Telegram Web Link
На аўкцыён выставілі 19 твораў мастацтва з калекцыі палітзняволенага Віктара Бабарыкі

8 кастрычніка праходзяць таргі 14 карцін з асабістай калекцыі Віктара Бабарыкі. Кошты стартуюць ад 165 рублёў і даходзяць да 99,3 тысячы рублёў. Знайшліся жадаючыя купіць 14 з іх — найбольш танныя.

Агульны стартавы кошт усіх твораў мастацтва ацэньваўся каля 344 тысяч рублёў. Размова аб пачатковых цэнах гэтых работ на таргах, піша «Люстэрка».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬60😢10😁41
🎨 Дыскусія на «Прадмове»: «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?»

У межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца размова пра тое, як мастацтва і творчасць становяцца сродкам супраціву і самазахавання ў няволі.

Удзельнікі падзеляцца досведам і развагамі пра тое, як праз слова, малюнак ці музыку можна перажыць ізаляцыю і захаваць чалавечую годнасць.

Запрашаем далучыцца!

📅 11 кастрычніка 2025
📍 Вільня, клуб «Павільёнас» (Pylimo g. 21B)
🕐 12:40–13:20

📖 Поўная праграма фестывалю
24👍3😁1
Стала вядома, дзе ўтрымліваюць палітзняволенага Ігара Аліневіча

Родныя Ігара ў сацсетках напісалі, што мужчына знаходзіцца ў мазырскай ПК №20. Паведамляецца, што на дадзены момант Ігар у ШІЗА.

У жніўні 2025 году скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго Ігара адправілі па этапе ў калонію, але доўгі час не было вядома, у якую.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬58😢122😁2
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Рудкоўскі, Аляксандр Шульга, Вадзім Боуфал, Генадзь Палейчук, Самір Зал аглы Гулу-заде, Яўген Мельнічук, Віталь Гіра, Уладзіслаў Піскуновіч, Аляксандр Штык, Сяргей Філімонаў, Дзмітрый Постнікаў, Ігар Варановіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118837

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬35❤‍🔥5🙏4💔4👍1👎1
У суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да чацвярых удзельнікаў ініцыятывы «Сумленныя людзі»

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».

У ведамстве заявілі, што дзейнасць »Сумленных людзей» была накіравана на «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абразу і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК). Абвінавачанне прад'яўлена і па іншых артыкулах.

Судовы працэс будзе праходзіць завочна.

Нагадаем, па справе «Сумленных людзей» праходзяць Алена Жылачкіна (Жываглод), Зарына Сарокіна, Алег Давыдчык і Цімафей Малахоўскі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕33🤬192👍2👎1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!

У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.

Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.

Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.

📍Raoul Wallenbergs torg

FreeViasna.org
37👍3🔥2😁1
🗣«Шляхі да адказнасці ў Беларусі»: абмеркаванне на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве

У Варшаве праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Сёмага кастрычніка ў яе рамках адбыўся сайд-івэнт на тэму «Шляхі да прыцягнення да адказнасці ў Беларусі» — у якім ўзялі ўдзел былая палітзняволеная Аксана Колб і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства была таксама прадстаўніца Офіса нацыянальнага пракурора Польшчы Ёана Яцкоўска, дырэктарка Дырэктарата міжнароднага права Міністэрства замежных спраў Літвы Інгрыда Бачулене, а таксама кіраўніца IAPB Андрэа Хубер.

«Магчыма, калі б у свой час тыя, хто быў датычны да рэпрэсій у сталінскі перыяд, брэжнеўскі, панеслі заслужаныя пакаранне — не важна, праз колькі гадоў — магчыма цяпер гэта не было б у такіх маштабах. Таму што разуменне таго, што рана ці позна тваё беззаконне будзе вядомым усім і будзе пакаранае, магчыма многіх бы спыніла».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118840

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
26👍3😁1
Палітняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну больш за 10 месяцаў не дазваляюць тэлефанаванні, месяц ад яго не было лістоў

6 кастрычніка родныя атрымалі ад журналіста-палітвязня доўгачаканыя паштоўкі — першыя за больш як месяц без зваротнай сувязі. Перапіска акрамя як з блізкімі сваякамі наогул забароненая.

Ні паштовак, ні лістоў ад Дзяніса Івашына не было 32 дні. Адсутнасць камунікакацыі Вольга Івашына, жонка журналіста, тлумачыць тым, што Дзяніса трымаюць у штрафным ізалятары.

На яе меркаванне, з 1 кастрычніка ён ужо перамешчаны ў звычайную камеру. Але прынамсі да канца чэрвеня наступнага года яго будуць трымаць у жодзінскай турме ва ўмовах строгага рэжыму, піша БАЖ.

Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
😡45🤬233😁1
Праз «камісію па вяртанні» за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, піша @nashaniva.

Усяго з моманту стварэння камісіі паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў, бо, як адзначыў Стук, у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. У такіх выпадках камісія прапаноўвала дапоўніць інфармацыю.

