Суд Бабруйскага раёна вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін
2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонку ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтру.
Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскага дагавора. Мэта Рады міністраў Паўночных краін — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі (Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя).
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў сацсетках праектаў «Беларусь у войнах», «Belarus Tomorrow» і «Ucentry.Hrodna. Месца з гісторыяй», Facebook-старонкі «Iwanow Iwan», «Alina Brown», «Ambasciata popolare della Belarus in Italia», «Fundacja Spadczyna Bialorusi», Telegram-каналы «Sandär», «Эзотерическая общественность 2.0», «аморальные высказывания кф», TikTok-старонкі «Белая Рутения», «kbochkov 2020», «triada.history».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤣33🤡23💊9❤1
🗣Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 600 чалавек.
Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo

❤20😢2👍1😁1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!
У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.
Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.
Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.
📍Raoul Wallenbergs torg
FreeViasna.org

❤29💔4🤡3👍2
У Гомелі зноў асудзілі жыхара іншага рэгіёна Беларусі
Жыхара Магілёва Дзмітрыя Барадзінава асудзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Праваабаронцы «Гомельскай Вясны» пакуль не ведаюць канкрэтны прысуд, але вядома, што ён не звязаны з пазбаўленнем волі.
Праваабаронцам вядома, што раней у Гомелі да 3,5 гадоў зняволення асудзілі лекара ўльтрагукавой дыягностыкі з Гродна Сяргея Рамашова і да пазбаўлення волі (тэрмін высвятляецца) жыхара горада Глыбокае Леаніда Шпеца.

🤬37😡2❤1👍1👎1
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

❤33👍4😁1🤝1
🎥«Прававыя летапісы». «Вясна» выпусціла праект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа «Прававыя летапісы».
🔹Чым каштоўныя Статуты ВКЛ? — Прававыя летапісы
🔹Як Расійская імперыя помсціла ўдзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў? — Прававыя летапісы
🔹Савецкія рэпрэсіі над беларусамі — Прававыя летапісы
🔹Дысідэнты ў БССР — Прававыя летапісы
🔹Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — Прававыя летапісы

👍21👏3🤡2😐2
🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў
Нагадваем пра адмысловы сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».
Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на [email protected]

❤20💔3👍1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Беларуса катавалі ў крымскім СІЗА, а цяпер на радзіме абвінавачваюць паводле цяжкіх артыкулаў
🔹Палітычны пераслед ў рэгіёнах Беларусі ў верасні: «Вясна» публікуе агляд па абласцях
🔹Рабства 21 стагоддзя: прымусовая праца ў беларускіх турмах
🔹Падсправаздачнасць і правасуддзе. У Нью-Ёрку абмеркавалі, як прасоўваць намаганні па аднаўленні вяршэнства закона ў Беларусі
🔹Мінімум 61 палітвязень выйшаў на волю цягам жніўня і верасня
🔹Палітзняволеная Вольга Чукарава перанесла інсульт у зняволенні. Яна амаль страціла зрок
🔹«Падкрэслівае важнасць міжнароднай салідарнасці»: праваабаронца «Вясны» на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі
🔹Замежнікі, пенсіянеры, добраахвотнікі: распавядаем, каго дадалі ў «Cпіс экстрэмістаў» у верасні
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤11💔3👍1😁1
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

❤19💔5👍1😁1
«Хадзіла з кута ў кут». Вядомую ютуб-блогерку затрымалі на мяжы за ўдзел у пратэстах — за кратамі яе пратрымалі больш за тры месяцы
5 кастрычніка ў 29-гадовай Караліны Канановіч з Мінска, вядомай як відэаблогерка Караліна К., пасля чатырохмесячнай цішыні на канале з'явілася відэа, дзе дзяўчына распавяла, што гэты час яна правяла за кратамі. Больш за 2 гады блогерка жыве ў Амстэрдаме, але часам прыязджала да сваякоў у Мінск. Чарговая паездка ў Беларусь напачатку чэрвеня скончылася затрыманнем.
У 2020 годзе дзяўчына, асвятляя на канале сваё жыцце, паказвала, як восенню хадзіла на пратэст і збягала ад сілавікоў (гэта відэа ўжо даўно не дасяжна на канале). Верагодна, гэта і стала прычынай пераследу.
Паводле «народнага» артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Караліне прызначылі два гады і два месяцы «хатняй хіміі». Прысуд набывае моц 6 кастрычніка, але дзяўчына з'ехала з Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118809
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

