Гэты кангрэс аб'яднаў больш за 300 удзельнікаў з розных краін, якія абмяркоўвалі рознастайныя тэмы: ад гісторыі і культуры да сучасных палітычных і сацыяльных выклікаў.
Сёлета Кангрэс ахопліваў больш за 100 секцый, уключаючы панэль па даследаваннях грамадзянскай супольнасці. На гэтай панэлі выступіла Вікторыя Рудзянкова, праваабаронца «Вясны» і суаўтарка дакладу «Абмежаванне свабоды слова пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118793
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

«На мой погляд, гэтая падзея падкрэслівае важнасць міжнароднай салідарнасці і навуковых абмеркаванняў для канструктыўнага змагання з парушэннямі правоў чалавека і ўмацаваннем беларускай ідэнтычнасці».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118793
🌿Чытаць з Беларусі без VPN
❤29👍2🤡2
«Я ведаў, што рэпрэсіі пачнуцца пасля 2020 года — я проста не ўсведамляў іх маштабу». Інтэрв'ю з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
2 кастрычніка споўнілася шэсць месяцаў з таго часу, як былы палітычны зняволены Андрэй Чапюк быў вызвалены з турмы ў Беларусі і пакінуў краіну дзеля ўласнай бяспекі. У гэтым месяцы таксама споўнілася пяць гадоў з таго часу, як ён быў затрыманы.
У інтэрв'ю Фонду Дамоў правоў чалавека Чапюк распавёў пра адаптацыю да жыцця па-за турмой і ў новай краіне, а таксама пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і сваіх калег, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі.
Інтэрв'ю на ангельская мове па спасылцы

«Улічваючы сітуацыю ў Беларусі, мяне б, хутчэй за ўсё, альбо пасадзілі ў турму, альбо вымусілі б з'ехаць у выгнанне».
Інтэрв'ю на ангельская мове па спасылцы
❤36💯8😢1🤮1
🇪🇺Трое дэпутатаў парламента з Германіі і Латвіі сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Ёханэс Шрапс («Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі», Германія), Сэльма Тэадора Леўрэнцэ («Прагрэсіўныя», Латвія) і Сара Нані («Саюз 90/Зялёныя», Германія) сталі «хроснымі» Кірыла Гняздзілава, Любові Драгель і Вікторыі Верас.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118796
✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца

«Кожны дзень у Беларусі адважныя людзі паказваюць нам, што значыць бараніць свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Паступаючы так, яны рызыкуюць страціць свабоду, зазнаць жорсткае абыходжанне і гвалт і атрымаць драконаўскі турэмны тэрмін».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118796
✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
❤44🤡2👍1
⚖️Падсправаздачнасць і правасуддзе. У Нью-Ёрку абмеркавалі, як прасоўваць намаганні па аднаўленні вяршэнства закона ў Беларусі
25 верасня ў Нью-Ёрку ў межах 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН прайшло паралельнае мерапрыемства «Час для падсправаздачнасці і правасуддзя: вяршэнства закона ў Беларусі знаходзіцца пад пагрозай». Яно сабрала прадстаўнікоў дзяржаў, міжнародных арганізацый, механізмаў ААН і беларускіх дэмакратычных галасоў.
Мэта — абмеркаваць, як прасоўваць намаганні па забеспячэнні падсправаздачнасці і аднаўленні вяршэнства закона ў Беларусі. На мерапрыемстве выступіла і кіраўніца Міжнароднай платформы падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB) Андрэа Хубер.
«Вясна» распавядае, як прайшло мерапрыемства.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118799

❤23👍1😁1🥱1
🔗Рабства 21 стагоддзя: прымусовая праца ў беларускіх турмах
У беларускіх турмах праца даўно перастала быць сродкам рэабілітацыі і пераўтварылася ў інструмент пакарання. Людзей прымушаюць працаваць у небяспечных і прыніжальных умовах, без права выбару і без элементарных гарантый бяспекі. У гэтай закрытай сістэме, якая пераняла спадчыну савецкага ГУЛАГу, праца становіцца яшчэ адной формай катавання — і адным з наймацнейшых сімвалаў сучаснага рабства ў Беларусі.
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч сабраў сведчанні былых палітвязняў і распавёў пра вытворчыя ўмовы працы ў беларускіх месцах няволі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118801

«Зімой холадна, у нас не было магчымасці пагрэцца, раздзявалка закрывалася і кантралявалася супрацоўнікамі, каб туды ніхто не патрапіў, каб брыгадзір яе не адкрыў, і каб мы не грэліся зімой. Ты стаіш, нават калі працы няма, ты павінен стаяць усе гэтыя сем гадзін на вуліцы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118801
🌿Чытаць з Беларусі без VPN
🤬37💯2😁1🙈1
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні Ходырава Ксенія, Вайцяховіч Анастасія, Воўчак Вікторыя, Юргілевіч Юлія, Бобр Алена, Каранкевіч Надзея, Суржык Ірына, Сяргеенка Алеся, Ляшук Надзея, Знак Максім і Бяляцкі Алесь!

