❗️У Беларусі +18 новых палітвязняў
Гэта Вольга Чукарава, Ірына Кролікава, Павел Хітрык, Дзмітрый Доўгаль, Артур Ганіберзін, Алег Рудніцкі, Валерый Папкоў, Дзмітрый Шаблыка, Аліна Хмялеўская, Мікіта Грушэўскі, Дзіяна Міхайліна, Максім Федаровіч, Алена Тапаркова, Канстанцін Глотаў, Аляксандр Трацэнка, Ягор Цюшкевіч, Крысціна Сашынская, Сяргей Рымашэўскі.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118858
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬40❤3💔3👍1👎1
🎧Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання — падкаст «Вясна прыйдзе»
Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Сёння ўзгадваем трэці выпуск падкаста «Вясна прыйдзе» — ён прысвечаны сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання.
Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?
💎SoundCloud | Apple Podcasts | Castbox | Youtube

YouTube
Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання / Смертная казнь в Беларуси. Родственники осужденных
Трэці выпуск праваабарончага падкаста прысвечаны сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.
Паўла — сына Тамары Сялюн — расстралялі ў 2014 годзе.
Генадзя…

😢14🤔2😁1
«Абсалютна нічога не мяняе». Ігар Лосік распавёў ці ўплывае статус палітвязня на адносіны супрацоўнікаў калоніі за кратамі
Адказваючы на пытанні беларусаў у Threads, былы палітвязень закрануў пытанне статуса палітвязень.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo

«1300 чалавек [палітвязняў - заўв.] — гэта вельмі заніжаная лічба. Я спрабаваў праводзіць тлумачальную працу, але галоўная прычына — людзі і іх родныя баяцца, думаюць, што пасля прызнання стане горш, хоць гэта абсалютна нічога не мяняе. Але адміністрацыя гэтым карыстаецца і гэтым пужае».
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
👍21❤11😢8🤬2😁1🤔1
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Фемгруппа Беларусь»
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 7 кастрычніка.
Паводле ведамства, дачыненне да яе маюць Вольга Шпарага, Юлія Міцкевіч, Алена Агарэлышава.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬20😱7😁6🖕5👍2👎1💔1
spis_ekstremistau.pdf
12.8 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 5875 чалавек
10 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі ажно 19 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму», а таксама 5 чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🤬23🖕2❤1👍1👎1
spis_ekstremistau.pdf
12.8 MB
🔗З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму»
Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час.
Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Калі вы знайшлі ў спісе знаёмыя прозвішчы ці ведаеце акалічнасці крымінальнага пераследу чалавека — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @Viasnainfo, @ViasnaSOS.
🌿Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах

🤬13👍1👎1
Маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе 31‑гадовага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашы. Яго абвіначвалі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Артур Сыракваша працаваў намеснікам начальніка пагранічнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ, піша «Наша Ніва».
UPD. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Артур пазбаўлены волі і ўжо накіраваны ў калонію.

💔32🤬16👎3👍2❤1💩1
«Экстрэмісцкім» прызналі адно з інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай
Гаворка пра ролік «Тихановская. Как разоблачили агентов Лукашенко в окружении Светланы, насилие за решеткой» на канале «Алеся Бацман». Яно выйшла выйшла ў ліпені і мае больш за 82 тысячы праглядаў. «Экстрэмісцкі» статус яму надаў суд Расонскага раёну 8 кастрычніка.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі TikTok-старонка «beuvision», старонка ў Instagram «eugen_kat_usa», а таксама старонкі ў сацсетках праекту «ATESTA».

❤20🤡8🖕3👍1👎1😁1🤨1
🎨 Дыскусія на «Прадмове»: «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?»
У межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца размова пра тое, як мастацтва і творчасць становяцца сродкам супраціву і самазахавання ў няволі.
Удзельнікі падзеляцца досведам і развагамі пра тое, як праз слова, малюнак ці музыку можна перажыць ізаляцыю і захаваць чалавечую годнасць.
Запрашаем далучыцца!
📅 11 кастрычніка 2025
📍 Вільня, клуб «Павільёнас» (Pylimo g. 21B)
🕐 12:40–13:20
📖 Поўная праграма фестывалю

❤26
Палата прадстаўнікоў ухваліла ўвод пакарання за «прапаганду нетрадыцыйных адносін»
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапаўняецца новым артыкулам 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі». Гэта азначае ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за любыя формы выказвання, якія ўлады могуць палічыць прапагандай.
• Якія дзеянні ці матэрыялы могуць быць кваліфікаваны як «прапаганда»?
• Ці можна патрапіць пад пераслед за эмодзі 🌈?
• Ці можа чалавек, які жыве за межамі Беларусі, быць прыцягнуты па гэтым законе?
• Ці можна патрапіць пад пераслед за нашэнне аксэсуараў з сімволікай Pride ці фемінісцкіх ініцыятыў?
На ўсе гэтыя пытанні адказвае юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова. Чытаць па спасылцы