❤32😢13🤬5👍1👎1😁1😡1
❗️Сяргей Спарыш распавёў, як у магілёўскай калоніі палітвязню гвалтоўна знішчылі татуіроўку з «Пагоняй»
Былы палітзняволены актывіст партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыш правёў у няволі пяць з паловай гадоў. Пасля раптоўнага вызвалення тры тыдні таму ён актыўна распавядае на сваіх старонках у TikTok i Instagram пра ціск на палітвязняў у няволі і ўмовы ўтрымання.
У сувязі з нашумелай гісторыяй пра тое, як былога палітвязня Іллю Дубскага прымусілі самастойна выдаліць лязом татуіроўку з Пагоняй, актывіст узгадаў падобную гісторыю, якая здарылася з іншым палітзняволеным у магілёўскай калоніі № 15.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118811

«Палітвязня звязалі, выклікалі спецыяльнага майстара з волі, які займаўся татуіроўкамі. І ён гвалтоўна ў гэтага звязанага чалавека перабіў татуіроўку».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118811
🌿Чытаць з Беларусі без VPN
🤬59😡10😁1
У СІЗА ў Гомелі ўтрымліваецца экс-палітвязень і ягоная жонка
«Гомельская Вясна» паведамляе, што ў СІЗА № 3 утрымліваюцца былы палітзняволены Станіслаў Мачалаў, а таксама ягоная жонка Святлана Якубовіч. Пара пабралася шлюбам, калі палітвязень быў зняволены папярэдні раз. Затрымалі Святлану і Станіслава яшчэ напрыканцы кастрычніка 2024 года.
Летась 19 снежня праваабарончая супольнасць вызнала яе палітычнай зняволенай. Згодна з наяўнай тады ў праваабаронцаў інфармацыі, ёй выстаўлялі абвінавачванні паводле артыкула 357 КК ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Але ў чым іх дакладна абвінавачваюць — невядома.
У канцы верасня стала вядома, што роднага брата Станіслава Мачалава Ігара асудзілі па «справе Гаюна». Пакаранне, вынесенае Ігару, зараз высвятляецца, але вядома, што яно не звязанае з пазбаўленнем волі.

😡45🤬20🤯3😁2
🇺🇳Пенсіі палітвязняў цяпер забірае калонія — праваабаронцы звярнуліся ў ААН
У Беларусі з 1 кастрычніка запрацавалі змены ў законе «Аб пенсійным забеспячэнні». Адна са зменаў тычыцца выплаты пенсій тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, у тым ліку палітвязням. Цяпер пенсію пералічваюць не на асабісты рахунак вязня, а непасрэдна на рахунак папраўчай установы.
У сувязі з гэтым юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова даслала зварот спецдакладчыку ААН па пажылых людзях і па Беларусі, а таксама патлумачыла, чаму такія змены можна тактаваць як жорсткае абыходжанне.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118814
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«У беларускіх калоніях, дзе адміністрацыі сістэмна і беспакарана злоўжываюць сваімі паўнамоцтвамі, гэты закон яўна прапісаны менавіта для злачынных мэтаў. Заканадаўства агулам і ў прыватнасці ў дадзеным выпадку перабудоўваецца пад рэпрэсіўны механізм, а ў людзей застаецца ўсе меней зафіксаваных у беларускіх законах гарантый ажыццяўлення іх правоў чалавека».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118814
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬45👍1👎1🤡1
📝Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2025
• Захоўваецца крытычная сітуацыя з правамі чалавека: працягваецца пераслед за ўдзел у пратэстах 2020 года і за іншадумства; назіраюцца сістэмныя рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў;
• Памілаваныя 40 палітвязняў дзякуючы намаганням ЗША; усе яны гвалтоўна дэпартаваныя ў Літву, за выключэннем Мікалая Статкевіча, ягонае месцазнаходжанне невядомае;
• Дзявяты выпадак смерці палітвязняў у няволі: ад удушша памёр Андрэй Паднябенны;
• З 2020 года не менш за 3645 абвінавачванняў былі выстаўленыя за ўдзел у мірных сходах (арт. 342 КК), 1188 — за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), 1151 — за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК);
• Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся 126 рашэннямі беларускіх судоў — гэта амаль у тры разы больш, чым у жніўні;
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118817