❤39🔥15🤡5👍1🤯1
❗️Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць у WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ — іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца.
Адзначым, што выклікі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. З гэтай нагоды беларускія актывісты ўжо звярнуліся да польскіх праваахоўнікаў.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤬50🖕14🤡4😁1
Сэрвсі «Квіткі.бай» ліквідуюць
Як стала вядома @buroBY, юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу па продажы білетаў «Квіткі.бай» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэнне ўласнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасня.
Напрыканцы жніўня @nashaniva паведаміла, што кіраўніцтва кампаніі было затрымана – старонкі «Квіткі.бай» у сацсетках былі выдаленыя, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя.
Праца сайта пасля «тэхнічнага збою» ўсё ж была адноўлена, аднак з'явілася паведамленне, што Kvitki.bу часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаннях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.
Мяркуецца, што затрыманне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць звязана з чатам «ОргBY», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле версіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненне дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.

🤬55😢6❤2👍1🤣1
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.

❤18😢3👍1😁1🤡1🌭1🍌1
У Мінску на таргі зноў выставілі чатырохпакаёвую кватэру, у якой раней была прапісана спартсменка Аляксандра Герасіменя
Раней гэтую нерухомасць ужо выстаўлялі на аўкцыён, але не змаглі прадаць, піша @zerkalo_io.
Нагадаем, у снежні 2022 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў 12 гадоў калоніі завочна.
Акрамя таго, у Аляксандры Герасімені была канфіскавана маёмасць: больш за 48 тысяч долараў на рахунках, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны, кватэра, машына-месца, халадзільнік, акустычная сістэма і гэтак далей.

🤬74❤2👎2👍1🤡1💔1
Больш за 6 тысячаў беларускіх настаўнікаў і настаўніц пазбавіліся працы праз рэпрэсіі
Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч.

🤬53😱15😢8💔2😁1🤔1
🗣Прэзентацыя даклада «Шляхі да адказнасці ў Беларусі: механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права»
Ён быў падрыхтаваны Міжнароднай платформай падсправаздачнасці па Беларусі (IAPB).
Даклад прапануе ўсёабдымны агляд існуючых механізмаў для рэагавання на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права ў Беларусі. У ім аналізуецца, якім чынам гэтыя парушэнні разглядаліся да гэтага часу, вылучаюцца асноўныя прабелы і прапануюцца практычныя крокі наперад.
📅 3 кастрычніка 2025 года
🕑 14:00 – 15:30 (CET)
🌍 Мовы: англійская і беларуская
📺 Глядзіце трансляцыю ў Zoom або на старонцы IAPB у LinkedIn 👉 https://lnkd.in/ew5FqAXE

❤17👍6
28 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на завочны прысуд cаўладальніку Wargaming Мікалаю Кацалапаву
Нагадаем, справу Мікалая 26 жніўня разглядаў Мінскі гарадскі суд. Яму былі інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Які прысуд вынеслі Кацалапаву — невядома.
Нагадаем, раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

🤡20❤7👎1🥱1
spis_ekstremistau.pdf
12.4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 31 прозвішча — цяпер у ім 5848 чалавек
3 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна РФ Максіма Гелясіна, а таксама шэсць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🖕13🤯9🤬3❤1👎1
❗️16-гадовую беларуску асудзілі за пратэсты і прызналі «экстрэмісткай»
Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека.
Сярод іншых, там з'явілася імя 16-гадовай Паліны Жаковіч — яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёну Мінска. Падрабязнасці справы невядомы, але на момант пратэстаў 2020-га году Паліне было 11 гадоў.
Паведамляецца, што дзяўчынку «вызвалілі ад адказнасці на падставе арт. 86 КК», але дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

🤬76🤯15❤1😐1
Беларуса вызвалілі ад адказнасці за «распальванне варожасці» «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення»
Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека.
Сярод іншых, там з'явілася імя 58-гадовага Уладзіміра Мышко — яго асудзілі паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці) у Мінскім гарадскім судзе. Паведамляецца, што мужчыну вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Артыкул 130 КК мае тэрмін даўніны ў 5 гадоў — напрыклад, калі чалавек напісаў каментар, які сілавікі палічылі «распальваннем варожасці», але з таго моманту прайшло ўжо больш за 5 гадоў, то чалавека павінны вызваліць ад адказнасці.

💔20❤10👍2👌2🤡1😐1
💔Мінімум 61 палітвязень выйшаў на волю цягам жніўня і верасня
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1197 палітвязняў, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 600 чалавек. У жніўні і верасні на волю выйшлі мінімум 22 палітвязні — яны цалкам адбылі тэрміны. Яшчэ мінімум* 39 чалавек выйшлі на волю па памілаванні.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў традыцыйным дайджэсце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118805
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

❤24💔3👍2😁1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️16-гадовую беларуску асудзілі за пратэсты і прызналі «экстрэмісткай» Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека. Сярод іншых,…
16‑гадовая Паліна Жаковіч, якую асудзілі за пратэсты, аказалася 22-гадовай — справа ў памылцы сілавікоў
МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — калі раней там было напісана, што дзяўчына 2009 года народзінаў, то цяпер там пазначаны 2003 год народзінаў.
Як паведамляе «Наша Ніва», верагодна, у такім выпадку гаворка пра Паліну Жаковіч, якая ў 2020 годзе і паступіла ў Міжнародны ўніверсітэт МІТСО на спецыяльнасць «Адвакатура і натарыят». У 2024 годзе яна выпусцілася.

🤬39❤3👍2