🤬37🤯5😱5👍4🥱3❤2👎1👏1
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:32 10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Якой была гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі за апошнія пяць гадоў?
21:05 Вебінар і новы даклад IAPB: «Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі. Механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права»
32:35 Канферэнцыя АБСЕ: сайд-івэнт пра прыцягненне да адказнасці ў Беларусі

❤12👍1
🔗«Які можа быць сон, калі ты корчышся ад холаду?»
Адказваючы на пытанне, што найцяжэйшае для Наталлі Дулінай было ў калоніі, суразмоўца называе сябе «цёртым калачом» і кажа, што ціск з боку адміністрацыі на яе не ўплываў істотным чынам.
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: Наталля Дуліна

«Самым цяжкім для мяне было ШІЗА. Гэта сапраўды былі пакуты. Хаця я не першы раз апынулася ў такіх умовах. Мікола Дзядок казаў, што дарослыя мужыкі вылі ад холаду. Дзяўчаты нашыя не вылі, але яны таксама скардзіліся на холад.
Я ўжо аднойчы перажыла падобнае, калі была на адміністрацыйным арышце. Там мяне разам з іншай палітычнай памясцілі ў халаднюшчую камеру. Тады ў ізалятары, як і ў калоніі ў ШІЗА, у нас забралі ўсю верхнюю вопратку. Ад холаду стаяць на месцы было невыносна. Я бегала-прыгала, займалася фізкультурай, каб толькі спыніць гэтыя выпрабаванні холадам. У ШІЗА ў нас было ўсё паводле раскладу: трохразавае харчаванне, 8-гадзінны сон. Але прабачце, які можа быць сон, калі ты корчышся ад холаду?».
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: Наталля Дуліна
🤬30😢9😡5❤2😁1💯1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!
У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.
Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.
Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.
📍Raoul Wallenbergs torg
FreeViasna.org

❤25👍3🔥3🤡1
💔«Мне пашанцавала — многія прайшлі праз больш сур'ёзныя выпрабаванні»
Сяргей Спарыш, пабыўшы амаль месяц на волі, кажа, што адчувае сябе агулам нармальна:
Былы палітвязень асобна адзначыў: галоўнае, што не выявілі СНІД і гепатыт:
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш

«Агулам, я нядрэнна захаваўся. Мне пашанцавала, бо многія прайшлі праз больш сур'ёзныя выпрабаванні. Я не прайшоў праз сапраўдныя катаванні. Для мяне самым цяжкім быў штодзённы псіхалагічны ціск».
Былы палітвязень асобна адзначыў: галоўнае, што не выявілі СНІД і гепатыт:
«Бо турмы — гэта рассаднік інфекцыйных захворванняў. Напрыклад, у калоніі № 15, дзе я сядзеў апошнім часам, былі так званыя "наряды" — прызначэнні на бульбу. І на іх адпраўлялі, у тым ліку, зняволеных з гепатытам. А ўзбуджальнік гэтага захворвання можа захоўвацца дастаткова доўга у час кантакту з паветрам. Таксама ў калоніі вельмі шмат сухотнікаў, і я меў з імі кантакты. Часта было так, што чалавек кашляе паўгода, і толькі потым яму кажуць, што ў яго сухоты і лёгкіх амаль няма».
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш
🙏22❤20🤬6
«Кожны дзень — гэта катаванне». Праваабаронца «Вясны» распавёў на канферэнцыі АБСЕ пра лёсы палітвязняў
На сайд-івэнце «Бяляцкі, Калеснікава і сотні іншых. Як вызваліць беларускіх палітвязняў?», праведзеным 10 кастрычніка ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алег Пашкевіч распавёў пра сітуацыю з крымінальным пераследам па палітычных матывах на сённяшні дзень.
Прайшло ўжо пяць гадоў пасля масавых рэпрэсій 2020 года ў Беларусі. Амаль 3000 чалавек за гэты час адбылі свае тэрміны і звыш 1200 знаходзяцца цяпер за кратамі. Сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, а таксама палітычная лідарка апазіцыі Марыя Калеснікава.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118867

😢27❤11😁2🤬2
📝З пачатку верасня палітвязнямі былі прызнаныя ажно 107 чалавек
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

🤬27😢11❤3😁1
📝Пачаўся збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2025
@PENBelarus распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.
Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.
🖍 Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы.
⏳ Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
👉 Усе дэталі, статут і рэгламент прэміі чытайце тут.
Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.

❤28👍3😁1