😢17🤬10👍1😁1😐1
У Кыргызстане хочуць вярнуць смяротнае пакаранне — праваабаронцы выступілі з заявай
Пасля жорсткага згвалтавання і забойства 17-гадовай дзяўчыны Айсулуў у Кыргызстане прэзідэнт Рэспублікі Садыр Жапараў даручыў ураду падрыхтаваць змены ў заканадаўства, якое прадугледжвае вяртанне смяротнага пакарання за злачынствы супраць жанчын і дзяцей. Гэтая мера пакарання ў Кыргызстане была скасаваная ў 2007 годзе.
У сувязі з гэтым праваабарончыя арганізацыі «Equality Now» і «Bir Duino» апублікавалі заяву аб недапушчальнасці вяртання смяротнага пакарання ў краіне.
Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118820

«Мы перакананыя, што вяртанне смяротнага пакарання — не выйсце і не вырашэнне праблемы».
Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118820
😱17🤬13👍3🥴2👏1
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Sandӓr»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 6 кастрычніка. Гаворка пра Telegram-канал «Sandӓr» і Telegram-чат «Эзотерическая общественность 2.0».
Паводле ведамства, дачыненне да фармавання маюць Усевалад Мачэкін і Уладзіслаў Бутвянкоў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 6 кастрычніка. Гаворка пра Telegram-канал «Sandӓr» і Telegram-чат «Эзотерическая общественность 2.0».
Паводле ведамства, дачыненне да фармавання маюць Усевалад Мачэкін і Уладзіслаў Бутвянкоў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕12🤬9🤡5👍1👎1👏1
У Гомельскай вобласці затрымліваюць людзей за анлайн-апытанне 5-гадовай даўніны
Як мінімум у адным з буйных райцэнтраў Гомельшчыны сілавікі праводзяць затрыманні работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама правяраюць іх акаўнты ў Telegram на прадмет удзелу ў анлайн-апытанні, якое было апублікавана 15 жніўня 2020 года. Пра гэта «Флагштоку» паведаміў мясцовы жыхар.
Апытанне тычылася прэзідэнцкіх выбараў — карыстальнікам з Беларусі прапаноўвалі адзначыць кандыдатаў, за якіх яны прагаласавалі на ўчастках. У апытанні прынялі ўдзел больш за 2,4 млн чалавек, 51% з якіх паведаміў, што галасаваў за Святлану Ціханоўскую. Лукашэнку свае галасы аддалі ўсяго 4% удзельнікаў апытання.
Пост з анлайн-апытаннем набраў больш за 10 млн праглядаў і быў апублікаваны на канале «Telegram Беларусь». Мяркуецца, што гэта афіцыйны канал мэсэнджэра. Прапанова прыняць удзел у апытанні прыходзіла тады ўсім карыстальнікам Telegram з беларускімі сім-картамі.

🤬49💊13❤1👍1👎1