Таксама гэта камісія разглядала справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім па палітычных меркаванняў не дазвалялі гуляць у Беларусі. Па 11 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звароты ў «камісію па вяртанні», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤣42🤡14💊43😁2😢1🖕1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
16👍1😁1
💔«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна

Былую палітзняволеную выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну затрымалі восенню 2022 года і асудзілі на 3,5 гады за ўдзел у пратэстах і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чэрвені экс-палітзняволеную разам з іншымі палітзняволенымі прымусова дэпартавалі ў Літву.

Наталля распавяла, чаму ў калоніі нельга адмовіцца ад выдварэння з краіны, пра жахлівыя ўмовы ўтрымання для жанчын пенсійнага веку. А таксама падзялілася, ці адчувае сябе свабоднай у прымусовай дэпартацыі і як адаптуецца ў краіне, якую не абірала.

«Я вельмі ўдзячная Статкевічу, бо сваім учынкам ён нарэшце расплюшчыў вочы людзям на ўсю бездань такога "вызвалення". Калі я па вызваленні казала пра гэта (прымусовы вываз з краіны), то людзі ветліва мяне віншавалі з вызваленнем, спачувалі. Але я бачыла, што дзесьці ўнутры яны мяне не разумелі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118843

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔4419😢2😐2😁1
✍️Ад Марыі Калеснікавай дайшоў ліст на волю

У ім яна піша свайму тату, узгадвае дзяцінства і сямейныя падарожжы, паведамляюць у Instagram.

«Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі. З самага нараджэння вы акружылі нас такой любоўю, аб якой толькі марыць можна! Вы дарылі нам з Танечкай адна адну і навучылі нас любіць і сябраваць.

Штораніцы гляджу ў ранішняе, а ўвечар у зорнае неба, успамінаю вас і ўсіх дужа-моцна ў думках абдымаю! І заўсёды адчуваю вашую любоў і клопат, якія мяне абараняюць і ўсяляюць упэўненасць, што мы вытрымаем усё.

Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень».
82💔25😢4🙏2🤮1
❗️Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA

У іх людзей просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail

Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты, якая сканчвацца @ zmina.uа.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬39🤡81😁1
Працягваецца збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».


Падтрымаць Міколу можна па спасылцы

🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
🔥3427👍6😁3🤯1
1180 беларусаў дадалі ў базу вышуку РФ за апошнія паўгады — цяпер там больш за 5200 беларусаў

За гэты час у вышук абвясцілі некалькіх журналістаў і журналістак: Марыю Грыц, былога галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» і палітвязня Ягора Марціновіча, вядучую шоу «Звычайная раніца» Марыну Ментусаву, былую палітзняволеную Вольгу Класкоўскую, а таксама яе бацьку, журналіста і палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Сярод беларусаў, якія трапілі ў вышук, ёсць былыя палітвязні: Паліна Шарэнда-Панасюк, Дзяніс Дземух, Антаніна Канавалава (і яе маці Ганна Канавалава), Данііл Чуль, Андрэй Чапюк, Дзмітрый Гопта і яго маці Вольга.

У спіс таксама дадалі праваабаронцаў «Вясны» Паўла Сапелку і Алега Мацкевіча, сябраў «Прававой ініцыятывы» Сяргея Усцінава і Вікторыю Фёдараву, былога адваката і дарадцу па прававых пытаннях НАУ Міхаіла Кірылюка.

Паглядзець базу можна на старонцы «Медыязоны»
🤬34🖕161👍1👎1
📝Праваабаронцы апублікавалі даклад пра прымусовую працу ў папраўчых установах

Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі даклад пра прымусовую працу, звязаную з пазбаўленнем волі ў папраўчых установах Рэспублікі Беларусь. Як адзначае аўтар дакладу Алег Мацкевіч, інфармацыя была сабраная па запыту Спецыальнага дакладчыка Нільса Муйжніекса для падрыхтоўкі паведамлення на 80-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ў кастрычніку 2025 года.

Прымусовая праца ў папраўчых установах разглядаецца як адна з найбольш распаўсюджаных і схаваных форм парушэння правоў зняволеных у Рэспубліцы Беларусь.

Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118847

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬12😢124😁1
«Больш распаўсюджаны псіхалагічны гвалт, чым фізічны». Былая палітзняволеная Наталля Дуліна пра ўмовы ў жаночай калоніі

Наталля распавядае, што для яе ў калоніі было самым цяжкім і ці праўда, што да жанчын там ставяцца больш лагодна, чым да мужчын.

«У нашай дзяржаве квітнее сэксізм. І ў дадзеным выпадку гэты традыцыйны погляд на жанчын становіцца плюсам. Біць жанчын так, як мужчынаў не варта. З мужчынамі ўвогуле размаўляюць кулакамі. Слухаючы на прэс-канферэнцыі, што казалі хлопцы, я разумела, што ў нас падобнага мала. У жаночай калоніі больш распаўсюджаны псіхалагічны гвалт, чым фізічны.

Ёсць такая рэч, як калектыўная адказнасць. Калі хтосьці адзін здзейсніў парушэнне, караюць увесь атрад. Усіх выводзяць на пляц, хтосьці адзін чытае ўслых звод правілаў, а іншыя слухаюць ці паўтараюць. Натуральна, усе іншыя вязні пачынаюць злавацца на таго, каму выпісалі парушэнне».


🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна
🤬23😢11🔥1😁1
2025/10/21 11:13:34
Back to Top
HTML Embed Code: